Народнае мастацтва
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 180с.
Мінск 2015
функцыя вызначае таксама дэкор франтонаў жылля Прыпяцкага Палесся Пінскага, Столінскага, Лунінецкага, Жыткавіцкага раёнаў. I старыя, і новыя будынкі ўпрыгожаны адлюстраваннямі сонца, адмыслова выкладзенымі шалёўкай. Хоць салярныя матывы ў разнастайных варыянтах і тэхніках выканання (прапілоўка, глухая разьба, роспіс і інш.) у аздабленні фасаднай часткі жылля спарадычна сустракаюцца ў многіх еўрапейскіх народаў, палескі варыянт, пэўна, можна лічыць найбольш распрацаваным і дасканалым. Характэрна аднак, што ён уяўляе сабой адносна познюю інтэрпрэтацыю старажытных матываў, набыўшы сваё масавае пашырэнне з канца XIX ст., калі ў народным жыллёвым будаўніцтве на змену архаічнаму закоту прыйшоў дашчаны франтон. Тым не менш, як відаць, мясцовыя народныя майстры аператыўна і паспяхова ўвасобілі любімы сімвалічны матыў у новую тэхналогію; сонечныя знакі досыць эфектна аздобілі жыллё палешукоў.
У пасляваенныя часы, у сувязі з актыўнай адбудовай і перабудовай вёскі, традыцыйны архітэктурны дэкор дапаўняецца і ўзбагачаецца новымі відамі і прыёмамі аздаблення драўлянага жылля. Так, пашырэнне набывае мастацкае шаляванне сценаў. У цэнтральных, заходніх, паўночных рэгіёнах шаляванне драўляных зрубаў як старога, так і новага жылля набыло амаль масавы характар. Радзей яно сустракаецца на паўднёвым усходзе Беларусі, дзе асноўную дэкаратыўную нагрузку нясе багата распрацаваная разьба, якая найбольш эфектна глядзіцца якраз на фоне натуральнага бярвення сцен.
Зразумела, што шаляванне сцен мае на мэце перш за ўсё практычныя задачы: ахаваць драўляны зруб ад уздзеяння атмасферных ападкаў. Аднактакі чысты практыцызм амальзаўсёды арганічна спалучаецца з мастацкатворчым вырашэннем, што выяўляецца ў паўсюдным імкненні майстроў кампанаваць шалёўку згодна з пэўнай сістэмай яўна дэкаратыўнай скіраванасці. У большасці выпадкаў мы бачым выразнае чляненне сцяны на тры паясы: верхні надаконны, сярэдні міжаконны і ніжні падаконны. Звычайна падаконны пояс кампануецца з вертыкальных дошчачак шалёўкі, міжаконны, аддзелены зліўной рэечкай, гарызантальна, ромбамі, у ёлачку і г. д., верхні зноў вертыкальна, вузкімі дошчачкамі з фігурна апрацаванымі ніжнімі канцамі, што прыкрываюць верхнія дошкі сярэдняга пояса. У наяўнасці не толькі рацыянальная арганізацыя сцёку вады, але і прадуманая дэкаратыўная сістэма, да таго ж падкрэсленая і адпаведнай афарбоўкай.
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
24
ПАДЗНАКАМ СОНЦА
Ганак і веранда:
a Кашара Рагачоўскага раёна;
б Астроўкі Нясвіжскага раёна
Нельга не заўважыць, што ў раёнах масавага пашырэння мастацкай шалёўкі жыллё дапаўняецца такім новым архітэктурнадэкаратыўным кампанентам, як веранды. Пэўна, не абышлося тут без уплыву тыпавых праектаў, хоць у аснове веранды традыцыйны ганак, толькі ашаляваны і зашклёны. Але, у адрозненне ад ганка, веранды звычайна выконваюць чыста дэкаратыўную, прадстаўнічую функцыю з боку вуліцы, а для паўсядзённага карыстання служаць дзверы з процілеглага боку будынка «чорны» ўваход.
25
Асноўным дэкаратыўным прыёмам у аздабленні верандаў з’яўляецца карункавы, нярэдка досыць адмысловы малюнак аконных пераплётаў, які стварае прыкметны кантраст з роўнымі плоскасцямі шаляваных сцен. Арыгінальным дэкорам вызначаюцца веранды ў некаторых раёнах Цэнтральнай Беларусі (Нясвіжскі, Клецкі і інш.). Выразны вертыкальны малюнак пераплётаў ажыўляецца дэкаратыўнымі фігурнымі накладкамі ў тэхніцы прапілоўкі, якія нагадваюць раслінныя парасткі з кветкамі, лістамі, бутонамі, звычайна расфарбаванымі ў адпаведныя колеры.
У народным дойлідстве Падняпроўя паранейшаму бытуюць традыцыйныя ганкі са стрэшкай на двух ці чатырох апорных, фігурна апрацаваных слупках. Як прыкметны кампанент фасаднай часткі жылля, што звычайна выходзіць прама на вуліцу (у адрозненне ад верандаў, размешчаных у дварах ці палісадніках), ганкі вызначаюцца разнастайнасцю дэкаратыўнага вырашэння: па нізе мацуецца невысокая балюстрада з фігурна выпілаваных дошчачак, франтончык акаймоўваецца разьбянымі закрылінамі, дапаўняецца ажурным падстрэшнікам і інш.
Такім чынам, калі абагульніць характар і асаблівасці беларускага народнага архітэктурнага дэкору, нельга не заўважыць яго эвалюцыю за адносна кароткі перыяд. Да канца XIX ст. ён быў досыць сціплы, пераважала дэкаратыўнапластычная апрацоўка канструкцый: кансоляў, падкосаў, стоек, канцоў бэлек і інш. На працягу XX ст„ і асабліва ў пасляваенны час, адбываўся хуткі працэс замены старажытных відаў дэкору больш позняй прапілоўкай, якая, зрэшты, у большасці выпадкаў іх арганічна засвойвала і перапрацоўвала.
Што да рэгіянальных асаблівасцей, то лёгка заўважыць развіццё дэкору, галоўным чынам прапілоўкі ў сукупнасці з афарбоўкай, з захаду на ўсход. Асаблівай адмысловасцю яна вызначаецца на паўднёвым усходзе Беларусі, на што, відаць, паўплывалі традыцыі суседзяў. У пасляваенныя часы прапілоўка, хоць і ў больш стрыманым варыянце, пашыраецца і ў заходніх рэгіёнах, сустракаецца на сумежных тэрыторыях Польшчы. Значную дэкаратыўную нагрузку выконвае тут фігурная шалёўка (вядомая таксама ў жыллёвым дойлідстве народаў Прыбалтыкі, у Польшчы і інш.). У выніку нават з першага погляду лёгка заўважыць розніцу паміж традыцыйным жыллём Гродзеншчыны і, скажам, Гомельшчыны, хоць і там, і там народныя майстры пры яго ўзвядзенні кіраваліся агульнымі для ўсёй Беларусі канструкцыйнымі і дэкаратыўнымі памкненнямі і задачамі.
Шкада, што разьбяны архітэктурны дэкор як адзін з відаў народнай мастацкай дрэваапрацоўкі ўжо фактычна стаў набыткам мінулага. Тра
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
26
ПАДЗНАКАМ СОНЦА
дыцыйнае драўлянае будаўніцтва ў вёсцы практычна спынілася, у выніку адпала патрэба ў адпаведных відах разьбянога дэкору. Сёння будаўніцтва ў вёсцы вядзецца ў адпаведнасці з ардынарнымі тыпавымі праектамі, з прымяненнем сучасных матэрыялаў і тэхналогій, якінебудзь уласнаручны дэкор, асабліва традыцыйны разьбярскі, у такіх будынках свайго месца не знаходзіць. Адзінае, што застаецца параіць чытачу: пакуль не позна, рупліва фіксаваць на фотаздымках узоры традыцыйнага жылля з яго дэкорам сведчаннем умельства нашых продкаў.
27
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
ЦЁПААЯ ПААСТЫКА ДРЭВА
Пераступім парог сялянскай хаты канца XIX пачатку XX ст. Сёння, праўда, адшукаць такую ў вёсцы, ды яшчэ з ацалелым традыцыйным інтэр’ерам і начыннем, амаль нерэальна. Затое гэта цалкам магчыма, калі наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, што пад самым Мінскам. Дзясяткі старажытных драўляных пабудоў з розных куткоў Беларусі, сабраных у сядзібы і нават цэлыя вёскі, гасцінна запрашаюць кожнага, хто завітае ў гэты куточак нашай зямлі.
Дык зойдзем у традыцыйную хату. Як толькі нашыя вочы прызвычаяцца да скупаватага асвятлення, мы спынім сваю ўвагу на шматлікіх вырабах з дрэва. Уздоўж сцен умацаваны масіўныя лавы, якія сыходзяцца на покуці, дзе стаіць стол, на ім драўляная сальнічка, дзветры лыжкі, таксама з дрэва. Пры другой сцяне дашчаны палок для спання, над ім палаці, жэрдка для адзення. У іншай хаце замест лавы можна ўжо бачыць фацэтную канапу з разьбянымі падлакотнікамі і спінкай, а на месцы спальнага палка драўляны ложак з фігурнымі спінкамі.
28
ЦЁПЛАЯ ПЛАСТЫКА ДРЭВА
Прысесці можна на арыгінальны зэдлік, адпілаваны ад камля дрэва з трыма караняміножкамі, а то і на адмысловае крэсла, вырабленае мясцовым сталяром на гарадскі манер. Каля печы, на драўляным услончыку бандарнае вядро для вады, на яго пачэплены даўбаны чарпачоккарэц. Шматлікія вырабы з дрэва знойдуцца таксама ў сенцах, каморы, свірне, хляве: бочкі, кадушкі, ступы, граблі, вілы, чарпакі, веялкі, сані, калёсы, прылады для прадзення і ткацтва і інш. Як у майстравітага і запаслівага дзядзькі Антося ў «Новай зямлі» Якуба Коласа:
Вось вы зірніце ў хлеў на вышкі!
Там многа яблынін на лыжкі, Там ёсць ігруша і кляніна, Якая хочаш дравяніна: Грабільны, коссі, клёпкі, восі...
Практычна ўсе гэтыя простыя бытавыя рэчы, здавалася б, чыста ўтылітарнага прызначэння толькі ў справе, у рабоце раскрываюць сваю сапраўдную прыгажосць. Варта глянуць хоць бы на пластыку беларускіх чаўноў, асабліва басейна Дняпра. Іх звычайна выдзёўбвалі з тоўстай асіны, затым распарвалі, расхілялі бакі, зза чаго нос і карма крышку задзіраліся. Ствараўся прыгожы імклівы сілуэт, асабліва выразны пры слізганні па вадзе.
Падобная пластычнасць вызначае формы разнастайных даўбаных чарпакоў. Імі веялі зерне, вычэрпвалі з лодкі ваду, мералі прадукты, з іх елі, пілі, паілі свойскую жывёлу. Функцыянальнае прызначэнне чарпакоў вызначыла іх канструкцыйныя адрозненні і ў адпаведнасці з гэтым вобразныя вырашэнні. Пасудзіны для вычэрпвання вады з лодкі і падобныя на іх веялкі нізкія, выцягнутыя, з плоскім дном і доўгай ручкай. Зерне ці вада, з сілай выкінутыя з іх, нібы прадаўжаюць гарызантальны імклівы рух чарпака. Гэткай жа вобразнасцю вызначаюцца і чарпакі іншых відаў: выцягнутыя, чоўнападобныя і інш.
Гэтыя і іншыя падобныя даўбанаразьбяныя вырабы ўражваюць архаічнасцю свайго аблічча. Найбольш старажытныя традыцыі якраз і выяўляюцца ў вырабах з дрэва, якія перадаюць натуральную прыгажосць матэрыялу, маюць простыя канструкцыйныя формы, што найлепшыя чынам адпавядаюць пэўнаму прызначэнню. У некаторых народаў зза розных гістарычных прычын архаічныя формы з часам шліфаваліся, удасканальваліся, нярэдка набывалі вытанчанае аблічча і багатую разьбу ці роспіс. У беларусаў жа яны нібы закансерваваліся, захавалі простыя, лаканічныя, але выразныя формы, якія вызначаюцца непаўторнай натуральнай скульптурнасцю.
29
Чарпак. 1930я гг.
Азламічы Столінскага раёна
Многія старыя ўзоры даўбанаразьбяных вырабаў вызначаюцца не толькі ўмоўнымі, але і досыць яўнымі скульптурнавыяўленчымі формамі, вырашанымі ў выглядзе жывёлы ці птушкі. Наданне гаспадарчым рэчам зааморфных форм ці матываў водгалас глыбокай старажытнасці, калі падобнае вырашэнне, на думку нашых далёкіх продкаў, мела сімвалічнае, абярэгавае прызначэнне. Згодна са старажытнымі павер’ямі, некаторыя свойскія жывёлы і птушкі (конь, певень, каза, качка) валодалі магічнай сілай адганяць злых духаў, аберагаць ад «нячыстай сілы», і ў народзе шчыра верылі, што посуд, вырашаны ў адпаведных формах, надзейна захавае прадукты ці ежу, як ужо згаданыя вільчакі на стрэхах павінны былі «аберагаць» жыллё.
Такая сімвалічная скульптурнавыяўленчая стылістыка ў мінулым, відаць, была вядомая многім еўрапейскім народам, але ў беларусаў захоўвалася, бадай, даўжэй за ўсі