«Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка
Язэп Юхо, Уладзімір Емяльянчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 68с.
Мінск 1994
14 ліпеня 1789 года пачалася Вялікая французская рэвалюцыя, якая прыметна паўплывала на многія еўрапейскія народы, у тым ліку і на народы Рэчы Паспалітай. Актывізавалася дзейнасць дробнай гарадской буржуазіі і інтэлігенцыі, пачалі ўзнікаць палітычныя арганізацыі. Сойм прыняў шэраг важных законаў, накіраваных на ўмацаванне органаў дзяржаўнай улады.
У студзені 1791 года быў прыняты новы закон аб кардынальных правах, які прадугледжваў прызнанне панавальнага становішча за каталіцкаю царквою, непарушнасць хаўрусу Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, незалежнасць і суверэннасць Рэчы Паспалітай, свабоду слова і друку, затым у сакавіку — закон аб сойміках, паводле якога беззямельная шляхта была пазбаўленая выбарчых правоў, у красавіку — закон аб гарадах. За месцічамі было прызнанае права асабістай недатыкальнасці, права набыцця маёнткаў і пашыраліся іншыя правы. Прадугледжваліся розныя выпадкі прызнання за імі шляхецкай годнасці, уносіліся змены ў парадак разгляду крымінальных справаў, па якіх прадугледжвалася пакаранне смерцю.
Законы аб сойміках і аб гарадах з’явіліся пачаткам буржуазных рэформаў у Рэчы Паспалітай. Завяршэннем іх з’явілася канстытуцыя, прынятая 3 траўня 1791 года. Гэтым законам усталёўваліся новыя прынцыпы арганізацыі найвышэйшых органаў дзяржаўнай улады і кіравання, якія мусілі будавацца паводле прынцыпу падзелу ўлады. Каталіцкая рэлігія абвяшчалася панавальнай, але адначасова абвяшчалася і свабода іншых рэлігійных абрадаў, у ёй гарантаваліся правы і прывілеі заможных шляхты і мяшчанаў, захоўвалася залежнасць сялян
22
ад памешчыкаў, але абвяшчалася апека права і ўрада над сялянамі.
Дзяржаўны лад вызначаўся як канстытуцыйная манархія, улада караля была абмежаваная Соймам. Яму належала заканадаўчая ўлада, і складаўся ён з палаты дэпутатаў і сената, у які ўваходзілі каталіцкія біскупы*, ваяводы, кашталяны і некаторыя вышэйшыя службовыя асобы — усяго 132 чалавекі, а ў палату дэпутатаў — 204 чалавекі. Акрамя таго, у Сойм з дарадчым голасам дапускаліся прадстаўнікі ад мяшчанаў.
Самым істотным новаўвядзеннем паводле канстытуцыі былі адмена «лібэрум вета» і стварэнне ўрада для ўсёй Рэчы Паспалітай (асобныя дзяржаўныя структуры Вялікага Княства Літоўскага скасоўваліся). Урад называўся «Вартавы правоў» і складаўся з караля як старшыні ўрада, кіраўніка каталіцкага духавенства — прымаса і пяці міністраў: міністра паліцыі, міністра пячаткі (унутраных справаў), вайсковага міністра, міністра фінансаў і міністра замежных справаў. На паседжаннях урада маглі прысутнічаць з дарадчым голасам спадкаемца трона і старшыня (маршалак) Сойму. Міністраў прызначаў і здымаў кароль. Прадугледжвалася стварэнне судоў, незалежных ад адміністрацыі, і выданне новых грамадзянскага і крымінальнага кодэксаў.
Канстытуцыя 3 траўня з’яўлялася вынікам кампрамісу шляхты з маладой буржуазіяй. Прагрэсіўныя дзеячы Рэчы Паспалітай бачылі ў ёй толькі пачатак і падрыхтоўку да рэвалюцыйных пераўтварэнняў і поўнасцю яе падтрымлівалі. Прыхільнікі старых парадкаў разглядалі яе як ужо здзейсненую рэвалюцыю, выступілі супраць канстытуцыі і, учыніўшы акт дзяржаўнай здрады, звярнуліся па дапамогу да суседніх дзяржаваў.
Тадэвуш Касцюшка як перакананы рэспубліканец, калі паўстала пытанне аб прысязе на вернасць Канстытуцыі 3 траўня, без ваганняў прыняў такую прысягу і распарадзіўся аб яе прыняцці паднача
* Згодна з пастановай Сойму ў 1790 годзе ў склад Сената быў уведзены вуніяцкі мітрапаліт Растоцкі. Гэта адбылося ўперійыню з моманту прыняцця вуніі ў 1596 годзе.
23
ленымі яму афіцэрамі, нягледзячы на тое што канстытуцыя прадугледжвала захаванне манархіі.
Пасля прыняцця Канстытуцыі 3 траўня Чатырохгадовым Соймам 29 чэрвеня 1791 года былі створаныя дзве дэпутацкія камісіі: Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, якія павінны былі падрыхтаваць праект прававой рэформы, выпрацаваць асновы кадыфікацыі крымінальнага і грамадзянскага права. Ідэолаг радыкальнага блока Гуга Калантай прапанаваў у аснову новага заканадаўства пакласці Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года, аб якім «немагчыма прыгадаць без вялікага захаплення... Літоўскі статут робіць гонар чалавечаму розуму..., складзены так разумна, асабліва ў дачыненні да ступеняў пакарання, што яго можна лічыць самай дасканалай кнігай законаў ва ўсёй Еўропе, калі не браць пад увагу некаторых хібаў, што ўзніклі пад націскам грамадскай думкі той эпохі, і залішняй строгасці ў пакараннях, уласцівай таму веку».
Асноўная ідэя Статута — зацверджанне прававога парадку, пры якім усе дзяржаўныя органы і службовыя асобы абавязаны дзейнічаць толькі ў адпаведнасці з правам. Таму Касцюшка, які вырас у сям’і, дзе прадзед і дзед былі судовымі чыноўнікамі, з дзяцінства выхоўваўся на павазе да права і асабліва да Статута, што заставаўся дзейным законам на тэрыторыі Беларусі да 1840 года.
У 1792 годзе ўскладнілася міжнароднае становішча Рэчы Паспалітай. Прусія, адыгрываючы з 1790 да 1792 года ролю хаўрусніцы Рэчы Паспалітай, імкнулася пасварыць яе з Расеяй, а затым пайшла на змову з царызмам. У пачатку 1792 года актывізавалася дзейнасць рэакцыйных магнатаў і вярхоў каталіцкага духавенства, так званай старашляхецкай партыі, супраць прагрэсіўных законаў, прынятых у 1791 годзе. Пасля перамоваў у Пецярбурзе з Кацярынай П, заручыўшыся яе абяцаннем падтрымаць іх бунт, правадары старашляхецкай партыі 27 красавіка 1792 года падпісалі ў Пецярбурзе акт канфедэрацыі, які затым быў зачытаны ва ўкраінскім мястэчку Таргавіца пад фальшывай датай 14 траўня.
Акт аб’яўляў незаконнай дзейнасць Сойму, які
24
нібыта «парушыў кардынальныя правы, адмяніў усе шляхецкія вольнасці, a 3 траўня, учыніўшы рэвалюцыйную змову, устанавіў новую форму ўлады пры дапамозе месцічаў, жаўнераў, уланаў... Рэспубліку ператварыў у манархію, беззямельную шляхту ад роўнасці і свабод адхіліў»*. Далей гаварылася, што канфедэрацыя ўтворана ў імя абароны каталіцкай рэлігіі, захавання цэласнасці межаў Рэчы Паспалітай і захавання старых вольнасцяў шляхты. He маючы шырокай падтрымкі ўнутры дзяржавы, таргавічане звярнуліся да царскага ўрада, які 18 траўня 1792 года накіраваў 100тысячную армію ім на дапамогу.
Уступленне царскіх войскаў у вайну супраць законнага ўрада было яўнай агрэсіяй. На абарону канстытуцыі выступілі слабыя і раз’яднаныя часціны войска Рэчы Паспалітай. Адна з першых бітваў, у якой вызначылася дывізія пад камандаваннем Касцюшкі, адбылася каля вёскі Дубенкі на Заходнім Бугу. У гэтай бітве Касцюшка, які меў пад сваім камандаваннем блізу 5 тысяч салдат і афіцэраў, стрымаў націск прыкладна 20 тысяч царскіх войскаў і даў магчымасць усёй паўднёвай арміі пад камандаваннем князя Ю. Панятоўскага адысці на новыя пазіцыі. Аднак лёс гэтай кампаніі быў прадвызначаны, бо многія магнаты і шляхта дый сам кароль, здзейсніўшы акт дзяржаўнай здрады, перайшлі на бок таргавічанаў. Варшава была занята царскімі нойскамі.
Нягледзячы на тое што Касцюшка за ваенныя заслугі ў часе кампаніі 1792 года быў узнагароджаны ордэнам «Віртуці Мілітары» і яму было нададзенае званне генераллейтэнанта, ён 30 ліпеня 1792 года ў знак пратэсту супраць змовы караля з таргавічанамі падаў у адстаўку і выехаў за мяжу. 26 жніўня 1792 года пастановай Заканадаўчага сходу Францыі Касцюшка атрымаў годнасць ганаровага грамадзяніна гэтай дзяржавы.
Трыумф таргавічанаў быў нядоўгі. Выклікаўшы ваенны разгром Рэчы Паспалітай, яны садзейнічалі і яе другому падзелу, бо ў студзені 1793 года
* Historia Polski. Warszawa, 1958. Т. 2, cz. 1. S. 298.
3. Зак. 1022
25
Прусія дамовілася з Расеяй аб адарванні ад Рэчы Паспалітай часткі тэрыторыі. Да Расеі адышла частка Беларусі і Заходняй Украіны, а да Прусіі — спрадвечна польскія землі з гарадамі Торунь, Гданьск, Познань. Сойм Рэчы Паспалітай, які сабраўся 17 чэрвеня 1793 года ў Горадні, прызнаў гэты падзел. На Гарадзенскім Сойме было абвешчана аб роспуску таргавіцкай і стварэнні соймавай гарадзенскай канфедэрацыі. Гарадзенскім Соймам была адмененая Канстытуцыя 3 траўня і прынята новая. У адпаведнасці з Канстытуцыяй 1793 года аднаўлялася Неадменная рада; аднаўлялася выбіральнасць каралёў; найвышэйшым заканадаўчым органам краіны заставаўся Сойм, які мусіў склікацца кожныя чатыры гады на восем тыдняў; пастановы ў Сойме прымаліся большасцю галасоў; каралю давалася права вета на соймавыя пастановы, якія датычацца асноўных законаў. Але нават і гэтая канстытуцыя заставалася на паперы, бо Рэч Паспалітая страчвала сваю незалежнасць.
НА ЧАЛЕ
ПАУСГАННЯ
Падрыхтоўка паўстання * Памяркоўныя і радыкалы*Пачатак паўстання * Кракаўскі Акт * Першыя адозвы Касцюшкі * Рацлавіцы * Чаму Касцюшка не хацеў змагацца «толькі за шляхту»? * Паланецкі універсал
Няспыннае ўмяшанне суседніх манархічных рэжымаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай і бяссілле «сваіх» дзяржаўных органаў выклікалі пратэст і незадавальненне шырокіх пластоў народа і асабліва прагрэсіўнай шляхты, прадстаўнікі якой пачалі падрыхтоўку да паўстання. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы браў Тадэвуш Касцюшка. Ен накіраваўся ў Парыж, дзе вёў перамовы з міністрам замежных справаў і перадаў яму мемарыял пра задачы рэвалюцыі ў Рэчы Паспалітай. У ім гаварылася пра неабходнасць скасавання каралеўскай улады і сената, найвышэйшага святарства, пра свабоду набыцця зямельнай уласнасці, пра выбарчыя правы для усіх землеўласнікаў і асобаў, што плоцяць падаткі, пра ліквідацыю прыгоннай залежнасці сялянаў, пра свабоду і роўнасць для ўсіх.
Мемарыял абвяшчаў тыповыя мэты буржуазнай рэвалюцыі. Але надзеі на падтрымку Францыі не спраўдзіліся і Касцюшка вымушаны быў вярнуцца, не атрымаўшы ніякай канкрэтнай дапамогі. Знаходзячыся на эміграцыі ў Ляйпцыгу, Касцюшка падтрымліваў сувязь з рознымі патрыятычнымі дзеячамі, якія рыхтаваліся да паўстання. Сярод іх пэўна вызначыліся дзве плыні — памяркоўных, якія жадалі захаваць становішча, што існавала да ўварвання замежных войскаў, і больш радыкальных, якія імкнуліся далучыць да паўстання шырокія пласты месцічаў і сялянаў. Да гэтага кірунку належаў
і Касцюшка, які заяўляў: «Толькі за шляхту ваяваць не буду. Жадаю свабоды для ўсяго народа і толькі для яго гатовы ахвяраваць жыццём»*.
У 1794 годзе актывізавалася падрыхтоўка паўстання, якое павінна было пачацца адначасова ў Кракаве, Варшаве, Вільні. Падрыхтоўкай паўстання кіравала група патрыётаў, вымушаных выехаць у Ляйпцыг і Дрэздэн. Сярод іх, акрамя Т. Касцюшкі, былі Г. Калантай, I. Патоцкі і інш. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай дзейнічалі таемныя хаўрусы і таварыствы прыхільнікаў паўстання на чале з I. Дзялынскім, К Прозарам і інш. Касцюшка разумеў, што пры слабасці гарадской буржуазіі і забітасці паднявольных сялян на барацьбу трэба было ўзняць і прагрэсіўна настроеную шляхту. Аднак гэта вяло да кампрамісу і ў пэўнай ступені адштурхоўвала сялян ад актыўнай барацьбы, бо пераважная большасць шляхты не жадала сацыяльнай рэвалюцыі, а імкнулася толькі да аднаўлення парадкаў у адпаведнасці з Канстытуцыяй 3 траўня. Гэтая дваістасць становішча асабліва выразна выявілася на пачатку паўстання.