• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народнае мастацтва  Яўген Сахута

    Народнае мастацтва

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 180с.
    Мінск 2015
    70.28 МБ
    ляе сабой складаную, неадназначную, шматаспектную з'яву. Некаторыя яго віды захаваліся амаль без змяненняў у сваіх традыцыйных формах, другія, не знайшоўшы свайго месца ў сённяшнім побыце і сучасных культурных працэсах, сталі набыткам мінулага, трэція адрадзіліся літаральна з небыцця, набылі новае жыццё, пры гэтым прыкметна змяніўшы характар, формы, асаблівасці бытавання і прымянення. Ва ўмовах інтэнсіўных эканамічных, гандлёвых, інфармацыйных кантактаў культура Беларусі непазбежна адчувае магутны ўплыў яе масавых відаў і стандартаў, што прыводзіць да страты нацыянальнай адметнасці, засілля безгустоўшчыны і антыкультуры. Народнае мастацтва з яго ярка выяўленым эстэтычным характарам і выразнай нацыянальнай адметнасцю здольнае супрацьстаяць гэтым негатыўным працэсам, выконваць функцыі зберажэння і сцвярджэння нацыянальных мастацкіх каштоўнасцей, садзейнічаць выяўленню беларускім народам уласнай культурнай самабытнасці.
    Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва, у тым ліку народнае, прынята дзяліць на асобныя віды ў адпаведнасці з матэрыялам ці сыравінай. Беларускія народныя майстры з даўніх часоў выкарыстоўвалі тыя матэрыялы, якіх заўсёды хапала на нашай зямлі: дрэва, гліну, лазу, лыка, лучыну, корань, чарот, салому, лён, авечую воўну і інш. У сувязі з гэтым найбольш пашыранымі відамі беларускага народнага мастацтва лічацца мастацкая апрацоўка дрэва, ганчарства, пляценне з прыродных матэрыялаў, мастацкі тэкстыль, мастацкі роспіс. У сваю чаргу, кожны з гэтых відаў звычайна ахоплівае досыць шырокі і разнастайны дыяпазон вырабаў, спосабаў апрацоўкі, мастацкіх прыёмаў і інш. Напрыклад, мастацкая апрацоўка дрэва парознаму выявілася ў дэкоры народнага драўлянага дойлідства, афармленні розных прадметаў побыту, фігуратыўнай пластыцы; народны мастацкі тэкстыль ахоплівае ткацтва, вышыўку, карункапляценне; характар роспісу розніўся ў залежнасці
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    10
    УВОДЗІНЫ
    ад матэрыялу дрэва, палатна, шкла; спецыфіка і адметнасць розных відаў пляцення залежыць ад асаблівасцей прыроднай сыравіны лазы, саломы, кораня, балотныхтраў і інш. У адпаведнасці зтакой разнастайнасцю будуецца і структура гэтага выдання, у якім мы паспрабуем як мага больш поўна і ўсебакова пазнаёміць чытача з мастацкім набыткам нашых продкаў і сучасным становішчам адной з важнейшых галін нацыянальнай культуры Беларусі народным дэкаратыўнапрыкладным мастацтвам.
    іі
    ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    ПАДЗНАКАМ СОНЦА
    V народаў лясной паласы Еўропы, у тым ліку і беларусаў, адным з найбольш пашыраных і ўніверсальных матэрыялаў з’яўляецца дрэва. 3 гэтага шырокадаступнага, досыць трывалага і адначасова лёгкага ў апрацоўцы матэрыялу ўзводзілі жыллё і гаспадарчыя пабудовы, майстравалі мэблю і транспартныя сродкі, выраблялі прылады працы і посуд, прадметы хатняга ўжытку і дзіцячыя цацкі. Шырокім быў і дыяпазон тэхнічных прыёмаў: дрэва секлі, пілавалі, даўбалі, тачылі, стругалі, свідравалі, абпальвалі, фарбавалі, таніравалі, паліравалі, лакіравалі, вырабы з яго аздаблялі разьбою, роспісам, выпальваннем, інкрустацыяй, аплікацыяй і г. д. He дзіва, што сярод іншых відаў беларускай народнай творчасці мастацкая апрацоўка дрэва займае ці не галоўнае месца.
    Бадай, найбольш відавочна мастацкая творчасць майстроў выявілася ўтрадыцыйным дойлідстве, у беларусаў амаль цалкам драўляным. Народныя майстрысамавукі ўзводзілі жыллё і гаспадарчыя будынкі,
    12
    ПАДЗНАКАМ СОНЦА
    Традыцыйная забудова вёскі канца XIX пачатку XX ст. Цэнтральная Беларусь. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
    цэрквы і касцёлы, памешчыцкія сядзібы і грамадскія пабудовы, прычым нярэдка абыходзіліся толькі звычайнай цяслярскай сякерай. Ацалелыя ўзоры драўлянай архітэктурнай спадчыны здзіўляюць выразнымі і дакладнымі прапорцыямі, удалымі дэкаратыўнымі кампанентамі і дэталямі.
    Парадуешся тутузорам пекным, гожым;
    Адштукаваў тапор так і разец ці зможа?
    пісаў А. Міцкевіч у паэме «Пан Тадэвуш» пра адмыслова аздобленую карчму (пераклад з польскай Васіля Зуёнка).
    Аднак не будзем тут спыняцца на асаблівасцях беларускага народнага драўлянага дойлідства: на гэтую тэму напісана нямала іншых спецыяльных выданняў. Звернем асноўную ўвагу на характар народнага архітэктурнага дэкору.
    Магчыма, першае знаёмства з гэтай значнай галіной народнай мастацкай творчасці можа крыху расчараваць. I сапраўды, у беларускім народным дойлідстве мы не сустрэнем ні манументальнасці і велічы разьбянога дэкору рускай Поўначы, ні адмысловай узорыстасці жылля Паволжа. Разьба больш сціплая, формы абагульненыя і выяўляюць
    13
    імкненне да скульптурнасці. Часам разьба, асабліва на захадзе Беларусі, у чыстым выглядзе і ўвогуле адсутнічае, мастацкае аблічча пабудовы ствараецца за кошт канструктыўнапластычных сродкаў. TaKan ж асаблівасць вызначае архітэктурны дэкор жылля нашых заходніх суседзяў палякаў, чэхаў, славакаў і інш.
    Рэдкія ацалелыя ўзоры старажытных збудаванняў, літаратурныя крыніцы, этнаграфічныя звесткі даюць падставы для сцвярджэння, што традыцыйнае жыллё беларусаў не столькі дэкаравалася разьбою ў сапраўдным яе разуменні, колькі вызначалася канструкцыйнамастацкімі элементамі функцыянальнага характару, цесна звязанымі з тэктонікай будынкаў. У цэлым жа такая асаблівасць уласцівая таксама жыллю суседніх тэрыторый Украіны, народаў Прыбалтыкі і асабліва заходніх славян.
    Функцыянальнасць і канструктыўнасць такога дэкору выяўляецца ў многіх дэталях і кампанентах пабудоў, вызначаючы логіку і мэтазгоднасцьтой ці іншай формы: стойкі, кансолі, кранштэйна, бэлькі, ліштвы, вуглавога мацавання і інш. Часам нават нязначныя асаблівасці канструкцыйнага вырашэння дазвалялі дабівацца прыкметнага мастацкага эфекту, хоць, магчыма, самі цесляры на гэта і не разлічвалі. Напрыклад, пашыраная ва ўсходнееўрапейскім будаўніцтве, у тым ліку і ў Беларусі, рубка вугла «з астаткам» на Заходнім Палессі набыла своеасаблівую, самабытную інтэрпрэтацыю «у каню». Жыллё тутзвычайна ўзводзілі з брусоў, пры гэтым тарцы вуглавых выступаў рабілі з падрэзкай, нібы лесвічкай, у выніку ствараўся характэрны разрэджаны рытм вугла, што надавала яму своеасаблівую дэкаратыўнасць.
    На Усходнім Палессі (у тым ліку і Украінскім) практыкаваўся іншы варыянт канструкцыйнамастацкага вырашэння вуглавых злучэнняў. Канцы бярвёнаў апрацоўвалі ў выглядзе шасцігранніка, што стварала вертыкальны рытмічны малюнак, які выразна кантраставаў з акругласцю бярвёнаў сцен.
    Своеасаблівым завяршэннем вуглавога дэкаратыўнага злучэння звычайна былі кансолі выпускі верхніх вянкоў, якія падтрымлівалі вынесеную над зрубам частку страхі або падстрэшак, які аддзяляў зруб ад франтона. Апрацоўка магла быць досыць простай у выглядзе скосу ад вуглавога злучэння да канца бервяна, але часта вырашэнне звяртае на сябе ўвагу пластычнасцю і сакавітасцю буйных формаў, звычайна вычасаных толькі сякерай. Асаблівай выразнасцю і пластычнасцю вызначаюцца кансольныя вырашэнні жылля Заходняга Палесся: у Брэсцкім, Камянецкім, Маларыцкім раёнах. На Падняпроўі канструкцыйная пластыка кансоляў нярэдка дапаўнялася дэкаратыўнымі зарубкамі
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    14
    ПАДЗНАКАМ СОНЦА
    Дэкаратыўнае афармленне кансоляў: a Задзвея Баранавіцкага раёна;
    б Віскачы Стаўбцоўскага раёна
    і насечкамі; на поўдні Цэнтральнай Беларусі (прыкладна ад Баранавічаў да Любані) тарцы кансоляў прыкрываліся дэкаратыўна выпілаванымі дошчачкамінакладкамі.
    Фігурна апрацоўвалі таксама канцы бэлек, якія выступалі за сцены, і асабліва галоўнай бэлькі трама, які яшчэ можна напаткаць у старасвецкіх узорах народнага жылля. Гэта можа быць і простае счэсванне тарца бэлькі ці трама наўскос, і досыць складанае вырашэнне, часам больш адмысловае, чым на кансолях. Такое канструкцыйнадэкаратыўнае вырашэнне выдатна дапаўняла і ажыўляла досыць сціплы знешні выгляд пабудовы.
    У гаспадарчых і грамадскіх збудаваннях (свірнах, корчмах) можна было бачыць розныя галерэі і навесы, найбольш характэрнай і выразнай дэталлю якіх былі апорныя слупы з падкосамі. Падпарадкоўваючыся
    15
    Дэкаратыўнае афармленне кансоляў. a Целякова Уздзенскага раёна; б Высокая Ліпа Нясвіжскага раёна
    логіцы прыродных формаў (ствол дрэва з адгалінаваннямі), яны былі простыя і канструкцыйныя, але часам набывалі досыць адмысловыя абрысы.
    Старажытнасцю паходжання і традыцыйнасцю вырашэння вызначаецца такая канструкцыйнамастацкая дэталь народнага жылля, як вільчак, характэрны для драўлянага дойлідства многіх народаў лясной паласы Еўропы. Ён надае пабудове кампазіцыйную завершанасць, а ў старажытнасці выконваў таксама вельмі важную абярэгавую, ахоўную функцыю.
    На традыцыйным жыллі беларусаў вільчакі вырашаюцца апрацоўкай канцоў скрыжаваных дошакзакрылін, што прыкрываюць краі страхі, закрываюць канцы яе абрашоткі і выступаюць зверху, над страхой, як рожківілкі (верагодна, адсюль вільчак). Зразумела, што такія вільчакі маглі быць толькі на двухсхільных стрэхах або стрэхах з прычолкамі здаўна самых пашыраных у беларускім народным жыллі.
    Пакінуць без увагі такую прыкметную дэталь майстрыбудаўнікі не маглі. Яшчэ і сёння дзенідзе на старых пабудовах можна бачыць традыцыйныя вільчакі, што ўяўляюць сабой фігурна выпілаваныя моцна стылізаваныя абрысы конскіх галоў, каровіных рагоў, фігурак птушак і змей, павернутых у процілеглыя бакі. Несумненна, што такое вырашэнне адлюстроўвае старажытны язычніцкі культ жывёл і птушак у еўрапейскіх народаў.
    Гняздо ж бусел бяспечна На страсе пачаў класці 
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    16
    ПАДЗНАКАМ СОНЦА
    Селянін верыць вечна, Што яго ў гэтым шчасце.
    пісаў Уладзіслаў Сыракомля (пераклад з польскай Янкі Купалы).
    Этнограф Е. Раманаў адзначаў, што язычніцкія вераванні пра буслоў і вужоў на Палессі захоўваліся аж да пачатку XX ст. «Відаць, такія адносіны чалавека да гэтых жывёл склаліся даўнымдаўно, і ў кожным разе шмат стагоддзяў таму назад. Пра гэта можна меркаваць па тым арнаменце, якім насельніцтва аздабляе тут вільчакі сваіх двухсхільных стрэх: гэта нязменна ці дзве змяі, павернутыя галовамі ў процілеглыя бакі, ці дзве галавы бусла ў гэткім жа становішчы».
    Сёння, праўда, пабачыць такія вільчакі на традыцыйным жыллі вялікая рэдкасць. Ужо