• Газеты, часопісы і г.д.
  • «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка  Язэп Юхо, Уладзімір Емяльянчык

    «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка

    Язэп Юхо, Уладзімір Емяльянчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 68с.
    Мінск 1994
    35.25 МБ
    У сваіх разважаннях аб маралі, праве, злачыннасці і правасуддзі Касцюшка асуджае тэрор, які практыкаваўся ў часе Вялікай французскай рэвалюцыі, лічачы, што гэта выключная асаблівасць французскай нацыі або нават некаторай «шайкі разбэшчаных злачынцаў». Ен прыхільнік строгага захавання прававых нормаў, выпрацаваных у ходзе буржуазнай рэвалюцыі, адначасова ён выказаўся супраць самавольства з чыйго б ні было боку. Яго маральныя і прававыя ідэі ўвасаблялі інтарэсы рэвалюцыйна настроенай шляхты і буржуазіі і зыходзілі з прынцыпу карысці для вызвалення народа (нацыі) ад улады манархічных дзяржаваў, якія забралі яго край. На ягоную думку, настаў час шырокай асветы народа і яго актыўнага ўдзелу ў грамадскіх справах. А палітычнай асвеце народа і павышэнню яго грамадскай актыўнасці садзейнічае свабода друку.
    3 асветай народа разбураюцца і розныя палітычныя забабоны, такія, як вера ў выключнасць каралеўскай улады і шляхты: «Кожны ведае, што яны не валодаюць упрывілеяваным розумам; чаму ж яны прыўлашчылі сабе права распараджацца лёсам нацыі насуперак яе волі?» Ўсё гэта дазваляе зрабіць выснову, што Касцюшка паводле грамадскапалітычных і прававых поглядаў стаяў на больш прагрэсіўных пазіцыях, чым большасць буржуазных ідэолагаў таго часу.
    У чацвертай частцы разглядаецца пытанне пра матэрыяльнае забяспечанне паўстання. Адзначаецца, што прамысловасць — гэта сіла, якая творыць багацці, якая можа развівацца на поўную сілу толькі пры свабодзе, гаворыцца аб прыродных багаццях краіны. Разам з тым адзначаецца, што «ў часе рэвалюцыі неабходна прыносіць ахвяры: трэба задавальняцца малым, калі мы хочам дамагчыся волі».
    У заканчэнні аўтар падкрэслівае, што ў народа, які жадае свабоды і верыць у перамогу, ёсць усе падставы для дасягнення высакароднай мэты. Калі ўсе будуць мужна змагацца, то праціўнік, нават
    60
    кал і ён будзе больш шматлікі, усё ж не зможа перамагчы.
    Увесь трактат прасякнуты духам аптымізму, верай у перамогу справы. Ен з’яўляўся тэарэтычнай і практычнай праграмай барацьбы за дэмакратыю і незалежнасць. Палітычныя і прававыя ідэі Касцюшкі, выкладзеныя ў трактаце, прадвызначалі новы кірунак у палітычнай барацьбе і спрыялі падрыхтоўцы і зараджэнню рэвалюцыйнага і дэмакратычнага руху ў Польшчы, на Беларусі і Украіне.
    У трактаце ёсць некаторыя спрашчэнні і памылковыя сцверджанні. Перабольшана значэнне баявой сілы шляхецкай конніцы і сялянскай масы. У цэлым жа асноўная думка аб тым, што калі ўвесь народ паўстане аднадушна, то ён атрымае перамогу, не выклікае сумневу.
    Пад час знаходжання ў Францыі з 1798 і да сярэдзіны 1815 года Касцюшка шмат маляваў, працаваў на такарным станку, выточваў розныя драўляныя рэчы. Разам з тым цікавіўся вайсковай справай. У 1808 годзе выдаў у НьюЕрку брашуру «Манеўры коннай артылерыі», другое выданне якой выйшла ў 1809 годзе ў Лондане. У ёй падсумоўваўся досвед выкарыстання артылерыі ў Амерыцы і Еўропе і ў сувязі з гэтым даваліся рэкамендацыі па тактыцы.
    Разгром напалеонаўскай арміі адрадзіў у Касцюшкі надзеі на магчымасць аднаўлення Рэчы Паспалітай пад пратэктаратам Расеі. Пра свае планы гэтага аднаўлення Касцюшка гутарыў з імператарам Аляксандрам I першым разам у Парыжы ў красавіку 1814 года і другім разам у Браўнаў у траўні 1815 года. Яшчэ да асабістай сустрэчы Касцюшка напісаў ліст Аляксандру I, у якім прасіў абвясціць поўную амністыю тым сваім суайчыннікам, якія ўдзельнічалі ў паходзе Напалеона на Маскву, а таксама скасаваць прыгоннае права на анексаваных Расеяй землях. Аляксандр I абяцаў Касцюшку падтрымаць яго прапановы і прыняў яго ў Парыжы з вялікай пашанай.
    Аб змесце пісьма да цара і гутарак Касцюшкі з Аляксандрам 1 дазваляе меркаваць ліст да Т. Джэферсана, у якім Касцюшка пісаў: «Цар Аляксандр абяцаў мне павялічыць княства Варшаўскае аж да
    61
    Дзвіны і Дняпра, даўніх нашых межаў, але яго выдатным і дабрадушным жаданням запярэчыў яго кабінет..., пісаў цару і прасіў яго, каб мне пісьмова пацвердзіў свае абяцанні, што мне вусна абяцаў стварыць канстытуцыйны ўрад, ліберальны і незалежны, вызваленне нашых няшчасных сялянаў, зрабіўшы іх нават уласнікамі зямлі, якой валодаюць, чым адным зрабіўся б бессмяротным,— але ўсё з дымам пайшло». Пісьмо Касцюшкі і яго сустрэчы з Аляксандрам 1 усё ж далі пэўны вынік. Цар абвясціў амністыю ўсім салдатам і афіцэрам, выхадцам з Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, якія знаходзіліся ў Францыі, дазволіў ім вярнуцца на радзіму са зброяй і з захаваннем вайсковых званняў, пакінуўшы ўвесь корпус на вайсковай службе і аддаўшы яго пад камандаванне свайго брата, вялікага князя Канстанціна. Быў заснаваны Арганізацыйны камітэт, які садзейнічаў вяртанню вайскоўцаў на радзіму. Кантакты з Касцюшкам узвысілі аўтарытэт Аляксандра 1 у вачах еўрапейскай грамадскасці, дазволілі яму заняць больш цвёрдую пазіцыю ў перамовах з Прусіяй і Аўстрыяй на Венскім кангрэсе, у выніку чаго ў траўні 1815 года былі падпісаныя пагадненні паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй аб Варшаўскім княстве, a 9 чэрвеня — генеральны акт Венскага кангрэса.
    Паводле трактата Венскага кангрэса заходняя і паўночная часткі Польшчы заставаліся ва ўладанні Прусіі, паўднёвая частка Польшчы і частка Украіны — у Аўстрыі. Цэнтральная частка Польшчы была далучаная да Расеі і склала Каралеўства (Царства) Польскае. 27 лістапада 1815 года Аляксандр I падпісаў канстытуцыю Польскага Каралеўства, якая тады была найбольш ліберальнай у Еўропе. У ёй захоўвалася некаторая пераемнасць Канстытуцыі 1791 года, прадугледжвалася выбарнасць адміністрацыі і суддзяў, выбарчае права пашыралася на значную частку насельніцтва, што дасягалася параўнальна нізкім маёмасным цэнзам, парламент абіраўся прамымі выбарамі ўсімі станамі грамадства з удзелам, хоць і вельмі нязначным, сялянаў.
    Улетку 1815 года Касцюшка пераехаў на сталае жыхарства з Францыі ў Швейцарыю, у гарадок Са
    62
    люр. Пераезд быў выкліканы тым, што пасля рэстаўрацыі Бурбонаў у Францыі пачаўся пераслед былых удзельнікаў рэвалюцыі, была абмежаваная свабода друку, узрос уплыў рэакцыйнага святарства, супраць чаго ўсё жыццё змагаўся Касцюшка. Пераехаўшы ў Швейцарыю, Касцюшка працягваў актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці. У пісьме да Адама Чартарыйскага ён прапаноўваў аддаць асаблівую ўвагу народнай асвеце. Адам Чартарыйскі быў найбліжэйшым дарадчыкам Аляксандра I, у 1803 годзе стаў куратарам Віленскай вучэбнай акругі, куды ўваходзілі ўсе беларускія губерні, з 1805 года — сябрам Сената і Дзяржаўнай рады. Шэраг школаў на Беларусі быў адчынены з ініцыятывы Чартарыйскага, у тым ліку і вядомая Свіслацкая гімназія. Касцюшка прапанаваў выдаць пастанову, каб кожны ўласнік быў абавязаны ў сваім маёнтку стварыць школў для сялян і ў адпаведнасці з агульным коштам маёнтка асігнаваць грошы на ўтрыманне настаўнікаў, акрамя таго, на гэтыя ж мэты трэба было выдаткоўваць і царкоўную «дзесяціну», якую плацілі сяляне. Ўраду таксама рэкамендавалася паклапаціцца аб адкрыцці рамесных навучальняў, дзе б вучыліся рамёствам: сталярнаму, цяслярскаму, кавальскаму, такарнаму, слясарнаму і інш. Для лепшага азнаямлення з найбольш перадавымі метадамі школьнага навучання ў траўні 1816 года Касцюшка наведаў настаўніцкі інстытут у Івердоне, дзе меў гутарку з яго стваральнікам, выдатным педагогамдэмакратам Еганам Гайнрыхам Песталоці. Касцюшка, гэтак жа як і Песталоці, меркаваў, што палепшанне жыцця працоўных можа быць дасягнутае ў рамках тагачаснага ладу шляхам адукацыі і выхавання.
    У лісце Касцюшкі да А. Чартарыйскага гаварылася таксама, што неабходна палепшыць умовы жыцця простых людзей, а для гэтага трэба паступова зменшыць паншчыну і заахвочваць выкарыстанне найманых работнікаў для палявых работ і быць суровым для валацугаў, п’яніц, дармаедаў, якіх трэба скарыстоўваць на публічных работах, будаўніцтве дарог, каналаў, для брукавання вуліц з выплатай сціплай узнагароды. Для развіцця прамысловасці трэба адкрываць новыя фабрыкі: суконныя, папя
    63
    ровыя, металургічныя і інш. Далей ён прапанаваў зрабіць захады, каб з часам усе сяляне маглі вызваляцца ад залежнасці і атрымаць ва ўласнасць зямлю.
    Памёр Касцюшка ў Швейцарыі ў Салюры 15 кастрычніка 1817 года. Пахаванне адбылося 19 кастрычніка там жа. У 1818 годзе астанкі Касцюшкі былі ўрачыста перавезеныя ў Кракаў і змешчаныя ў каралеўскім замку Вавель. Смерць Касцюшкі выклікала шырокі водгук ва ўсім свеце. У многіх краінах, дзе жылі эмігранты з Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, памяць славутага ліцьвіна ўшанавалі памінальнымі службамі ў касцёлах і сходамі.
    «НАШ
    КАСЫІЮШКА
    СААЎНЫ БЫЎ...»
    Амаль палову жыцця Тадэвушу Касцюшку давялося правесці паза межамі сваёй Бацькаўшчыны. За час паўстання другім і апошнім разам пабываў ён там ужо пасля бітвы пад Мацяёвіцамі. Параненага героя пад пільнай аховаю, пад чужым імем везлі з Польшчы праз Гомель, Магілеў, Шклоў, Воршу і Віцебск у Петрапаўлаўскую цытадэль... Так, па сутнасці, пачаўся яго шлях у выгнанне.
    Але крэўная сувязь з радзімай, ЛітвойБеларуссю, яе людзьмі і яе лёсам ніколі не слабела. У чэрвені 1794 года у адным з сваіх зваротаў Т. Касцюшка пісаў: «Літва! Землякі і суайчыннікі мае! На вашай нарадзіўся зямлі і ў запале праведным для маёй Бацькаўшчыны адгукаецца ўва мне найасаблівейшая прывязанасць да тых, спаміж каго распачаў я жыццё». Гарачым жаданнем Касцюшкі было разам са сваімі землякаміліцьвінамі змагацца за волю роднага краю, які, як ён лічыў, «доўга нешчаслівы праз здрады ўласных сыноў». У Амерыцы, Францыі і Швейцарыі перш за ўсё яго турбаваў лёс Радзімы.
    Верыў Касцюшка ў лепшую будучыню сваёй Бацькаўшчыны, не лічыў яе нешчаслівы гістарычны лёс канчаткова вырашаным. У лісце да Аляксандра I за два гады да смерці ён пісаў: «Нарадзіўся я ліцьвінам... заслона будучыні яшчэ пакрывае лёс маёй роднай зямлі...»
    Беларусы заўжды шанавалі памяць пра Тадэвуша Касцюшку. У легендах, паданнях, песнях захоўвалі яны светлы ўспамін пра свайго земляказаступніка: «Касьцюшка зваяваў бы сьвет цэлы, каб паны яго слухаць хацелі, але паны, як паны: гулялі, банкетавалі, Касьцюшкі не слухалі, затым і Польшча прапала». «Кажуць, што ў Касьцюшкі то быў такі
    65
    плашч, што кулі яго не прабівалі: аднаго разу маскалі на яго зьнячэўку напалі, так ён не пасьпеў таго плашча злажыць, так яго чыста пасеклі і забралі»*. Прызнаннем Касцюшкі за свайго абаронцу гучыць і беларуская народная песня, якую спявалі і праз сто гадоў пасля паўстання: