• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народнае мастацтва  Яўген Сахута

    Народнае мастацтва

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 180с.
    Мінск 2015
    70.28 МБ
    , аднабаковы перабор з выбарам і інш. Неспецыялісту разабрацца ў іх няпроста, тым больш што самі ткачыхі ў кожнай мясцовасці могуць называць іх парознаму. Таму не будзем падрабязна на іх спыняцца, тым больш што наша асноўная задача мастацкія якасці народнага тэкстылю.
    He меншай старажытнасцю і пашыранасцю вызначаюцца разнастайныя тэхнічныя прыёмы вышыўкі. Магла яна выконвацца па цэлай ці разрэджанай тканіне, лічанымі або адвольнымі шыўкамі, але ў цэлым даследчыкі сыходзяцца на думцы, што пераважным відам вышыўкі на ўсходнеславянскіх, у тым ліку беларускіх, землях былі лічаныя швы па цэлай тканіне. Сярод іх пануючае месца займаў старажытны агульнаславянскі прыём шыццё наборам. Рэгіянальныя беларускія назвы гэтай тэхнікі «нацяг», «процяг», «нацяганне», «завалаканне» тлумачаць і тэхналогію яе выканання: нітка працягваецца па ўсёй шырыні ці даўжыні ўзору, шывок кладзецца ўздоўж нітак асновы ці ўтку то зверху, то знізу тканіны, утвараючы на яе адваротным баку негатыўнае адлюстраванне. Даследчыкі лічаць, што гэты старажытны від вышыўкі стаў штуршком для распрацоўкі бранага ткацтва, дзе ўзорыстая нітка не працягваецца іголкай, а пракідваецца чаўнаком, што яўна эканоміць час і павышае прадукцыйнасць.
    3 канца XIX ст. гэты карпатлівы від вышыўкі саступае месца дзе бранаму ткацтву, дзе іншым тэхналагічным прыёмам вышывання, у прыватнасці, крыжыку і яго разнавіднасцям (паўкрыж, двайны крыж, пляцёнка). Хоць вышываць крыжыкам занятак таксама досыць карпатлівы, затое значна пашырае творчыя магчымасці вышывальшчыц. Акрамя традыцыйнай ромбагеаметрычнай арнаментыкі, характэрнай для шыцця наборам, крыжыкам сталі вышываць разнастайныя
    145
    В. Мікалаевіч.
    Вышываныя гладдзю падушкі. Семежава Капыльскага раёна
    зааморфныя, арнітаморфныя, антрапаморфныя і асабліва раслінныя матывы. Пашырэнне іх нават стымулявалася спецыяльнымі друкаванымі ўзорнікамі з распрацаванымі пад гэтую тэхніку вышыўкі так званымі бракараўскімі ўзорамі; яны ж, дарэчы, паспрыялі і ўвядзенню чорнага колеру. Крыжыкам аздаблялі разнастайныя вырабы ад ювелірных узораў на адзенні да складаных сюжэтаў на дыванах.
    Але неўзабаве і гэты від вышыўкі перастаў задавальняць майстрых: усё тое ж карпатлівае падлічванне нітак асновы пры вышыванні, усё тыя ж абмежаваныя дэкаратыўныя магчымасці. Раней майстрых стрымлівала адвечная сімволіка колеру і дэкору, але яна ўжо інтэнсіўна забывалася, а на першы план выходзілі адпаведныя часу патрабаванні дэкаратыўнасці. Вось тут і заяўляе пра сябе вышыўка паліхромнай адвольнай гладдзю, якая ў хуткім часе дзе раней, дзе пазней выцясняе традыцыйныя віды шытва. Абрысы малюнка, адвольна нанесеныя на кавалак тканіны, шчыльна запаўняюцца шыўкамі каляровых нітак, ствараючы яркую, радасную карціну расліннакветкавага свету, які запоўніў інтэр’ер народнага жылля XX ст.
    Доўгі час даследчыкі традыцыйнай культуры прыхільнасці да гэтага віду вышыўкі не выяўлялі. Яно і зразумела: адвольная паліхромная гладзь расліннага характару з’ява адносна позняя, яўна дэкаратыўнай скіраванасці, не мае семантычнай сувязі са старажытнымі агульнаславянскімі матывамі сімвалічнага характару. I ўвогуле, трапляецца тут нямала безгустоўшчыны, антымастацкіх узораў і г. д.
    Алеўрэшце давялося прызнаць, што ігнараваць гэтуюўлітаральным сэнсе яркую і пашыраную з’яву ў народнай мастацкай культуры не зусім правамерна. Адвольную паліхромную гладзь трэба не параў
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    146
    АДВЕЧНАЯ ПЕСНЯ КРОСНАЎ
    ноўваць з традыцыйнымі відамі вышыўкі, а разглядаць як самадастатковую з’яву ў кантэксце народнай мастацкай культуры XX ст. Яе пашырэнне выклікана прыкметным ростам дэкаратывізму, замены старажытных ромбагеаметрычных матываў сімвалічнага характару на больш познія рэалістычныя, што пановаму адлюстроўвалі жывыя вобразы прыроды. У пасляваенныя часы гладзевая паліхромная вышыўка стала любімым заняткам сельскіх майстрых, ёю аздаблялі ручнікі, падузорнікі, дыванкі, абрусы, фіранкі, накідкі на падушкі і інш. У многіх выпадках, асабліва на поўдні Беларусі, паліхромная вышыўка гладдзю ўяўляе сабой цэласную дэкаратыўную сістэму з уласнай мастацкай моваю і характэрнымі асаблівасцямі, якая стварае гарманічны, адзіны вобраз інтэр’ера сельскага жылля.
    Усе гэтыя і многія іншыя прыёмы і тэхнікі ткацтва і вышыўкі атрымалі сваё ўвасабленне ў разнастайных вырабах бытавога, абрадавага, дэкаратыўнага прызначэння: кампанентах адзення, ручніках, посцілках, абрусах, дыванах і інш. Бадай, ніякі іншы від народнага мастацтва Беларусі багаццем матываў дэкору, яго кампазіцыйнай і каларыстычнай разнастайнасцю не зраўняецца з народным тэкстылем. А паколькі гэтае жаночае рамяство з даўніх часоў мела ўсеагульнае, масавае пашырэнне, то не дзіва, што ў кожным рэгіёне, a то і нешырокай акрузе ці мясцовасці выпрацаваліся характэрныя мастацкія адметнасці тэкстыльных вырабаў, што і варта хоць бы ў асноўных рысах разгледзець.
    Пачнем з Заходняга Палесся, якое па праве лічыцца запаведнікам традыцыйнай культуры. Гэтая запаведнасць выяўляецца ў прастаце і архаічнасці тэхнічных прыёмаў ткацтва з перавагай бранага і чатырохнітовага, а таксама перавагі вышыўкі наборам, якая бытавала тут даўжэй, чым у іншых рэгіёнах Беларусі. Мастацкастылістычнай цэласнасцю вызначаецца дэкаратыўнае вырашэнне: аснову арнаментыкі складаюць дробнаўзорыстыя геаметрычныя матывы чырвонага (з нязначнымі дабаўкамі чорнага ці сіняга) колеру, кампазіцыя папярочнапаласатая, у старажытнасці характэрная для тканін усіх усходніх славян. На старых ручніках з Піншчыны папярочныя тканыя палосы і ўвогуле безузорыстыя. Раўнамерна, рытмічна яны размяшчаюцца па ўсім полі доўгага вырабу як нейкая сімвалічная дарога ці лесвіца ў неба.
    У межах такой старажытнай заходнепалескай адметнасці вылучаюцца пэўныя лакальныя з’явы. Перш за ўсё трэба адзначыць ручнікі, аб’яднаныя назвай «мотальскія», пашыраныя ў Моталі і навакольных вёсках Іванаўскага раёна. Вызначаюцца яны дэкорам з вузенькіх чырвоных палосак, якія размяшчаюцца ўздоўж і ўпоперак ручніка, утвара
    147
    Ручнікі пачатку XX ст. Іванаўскі раён
    Ткачыха У. Віннік і ручнік яе работы.
    Ганцавічы
    ючы буйную клетку. Пераважае серабрыстая белізна, як і на мясцовых абрусах і ў адзенні з яго гранічнай далікатнасцю. Толькі па самых канцах ручнікоў размяшчаюцца нешырокія бардзюры дробненькага бранага ўзору, а таксама ювелірна выплеценыя суканаплеценыя («засуканыя») карункі («страпкі») старажытнага паходжання.
    У пасляваенныя часы, асабліва з арганізацыяй у Моталі ткацкага цэха ад Пінскай фабрыкі мастацкіх вырабаў (1977), характар мясцовых ручнікоў прыкметна змяніўся. Лён саступіў месца баваўнянай пражы, пашырылася паліхромія, для каляровага ўтку ўжываюць мулінэ, акрыл, ірыс. Бардзюры па канцах сталі прыкметна шырэйшымі, арнаментальна распрацаванымі ў раслінныя і геаметрычныя матывы. Як відаць, мясцовыя ручнікі не змаглі пазбегнуць паліхромнай дэкаратыўнасці, характэрнай для інтэр'ера палескага жылля XX ст.
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    148
    АДВЕЧНАЯ ПЕСНЯ КРОСНАЎ
    Традыцыйная папярочнапаласатасць выяўляецца нават у больш позніх тканінах утылітарнадэкаратыўнага прызначэння посцілках і дыванах, якія набываюць пашырэнне ў народным побыце з канца XIX ст. Старыя мясцовыя паласатыя безузорыстыя посцілкі («радзюжка», «радно») нярэдка вытыкаліся са стужак каляровых тканін. У пасляваенныя часы пашырэнне набываюць паласатыя вясёлкавыя посцілкі («райдугі»), характэрныя ў цэлым для захаду Беларусі, а таксама для Польшчы, сумежных тэрыторый Украіны. Папулярныя тут і дываны ў арнаментаваныя палосы («плашкі», «лялькі»), якія чаргуюцца з інтэрваламі аднатоннага поля. Пашыраны таксама геаметрычны стрэлападобны арнамент («пальцы»), спарадычна ён трапляецца і ў іншых рэгіёнах Беларусі, вядомы і ў суседзяў, яўна дэманструючы працэсы міжэтнічных узаемаабменаў.
    Большай разнастайнасцю вызначаюцца тэхналагічныя прыёмы і арнаментыка тэкстылю Усходняга Палесся. Акрамя бранага і чатырохнітовага ткацтва, пашыраныя тут розныя віды перабору. Разнастайнасць прыёмаў, каларыстыкі, шырокае выкарыстанне раслінных узораў характэрна для вышыўкі, якая ў апошняе стагоддзе эвалюцыянавала ад манахромнага чырвонага геаметрычнага шыцця наборам да буйных раслінных чырвоначорных матываў у тэхніцы крыжыка, затым да паліхромнай адвольнай гладзі расліннага характару.
    Багаццем дэкору і яго разнастайнасцю вызначаюцца ручнікі, але пры гэтым яны дэманструюць адну агульную асаблівасць прыкметна выяўленую распрацаванасць арнаменту. Выдатна дэманструюць гэта ручнікі Ганцавіччыны, якая рэгіянальна адносіцца да Усходняга Палесся. Бардзюры з выразна распрацаванай ромбагеаметрычнай арнаментыкай размяшчаюцца па канцах, утвараючы «класічную» кампазіцыю дэкору: насычаныя арнаментальныя палосы звужаюцца да сярэдзіны ручніка, паступова ператвараюцца ў тоненькія ўточныя прокідкі і ўрэшце зліваюцца з фонам. А вось у Калінкавіцкім, Акцябрскім, Светлагорскім раёнах арнаментальныя палосы ўперамежку з неарнаментаванымі могуць раўнамерна размяшчацца па ўсім полі ручніка ці ўтвараць па канцах арнаментальна насычаныя кампазіцыі, выразна аддзеленыя ад белага ці белашэрага поля. На поўдні рэгіёна (Брагінскі, Нараўлянскі раёны) насычаны чырвоначорны дэкор, вытканы досыць працаёмкай закладной тэхнікай, густа і раўнамерна запаўняе ўсё поле ручнікоў, амаль не пакідаючы белага поля. Спалучэннем самых розных тэхнік ткацтва і вышыўкі, імкненнем да паліхроміі з шырокім выкарыстаннем расліннай арнаментыкі вылучаюцца ручнікі Тураўшчыны.
    149
    Адносна познія посцілкі і дываны вылучаюцца характэрнай замкнёнай кампазіцыяй з буйных геаметрычных і раслінных матываў, выкананых аднабаковым пераборам. 68 буйных ромбаў, квадратаў, васьмівугольнікаў з упісанымі ў іх рознымі матывамі геаметрычнага і расліннага характару размяшчаюцца па цэнтры, па краях вырабу акаймоўка з дробных кветак, лісця, зігзагападобных фігур. Каларыстыка мажорная, насычаная, спалучэнні колераў могуць быць самымі нечаканымі, але глыбокі чорны фон аб’ядноўвае такую паліхромію. Такія ж вырабы пашыраныя і на сумежных тэрыторыях Украіны.
    Традыцыйны тэкстыль Падняпроўя вызначаецца выключнай разнастайнасцю прыёмаў вышыўкі. Пераважалі лічаныя швы, шырока выкарыстоўваліся страчавыя раздзелкі, разнастайныя аздабляльныя швы, ажурнае шыццё («сакаленне»), трапляецца вышыўка белым па белым. Як ні ў адным з рэгіёнаў, пашырэнне мелі арнаментальныя злучальныя швы. Характэрная рэгіянальная адметнасць размяшчэнне арнаментуў прамой ці рамбічнай сетцы (галоўным чынам на адзенні), а нетолькі