Народнае мастацтва
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 180с.
Мінск 2015
ай часткамі. Такія міскі яшчэ зусім нядаўна выраблялі ганчары паўднёвазаходніх асяродкаў: у Поразаве, Пружанах, Гарадной.
У традыцыйным народным побыце нярэдкімі былі міскі значных памераў: сем’і ж былі вялікія, і за стол садзіліся ўсе разам. Адну вялікую місу, напоўненую адваранай бульбай ці іншай стравай, ставілі ў цэнтры стала, а ўсе сямейнікі па чарзе рабілі туды «экскурсію». Яшчэ большыя місы (мядніца, рукамый) служылі для ўмывання, часам да беражка іх
51
з унутранага боку прылеплівалі спецыяльнае гняздо для мыла. Некаторыя гарадскія і местачковыя ганчары выраблялі міскі і талеркі яўна дэкаратыўнага прызначэння. Звычайна іх аздаблялі роспісам, па беражку маглі ісці розныя віншавальныя, пажадальныя і іншыя надпісы накшталт «Чым хата багата, тым і рада», «Без солі і хлеба благая бяседа». Такія прадстаўнічыя міскі і талеркі падаваліся на стол пераважна ва ўрачыстых выпадках, у іншыя ж дні стаялі ў адкрытых пасудніках ці на паліцах як аздабленне жылля. Як сёння крышталёвы посуд у некаторых інтэр'ерах...
Каларытнымі абрысамі вызначаўся гляк (ляк, агляк, глёк) шарападобная пасудзіна на 510 л з вузкім горлачкам і адным, зрэдку двума вушкамі. У гляках трымалі алей, гарэлку, бралі ў дарогу або насілі на поле ваду ці квас, а ў XX ст. найбольш пашыранае прызначэнне гляка захаванне газы.
Для захоўвання варэння, мёду, тлушчу, саленняў, квашаніны служылі слоікі высокія пасудзіны яйкападобнай ці амаль цыліндрычнай формы, з шырокай гарлавінай. Аб’ём іх часам дасягаў 20 л, вышыня да паўметра, і тады слоікі мелі адну ці дзве ручківухі. На ўсходзе Віцебшчыны (Гарадок) яшчэ і сёння бытуе назва «карчага», што разам з формай гэтай арыгінальнай пасудзіны дайшла да нашых дзён аж з часоў сярэднявечча.
Акрамя такіх паўсюдна вядомых і пашыраных відаў посуду бытавалі таксама розныя іншыя патрэбныя ў побыце гліняныя вырабы: кубкі для піцця (кухлікі, кварты), друшлякі (цадзілкі), у якіх адціскалі тварог і іншую ежу, адстойнікі для малака, часам з акенцам унізе, маслабойкі, што нагадвалі аналагічныя бандарныя пасудзіны, чайнікі (імбрычкі) і інш. Некаторыя вырабы выяўляюць яўнае перайманне прамысловай фаянсавай, металічнай, шкляной прадукцыі, мала даступнай, але такой прывабнай для сялянства. Вось ганчары і адгукаліся на такія пажаданні.
Мы пазнаёміліся з асноўнымі відамі ганчарнага посуду і, трэба спадзявацца, пераканаліся ў іх практычнасці, зручнасці, дакладнай адпаведнасці канкрэтнаму прызначэнню. Але ж наша задача выявіць тыя рысы і асаблівасці, за якія гэтыя вырабы можна адносіць да народнага мастацтва.
Перш за ўсё звернем увагу на дасканаласць, адпрацаванасць формаў, якія выпрацоўваліся стагоддзямі і дакладна адпавядалі прызначэнню канкрэтнай пасудзіны. Вось узяць хоць бы гладыш. Чаму форма яго менавіта такая шыракаватае тулава і звужаная гарлавіна? Няхай бы быў прамасценны: ці не ўсё роўна, у якой форме трымаць малако? Трымаць то, можа, і ўсё роўна, а вось пераносіць з месца на
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
52
САЮЗ ЗЯМЛІ I АГНЮ
месца зручна якраз так: абхапіла гаспадыня адной рукой за гарлавіну і ніколі гладыш з рукі не выслізне. Але і вузкагорлым ён быць не можа: не залезеш рукой усярэдзіну, каб вымыць. Як бачым, форма гладыша, як і іншых відаў ганчарнага посуду, гранічна адпрацаваная, дасканалая, вывераная, што ўжо само па сабе з’яўляецца адзнакай мастацкасці. Гэта тое, што сёння мы называем дызайнам.
Але дасканалая форма яшчэ не ўсё. Разнастайным быў і знешні выгляд посуду, што залежала ад якасці гліны, характару апрацоўкі, абпалу і інш. Так, вельмі каларытна выглядае гартаваны (абварны, рабы) посуд. Гартаванне адзін з найстаражытнейшых спосабаў апрацоўкі керамічных вырабаў. Распалены дачырвана посуд вымалі з ганчарнага горна і апускалі ў карыта з кіслай рэдкай рошчынай з мукі абварай. Гэткім чынам ён загартоўваўся, набываў належную трываласць («аж звінеў»), а яшчэ пры гэтым светлая паверхня чарапка ўкрывалася чорнакарычневымі плямамі, якія надавалі посуду досыць маляўнічы выгляд.
Характэрным абліччам вызначаецца чорназадымленая кераміка амаль такая ж старажытная, як і гартаваная. Распаліўшы посуд дабяла, у горан падкідвалі смалякі і наглуха яго закрывалі, a то і абмазвалі глінай засланку. Пры гарэнні без доступу паветра ў выніку пэўных хімічных рэакцый паміж чадным газам (вокісам вугляроду) і солямі жалеза, якія ёсць у гліне, вырабы набывалі матавы чорны ці сіняваты колер. Цікава, што самі ганчары сутнасці гэтых хімічных працэсаў не ведалі і лічылі, што посуд задымліваецца. Таму і называюць такую кераміку задымленай.
Разнавіднасцю яе з’яўляецца чорнаглянцаваная кераміка. Перад абпалам ганчары каменьчыкам ці костачкай наводзілі на паверхні посуду разнастайныя ўзоры: вертыкальныя і косыя палоскі, сетку, ёлачку і інш. Пасля абпалу яны станавіліся бліскучымі, нібы металічнымі, эфектна выдзяляючыся на матавачорным фоне. Такая кераміка была характэрнай для паўднёвазаходніх і некаторых цэнтральнабеларускіх ганчарскіх асяродкаў: Ружанаў, Пружанаў, Поразава, Міра.
Адметная кераміка ў Гарадной на Століншчыне. Калісьці гэта быў найбуйнейшы ганчарны цэнтр на Беларусі, «пры Польшчы» тут працавала каля 500 ганчароў. У ваколіцах гэтага палескага мястэчка залягаюць радовішчы надта якаснай гліны, якая пры абпале дае трывалы чарапокамаль белага колеру. Загартоўка такім вырабам не патрабуецца, а чарненню яны не паддаюцца: у гліне няма соляў жалеза. Таму гараднянцы выпрацавалі іншы, тыпова мясцовы характар дэкору. Белагліняныя, ёмістыя, шыракагорлыя глякі (бунькі), цёрлы (макітры), гаршкі (круглякі) па верхняй частцы тулава аздаблялі прамымі і хвалістымі
53
А. Капуста.
Глазураваны ганчарны посуд. Івянец Валожынскага раёна
паяскамі і рыскамі («шнурочкамі», «рубежыкамі») з чырвонай гліны («апіскі»). Калі такая пасудзіна трапіцца на вочы, яе пазнаеш адразу. А трапіцца яна можа ў любым кутку заходняй часткі Беларусі, нават там, дзе былі ўласныя ганчарскія асяродкі. Загрузіўшы свае фуры сотнямі вырабаў, гараднянскія ганчары развозілі іх па блізкіх і далёкіх паселішчах, за 200300 вёрст ад дому, траплялі нават пад Вільню і Варшаву. Пачуўшы жартаўлівую «рэкламу» з характэрным палескім адценнем «Бабы горбаты, купляйтэ горшкі шчэрбаты!», мясцовы люд збягаўся да ганчарскай фуры, каб зрабіць здаўна прыняты ў традыцыйным побыце «бартар»: насыпай даверху выбраную пасудзіну зернем, якое дастаецца ганчару, а яе забірай сабе...
Некаторыя віды посуду глазуравалі (палівалі) пакрывалі свінцовым парашком, які пасля абпалу ўтвараў бліскучую шклопадобную паверхню. У залежнасці ад пэўных дамешкаў глазура (паліва) магла набываць той ці іншы колер. Напрыклад, ад дадатку вокісу медзі (зялёнкі) яна станавілася зялёнай, вокісу жалеза (звычайнага жалезнага перагару, які збіралі ў кузнях) карычневай.
Глазураванне ў беларускім народным ганчарстве набыло пашырэнне з канца XIX ст. (хоць было вядомае на беларускіх землях ужо ў часы сярэднявечча), прычым пераважна ў гарадскіх і местачковых асяродках. Але нават і там яно канчаткова не выцесніла больш старажытныя гартаванне і дымленне.
Папершае, глазураваны посуд нельга ставіць у печ: свінец з глазуры пераходзіць у ежу і шкодзіць здароўю. Таму глазуравалі пераважна сталовы посуд, а той, які ставілі ў агонь, паранейшаму быў гартаваны ці задымлены, і ў традыцыйным народным побыце наўрад ці на вочы патрапіць глазураваны гаршчок.
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
54
САЮЗ ЗЯМЛІ I АГНЮ
В. Логвін.
Чорнаглянцаваны посуд. Брэст
Тут неабходна зрабіць невялікае адступленне: сучасны керамічны глазураваны посуд прамысловай вытворчасці, які мы выкарыстоўваем у тым ліку і для гарачых страў, пакрываецца спецыяльна распрацаванай бессвінцовай палівай і таму бясшкодны.
Падругое, прыгатаванне глазуры дарагі і клопатны занятак, таму карысталіся ёю ашчадна, хоць глазураваны посуд, як больш практычны, цаніўся вышэй, чым гартаваны ці задымлены. Цалкам палівалі хіба толькі слоікі («каб сценкі неўцягвалі мёду»), іншыя ж вырабы глазуравалі пераважна знутры, а звонку звычайна толькі ў верхняй частцы. Зялёныя ці карычневыя пацёкі палівы маляўніча кантраставалі з натуральным колерам чарапка.
Часам пад празрыстую паліву на плечыкі посуду, на дно і сценкі талерак і місак вадка разведзенай глінай іншага колеру (ангобам) наносілі нескладаны дэкор: паяскі, зігзагі, рыскі, кропкі. Вельмі выразны такі дэкор на даваенным посудзе з Івянца і Ракава калісьці буйных і вядомых ганчарскіх асяродкаў. Залацістыя глазураваныя сценкі збаноў, слоікаў, місак апярэзваюцца карычневымі ці белымі гладкімі і хвалістымі паяскамі, стылізаванымі расліннымі матывамі накшталт хваёвых лапак, кветак і інш. У пасляваенныя часы, калі ў Івянцы быў арганізаваны завод мастацкай керамікі, шырокую папулярнасць набыў посуд з фляндроўкай дэкорам у выглядзе гладкіх і хвалістых ангобных палос, якія маглі цалкам укрываць сценкі вырабаў.
Як бачым, дасканалыя, адпрацаваныя формы ганчарнага посуду, адпаведныя прыёмы апрацоўкі паверхні (гартаванне, дымленне, глянцаванне, глазураванне, дэкараванне ангобам) і ствараюць у сукупнасці тое мастацкае аблічча на першы погляд звычайных бытавых рэчаў, за якое мы і адносім іх да народнага мастацтва. Таму не дзіва, калі сучас
55
ны чалавек, не пазбаўлены пачуцця прыгажосці, купляе на рынкуў ганчара ці спецыяльна заказвае яму цэлы камплект керамічнага посуду, але нестолькі дзеля практычнага выкарыстання, колькі якарыгінальнае ўпрыгажэнне свайго стандартызаванага, уніфікаванага інтэр’ера. Як відаць, памайстэрску вырабленыя звычайныя гаспадарчыя рэчы могуць выконваць і чыста дэкаратыўныя задачы. У ранейшым жа побыце яны спалучалі і тыя, і другія функцыі.
Праўда, побыт нязменным не застаецца, асабліва пад наступам навуковатэхнічнага прагрэсу ў апошняе стагоддзе. У першыя пасляваенныя гады, калі не хапала прамысловага посуду, ганчарства было яшчэ досыць запатрабаваным, але ў хуткім часе (як, зрэшты, і іншыя традыцыйныя рамёствы) пайшло на спад. Зразумела, што галоўным быў аб’ектыўны фактар: рынак насыціўся таннай і практычнай шкляной, металічнай, фаянсавай прадукцыяй, канкурыраваць з якой ганчарам аказалася не пад сілу. Дадаліся і суб’ектыўныя прычыны: ганчарам, як і іншым майстрамсаматужнікам, папросту забаранялі самастойную працу. У выніку ўжо ў 1980я гг. толькі ў некаторых колішніх ганчарскіх асяродках заставаліся адзінкавыя майстрыганчары старэйшага пакалення: Антон Такарэўскі ў Пружанах, Іван Лісоўскі ў Ружанах, Іван Бычко ў Міры, Мікалай Сіманькоў у Дуброўне, Іосіф і Пятро Шопікі ў Поразаве. На жаль, ніхто з гэтых майстроў не дачакаўся таго часу, калі адносіны да ганчарства прыкметна змяніліся да лепшага.
Прыкметны ўздым цікавасці да набыткаў традыцыйнай культуры, характэрны для апошняга часу, паспрыяў адраджэнню ледзь было канчаткова не заняпалага рамяства. За ганчарныя кругі селі маладыя майстры, некаторыя з якіх паспелі пераняць сакрэты рамяства ў апошніх носьбітаў даўніх традыцый, прадоўжыць іх, развіць на новым узроўні. Сучасныя выстаўкі народнага мастацтва, фест