Народнае мастацтва
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 180с.
Мінск 2015
х. Так, на беларускаўкраінскім Палессі бакавую сценку паліцы ў хаце, побач з уваходам, яшчэ і сёння называюць конікам, а ў старых пабудовах яна і сапраўды можа нагадваць стылізаваную галаву жывёлы. Такая ж дэталь і пад такой жа назвай калісьці была вядомай у жыллёвым будаўніцтве рускай Поўначы і на іншых тэрыторыях славянскага свету.
Ці не найбольш ярка такая архаічная скульптурная зааморфнасць выявілася ў дробным даўбаным посудзе, перш за ўсё ў сальнічках сховішчы калісьці каштоўнага ў народным побыце прадукту. Старыя ацалелыя ўзоры іх нагадваюць качку, што плыве па вадзе. Як вядома, качка ў глыбокай старажытнасці ў многіх плямёнаў Еўропы лічылася свяшчэнным прапродкам, гэты вобраз быў вядомы яшчэў неалітычным мастацтве. Беларускія даўбанаразьбяныя сальнічкі маюць выразныя аналогіі з падобнымі вырабамі многіх народаў поўначы Еўропы, аднак вызначаюць іх больш абагульненыя, лаканічныя, часам грубаватыя формы, што
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
30
ЦЁПЛАЯ ПЛАСТЫКА ДРЭВА
надае ім крыху суровы і манументальны выгляд. Досыць блізкія аналогіі прасочваюцца з сальнічкамі рускай Поўначы, што, несумненна, сведчыць пра тое, што на гэтых тэрыторыях даўжэй захоўвалася старажытная агульнаславянская стылістыка іх пластычнага вырашэння.
Падобная першабытная зааморфнасць вызначае таксама чарпачкікарцы для вады ці квасу, якія ў беларускім народным побыце мелі значнае пашырэнне. Як і ў іншых суседніх народаў, вырашаліся яны ў выглядзе глыбокай лыжкі з плоскім дном. Ручка, нібыта прыстаўленая да тулава карца, адыходзіць амаль вертыкальна ўверх і звычайна завяршаецца зарубкай, каб карэц трымаўся на краі вядра (дарэчы, традыцыйна таксама драўляным).
Пластыка даўбаных карцоў прыгожая і выразная сама па сабе, але асабліва цікавыя вырабы з яўнымі зааморфнымі формамі. Ручкі іх вырашаліся ў выглядзе конскай ці птушынай галавы, пеўневага грэбеня, птушынага хваста і інш. У адных выпадках гэтыя матывы ледзь выяўленыя, у другіх досыць выразныя. Часам формы дапаўняюцца дэкаратыўнымі нарэзкамі рыскамі, разеткамі, ланцужкамі трохгранных выемак, якія, зрэшты, асаблівай выразнасці скульптурнай пластыцы вырабаў не надаюць.
Своеасаблівая пластычная выразнасць вызначае і многія іншыя драўляныя рэчы беларускага народнага побыту: бочкі, кадушкі, ступы, начоўкі, пчаліныя вуллікалоды, старыя формы мэблі, многія прылады працы і інш. Нават у такіх немудрагелістых вырабах, як бандарны посуд, майстры часам дабіваліся асабліва выразнай пластыкі. Напрыклад, нацягвалі драўляныя абручы ў некалькі радоў, адзін да аднаго, што стварала нечаканы дэкаратыўны эфект. Прыгажосцю вызначаюцца біклагі з тоўстых клёпак, ступы розных формаў і канструкцый, бочачкіліпаўкі, вуллікалоды з дуплістых ствалоў. У гэтых прыродных формах адчуваецца старажытная культура, многія праявы якой у народным побыце захаваліся да нашага часу.
Разам з тым народныя майстрыдрэваапрацоўшчыкі нярэдка не спыняліся толькі на скульптурнапластычным вырашэнні сваіх вырабаў, дапаўняючы іх формы рознымі відамі разьбы. Часцей за ўсё дэкаратыўную разьбу можна бачыць на драўляных прыладах, звязаных з жаночай працай, асабліва з прадзеннем і ткацтвам. Гэтая група вырабаў у многіх еўрапейскіх народаў майстравалася з асаблівым стараннем, паколькі майстрымужчыны імкнуліся хоць нейкім чынам упрыгожыць нялёгкі, нудны, але абавязковы занятак вясковых жанчын. Перш за ўсё гэта датычыць прасніц, якія ў многіх еўрапейскіх народаў звычайна былі дэкараванымі разьбой, роспісам і інш.
31
Найбольш пашыраны тып беларускіх прасніц з лапатападобнай лопасцю, пад прамым вуглом устаўленай у дошкудонца або ў дзірку ў лаве. Шырокая плоская лопасць, да якой прывязвалі кудзелю, выдатная карцінная плоскасць, якая нібыта сама просіцца, каб яе нейкім чынам аздобілі, што і рабілі майстры пры вырабе прасніц. Праўда, не сказаць, што іх аздабленне насіла масавы характар (як, напрыклад, на паўночнарускіх тэрыторыях ці ў Карпацкім рэгіёне), але і тыя нешматлікія ўзоры беларускіх разьбяных прасніц, якія ўдалося адшукаць, сведчаць не пра выпадковасць з’явы, а пра ўплыў старажытнай агульнаславянскай культуры разьбы, якая адлюстравала касмаганічны свет. Так, фігурная дэталь на ножцы прасніцы, звычайна вырашаная ў выглядзе «яблыка», нярэдка аздоблена шмапраменнай разеткай, што, згодна з сучаснымі ўяўленнямі, з’яўляецца знакам сонца.
Сонечныя (салярныя) знакі складаюць аснову дэкору і на лопасцях прасніц. Шасціабо шматпраменныя разеткі розных памераў чаргуюцца з ланцужкамі ромбікаў, косаштрыхаванымі ўчасткамі і іншымі нескладанымі геаметрычнымі матывамі, выкананымі ў тэхніцы трохграннавыемчатай або контурнай разьбы. Дэкор звычайна разрэджаны, ён рэдка ўкрывае ўсю лопасць, як на паўночнарускіх прасніцах. Часам ён размяшчаецца толькі на ніжніх краях лопасці пэўна, каб быў бачны праллі пад прывязанай кудзеляй.
Асабліва цікавы разьбяны дэкор прасніц з Заходняга Палесся (Камянеччына), дзе іх дэкараванне ў канцы XIX першай палове XX ст. насіла амаль масавы характар. Старыя ўзоры іх аздоблены геаметрычнай трохграннавыемчатай разьбой старажытнага сімвалічнага характару. Цэнтральнае месца ў дэкоры займаюць традыцыйныя кругі
Прасніцы. 19201930я гады. Камянецкі раён
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
32
ЦЁПЛАЯ ПЛАСТЫКАДРЭВА
разеткі, звычайна дапоўненыя ромбамі і прамавугольнікамі з трохгранных зубчыкаў і іншымі геаметрычнымі матывамі. Дэкор лаканічны, стрыманы, але досыць выразны, з яўным сімвалічным сэнсам. Ён і цешыў вока праллі, і «ахоўваў» будучую тканіну ад злых духаў, якіх хапала ў нялёгкім сялянскім жыцці.
Найбольш наглядна гэта дэманструюць прасніцы, дэкор якіх дае падставы даследчыкам выбудоўваць версію пра яго касмаганічны характар, увасабленне народнымі майстрамі ідэі дня і ночы, кругабегу сонца на працягу сутак. Вялікі кругразетка ў цэнтры сімвал сонца ў зеніце, меншыя разеткі па баках увасабляюць яго шлях па небасхіле на працягу сутак. Прамавугольнік з дробных зубчыкаў унізе сімвал зямлі, засеянай нівы, ён і сапраўды нагадвае ўзаранае поле.
Цікава прасачыць, як мяняецца характар дэкору камянецкіх прасніц на працягу першай паловы XX ст. Больш раннія ўзоры звяртаюць на сябе ўвагу перавагай трохграннавыемчатай разьбы старажытнага сімвалічнага характару. Але ўжо ў 19201930я гг., калі прасніцы яшчэ вырабляліся для практычнага выкарыстання, сімвалічны сэнс старажытных геаметрычных матываў пакрысе забываецца, што, зрэшты, было характэрна і для іншых відаў народнага мастацтва. Майстры імкнуцца да рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці, актыўна ўключаюць у старажытны геаметрычны дэкор сімвалічнага характару адлюстраванні галінак з лістамі, кветак, букетаў, сілуэты птушак, нават цэлыя сюжэтныя сцэнкі: пралля за працай, коннік і інш. Арыгінальна дэманструюць гэта традыцыйныя шматпраменныя кругіразеткі, якія набываюць гнуткія галінкі з лістамі і ператвараюцца такім чынам у адмысловыя кветкі. Нярэдка разьба ўкрывае ўсю лопасць, аднак, у адрозненне ад аналагічных літоўскіх, польскіх ці шведскіх прасніц, беларускія наскрозь ніколі не праразаліся, захоўваючы традыцыйную цэласнасць.
Старажытныя сімвалічныя матывы можна бачыць таксама на праніках і качалках для апрацоўкі бялізны, дэталях ткацкіх станаў і іншых прыладах прадзення і ткацтва. Жанчыныткачыхі шчыра верылі, што тканіна, якая «нарадзілася» пад такімі сонечнымі знакаміабярэгамі, стане непранікальнай для «нячыстай сілы», таму лепш за ўсё з яе шыць адзенне. Але ж яго суцэльным не пашыеш, без розных прарэхаў не
Валак. Пачатак XX ст. Нараўлянскі раён
33
абыдзешся, і восьтады на дапамогу прыходзіўтканы ці вышываны арнамент такога ж сімвалічнага, ахоўнага характару. Але пра гэта у раздзеле пра народнае адзенне.
Вернемся ў наш час. Якая ж сітуацыя з мастацкай апрацоўкай дрэва сёння, які яе характар і сфера прымянення?
Відавочна, што яна карэнным чынам змянілася. Даўно выйшлі з ужытку самаробная драўляная мэбля, многія віды прадметаў хатняга ўжытку і прылад працы, у тым ліку і цэлы комплекс драўлянага начыння для прадзення і ткацтва, што часцей, чым іншыя вырабы, аздабляліся рознымі відамі разьбы. Сённяшнім майстрамразьбярам як быццам бы і няма дзе прыкласці сваё ўмельства.
Але ж, аказваецца, ёсць дзе. Вядома, далёка не ў такіх маштабах, як калісьці, і тым не менш на драўляныя разьбяныя рэчы ёсць пэўны попыт, а значыць будзе і прапанова.
Некаторае ажыўленне апошнім часам назіраецца са становішчам яшчэ нядаўна практычна забытага бандарнага рамяства. На хвалі цікавасці да экалагічна чыстых матэрыялаў яно адраджаецца ў колішніх формах для традыцыйнага практычнага прымянення. Адзінкавыя майстрыбондары выяўляюцца ў розных кутках Беларусі, іх можа быць нават некалькі ў адным паселішчы: у Прудах на Стаўбцоўшчыне, Пешках Бярозаўскага раёна, Прусах пад Старымі Дарогамі. Трынаццаць майстроўбондараў сабрала ў 2002 г. Брэсцкае абласное святаконкурс «Дубовая клёпка і гліняны збаночак». У Іванаве нават працуе школа бандарнага рамяства, якая адраджае і прадаўжае традыцыі калісьці папулярнага, шырокаразвітага, затым амаль заняпалага мясцовага промыслу. Сёння прыгожыя, практычныя вырабы іванаўскіх майстроў дарэчы, пераважна мясцовых школьнікаў ведаюць далёка за межамі Брэстчыны і ахвотна іх набываюць.
Зразумела, што сучасныя ўмовы жыцця не маглі не паўплываць на асартымент і формы традыцыйнага бандарнага посуду. Неабходныя калісьці ў кожнай сялянскай гаспадарцы бочкі, кадушкі, цэбры, кубельцы, дзежкі, маслабойкі, балеі, вёдры сёння мала хто робіць, хіба што на нейкі спецыяльны заказ. Часцей з’яўляюцца розныя адмысловыя барылкі, біклажкі, куфалі з вечкамі, цэбрыкі для лазні, бочачкі для віна ці квасу і інш. Зрэшты, гэта таксама традыцыйныя, хоць і добра забытыя вырабы, але сучасныя майстры адраджаюць іх ужо з выразнай арыентацыяй на дэкаратыўныя ці сувенірныя патрэбы, узбагачаюць формы, часта дапаўняюць іх разьбяным дэкорам, чаго не меў колішні бандарны посуд. Прымяненне драўніны з прыгожай тэкстурай, драўляных (арэхавых, лазовых) абручоў надае прыкметныя дэкаратыўныя якасці
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
34
ЦЁПЛАЯ ПЛАСТЫКА ДРЭВА
У. Станкевіч. Бандарны посуд. Глуск
наваттрадыцыйным чыста ўтылітарным формам. Такія, напрыклад, вырабы М. Куксы (Гродна), У. Станкевіча (Глуск), А. Странкоўскага (М