Народнае мастацтва
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 180с.
Мінск 2015
пачатку XX ст. яны сталі саступаць сваё месца аздобам, выпілаваным з адной дошкі і ўмацаваным на вяршыні франтона, на месцы стыкоўкі дошакзакрылін. Часам яны па традыцыі маюць зааморфнае вырашэнне (напрыклад, у выглядзе сілуэта пеўніка), але часцей сустракаюцца геаметрычныя і стылізаваныя раслінныя матывы: страла, трызубец, стылізаваная кветка ці проста фігура адвольных абрысаў. Як відаць, абярэгавая функцыя тут ужо адсутнічае, на
Дэкаратыўныя азАобышпілі:
a Шахноўшчына Стаўбцоўскага раёна;
б Семежава Капыльскага раёна;
в Брылі Барысаўскага раёна
17
першы план вылучаюцца чыста дэкаратыўныя задачы. Гэта нібы сімвал завяршэння будынка, апошняя кропка, пастаўленая цеслярамі.
Гэтыя і іншыя канструкцыйнадэкаратыўныя элементы, якія ажыўлялі ў цэлым досыць сціплы знешні выгляд старасвецкага народнага жылля, прыкметна ўзбагачаюцца з канца XIX ст. у сувязі з парэформеннымі зменамі ў беларускай вёсцы. Курныя хаты саступаюць месца «чыстым», набываюць большыя памеры, нярэдка з двума памяшканнямі кухняй і святліцай. Замест архаічнага «закота» з бярвенняў з’явіўся зашыты дошкамі франтон (шчыт); прыкметна пабольшалі вокны. Жыллё набывае больш прывабны выгляд, што паэтычна адзначыў у «Новай зямлі» Якуб Колас:
Ўжо хата новая гатова,
Прыбраны трэскі ўжо і дровы; Над белым дахам, як карона, Красуе комінак чырвоны;
Прыветна вокны пазіраюць, Бы вас у госці запрашаюць, Ну, добры выгляд хата мае, Яна і цешыць, здавальняе.
Такія прыкметныя змяненні ў канструкцыі і знешнім выглядзе жылля не маглі не выклікаць актывізацыю мастацкіх памкненняў майстроўдрэваапрацоўшчыкаў: цесляроў, сталяроў, разьбяроў, токараў і інш. Вынікі іх творчай дзейнасці дэманструюць шматлікія ўзоры, якія яшчэ можна пабачыць у старой забудове беларускай вёскі.
Пэўна, перш за ўсё ў вочы кінецца афармленне вокнаў. Яно і не дзіва: вокны нібы «вочы» хаты, якія да таго ж выходзяць прама на
Дэкор жылля сярэдзіны XX ст. Любушаны Бярэзінскага раёна
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
18
ПАДЗНАКАМ СОНЦА
вуліцу і ствараюць асноўны вобраз жылога збудавання, выконваюць галоўную ролюў мастацкім вырашэнні яго фасаднай часткі.
Відаць па ўсім усведамлялі гэта і майстры. Вокны, якія за адносна кароткі час перажылі прыкметныя канструкцыйныя змены і значна павялічыліся ў памерах, ці не першымі сталі аб’ектам разьбянога дэкору. Праўда, гэтыя працэсы ў розных рэгіёнах Беларусі выявіліся неаднолькава. У заходніх рэгіёнах, як і ў суседніх народаў Заходняй і Паўночнай Еўропы, нават і ў сярэдзіне XX ст. дэкор на вокнах мог быць вельмі лаканічным ці ўвогуле адсутнічаць. На Панямонні, Паазер'і, захадзе Цэнтральнай Беларусі, у заходніх раёнах Брэсцкага Палесся шалёўка вокнаў традыцыйнага жылля ў большасці выпадкаў уяўляе сабой простую акаймоўку з чатырох дошак, нярэдка нават без нейкага выразнага вылучэння верхняй, якая павінна закрываць асадачны паз паміж ваконнай каробкай і праёмам у сцяне.
У той жа час чым далей на паўднёвы ўсход, тым больш выразным і адмысловым становіцца дэкор, які канцэнтруецца пераважна ў верхняй частцы вакна на надаконніку, які звычайна і называюць ліштвай. У больш старых узорах ён можа абмяжоўвацца нескладанай апрацоўкай верхняй шалёвачнай дошкі накшталт простага карніза з прафіляванымі краямі, дапоўненага накладнымі элементамі, выразным грабеньчыкам і г. д. На іншыхузорах можна прасачыць, як ускладняецца і ўзбагачаецца такі дэкор: набывае шмат’яруснасць, разнастайныя прафіляваныя накладкі з арнаментам у выглядзе пілкі, паўкругоў, зубчыкаў, дапаўняецца такарнымі элементамі і інш. Ці не найбольш распрацаваныя ўзоры такіх ліштваў, да таго ж дапоўненых фігурна набранымі аканіцамі, можна бачыць на Піншчыне.
Асноваю для далейшых дэкаратыўных распрацовак з’яўляюцца ліштвы трохвугольнай формы накшталт невялікага франтончыка, які нібыта ўвенчвае акно. У найбольш простым вырашэнні надаконнікфрантончык можа амаль не мець якойнебудзь аздобы, акрамя прафіляваных рэечак па схілах, часам малавыразнай прапілаванай накладкі на полі. У гарадской і местачковай забудове можна бачыць больш складаныя распрацоўкі такіх ліштваў, што часам нагадваюць афармленне манументальных мураваных будынкаў класіцыстычнай стылістыкі. Відавочна, народныя майстры свядома ці несвядома пераймалі і перапрацоўвалі набыткі класіцызму, якія няблага адпавядалі традыцыйным цяслярскім і сталярскім тэхналогіям.
Падобная форма ліштваў, якую можна назваць франтоннай, нярэдка выяўляе таксама ўплывы больш ранняй стылістыкі барока. Стыль барока быўдобра вядомы народным майстрам па шматлікіх сядзібных,
19
Ліштвы: a Рачэнь Аюбанскага раёна; б Белькаўшчына Стаўбцоўскага раёна; в Апечкі Стаўбцоўскага раёна; г Стрэнькі Рагачоўскага раёна
культавых, грамадскіх збудаваннях, па гарадской архітэктуры. I хоць на час пашырэння архітэктурнага дэкору ў народным драўляным дойлідстве стыль барока даўно выйшаў з моды, у народным мастацтве, дзякуючы сваёй выразнай дэкаратыўнасці, ён набыўдругое жыццё.
Уплыў барока класіцыстычны франтонны надаконнік набывае ўжо пры нескладанай раскрапоўцы яго вяршыні, дзе выпілоўвалася авальная выемка з лістападобным зубчыкам у ёй. Падобным чынам выпілоўваліся і бакавыя вуглы. Ускладненне дэкору ішло за кошт дапаўнення прафіляванымі элементамі і накладкамі, такарнымі дэталямі і інш. Нярэдка краі надаконніка набывалі досыць адмысловыя крывалінейныя абрысы, яўна перанятыя з узораў мураванага барочнага дойлідства.
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
20
ПАДЗНАКАМ СОНЦА
Ліштвы:
a Варацэвічы іванаўскага раёна; б Дулебы Бярэзінскага раёна
Узоры такіх ліштваў класіцыстычнабарочнага характару спарадычна трапляюцца па ўсёй Беларусі, але часцей у цэнтральных, заходніх, паўночных рэгіёнах (Бярэзінскі, Старадарожскі, Браслаўскі, Міёрскі і іншыя раёны).
Дэкаратыўнай распрацаванасцю, ажурнай шматпланавасцю вызначаецца дэкор ліштваў усходняй часткі Беларусі, пачынаючы прыкладна ад р. Бярэзіны. Гэта рэгіён пашырэння найбольш развітай прапілоўкі, узбагачэнне і павышэнне дэкаратыўнасці якой узрастае на паўднёвы ўсход Гомельшчыны і дасягае вяршыні ў Веткаўскім і суседніх раёнах (як і ў самой Ветцы). Разьба тут багатая і разнастайная, ліштвы вызначаюцца складанай шматпланавай кампазіцыяй. Багата прафіляваныя карнізы, падтрыманыя па канцах фігурнымі кансолькамі, звяртаюць на сябе ўвагу адмысловымі ажурнымі падзорамі, што звісаюць, нібы махры, і вянчаюцца лёгкім, ажурным завяршэннем. У спляценнях узору выразна прачытваюцца два сіметрычныя завіткі, матывы фантастычных раслін і жывёл, традыцыйныя шасціканцовыя разеткі і г. д. На фоне паўкруглых бярвенчатых сцен, якія ў гэтым рэгіёне не прынята закрываць шалёўкай, ажурны малюнак ліштваў глядзіцца досыць выразна, утвараючы да таго ж кантрасныя святлацені на сценах. I хоць у падобных узорах спецыфіка дрэва як матэрыялу амаль губляецца, да таго ж звычайна хаваецца пад шчыльнай афарбоўкай, нельга не адзначыць дзівоснае пачуццё гармоніі ў гэтых узорах, удалае іх спалучэнне з натуральнай драўнінай сцен.
У больш спрошчаным варыянце, звычайна ў выглядзе двух завіткоў, аздобленыя прапілоўкай ліштвы спарадычна сустракаюцца па ўсёй
21
Беларусі. Праўда, часам такія прапілаваныя ўзоры глядзяцца лішнім, механічным дапаўненнем да традыцыйна стрыманай акаймоўкі акна, асабліва ў заходніх рэгіёнах Беларусі, дзе прапілоўка ўяўляе сабой адносна познюю, мала распрацаваную з’яву. Аднак тут жа сустракаюцца і досыць архаічна вырашаныя матывы: амаль археалагічныя качачкі, стылізаваныя, часам цяжкавызначальныя сілуэты птушак, змей, розных жывёл і г. д. Як відаць, адносна позняя тэхналогія прапілоўкі ўвабрала і арганічна перапрацавала старажытныя матывы, здаўна вядомыя ў іншых відах народнай мастацкай культуры.
Дэкор ліштваў падтрымлівалі і дапаўнялі розныя іншыя канструкцыйнадэкаратыўныя кампаненты фасада жылля: закрыліны, карнізы, падстрэшнікі. Закрыліны, што прыкрываюць тарцы абрашоткі страхі, ствараючы своеасаблівую акаймоўку франтона, а таксама падстрэшнікі, што аддзяляюць франтон ад зруба, у заходніх рэгіёнах Беларусі вырашаліся лаканічна, у выглядзе адной дошкі з прапілаваным ніжнім краем. Малюнак дэкору досыць просты, геаметрычнага характару: паўкругі, гарадкі, зубчыкі, круглыя адтуліны і інш. Аднак спалучэнне гэтых нескладаных элементаў стварае досыць выразны рытм, надае завершанасць дэкаратыўнаму вырашэнню франтона.
Большай адмысловасцю вызначаецца дэкор закрылін і падстрэшнікаў на паўднёвым усходзе Беларусі раёне развітай прапілоўкі. Тут яны часта набіраюцца з асобных вертыкальна замацаваных дошчачак са скразной арнаментальнай прапілоўкай, утвараючы маляўнічыя карункі, што акаймоўваюць франтон, звісаюць з падстрэшніка, часта дэкаратыўным поясам апярэзваюць сцены пад звесам страхі, у гэтым рэгіёне нярэдка чатырохсхільнай. Іх дэкаратыўнасць узмацняецца ў сонечныя дні, калі на бярвенчатыя сцены кладуцца выразныя карункавыя цені ад прапілаваных узораў.
Ужо згаданы франтон (шчыт) на фасаднай частцы жылля значная карцінная плоскаць, якая таксама не засталася без увагі майстроў. Зашытыя дошкамі шчыты, якія ўтрадыцыйным народным жыллі набываюць пашырэнне ў парэформенныя часы, уяўляюць сабой вялікую трохвугольную плоскасць, акаймаваную закрылінамі і аддзеленую ад зруба карнізампадстрэшнікам. Гэтая плоскасць ствараезначныя магчымасці яе дэкаратыўнага вырашэння, перш за ўсё шляхам укладкі дошак шалёўкі ў розных напрамках. Як найбольш рацыянальная дамінуе вертыкальная абшыўка франтона, якая стварае выразны рытм, нярэдка падкрэслены фігурна апрацаванымі ніжнімі канцамі дошак. Разнастайнасць вырашэння дасягаецца спалучэннем вертыкальнай, гарызантальнай і нахільнай укладкі, што стварае некалькі схем члянення
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
22
ПАДЗНАКАМ СОНЦА
Падстрэшнікі: a Строчыцы Мінскага раёна; б Зарэчча Стаўбцоўскага раёна;
в Рубеж Бярэзінскага раёна
плоскасці франтона. Такія простыя, рацыянальныя і адначасова канструкцыйнадэкаратыўныя прыёмы характэрныя практычна для ўсёй Беларусі, як і для жылля суседніх народаў.
На гэтым фоне прыкметна вылучаецца архітэктурны дэкор Палесся. Праўда, і тут укладка шалёўкі на франтонах у сваёй аснове выдае ўсё тыя ж логіку і рацыянальнасць, але больш распрацаваныя і ўзбагачаныя. На крайнім захадзе (Брэсцкі, Камянецкі раёны) рытмічны малюнак адмыслова ўкладзенай шалёўкі ўверсе дапаўняецца дэкаратыўным шчытком, зробленым на некаторым водступе адфрантона, але глыбей, чым закрыліны. Да іх мацуецца таксама гарызантальная зацяжка, якая служыць асноваю для дэкаратыўнай вертыкальнай фігуры, часам прадоўжанай над франтонам у выглядзе шпіля. Тут яе называ
23
юць грамнічнай стралою, у якуюўсвой часукладвалі значны сімвалічны сэнс аберагаць жыллё ад маланкі.
Падобная абярэгава