Народнае мастацтва
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 180с.
Мінск 2015
якую б тэму ні вырашалі. 3 традыцыямі родняць і колішняя тэхналогія, і арнаментальнадэкаратыўны прынцып стылізацыі, і своеасаблівы народны характар, і непасрэдная сувязь з іншымі відамі народнай творчасці.
Найлепш гэта дэманструе тэматыка сучаснай выцінанкі. Найчасцей гэта народны побыт, фальклор, міфалогія, традыцыйныя звычаі, вераванні, абрады і інш. Гэта могуць быць і невялічкія бясхітрасныя «замалёўкі» з народнага жыцця, як у Станіслава Муліцы, і складаныя, дасканала распрацаваныя паліхромныя кампазіцыі на тэмы традыцыйных святаў і абрадаў, як у Святланы Вяль, і своеасаблівая дэкаратыўная графіка з адлюстраваннямі творчай дзейнасці майстроў ці гераічных старонак гісторыі, як у Станіслава Малышэўскага. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца беларуская міфалогія, апошнім часам літаральна «адкрытая» даследчыкамі традыцыйнай культуры і тут жа засвоеная народнымі майстрамі.
Папулярная тэматыка архітэктурная спадчына. Разнастайныя збудаванні і помнікі архітэктуры з іх пераважна сіметрычнай кампазіцыяй і лаканічнымі геаметрызаванымі формамі ідэальна адпавядаюць своеасаблівай тэхналогіі стварэння выцінанак. Сілуэтныя адлюстраванні помнікаў архітэктуры прыгожа глядзяцца самі па сабе, яку работах Святланы Вяль ці Наталлі Бярнадскай, а могуць выступаць і як цэнтр складанай сюжэтнай ці арнаментальнай кампазіцыі, як, напрыклад, у серыі работ Таццяны Лабуновай «Каваныя карункі Віцебска».
Многія майстры звяртаюцца да тэмы хрысціянства, духоўнасці, тым больш што гэтая тэматыка цесна звязаная з фальклорам, міфалогіяй, традыцыйнай абраднасцю. Асабліва папулярны матыў крылатых анёлкаў, без якіх не абыходзяцца ні калядныя выстаўкі народнай творчасці, ні майстаркласы для аматараў засвоіць сакрэты арыгінальнага віду мастацкай творчасці.
Як бачым, сучасная беларуская выцінанка адметная і ў той жа час неадназначная з’ява ў нацыянальнай культуры. Адрадзіўшыся апошнім часам фактычна з небыцця, яна за кароткі перыяд упэўнена заявіла пра сябе як адметны мастацкі феномен, што ярка пацвярджае відавочны працэс станкавізацыі сучаснага народнага мастацтва, рост яго дэкаратыўнасці, а ў большасці выпадкаў нават поўную страту ранейшых утылітарных, практычных функцый. Сучасная выцінанка гэта ўжо сапраўднае мастацтва, якое тым не менш прама ці апасродкавана прадаўжае і развівае колішнія традыцыі і гэтага, і іншых відаў беларускай народнай творчасці.
133
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
«КАРАВАЮ, МОН РАЮ... »
/ Ік ні дзіўна і нечакана гэта можа падацца на першы погляд, але ёсць узоры народнай творчасці, якія можна ацэньваць не толькі за іх мастацкія вартасці, але і... на смак. Гэта рознае фігурнае печыва з цеста, якое з даўніх часоў рыхтавалі да святаў земляробчага календара, выкарыстоўвалі ў традыцыйнай абраднасці і сямейных урачыстасцях. Пашыраны такі звычай ва ўсіх усходніх славян, у старажытнасці абрадавая пластыка з цеста выконвала магічныя функцыі, стваралася з пажаданнем здароўя, багатага ўраджаю, дабрабыту, шчасця ў сям’і і інш.
На жаль, зза спецыфікі матэрыялу нашы музеі такія вырабы не збіралі, не захоўваліся яны і ў народным побыце. I не толькі па гэтай прычыне: як саламяная абрадавая пластыка, так і печыва з цеста былі вырабаміаднадзёнкамі да канкрэтных святаў земляробчага календара. Але паколькі і тыя, і другія штогод аднаўляліся ў адпаведнасці з даўнімі традыцыямі, тоесёе дайшло да нашых дзён амаль у нязменным выглядзе. Сёння, праўда, з амаль забытымі земляробчымі святамі
134
< КАРАВАЮ, МОЙ РАЮ...»
і традыцыйнымі абрадамі фігурнае печыва звязваецца рэдка, гэта хутчэй ласунак, асабліва для дзяцей. А для дарослых узоры арыгінальнай мастацкай творчасці.
Разнастайнасцю формаў і арыгінальнасцю пластыкі вызначаюцца «жаваранкі» і «кулікі», якіх выпякалі да веснавых святаў і абрадаў. Апошніх быў цэлы цыкл, пачынаючы ледзь не ад Масленіцы: «гуканне вясны», Звеставанне (Благавешчанне), Саракі, прылёт буслоў, першы выган скаціны ў поле і інш. Фігуркі птушачак з цеста выконвалі магічную функцыю: сімвалізавалі наступленне вясны, віталі прылёт птушак. Для дзяцей яны былі ласункам і забаўкай, малыя бегалі па вёсцы, падкідвалі ўгору хлебных «жаваранкаў» і спявалі песнівяснянкі («Жавароначкі, прыляціце, вясну красную прынясіце!»), у якіх прылёт птушак звязваўся з прыходам вясны, пачаткам новага сельскагаспадарчага года.
Хлебныя птушачкі, гэтыя арыгінальныя ўзоры народнай пластыкі, ляпілі парознаму. Бадай, самы пашыраны і традыцыйны спосаб завязванне вузлом каўбаскі з цеста. Адзін канец гэтага вузла расплюшчвалі, ператвараючы ў хвост. На ім рабілі некалькі надрэзаў нажом ці адціскалі след відэльцам, што імітавала пер’е. Другі канец фармавалі ў выглядзе птушынай галоўкі з дзюбкаю. Вочкі пазначалі ямкамі, ягадкамі ці гарошынкамі. Цеста раскатвалі і лістом, выразаючы з яго пэўную фігурку з наступнай дапрацоўкай. Урэшце, «жаваранкаў» ляпілі проста з кавалачкаў цеста, і ў такім выпадку вырашаліся яны, як і гліняныя цацкі.
Прылёт буслоў, якіх у нас здавён любяць і шануюць, адзначаўся выпечкай фігурак у выглядзе бусловых лап. Такі звычай («буськіны лапы») яшчэ нядаўна адзначаўся на Піншчыне, але ў старажытнасці, відаць, бытаваў значна шырэй, у кожным разе і сёння ён вядомы беларусам Беласточчыны. Паколькі прылёт буслоў звязваўся з пачаткам сельскагаспадарчых работ, то выпякалі таксама вырабы ў выглядзе сярпа, касы, бараны, сахі. Дзяўчаткі артымлівалі «серп», каб былі добрымі жнеямі, хлопчыкі «касу», «барану», «саху», што нібыта павінна было даць сілу і дбайнасць будучым гаспадарам. 3 гэтым печывам дзеці беглі на вуліцу «клікаць бусла»: «Бусел, бусел, на табе барану, дай мне жыта старану», «Бусел, бусел, на табе сярпа, дай мне жыта тарпа (снапа)». «Буславы лапы» часам клалі птушцы ў гняздо, каб завабіць яе на сядзібу. Як бачым, забаўляючыся такім печывам, дзеці змалку вучыліся шанаваць прыроду, прывыкалі да земляробчай працы і гаспадарлівасці.
Здаўна ў розных сямейных урачыстасцях (хрэсьбіны, вяселле, земляробчыя святы) абрадавым атрыбутам і жаданым ласункам былі фігурныя пернікі. Попыт на іх быў пастаянны, таму выпечка пернікаў
135
Пернікі. 1979.
Лынтупы Пастаўскага раёна
мела наватхарактар шырокаразвітага промыслу праўда, пераважна гарадскога ці местачковага, але яго прадукцыя была даступнай і сялянам. На кірмашах, святах, фэстах, куды сыходзіўся і з’язджаўся люд з блізкага і далёкага наваколля, фігурныя пернікі прадавалі пудамі. Яшчэ і ў пасляваенныя гады, калі абрадавая функцыя пернікаў ужо нават і не згадвалася, іх, як даступны ласунак, часам можна было напаткаць на рынку ці кірмашы. Але неўзабаве харчовая прамысловасць цалкам завалодала манаполіяй на салодкую прадукцыю, а старажытны народны промысел стаў набыткам далёкага мінулага.
Паводле спосабу фармоўкі традыцыйныя пернікі можна падзяліць на тры асноўныя групы: друкаваныя, абразныя і фармаваныя ад рукі. Фігурны ўзор на друкаваным перніку адціскалі драўлянай формай з выразаным у ёй заглыбленым сілуэтам птушкі ці жывёлы. Сюжэты беларускіх пернікаў конь, певень, казёл, рыба, лялька сведчаць, што паходзяць яны з глыбокай старажытнасці, калі выконвалі яўна сімвалічную ролю. Калі меркаваць па нешматлікіх ацалелых драўляных формах (саміх пернікаў, вядома ж, не захавалася), падрабязная дэталізацыя лічылася неабавязковай, формы пернікаў надзвычай абагульненыя і спрошчаныя, але пры гэтым лёгка пазнавальныя. Адчуваецца подых даўніны, магічная, абрадавая роля яўна пераважае над дэкаратыўнай. Тут, праўда, трэба ўлічваць таксама асаблівасці тэхналогіі прыкметнае згладжванне формаў адціснутага вырабу пры выпечцы, што на першы погляд робіць не надта патрэбнай падрабязную дэталізацыю. Але ж прыгадаем рускія пернікі з іх дэкаратыўна вырашаным рэльефам і зноў вернемся да беларускіх, якія, відаць па ўсім, проста даўжэй захоўвалі старажытную сімвалічную стылістыку.
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
136
КАРАВАЮ. МОЙ РАЮ...»
Але ўжо ў пачатку XX ст. характар пернікаў прыкметна змяніўся. Традыцыйнае друкаванне драўлянымі разьбянымі формамі саступіла месца вытворчасці так званым абразным метадам. Для гэтага выраблялі плоскую бляшаную форму з загнутымі вострымі краямі. 3 плоска раскачанага цеста ёю выразалі адпаведную фігурку, якую пасля выпечкі аздаблялі каляровымі крэмамі, харчовымі фарбавальнікамі і глазурамі. Выпякалі іх масава, асабліва ў гарадскіх і местачковых пякарнях, нярэдка такім промыслам яшчэ і ў пасляваенную пару ў хатніх умовах займаліся асобныя майстрыхі. Вядома, на той час старажытная сімволіка традыцыйных сюжэтаў была ўжо практычна забытая, сярод іх вырабаў хоць і сустракаліся паранейшаму папулярныя, прыгожыя сваімі формамі пеўнікі, конікі ці рыбкі, яле яўна пераважалі над рознымі іншымі: сэрца, пісталет ці нават... слон з бегемотам. А далей, як і сёння манаполія харчовай прамысловасці...
Бадай, найбольш умельства і старання ўкладвалася ў выпечку і аздабленне каравая, які здаўна лічыўся абавязковай прыналежнасцю вясельных абрадаў у славян як сімвал шчасця, багацця, дабрабыту. У беларусаў каравай (як, зрэшты, вясельная абраднасць у цэлым) вызначаецца ці не найбольшай разнастайнасцю афармлення, сэнсавая напоўненасць якога ідзе з глыбокай старажытнасці, калі каравай звязвалі з Раем богам вяселля. Каравайная абраднасць ад выпечкі і да дзяльбы ў час вяселля суправаджалася шматлікімі сімвалічнымі рытуаламі, павер'ямі, магічнымі дзеяннямі, якія з часам практычна страцілі свой колішні ахоўнапажадальны сэнс, але і да сённяшняга дня яна захавала сваю паэтыку і прыгажосць.
Традыцыйны каравай спецыяльна запрошаныя майстрыхікаравайніцы пяклі ў выглядзе вялікага круглага бохана, абкружанага па ніжнім краі выплеценай з цеста «касой» («пляценьчыкам», «касіцай»), Верх аздаблялі ляпным, выціснутым ці маляваным дэкорам, жывымі і штучнымі кветкамі, галінкамі дрэў і інш. У старажытнасці такое аздабленне насіла ярка выяўлены сімвалічны сэнс як пажаданне шчаслівай сям’і, здаровых дзяцей, дастатку ў хаце. На гэта недвухсэнсоўна ўказваюць аздобы: вылепленыя з цеста фігуркі птушак (гускі, качкі), жывёл (казы, барана), маладога з маладой, птушынае гняздзечка з яйкамі і інш. Як спяваецца ў народнай вясельнай песні з Мядзельшчыны:
Караваю, мой раю, Я цябе прыбіраю: Па краях сырам, маслам, Пасярод доляй, шчасцем.
137
Свацця з караваем.
Лелікава Кобрынскага раёна
Вясельны каравай. Моталь Іванаўскага раёна
Характар аздаблення каравая вызначаўся надзвычайнай рэгіянальнай, a то і лакальнай разнастайнасцю, шматлік