• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народнае мастацтва  Яўген Сахута

    Народнае мастацтва

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 180с.
    Мінск 2015
    70.28 МБ
    валі народнай творчасці, святыконкурсы ганчарскага рамяства сведчаць пра тое, што ганчарства ў сучаснай культуры Беларусі займае не менш прыкметнае месца, чым саломапляценне або дрэваапрацоўка. Варта згадаць хоць бы спецыялізаваныя святыконкурсы ганчарства, якія толькі на Міншчыне праводзяцца кожныя 23 гады, пераважна ў колішніх ганчарскіх асяродках: у Івянцы (1998, 2006, 2011, 2014), Лагойску (2000), Радашковічах (2002). Рэгулярна наладжваюцца ганчарскія пленэры, у тым ліку і з запрашэннем замежных майстроў, у час Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», у Гарадной на Століншчыне і інш.
    Зразумела, што пры ўсім гэтым маштабы рамяства ўжо далёка не колішнія, ды і характар яго крыху іншы. Сёння ім займаюцца адзінкавыя
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    56
    САЮЗ ЗЯМЛІ I АГНЮ
    У. Саўрыцкі. Сувенірны посуд. Лагойск
    майстры, якія на першы план вылучаюць ужо не столькі практычныя, бытавыя, колькі мастацкія, дэкаратыўныя, сувенірныя задачы, што, зрэшты, характэрна для сучаснага народнага мастацтва ў цэлым. Адраджаюцца забытыя тэхналогіі хімікатэрмічнай апрацоўкі вырабаў, іх колішняя пабочная дэкаратыўная функцыя вылучаецца сёння на першы план, што ў спалучэнні з адточанымі, выверанымі формамі посуду надае яму статус твораў дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, а таксама выдатных, арыгінальных, нацыянальна адметных сувеніраў.
    Тыпова народным, традыцыйным характарам вызначаецца кераміка майстроў, генетычна звязаных з мясцовым промыслам. Звычайна яны жывуць і працуюць непасрэдна ў колішніх асяродках ганчарства, прадаўжэнне мясцовых традыцый для іх справа натуральная і арганічная, як, напрыклад, для навучэнцаў школы ганчарства, якая паспяхова працуе ў Гарадной.
    Вельмі адметная фляндраваная кераміка, якая ў свой час прынесла шырокую вядомасць промыслу, адрадзілася ў Івянцы. Пры мясцовым Цэнтры рамёстваў дзейнічае ганчарная майстэрня, дзе перш за ўсё імкнуцца падтрымліваць і пашыраць тыпова мясцовыя традыцыі рамяства. Хоць вырабы Іосіфа Бурачэўскага, Уладзіміра Сасноўскага, Алега Капусты, магчыма, пакуль што яшчэ не дасягаюць узроўню
    57
    творчасці вядомых майстроўпапярэднікаў Івана Малчановіча, Антона Пракаповіча, Міхаіла Звярко, але ў цэлым усё ж захоўваюць адметны мясцовы характар промыслу.
    Чорнаглянцаваная кераміка брэстаўчаніна Васіля Логвіна выдае яго арыентацыю на традыцыі пружанскага ганчарства, перш за ўсё на творчыя дасягненні апошняга і ці не найбольш вядомага ганчара Антона Такарэўскага. Праўда, формы посуду Васіля Логвіна прыкметна меншыя, але гэтая асаблівасць па аб’ектыўных прычынах зза адсутнасці патрэбы ў буйных аб’ёмах з’яўляецца характэрнай для творчасці практычна ўсіх сучасных майстроўганчароў.
    Рупліва адраджаюць мясцовыя традыцыі рамяства майстры Віцебшчыны. Аляксандр Любімаў з Обаля Шумілінскага раёна, акрамя чорнаглянцаванага посуду шырокага асартыменту, развівае забытую традыцыю вырабу фігурнай пластыкі; яго буйных формаў букетнікі ў выглядзе кавалка ствала дрэва ці пня з каранямі вызначаюцца арыгінальнасцю вырашэння і досыць сучасным гучаннем. Высокія, масіўных формаў гладышы, збаны, слоікі Сяргея Рымдзёнка (Германавічы Шаркаўшчынскага раёна) нагадваюць калісьці тыповыя для Паазер’я «стаўбуны». Сяргей Шункевіч з Віцебска, Алена Бараўцова з Гарадка паспелі пераняць у тутэйшых майстроў сакрэты і асаблівасці вырабу гартаванага посуду. Майстрыха аднавіла таксама мясцовую, даўно забытую традыцыю абгортвання вырабаў берасцянымі стужкамі. Архаічнасць суровых ляпных форм, апрацаваных дымленнем ці гартаваннем, характэрна для творчага почырку Аляксандра Вішнеўскага з Докшыцаў. Як бачым, увагай майстроў Віцебшчыны не абыдзены практычна ніводны колішні ганчарскі асяродак рэгіёна.
    А. Кірычак.
    Гартаваны ганчарны посуАСалігорск
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    58
    САЮЗ ЗЯМЛІ I АГНЮ
    Да сучаснага народнага мастацтва без асаблівых агаворак можна адносіць творчасць і тых майстроў, якія не прывязваюцца да традыцый канкрэтнага ганчарскага асяродка, а распрацоўваюць абагульнены, «агульнабеларускі» варыянт вырабаў. Такая аб’ектыўная тэндэнцыя, характэрная для сучасных народных мастацкіх рамёстваў у цэлым, цалкам правамоцная і ў адносінах да ганчарства, якое пры ўсіх больш ці менш адметных рэгіянальных і лакальных варыянтах адначасова вызначалася і пэўнымі агульнымі асаблівасцямі. Колішнія формы вырабаў бытавога прызначэння сучаснымі майстрамі даводзяцца да гранічнай дасканаласці, набываюць больш вытанчаны і зграбны сілуэт, што ўжо само па сабе пераводзіць іх з разраду ўтылітарных у дэкаратыўныя. Пры гэтым нават не патрабуюцца нейкія дадатковыя тэхналагічныя ці дэкаратыўныя прыёмы, вельмі папулярныя ў сучаснай прафесійнай кераміцы. Наадварот, на дзіва сучасна, арганічна і дэкаратыўна выглядаюць адроджаныя практычна з поўнага небыцця гартаванне і дымленне (асабліва ў спалучэнні з глянцаваннем). Падобныя вырабы цэняцца сёння галоўным чынам як арыгінальныя сувеніры, таму пераважную частку асартыменту складаюць паменшаныя копіі традыцыйных формаў посуду. Варта нагадаць, што такі кірунак у традыцыйным ганчарстве не чужы: мініяцюрны посуд выраблялі і раней як дзіцячыя цацкі, сёння ж у творчасці маладых майстроў ён увогуле пераважае.
    Падобны тэракотавы, чорнаглянцаваны, гартаваны, глазураваны посуд разнастайных зграбных формаў і практычна ўсяго традыцыйнага асартыменту прадстаўлены творчасцю Сямёна і Уладзіміра Саўрыцкіх, Івана Раманчука своеасаблівай сямейнай дынастыі з Лагойска. Яе заснавальнік Сямён Саўрыцкі вызначыў адметны кірунак рамяства, спалучыўшы ўсе лепшыя дасягненні беларускага народнага ганчарства. Мініяцюрныя, дасканалыя па форме вырабы лагойскіх майстроў нярэдка набываюцца цэлымі калекцыямі, перш за ўсё як выдатныя сувеніры.
    Плённа і мэтанакіравана працуе Аляксандр Кірычак з Салігорска, які адным з першых адрадзіў традыцыйнае гартаванне. Неаднаразовыя наведванні калісьці шырокавядомага, а ў пасляваенныя часы практычна заняпалага ганчарскага асяродка ў Ганявічах пад Клецкам, кансультацыі мясцовых ганчароў старэйшага пакалення, якія ўжо даўно не займаліся старажытным рамяством, але яшчэ памяталі сакрэты і асаблівасці яго тэхналогіі, падштурхнулі маладога майстра да адраджэння забытага віду народнай керамікі з яе каларытным, адметным дэкорам. Традыцыйныя прыёмы хімікатэрмічнай апрацоўкі сталі асновай для ўласных пошукаў і эксперыментаў, што дало магчымасць
    59
    Ганчар А. Кірычак за работай
    надаць колішняму пабочнаму выніку тэхналагічнага працэсу якасці самадастатковага мастацкага прыёму. Посуд Аляксандра Кірычака і натуральных формаў, і сувенірны стварае ўражанне, нібыта майстар спецыяльна размалёўвае яго адмысловымі ўзорамі. Зразумела, што формы посуду пазбавіліся колішняй суровасці, манументальнасці, лапідарнасці, характэрных для прадукцыі архаічнага сельскага промыслу на Клеччыне, набылі больш зграбны і адточаны выгляд, пры гэтым не парываючы сувязі з традыцыямі.
    Падобнымі якасцямі вызначаецца гартаваны посуд мінскіх майстроў Аляксандра Касьяненкі, Сяргея Нарановіча, Канстанціна Краско з яго ярка выяўленай дэкаратыўнасцю. Цікава, што адна і тая ж старажытная тэхналогія, якую прымяняюць майстры, дае адметныя і непаўторныя вынікі, паколькі кожны з іх не задавальняецца традыцыйным складам абвары, а пастаянна эксперыментуе з рознымі дабаўкамі, вар’іруе працэсы абпалу і гартавання, ужывае розныя гатункі гліны. Таму вырабы кожнага з гэтых майстроў лёгка пазнавальныя, досыць адметныя, з непаўторным творчым почыркам.
    Такая творчая разнастайнасць вызначае дзейнасць і іншых сучасных майстроў, якія імкнуцца абапірацца на традыцыі старажытнага рамяства. Праўда, сёння рынкавая каньюнктура нярэдка дыктуе іншыя арыентацыі, густы і запатрабаванні, перад якімі пасуюць многія майстрыкерамісты. Але ж, на шчасце, нямала майстроў, не абыякавых да колішніх набыткаў традыцыйнага ганчарства як аказалася, адметных, багатых і разнастайных. Так што прыхільнікі традыцыйнай рамесніцкай і мастацкай культуры сваю цікавасць да «мастацтва гліны і агню» могуць задаволіць і сёння.
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    60
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
    ГАІНЯНЫЯ АБЯРЭГІ
    Рэзнастайны бытавы посуд хоць і галоўны, але не адзіны від прадукцыі колішніх майстроўганчароў. He менш цікавай, адметнай і арыгінальнай галіной традыцыйнага ганчарства з’яўляецца таксама мастацтва вырабу глінянай цацкі.
    Яшчэ на памяці старэйшага пакалення практычна на кожным рынку ў выхадныя дні ці ў час традыцыйных кірмашоў побач з разнастайным ганчарным посудам можна было бачыць цэлыя россыпы яркіх рознакаляровых гліняных цацаксвістулек. Як магнітам цягнула сюды дзяцей: выпрасіш у бацькоў курынае яйка і за яго можна было атрымаць у чараўнікаганчара глінянага коніка ці баранчыка, пеўніка ці ляльку. Гэта была танная і даступная забаўка, якая радавала перш за ўсё сваім залівістым свістам. Сёння ж, з вышыні сталага ўзросту, ацэньваеш такія творы не столькі як дзіцячыя цацкі, колькі як арыгінальныя ўзоры народнай мастацкай пластыкі. А трапіць у рукі гліняны конік ці пеўнік паставіш на паліцу, за шкло, як рэдкую рэч. Ці адшкадуеш дарагому госцю як адметны беларускі сувенір.
    61
    Мастацтва вырабу глінянай цацкі адно з найстаражытнейшых. Сярод археалагічных знаходак цацкі (часцей іх рэшткі) трапляюцца пачынаючы з неаліту таго часу, калі ва ўжытак першабытных плямёнаў увайшла кераміка. Разнастайныя і багатыя знаходкі зроблены пры раскопках гарадзішчаў часоў жалезнага веку: фігуркі коней, сабак і іншых свойскіх жывёл, а таксама бразготкі ў выглядзе шарыка, цыліндрыка, яйка. Як мяркуюць даследчыкі, свістулькі і бразготкі ўжываліся тады не толькі як дзіцячыя забаўкі, але мелі і рытуальнае прызначэнне. Па старажытных павер'ях, якімі кіраваліся яшчэ і ў XIX ст., свіст адганяў злых духаў, фігуркі людзей абазначалі продкаў, свойскіх жывёл ляпілі з надзеяй паўплываць на дабрабыт. Хутчэй за ўсё, большасць тагачасных цацак з поспехам выконвала абедзве функцыі: іх давалі гуляць дзецям, каб адначасова цацкі ахоўвалі іх ад «нячыстай сілы», дапамагалі вырасці здаровымі і моцнымі.
    Своеасаблівая прырода гэтага віду мастацтва, спецыфіка вытворчасці, выпрацаваная яшчэ ў старажытнасці, відаць, з’явіліся прычынамі таго, што даўнія вобразы і прыёмы лепкі глінянай цацкі практычна не мяняліся ледзь не да нашых дзён. Яшчэ зусім нядаўна, гадоў з паўсотні таму, многія майстры ляпілі цацкі, якія па характары і стылістыцы мала адрозніваліся ад старажытных. Невялічкія, кампактныя, пазбаўленыя р