• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народнае мастацтва  Яўген Сахута

    Народнае мастацтва

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 180с.
    Мінск 2015
    70.28 МБ
    актэрныя асаблівасці іх дэкору, і адметныя спосабы завязвання і нашэння.
    Мужчынскае і жаночае верхняе адзенне значных адрозненняў не мела. У халодную пару апраналі суконную світу (сярмяга, світка) натуральнага колеру воўны белага, шэрага ці карычневага. I ўсё ж жаночыя світы, хоць крыху, але вылучаліся сваім аздабленнем. Іх упрыгожвалі вышыўкай, шарсцянымі пампонамі, плеценым шнурам, абшывалі барты, рукавы, кішэні, каўняры прамысловай тканінай (звычайна аксамітам) або вузенькімі плеценымі ці вітымі паясамі. Характар мастацкага аздаблення верхняга адзення, асабліва жаночага, мог нават служыць характэрнай рэгіянальнай адзнакай.
    Колькі слоў пра абутак, асабліва ў сувязі з тым, што ў большасці выпадкаў, акрамя сумна славутых лапцей, іншага мы і не ўяўляем. Так, насілі нашы продкі лапці, і трэба прызнаць, што лепшага рабочага абутку ў гарачыню ці дождж на сенакос або жніво і сёння наўрад ці знойдзеш. А вось «на людзі» ці на свята мелі скураныя боты ці чаравікі. Хай сабе іх была адна пара на ўсё жыццё, а то і на некалькі пакаленняў, але што гэта за абутак быў, асабліва жаночыя боцікі ці чаравічкі! Як прыго
    173
    жа аблягалі іх шнураваныя халяўкі жаночую нагу! Іх жа шылі не масава, на нейкага стандартнага пакупніка, як сёння, а на канкрэтных заказчыкаў у лепшых мясцовых майстроўшаўцоў з лепшых гатункаў скуры. Дарэчы, як мяркуецца, слова «чаравікі» паходзіць ад самага якаснага, мяккага, эластычнага гатунку скуры з чэрава жывёлы.
    Мужчыны з іх рацыяналізмам перш за ўсё кіраваліся практычнымі меркаваннямі. Дастаткова нагадаць, што недзе да сярэдзіны XIX ст. мужчынскія боты былі... аднолькавыя хоць на правую, хоць на левую нагу. Ды і якая розніца, калі былі яны вялікія і прасторныя: «скокнуў з печы і прама ў боты!» Можна было ў іх напхаць саломы зручна і цёпла ўзімку. Але ж рана ці позна мода дапякла і мужчын, перш за ўсё моладзь, якой ужо стала неяк не з рукі хадзіць на вячоркі ў не надта фацэтных старасвецкіх ботах. Іх сталі заказваць па назе, з халявамі «ў гармонік», нярэдка з закладзенымі ў падэшву кавалачкамі бяросты: каб скрыпелі на хаду...
    Як бачым, традыцыйнае народнае адзенне, асабліва святочнае жаночае, вызначаецца значнай разнастайнасцю варыянтаў дэкору і яго характару, спосабаў нашэння касцюма і яго кампанентаў і рознымі іншымі мясцовымі адметнасцямі. Усё гэта трэба ўлічваць, калі перад нейкім мясцовым фальклорным калектывам паўстае праблема сцэнічнага касцюма. Добра, калі ў мясцовых куфрах можна адшукаць нешта з традыцыйнага адзення, а яшчэ лепш поўныя камплекты яго. Але такая ўдача можа напаткаць хіба толькі на Палессі, дзе яшчэ жыве традыцыя зберагаць традыцыйны касцюм у апошнюю дарогу на той свет, «а то ў чужым мяне там аднавяскоўцы не прызнаюць». А вось на Віцебшчыне ці Гродзеншчыне нешта сёння адшукаць практычна нерэальна. Значыць, трэба рабіць самім. I рабіць не якісьці «сярэднебеларускі» варыянт, бо такога, якбачым, не было, а прытрымлівацца мясцовых традыцый. Як гэта, скажам, робяць майстрыхі Гарадоцкага, Лепельскага, Глыбоцкага, Браслаўскага дамоў рамёстваў на той жа Віцебшчыне, дзе, здавалася, адносна традыцыйнага адзення ні рэчавых матэрыялаў, ні нават згадак пра яго. Але мэтанакіраванасць і настойлівасць не могуць заставацца безвыніковымі. Па рэдкіх ацалелых фрагментах, рэштках, абрыўках, скупых звестках з літаратурных крыніц, выпадковыхзгадкахстарэйшага пакалення майстрыхі цярпліва і рупліва, літаральна з нічога, аднаўляюць традыцыйныя мясцовыя строі, у якіх сёння фарсяць многія фальклорныя калектывы. Ды і самі майстрыхі на любым прадстаўнічым фестывалі, кірмашы, свяце звяртаюць на сябе ўвагу адметнымі строямі, якія годна прадстаўляюць канкрэтны рэгіён Беларусі.
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    174
    ПА АДЗЕННІ СУСТРАКАЮЦЬ
    Зразумела, што вярнуць у сучасны побыт, сённяшнюю культурную прастору традыцыйны касцюм, пры ўсёй яго прыгажосці і адметнасці, нерэальна і не варта. Іншая рэч ствараць на аснове яго набыткаў сучасныя рэчы, якія можна было б насіць і ў будзень, і ў свята. Многія ўмелыя, дасведчаныя мастакімадэльеры творча працуюць у гэтым напрамку, ствараючы прыгожыя, модныя, абсалютна сучасныя і адначасова нацыянальна адметныя рэчы і цэлыя камплекты адзення. Праўда, вырабы гэта дарагія, унікальныя, і на паток іх не паставіш. А можа, гэта якраз і добра: традыцыйнае народнае адзенне таксама не ведала абсалютна дакладных паўтораў, кожная майстрыха творча падыходзіла да мясцовых традыцый.
    Але ж могуць быць і цалкам даступныя варыянты. Скажам, звычайную белую сарочку, няхай сабе і з кароткімі рукавамі (чаго не ведаў традыцыйны касцюм) не так ужо і цяжка аздобіць традыцыйнай ромбагеаметрычнай вышыўкай чырвонага колеру. Прыемна, што якраз такія вышыванкі сёння набіраюць папулярнасць, прычым пераважна сярод моладзі, якая, відаць, кіруецца ўсведамленнем, што традыцыйны касцюм, як і мова, ці не найбольш адметныя паказчыкі нацыянальнай ідэнтычнасці.
    175
    ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    ПАСАЯСАОЎЕ
    Традыцыйная мастацкая культура беларусаў яркае сведчанне пашанотных адносін нашых продкаў да адвечных традыцый, іх заўсёднага імкнення па меры магчымасці аздобіць свой побыт, арганічна спалучыць паўсядзённыя гаспадарчыя клопаты з паэтычнасцю і прыгажосцю. Гэта выдатна дэманструюць шматлікія, разнастайныя, прадстаўленыя безліччу варыянтаў песні, казкі, легенды, абрады, звычаі, а таксама «прадметная» творчасць розныя вырабы гаспадарчага, бытавога ці абрадавага прызначэння. Ствараліся яны з практычнымі мэтамі, і на першы план вылучаліся зручнасць і функцыянальнасць вырабаў, але адначасова адпрацаваныя, дасканалыя формы, a то і адпаведны дэкор надаюць ім пэўныя мастацкія якасці. За гэта мы і адносім на першы погляд звычайныя бытавыя рэчы да народнага мастацтва, хоць самі майстры гэтага звычайна не ўсведамлялі.
    Дасведчаны чытач можа заўважыць, што такія асаблівасці вызначаюць традыцыйную матэрыяльную культуру не толькі беларусаў. Гэта
    176
    ПАСЛЯСЛОЎЕ
    сапраўды так. Аднолькавыя матэрыялы і сыравіна, блізкія прыроднагеаграфічныя ўмовы, аналагічныя грамадскаэканамічныя асаблівасці развіцця вызначылі аднолькавасць ці падабенства ў культуры розных народаў, перш за ўсё бліжэйшых суседзяў. Старажытная агульнаславянская аснова прасочваецца ў многіх узорах дрэваапрацоўкі, ганчарства, вышыўкі, ткацтва, пляцення. Даўні культ каня і птушкі, выяўлены ў даўбанаразьбяным начынні, аздабленні вільчакоў, саламянай і глінянай пластыцы, вядомы ў народным мастацтве ці не ўсёй Еўропы. Гэта ж характэрна і для салярнай арнаментыкі, пашыранай у разьбе па дрэве, ткацтве, вышыўцы многіх народаў. Узоры беларускага ганчарства выяўляюць амаль поўныя аналогіі з вырабамі Цэнтральнай Расіі, паўночнай Украіны, суседніхтэрыторый Літвы і Польшчы, утвараючы значны арэал у лясной зоне Усходняй Еўропы. Ромбагеаметрычная вышыўка наборам, якая ў старажытнасці мела агульнаславянскі характар, вядомая таксама ў рускіх, украінцаў, палякаў. Падобныя аналогіі можна бачыць і ў іншых відах беларускага народнага мастацтва.
    Разам зтым асаблівасці эканамічнага і культурнага развіцця, этнічныя адрозненні, характар традыцый вызначылі выразную адметнасць многіх відаў беларускага народнага мастацтва, нават у параўнанні з бліжэйшымі суседзямі. Магчыма, нашы роспісы па дрэве не дасягнулі такога ўзроўню, як у Расіі, а разьбярства выглядае больш сціпла, чым у Карпацкім рэгіёне, затое на агульнаеўрапейскім фоне і навату межах славянскай супольнасці выгадна вылучаецца традыцыйная вышыўка наборам, ткацтва XX ст. з яго разнастайнасцю матываў і багатай каларыстыкай, адроджаная апошнім часам выцінанка. Унікальнай з’явай у народным мастацтве Еўропы можна лічыць беларускае саломапляценне як традыцыйныя ўзоры аздаблення царкоўных інтэр’ераў, так і сучасную творчасць майстроў. Гэта своеасаблівы феномен у нацыянальнай культуры Беларусі.
    Як у беларусаў, так і ў нашых блізкіх і далёкіх суседзяў сучаснае народнае мастацтва дэманструе ўвогуле заканамерную і аб’ектыўную тэндэнцыю: страту бытавых, практычных, абрадавых функцый, якія заўсёды былі трывалай асновай для яго бытавання і развіцця. Недарэмна ў свой час многія прадракалі поўны заняпад традыцыйных народных рамёстваў пад уплывам навуковатэхнічнага прагрэсу, што, зрэшты, перажылі некаторыя народы Заходняй Еўропы.
    Усё ішло да гэтага і ў Беларусі, але карэнныя змены ў грамадскапалітычным становішчы змянілі сітуацыю да лепшага. Усведамленне сябе самастойным еўрапейскім народам, рост цікавасці да набыткаў традыцыйнай культуры, занепакоенасць яе сучасным становішчам
    177
    даюць рэальныя вынікі. Адраджаюцца многія, часам даўно заняпалыя, мастацкія рамёствы, якія, як аказваецца, зусім не супярэчаць навуковатэхнічнаму прагрэсу. Наадварот, творчасць сучасных народных майстроў адухаўляе наш стандартызаваны побыт, уносіць у яго рысы непаўторнасці і рукатворнасці. Адсюль вынікае ці не галоўная выснова: страціўшы ў большасці выпадкаў сваю практычную, бытавую аснову, сучасныя вырабы майстроў дэманструюць прыкметны рост дэкаратыўнасці, мастацкай значнасці. Адначасова заўважаецца яшчэ адна асаблівасць: народнае мастацтва, раней тыпова сельскае, арыентуецца сёння галоўным чынам на горад; ён жа выяўляе найбольшую актыўнасць у зберажэнні, адраджэнні і развіцці забытых ці заняпалых мастацкіх рамёстваў, уключэнні іх у сучасныя культурныя працэсы. Праўда, большасць з такіх адроджаных відаў народнага мастацтва дэманструюць яго тыпова сучасны, другасны ўзровень, нярэдка проста «па матывах» яго, але традыцыйная аснова хоць прама, хоць апасродкавана усё ж прасочваецца. Недарэмна замежныя госці ахвотна набываюць вырабы нашых майстроў у якасці нацыянальна адметных, менавіта беларускіх, сувеніраў.
    Калі мы хочам зберагчы сябе як самастойны народ у еўрапейскай супольнасці, значыць, акрамя ўсяго іншага, нам трэба захоўваць, развіваць і прымнажаць набыткі нашай нацыянальнай культуры, у тым ліку ці не найбольш адметную яе галіну, якой з’яўляецца народнае дэкаратыўнапрыкладное мастацтва.
    НАРОАНАЕ
    2
    О —। >
    CD
    ЛІТАРАТУРА
    1.	Беларускае народнае жыллё. Мінск, 1973.
    2.	Беларускае народнае адзенне. Мінск, 1975.
    3.	Беларусы: у 8 т. Мінск, 1995. Т. 1. Прамысловыя і рамесныя заняткі.
    4.	Бялявіна, В. М., Ракава, А. В. Мужчынскі касцюм на Беларусі. Мінск, 2007.
    5.	Бялявіна, В. М., Ракава, А. В. Жаночы касцюм на Беларусі. Мінск, 2007.
    6.	Віннікава, М. М., Богдан, П. А. Скарбы з вясковых куфраў: Традыцыйны касцюм і тэкстыль з калекцыі «Народнае мастацтва Беларускага Палесся»: ілюстраваны каталог. Мінск, 2009.
    7.	Кацар, М. С. Беларускі арнамент: Ткацтва. Вышыўка. Мінск, 1996.
    8.	Курнловнч, A. Н. Белорусское народное ткачество. Ммнск, 1981.
    9.	Лабачэўская, В. А. Зберагаючы самабытнасць: 3 гісторыі народнага мастацтва і промыслаў Беларусі. Мінск, 1998.
    10.	Лабачэўская, В. А. Повязь часоў беларускі ручнік: [Альбом]. Мінск, 2002.
    11.	Лакотка, A. I. Народнае дойлідства. Мінск, 2014.
    12.	Лобачевская, 0. А. Белорусскнй народный текстнль: художественные основы, взаммосвязм, новацнн. Ммнск, 2013.
    13.	Леонова, A. К. Народная деревянна