Народнае мастацтва
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 180с.
Мінск 2015
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
Я. М. Сахута
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
Я. М. Сахута
НАРОДНАЕ
МАСТАЦТВА
Мінск
«Беларуская навука» 2015
УДК 745/749(476)
ББК 85.12(4Бея)
С22
Серыя заснавана ў 2014 годзе
Рэцэнзент доктар мастацтвазнаўства В. I. Жук
Фотаздымкі аўтара
Сахута, Я.М.
С22 Народнае мастацтва / Я. М. Сахута. Мінск : Беларуская навука, 2015. 180 с.: іл. (Традыцыйны лад жыцця).
ISBN 9789850819215.
Выданне ў даступнай, папулярнай форме асвятляе адзін з важнейшых відаў традыцыйнай культуры Беларусі народнае дэкаратыўнапрыкладное мастацтва, мастацкія рамёствы і промыслы. Разглядаюцца набыткі і традыцыі мастацкай апрацоўкі дрэва, ганчарства, тэкстылю, пляцення з прыродных матэрыялаў і іншых відаў народных мастацкіх рамёстваў, вызначаецца іх нацыянальная адметнасць, характарызуецца сучасны стан, выяўляюцца бліжэйшыя перспектывы бытавання і развіцця.
Прызначаецца ўсім, хто цікавіцца набыткамі традыцыйнай мастацкай культуры Беларусі.
УДК 745/749(476)
ББК 85.12(4Бен)
ISBN 9789850819215 © Сахута, Я. М„ 2015
© Афармленне. РУП «Выдавецкі дом
«Беларуская навука», 2015
5
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
УВОДЗІНЫ
I іародная мастацкая творчасць адна з важнейшых і найбольш адметных галін нацыянальнай культуры Беларусі. Яна вылучаецца яркай нацыянальнай самабытнасцю і таму з’яўляецца дзейсным спосабам самавыяўлення народа, выдатнай магчымасцю заявіць пра сваё адметнае месца ў еўрапейскай супольнасці, асабліва ў наш час перыяд станаўлення дзяржаўнага суверэнітэту, аб'яднання народа на аснове нацыянальнай самасвядомасці. I хоць ва ўмовах інтэнсіўнай глабалізацыі традыцыйная мастацкая культура адчувае ўсё большы ўплыў масавых стандартаў, беларусы і да нашых дзён захавалі многія віды і формы народнай творчасці, у тым ліку і такую важнейшую яе галіну, як народнае дэкаратыўнапрыкладное мастацтва, разнастайныя рамёствы і промыслы.
У адпаведнасці з энцыклапедычным вызначэннем, народнае дэкаратыўнапрыкладное мастацтва (скарочаны варыянт народнае мастацтва) галіна народнай творчасці, якая ўключае выраб памастацку
6
УВОДЗІНЫ
аформленых прадметаў побыту, прылад працы, хатняга начыння, бытавога абсталявання, транспартных сродкаў, посуду, адзення і інш. Як відаць, усе тыя вырабы, якія мы сёння адносім да народнага мастацтва, у большасці выпадкаў ствараліся як звычайныя бытавыя практычныя рэчы, якія суправаджалі ўсё жыццё нашых продкаў, выконвалі паўсядзённыя ўтылітарныя функцыі, задавальнялі неабходныя жыццёвыя патрэбы. Вырабляючы іх для сябе, на заказ або для продажу на рынку, майстры кіраваліся перш за ўсё менавіта такімі задачамі, пры гэтым нярэдка свядома ці несвядома надавалі вырабам і пэўныя мастацкія якасці: дасканала адпрацаваныя формы, той ці іншы дэкор і інш. Такія якасці ў той ці іншай ступені вызначаюць прадметную мастацкую творчасць, пэўна, усіх народаў свету, але гістарычныя і геаграфічныя асаблівасці, укладжыцця, характартрадыцый надаюць матэрыяльнай і духоўнай культуры кожнага народа выразную самабытнасць і непаўторнасць.
Уласнай ярка выяўленай адметнасцю вызначаецца таксама народнае мастацтва беларусаў. За многія стагоддзі бытавання і развіцця яно выпрацавала мноства формаў, багатыя і шматслойныя матывы дэкору, у большасці з якіх прасочваюцца даўнія шматвяковыя традыцыі. На яго фарміраванне і развіццё наклалі адбітак розныя фактары: геаграфічны, гістарычны, сацыяльнаэканамічны і інш. Агульнаславянскія карані, шматвяковыя гістарычныя і культурныя сувязі з блізкімі і далёкімі суседзямі тлумачаць мноства падобных ці аналагічных рысаў у народным мастацтве. Адначасова многія віды і формы мастацкай творчасці беларусаў дэманструюць часам вельмі выразную своеасаблівасць, якая тлумачыцца этнічнымі асаблівасцямі, рознасцю прыродных умоў, неаднолькавасцю гістарычнага і культурнага развіцця. Усе гэтыя абставіны вызначылі шматлікія варыянты формаў вырабаў, матываў дэкору, асаблівасцяў арнаментыкі, многія з якіх дайшлі да нашага часу з глыбокай старажытнасці.
Пры ўсім гэтым народнае мастацтва як арганічная частка матэрыяльнай і духоўнай культуры народа не заставалася нязменным на працягу ўсёй яго гісторыі, яно мяняла свой характар і змест у адпаведнасці са змяненнямі ў грамадстве. Асабліва прыкметныя змены яго ролі і месца ў народнай культуры адзначаюцца ў XX ст. у сувязі з імклівым развіццём навуковатэхнічнага прагрэсу і звязанымі з гэтым карэннымі пераўтварэннямі ў грамадстве. Перш за ўсё традыцыйныя вырабы народных майстроў сталі губляць колішнюю практычную, бытавую, утылітарную аснову. Магчымасць набыць адзенне, прылады працы, посуд прамысловай вытворчасці зняла патрэбу іх уласнаручнага
7
вырабу. Да гэтых аб’ектыўных фактараў (характэрных, дарэчы, для ўсяго цывілізаванага грамадства на розных этапах яго развіцця) дадаліся і суб’ектыўныя: усведамленне традыцыйнай народнай творчасці як набытку ўчарашняга дня, атрыбута колішняй «цёмнай» вёскі, сведчання цяжкага мінулага і г. д. У выніку ўжо ў другой палове XX ст., і асабліва ў 19701980я гг., народнае мастацтва, традыцыйныя рамёствы і промыслы перажывалі прыкметны заняпад, a то і ўвогуле адыходзілі ў нябыт. Набыткам мінулага сталі выцінанка, кавальства, гліняная і драўляная цацка, мастацкі роспіс па дрэве і тканіне. Заняпала большасць ганчарных асяродкаў, толькі ў некаторых яшчэ прадаўжалі працаваць адзінкавыя майстры, якія ўжо не мелі вучняў і паслядоўнікаў. Такі калісьці самы пашыраны від народнага мастацтва, як ткацтва, на выстаўках прадстаўлялі нешматлікія ткачыхі старэйшага пакалення, якія не кідалі традыцыйны занятак толькі таму, што «душа просіць». Такім чынам, мы перажывалі тыя ж працэсы, што і многія народы Заходняй Еўропы, якія пад імклівым наступам навуковатэхнічнага прагрэсу амаль цалкам страцілі набыткі традыцыйнай культуры яшчэ ў канцы XIX ст.
На шчасце, канчаткова страціць адну з важнейшых галін нацыянальнай культуры мы не паспелі. Карэнныя грамадскапалітычныя пераўтварэнні канца 1980 пачатку 1990х гг., набыццё незалежнасці сталі асноваю новага этапу ў развіцці народнага мастацтва. Яны не толькі прыпынілі працэсы яго заняпаду, але і сталі штуршком для адраджэння і нават прыкметнага развіцця многіх відаў народнай мастацкай творчасці, у тым ліку народнага мастацтва, промыслаў і рамёстваў. Асноваю гэтых працэсаў стала карэнная змена грамадскай думкі пра гэтую галіну нацыянальнай культуры не як пра набытак мінулага ці музейную архаіку, а як пра жывую з’яву сённяшніх дзён, нацыянальны мастацкі скарб суверэннай дзяржавы, якім можна вызначыцца ў супольнасці іншых народаў. У нас нібы расплюшчыліся вочы на яшчэ жывыя скарбы традыцыйнай народнай творчасці, якімі можна не толькі ганарыцца, але і тэрмінова прымаць меры па іх адраджэнні, зберажэнні і развіцці.
Такія змяненні ў грамадскай свядомасці, пэўныя захады з боку дзяржавы далі рэальны, відавочны плён. Літаральна на вачах сталі адраджацца, вяртацца з небыцця, актыўна ўключацца ў культурныя працэсы многія яшчэ нядаўна практычна заняпалыя рамёствы. Адрадзілася забытая практыка арганізацыі прадстаўнічых выставак народнага мастацтва, рэгулярнай з’явай у культурным жыцці краіны сталі такія новыя формы папулярызацыі гэтай галіны нацыянальнай культу
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
8
УВОДЗІНЫ
ры, як фестывалі, агляды, святыконкурсы рамёстваў ад мясцовых да рэспубліканскіх. Бадай, самае галоўнае традыцыйнай мастацкай творчасцю актыўна стала цікавіцца моладзь, што з’яўляецца асноўнай гарантыяй жыццёвасці і развіцця традыцый.
Разам з гэтым нельга не заўважыць, што сучаснае народнае мастацтва прыкметна змяніла характар і змест, месца і ролю ў грамадстве. Як бы мы ні імкнуліся дакладна паўтарыць колішнія ўзоры, у большасці выпадкаў яны ўжо страцілі не толькі сваё ранейшае прызначэнне, але і спрадвечны глыбінны сэнс і змест, як не вызначаецца ім, напрыклад, сучасная сцэнічная імітацыя традыцыйных абрадаў і святаў. Ці не найбольш адметная асаблівасць сучаснага народнага мастацтва амаль поўная страта калісьці асноўных для яго бытавых або абрадавых функцый. Засталася ў мінулым досыць істотная аснова народнай творчасці. Ранейшыя практычныя функцыі ў сучасным побыце пакуль яшчэ захоўваюць хіба толькі некаторыя формы ганчарства, пляцення з лазы і сасновай лучыны, некаторыя віды дрэваапрацоўкі (напрыклад, выраб лыжак або бандарнага посуду); абрадавая роля захоўваецца, бадай, толькі за ручнікамі ды караваямі.
Што ж у такім разе жывіць сучасную народную творчасць?
Як аказалася, рукатворныя вырабы народных майстроў сёння запатрабаваныя ўжо не столькі як бытавыя, утылітарныя, колькі як дэкаратыўныя, мастацкія творы, а таксама як нацыянальна адметныя сувеніры. У сувязі з гэтым сучаснае народнае мастацтва прыкметна мяняе свой характар, асартымент вырабаў, іх формы і дэкор. На першы план вылучаюцца дэкаратыўныя, мастацкія задачы, утылітарнасць і функцыянальнасць нярэдка ўвогуле адсутнічаюць, як, напрыклад, у большасці ўзораў выцінанкі, аплікацыі саломай, мастацкай апрацоўкі дрэва, глінянай, драўлянай, саламянай пластыкі і інш. Як відаць, вырабы сучасных рамёстваў і промыслаў сталі ўжо цалкам адпавядаць паняццю «дэкаратыўнапрыкладное мастацтва» і задавальняць нашы мастацкія, духоўныя патрэбы ў рукатворных, нацыянальна адметных творах, якія ўносяць непаўторнасць і адухоўленасць у наш досыць стандартызаваны побыт.
Прыкметна змяніліся не толькі роля і характар сучаснага народнага мастацтва. Яно перастала быць масавай з’яваю, усеагульным заняткам, як гэта было калісьці. Сёння традыцыйнай мастацкай творчасцю займаюцца асобныя майстры, як правіла, прадстаўнікі маладога пакалення. Звычайна гэта людзі адукаваныя (нярэдка з мастацкай адукацыяй), якія свядома ставяць перад сабой задачы падтрымкі, адраджэння і развіцця традыцыйных рамёстваў і промыслаў, засвойваюць іх
9
тэхналогію, нацыянальныя і мастацкія асаблівасці звычайна з літаратуры, сродкаў масавай інфармацыі і інш. Генетычна не звязаныя з традыцыямі, яны могуць інтэрпрэтаваць іх досыць адвольна, што нярэдка пераводзіць такую творчасць у катэгорыю звычайнага аматарства ці самадзейнасці. Таму ўтакіх выпадках асноўным вызначальным крытэрыем паняцця «народнае» павінен быць сінонім «традыцыйнае», што можа выяўляцца ці ў амаль нязменным выглядзе, як, напрыклад, уткацтве, вышыўцы, ганчарстве, бондарстве, лозапляценні, ці пэўным чынам інтэрпрэтаваным, як, скажам, у саломапляценні, выцінанцы, кавальстве, большасці відаў дрэваапрацоўкі і інш.
Як відаць, сучаснае народнае мастацтва ўя