• Газеты, часопісы і г.д.
  • «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка  Язэп Юхо, Уладзімір Емяльянчык

    «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка

    Язэп Юхо, Уладзімір Емяльянчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 68с.
    Мінск 1994
    35.25 МБ
    У Рэчы Паспалітай кароль быў без улады, Сойм без сілы, а іншых сталых органаў улады і кіравання для ўсёй канфедэрацыі не было. У другой палове XVIII стагоддзя яна перажывала крызіс грамадскага і палітычнага ладу. Нарастала незадаволенасць сялян сваім становішчам. Сялянскія паўстанні і бунты дапаўняліся жорсткай барацьбой розных групаў унутры панавальнага стану — шляхты, a таксама барацьбой за свае правы праваслаўнага насельніцтва. Рэлігійнае пытанне ўвесь час імкнулася выкарыстаць Расейская імперыя для апраўдання ўмяшання ва ўнутраныя справы суседзяў.
    У гады юнацтва Тадэвуша Касцюшкі, г. зн. у сярэдзіне 60х гадоў XVIII стагоддзя, была арганізаваная спроба дзяржаўных рэформаў у Рэчы Паспалітай. Прагрэсіўныя дзеячы імкнуліся прыстасаваць стары феадальны дзяржаўны апарат да новых эканамічных умоваў. У 1764 годзе яны паспрабавалі наладзіць работу Сойму і абмежаваць выкарыстанне дэпутатамі права «лібэрум вета». У 1767 годзе праваслаўная шляхта абвясціла хаўрус (гэтак званую канфедэрацыю) у Слуцку, а пратэстанцкая — у Торуні з патрабаваннем ураўноўвання ў правах праваслаўных і пратэстантаў з каталікамі. На патрабаванне расейскага пасла Рапніна у лютым 1768 года ў Варшаве была падпісаная дамова з Расеяй, згодна з якой фармальна абвяшчалася роўнасць у правах праваслаўных з каталікамі.
    У гэтым жа часе былі падрыхтаваныя так званыя Кардынальныя правы Рэчы Паспалітай, якія абвяшчаліся непарушнымі пад гарантыяй Расеі. У іх замацоўваліся непахіснасць «лібэрум вета», шляхецкія прывілеі і недапушчальнасць рэформаў дзяржаўнага ладу. Яшчэ ў сакавіку 1764 года
    ю
    Расея і Прусія дасягнулі дамоўленасці, каб не дапускаць сілаю зброі якіхнебудзь рэформаў дзяржаўнага ладу у Рэчы Паспалітай. Гэтае пагадненне сталася перадумовай будучага падзелу. Кардынальнымі правамі амаль поўнасцю былі ліквідаваныя рэформы, праведзеныя ў 1764 годзе. Галоўным новаўвядзеннем у Кардынальных правах быў пункт XX, паводле якога ў Польшчы ўводзіўся ў дзеянне артыкул першы раздзела XII Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года, дзе прадугледжвалася крымінальная адказнасць, аж да пакарання смерцю, шляхціча за забойства простага чалавека.
    Супраць Варшаўскага пагаднення 1768 года аб ураўноўванні ў правах праваслаўных з каталікамі ў г. Бары (Заходняя Украіна) была ўтвораная канфедэрацыя, якая заклікала да барацьбы за аднаўленне перавагаў каталіцкай рэлігіі, супраць умяшання замежных дзяржаваў, за захаванне ўсіх правоў і прывілеяў шляхты. Барская канфедэрацыя карысталася падтрымкай Францыі, якая падбухторыла Турэччыну на вайну з Расеяй. Прусія і Аўстрыя, скарыстаўшы тое, што Расея занятая вайной з Турэччынай, у 1770 годзе акупавалі частку польскіх земляў і прапанавалі Расеі ўзяць удзел у падзеле Рэчы Паспалітай. 5 жніўня 1772 года ў Пецярбурзе была падпісаная канвенцыя аб першым падзеле Рэчы Паспалітай. Да Аўстрыі, паводле канвенцыі, далучалася паўднёвая Польшча і частка Заходняй Украіны з гарадамі Перамышлем, Львовам, Галічам, да Прусіі — паўночназаходняя частка Польшчы з гарадамі Быдгашч, Хелмно, да Расеі — Латгалія і ўсходняя частка Беларусі з гарадамі Полацкам, Віцебскам, Воршай, Магілевам, Рагачовам, Гомелем*.
    Першы падзел выявіў бязладдзе ў Рэчы Паспалітай і паказаў на неабходнасць рэформаў дзяржаў
    * Толькі невялікая частка паслоў з Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку наваградскія, менскія і ваўкавыскія на чале з легендарным Тадэвушам Рэйтанам, спрабавалі ў Варшаве на «падзельным» сойме 1773 года сарваць зацверджанне падзелу. Але сіла была не на баку патрыётаў з Вялікага Княства. Адзін з іх, Самуль Корсак, браў потым чынны ўдзел у паўстанні 1794 года і загінуў пры абароне Варшавы.
    11
    нага ладу. У 1775 годзе была зробленая спроба стварыць у дзяржаве калегіяльны выканаўчараспарадчы орган, які б выконваў функцыі ўрада па найбольш важных пытаннях дзяржаўнага кіравання. 3 гэтай мэтай была створана Неадменная рада з 36 чалавек— 18 прадстаўнікоў Сената і 18 дэпутатаў ад шляхты. Аднак яе дзейнасць знаходзілася пад уплывам невялікай групы магнатаў і расейскага пасла, у сувязі з чым гэтая рада, называная ў прагрэсіўных колах «радаю здрады», была не здольная кіраваць дзяржаўнымі справамі. Яе зліквідавалі ў 1789 годзе. Гэтыя падзеі паўплывалі на фармаванне дэмакратычнага светапогляду Т. Касцюшкі.
    У 1764 годзе каралём Польшчы быў выбраны ўраджэнец Беларусі (маёнтак Волчын Берасцейскага павета) Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, пляменнік канцлера Вялікага Княства Літоўскага Міхала Чартарыйскага. А паколькі сям’і Касцюшкі спрыяў прыхільнік Чартарыйскіх палявы пісар Вялікага Княства Літоўскага Язэп Сасноўскі, прызначаны крыху пазней ваяводам полацкім, то дзякуючы яго пратэкцыі Касцюшка 18 снежня 1765 года быў прыняты ў нанова створаны Варшаўскі кадэцкі корпус. Прыкладна ў тым часе ў корпусе кадэтаў вучыліся князі Казімір Сапега, Антон Радзівіл, Мацвей Ябланоўскі і магнаты Валовіч, Чацвярцінскі ды іншыя. Шэфам корпуса кадэтаў з’яўляўся сам кароль. Непасрэдным начальнікам быў князь Адам Казімір Чартарыйскі.
    Усяго ў корпусе было 80 кадэтаў. Касцюшка быў у спісе 79м. Крыху пазней колькасць кадэтаў была скарочаная да 60 чалавек. Кадэты былі падзеленыя на брыгады па 20 чалавек. У кожнай брыгадзе былі брыгадзір і падбрыгадзір.
    Кадэты займаліся шыхтавой падрыхтоўкай, фехтаваннем, вершніцтвам, вывучалі тактыку, літаратуру і гісторыю, мовы лацінскую, нямецкую, французскую, арытметыку, геаметрыю і вышэйшую матэматыку, фізіку, палітычную эканомію, адным з асноўных прадметаў была артылерыя. У 1767/68 навучальным годзе з ліку кадэтаў была ўтвораная група, якая займалася вайсковаінжынернымі дысцыплінамі. У гэтую групу быў улучаны і Касцюшка.
    12
    Асаблівая ўвага там надавалася вывучэнню геаграфіі і трыганаметрыі.
    Вольны час многія кадэты бавілі ў велікасвецкіх салонах. Тадэвуш Касцюшка часта ўхіляўся ад такіх забаваў, займаўся навукамі і за сваю ўпартасць у дасягненні мэты, дысцыплінаванасць і амаль спартанскі лад жыцця атрымаў ад калегаў мянушку «швед».
    Выдатныя здольнасці і настойлівасць дазволілі Касцюшку стаць адным з найлепшых кадэтаў. 20 снежня 1766 года ён атрымаў званне харужага. Адначасова з працягам вучобы ён быў прызначаны на пасаду падбрыгадзіра з заробкам 72 залатоўкі на месяц. Пра далейшыя поспехі ў вучобе і службе сведчыць тое, што ў 1769 годзе ён атрымліваў ужо 200 залатовак на месяц.
    ПАЧАТАК
    БАРАІЛЬБЫ
    У Францыі * Напярэдадні Французскай рэвалюцыі * Вяртанне на радзіму * Хатні настаўнік * «Галубкі не для вераб'ёў» * У барацьбе за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі * Тадэвуш Касцюшка і Томас Джэферсан
    3 мэтай удасканалення ведаў у навуках і асабліва ў вайсковым і грамадзянскім будаўніцтве ў другой палове 1769 года Касцюшка выехаў на вучобу ў Францыю. Гэтая паездка была ажыццёўленая пры матэрыяльнай падтрымцы караля, а таксама князя Адама Чартарыйскага. У Парыжы Касцюшка наведваў заняткі ў Акадэміі жывапісу і скульптуры, браў урокі ваеннай архітэктуры, артылерыі і тактыкі. Акрамя таго, А. Чартарыйскі рэкамендаваў яму вывучаць будаўніцтва мастоў, шлюзаў, дарог, каналаў, плацін.
    Амаль пяцігадовае знаходжанне Касцюшкі ў Францыі супала па часе з рэвалюцыйнай сітуацыяй, якая склалася там. Палітычная думка прагрэсіўньіх французскіх асветнікаў Вальтэра, Ш. Л. Мантэск’ё і асабліва ЖЖ Русо была накіраваная на крытыку аджылых феадальных парадкаў. Промні іх асветніцкай дзейнасці ўсё выразней высвечвалі шлях да ўсталявання больш справядлівага грамадства і дэмакратычнай дзяржавы.
    Хоць нам невядома, з кім непасрэдна сустракаўся Касцюшка ў Парыжы, чые лекцыі слухаў, якія кнігі і артыкулы чытаў, аднак бясспрэчна, што на яго велізарны ўплыў зрабілі французскія асветнікі, якія ў гэтыя гады апублікавалі сваю выдатную працу — Вялікую Французскую Энцыклапедыю. Есць падстава меркаваць, што яму былі вядомыя працы Ж.Ж Русо, асабліва «Аб грамадскай дамове, або Прынцыпы палітычнага права» і
    14
    «Меркаванні пра спосаб кіравання ў Польшчы і праект яго змянення, складзены ў красавіку 1772 года». Апошні з названых трактатаў быў у тым жа годзе перададзены паслу Рэчы Паспалітай у Парыжы кухмістру Вялікага Княства Літоўскага Міхаілу Вяльгорскаму, і, напэўна, з ім былі азнаёмленыя суайчыннікі, што жылі ў Парыжы. Уплыў поглядаў ЖЖ Русо на Касцюшку асабліва яскрава праявіўся ў перыяд паўстання ў 1794 годзе.
    Бясспрэчна, знаходжанне ў Францыі спрыяла ўсталяванню ў Касцюшкі рэспубліканскага светапогляду і з’явілася галоўнай школай новай грамадскапалітычнай думкі, у якой абвяшчаліся найважнейшыя дэмакратычныя лозунгі — свабода, роўнасць і братэрства.
    Пасля кароткага падарожжа ў Ангельшчыну, Італію, Швейцарыю і Нямеччыну ўлетку 1774 года Касцюшка вярнуўся ў Варшаву*. Аднак там у войску афіцэрскай пасады яму не знайшлося. Атрымаць яе тады можна было, толькі заплаціўшы грошы (напрыклад, за пасаду капітана — 18 тысяч залатовак). Такіх грошай ні ў Касцюшкі, ні ў яго блізкіх не было. Знаходзячыся ў цяжкім матэрыяльным становішчы (яго брат растраціў не толькі сваю маёмасць, але і частку ягонай), ён быў вымушаны згадзіцца пайсці на пасаду хатняга настаўніка да смаленскага ваяводы, а з 1775 года гетмана польнага Вялікага Княства Літоўскага Язэпа Сасноўскага і навучаць яго дачок Людвіку і Кацярыну маляванню. Якія былі поспехі вучаніц у жывапісе, невядома. Вядома толькі, што старэйшая Людвіка закахалася ў свайго настаўніка, ён адказаў узаемнасцю і яны намерыліся ажаніцца. А паколькі бацькі Людвікі былі супраць шлюбу іх дачкі з бедным шляхцічам, то маладыя наважыліся абвянчацца ўпотай. Але іх намер стаў вядомы бацьку і шлюб разладзіўся. Нібыта пра іх было сказана: «Галубкі не для вераб’ёў, а дочкі магнатаў не для шляхцюкоў».
    He знайшоўшы сабе занятку на радзіме, Касцюшка ўвосень 1775 года зноў выехаў у Францыю,
    * Ю. Нямцэвіч, Ф. Пашкоўскі ды іншыя лічаць, ійто Касцюшка вярнуўся з Францыі ў 1773 годзе.
    15
    а ўлетку наступнага — у Паўночную Амерыку, дзе тым часам пачалася вайна супраць ангельскага каланіяльнага ўладарніцтва. Гэтая вайна, па сутнасці, з’яўлялася буржуазнай рэвалюцыяй, якая выклікала да жыцця моцны дэмакратычны рух. Несумненна, рэвалюцыйныя ідэі барацьбы за незалежнасць і свабоду амерыканскага народа былі блізкія Касцюшку. У жніўні 1776 года Касцюшка прыбыў у Амерыку і 18 кастрычніка быў залічаны ў войска ў званні палкоўніка.