• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народнае мастацтва  Яўген Сахута

    Народнае мастацтва

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 180с.
    Мінск 2015
    70.28 МБ
     сувязі з мясцовымі традыцыямі народнага тэкстылю, перш за ўсё ў творчасці патомных майстрых, якія кіруюцца ўласным густам, а не ўзорамі з друкаваных выданняў.
    Апошнім часам прыкметна ажывіліся ткацтва і пляценне паясоў. Колішняе прызначэнне як абавязковы атрыбуттрадыцыйнага адзення яны ўжо, калі не лічыць сцэнічнага касцюма, страцілі і выконваюцца як выставачныя, музейныя, падарункавыя, сувенірныя, конкурсныя вырабы. Прыкметна актывізавала гэтыя працэсы святаконкурс майстроў вышыўкі і пляцення паясоў «Умельцы» (Узда, 2007, 2010, 2013), ахвотна бяруцца за іх іўдзельнікі святаўконкурсаўткацтва «Мат
    Ткацтва пояса «на бёрдзечку»
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    162
    АДВЕЧНАЯ ПЕСНЯ КРОСНАЎ
    Святаконкурс ткацтва паясоў «Умельцы». Узда. 2013 г.
    чыны кросны» (Старыя Дарогі, 2000, 2002, 2005, 2008, 2011, 2014), паколькі выткаць пояс умее практычна кожная ткачыха. Адрадзіліся ўсе традыцыйныя тэхнікі ткацтва: на ніту, на дошчачках, на бёрдзечку і інш. Яны даступныя любому гуртку або студыі, не патрабуюць ні складанага абсталявання, ні значнай колькасці матэрыялу. Што да арнаментыкі і каларыстыкі сучасных паясоў, то кожнае такое аб’яднанне імкнецца абапірацца на мясцовыя традыцыі выканання гэтых вырабаў.
    У цэлым жа можна адзначыць адносную жыццяздольнасць традыцый народнага мастацкага тэкстылю практычна ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Вядома, ужо даўно не ткуць у кожнай вёсцы, у кожнай хаце, як гэта было калісьці, але сёння ў гэтым няма неабходнасці. Сучаснае ткацтва сродак задавальнення не столькі бытавых, утылітарных, колькі духоўных, мастацкіх патрэб, частка нацыянальнай культуры. Актывізацыя намаганняў па падтрымцы і адраджэнні розных відаў народнага мастацкага тэкстылю дае відавочны плён, асабліва ў розных арганізаваных на сучасным узроўні формах перадачы і пераемнасці традыцый.
    163
    ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    ПА АДЗЕННІ СУСТРАКАЮЦЬ
    ч_хярод разнастамных відау народных тэкстыльных вырабаў асаблівае месца займае традыцыйнае адзенне. Яно пастаянна суправаджала чалавека, больш чым якое іншае рамяство ці від народнага мастацтва было навідавоку, таму не дзіва, што адзенню, асабліва святочнаму, надавалася такая ўвага: у ім жа выходзілі «на людзі» у госці, на кірмаш, у царкву, на розныя народныя ўрачыстасці. Кампаненты традыцыйнага народнага адзення ці цэлыя яго камплекты абавязкова ўваходзілі ў вясельны пасаг дзяўчынынявесты, якая ўжо ледзь не з маленства садзілася ткаць палатно, шыла, вышывала, аздабляла будзённую і святочную вопратку сабе, жаніху, родным і блізкім. «На святочным адзенні, пісаў у канцы XIX ст. вядомы беларускі этнограф М. Нікіфароўскі, можна бачыць такую тканіну, вытворчасць і апрацоўка якой могуць спрачацца з фабрычнымі, і не хочацца верыць, што яна выраблена таўстаскурымі пальцамі на грубым «кросніным ставе». I хоць даследчык меў на ўвазе Віцебшчыну, гэтыя ж словы ў роўнай
    164
    ПА АДЗЕННІ СУСТРАКАЮЦЬ
    ступені можна аднесці да народнага адзення любога куточка Беларусі, пры гэтым дадаць, што ніякі стандартны фабрычны выраб не зраўняецца з тымі ўнікальнымі ўзорамі народнай мастацкай творчасці, якія выходзілі з рук сялянакмайстрых.
    Асаблівай гарманічнасцю формаў, вытанчанасцю і дасканаласцю дэкору вызначаецца святочнае жаночае адзенне. Пры ўсёй яго рэгіянальнай і нават мясцовай разнастайнасці і адметнасці практычна па ўсёй Беларусі комплекс святочнага жаночага адзення ў XIX пачатку XX ст. складалі кашуля (сарочка), спадніца (андарак, бурка), фартух (пярэднік), безрукаўка (гарсэт, кабат, шнуроўка). Сюды ж уваходзілі галаўныя ўборы, абутак і верхняе адзенне.
    Аснову жаночага касцюма складала льняная палатняная кашуля, заўсёды белага колеру, на фоне якога выразна вылучаўся дэкор зтканага ці вышыванага ромбагеаметрычнага арнаменту чырвонага колеру. Нескладаныя геаметрычныя матывы ромбы, крыжыкі, зорачкі, выкананыя браным ткацтвам ці вышыўкай наборам, камбінаваліся ў разнастайныя ўзоры, размешчаныя звычайна палосамі на верхніх частках рукава (бліжэй да галавы), каўняры, манжэтах. Чаму менавіта такое размяшчэнне здагадацца няцяжка: сімвалічны ромбагеаметрычны дэкор, нанесены па краях прарэхаў, «ахоўваў» цела чалавека ад «нячыстай сілы». Праўда, ужо ў канцы XIX ст. такая засцерагальная функцыя арнаменту пакрысе забываецца. Да чырвонага колеру дадаўся чорны, пашырэнне набываюць вышываныя крыжыкам раслінныя матывы, якія ўдала гарманіруюць з традыцыйным браным ткацтвам ці вышыўкай наборам, але пакрысе іх увогуле выцясняюць. А на Палессі, дзе традыцыйны касцюм бытаваў яшчэ і ў пасляваенную пару, верх наогулузяла папулярная на той час паліхромная адвольная гладзь расліннага характару.
    Паясное адзенне андарак шылі з афарбаванай ільняной, паўшарсцяной ці шарсцяной тканіны, звычайна ў клетку белага, чырвонага, зялёнага колеру па чырвоным, вішнёвым, чорным фоне. Былі і ў палосы, што размяшчаліся пераважна ўпоперак, прычым маглі яны быць рознай шырыні, самая шырокая унізе. Часта андаракі, асабліва будзённыя, мелі аднатонную расфарбоўку вішнёвую, зялёную, сінюю, фіялетавую. У цэлым яны па сваім колеравым вырашэнні складалі яркі кантраст стрыманай высакароднай белачырвонай каларыстыцы кашуль.
    Паўзверх андарака звычайна павязвалі фартух з белага льнянога палатна, аздоблены вышываным ці тканым дэкорам таго ж характару і стылістыкі, што I на кашулях. Узор ромбагеаметрычнага ці стылізаванага расліннага характару размяшчаўся ў адну ці некалькі палос па
    165
    ніжняй частцы фартуха, звычайна з паступовым звужэннем іх знізу ўверх. 3 пачатку XX ст. на фартухах пачынае пераважаць раслінная арнаментыка, у тым ліку і паліхромная; яна дапаўняецца аплікацыяй з фабрычных тканін, кутасамі, карункамі.
    Значнай разнастайнасцю крою і дэкору вызначаюцца гарсэты, хоць абавязковым кампанентам жаночага касцюма яны былі не ўсюды: у некаторых вёсках Палесся, Падняпроўя, Паазер’я іх не насілі. Шылі гарсэты звычайна з прамысловых тканін яркіх колераў: чырвонага, зялёнага, сіняга, бардовага, часта чорнага, але з яркай вышыўкай ці аплікацыяй. Вышыўка звычайна мела раслінны характар, аплікацыя выконвалася палосамі, хвалістымі лініямі ці зубчыкамі. Для вышыўкі ўжывалі шарсцяныя, шаўковыя, нават залотныя ніткі, дадавалі металічныя бліскаўкі, шклярус і інш. Гарсэт шчыльна аблягаў жаночую фігуру, надаваў ёй зграбнасць і велічнасць.
    Завершанасць і святочнасць жаночаму касцюму надавалі галаўныя ўборы. Дзяўчаты запляталі косы, упляталі ў іх стужкі, насілі вянкі, а таксама своеасаблівыя ўборы ў выглядзе вузкага складзенага і завязанага палотнішча з палоскай арнаменту (скіндачка, шлячок), якое, не закрываючы макаўку, спускалася канцамі на грудзі або спіну. Замужнія жанчыны павінны былі абавязкова хаваць валасы, і ў розных рэгіёнах Беларусі існавала вялікая колькасць разнастайных і часам досыць складаных галаўных убораў.
    Пры такім адносным адзінстве кампанентаў святочнага жаночага адзення яго вобраз, аблічча, характар, асаблівасці дэкору адрозніваліся ў кожным рэгіёне, часам нават у суседніх вёсках, што асабліва характэрна для Палесся з яго колішняй адноснай геаграфічнай замкнёнасцю. Тут нярэдка досыць абмежаваны рэгіён ці нават група вёсак утваралі характэрны толькі для гэтай мясцовасці комплекс адзення, што дазваляе спецыялістам лёгка адрозніць яго ад суседніх. Этнографы канца XIX ст. адзначалі, што, завітаўшы на рынак ці кірмаш, можна было, нават не пытаючыся ў людзей, па адзенні вызначыць, хто з якой вёскі. Праўда, пры гэтым яны заўважалі, што такая мясцовая адметнасць ужо пачынала згладжвацца і траціцца, а белы і чырвоны колеры саступаюць месца паліхроміі і наватстракатасці.
    Падрабязная характарыстыка ўсіх рэгіянальных і мясцовых адметнасцей традыцыйнага народнага адзення пад сілу хіба асобным грунтоўным выданням, якія, зрэшты, апошнім часам ужо з’явіліся на свет. Тут жа паспрабуем толькі ў самых агульных рысах акрэсліць характар і асаблівасці найбольш адметных комплексаў святочнага жаночага адзення.
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    166
    ПА АДЗЕННІ СУСТРАКАЮЦЬ
    Жанчына ў святочным уборы пачатку XX ст. Маларыцкі раён
    У заходніх раёнах Брэсцкага Палесся (Кобрынскі, Жабінкаўскі, часткова Камянецкі) адзенне адрознівалася арнаментальным багаццем і адначасова каларыстычнай стрыманасцю і завершанасцю. Вытканы браны ці вышываны наборам арнамент густачырвонага колеру з дробных геаметрычных элементаў сабраны ў вузкія палосы звычайна аднолькавай шырыні, якія праз роўныя прамежкі ўкрываюць усю паверхню рукавоў уздоўж ці ўпоперак. Такія ж палосы гарызантальна, з верху да нізу, размяшчаюцца і на фартухах, якія тут часта насілі па два такім чынам, каб ніжні быў відаць зпад верхняга. Андаракі чырвонага ці цёмнасіняга колеру з вузкімі вертыкальнымі палоскамі стрыманыя па каларыце і арнаменце.
    Завершанасць і веліч тутэйшаму жаночаму адзенню надаваў беласнежны галаўны ўбор ручніковага тыпу намітка (плат), аздобленая па канцах і адным падоўжным баку далікатным узорыстым паяском чырвонага арнаменту. Завітая на спецыяльна ўкладзеныя валасы, намітка цалкам закрывала іх, мяккімі складкамі акаймоўвала твар і кароткім шлейфам спадала на спіну. У такім уборы жанчына выглядала годна і ўрачыста.
    На паўднёвым захадзе Брэсцкага Палесся (Маларыцкі, часткова Брэсцкі, а таксама суседнія раёны Украінскага Палесся) жаночы касцюм вызначаецца перавагай у паясным адзенні матэрыялу натуральных колераў ільну, каноплі, воўны, што надае касцюму асаблівы серабрысты каларыт, які арганічна спалучаецца з насычаным цёмначырвоным арнаментам вышыўкі на кашулях і фартухах. Шырокія арнаментальныя палосы, густа запоўненыя рамбічным арнаментам, размяшчаюцца звычайна ў верхняй частцы рукавоў, а таксама на фартуху, прычым самая шырокая паласа праходзіць па нізе, а верхнія паступова звужаюцца. Такі ж насычаны рамбічны дэкор старажытнага сімвалічнага характару аздабляе плат, павязаны такім чынам, каб шырокая паласа ўзору акаймоўвала твар, спускаючыся на плечы.
    Аднак найбольш характэрны кампанент тутэйшага касцюма спадніца (бурка) з узорыстай цяжкай і тоўстай шарсцяной тканіны ў белашэрыя гарызантальныя палосы, затканыя арнаментам чырвонака
    167
    рычневага колеру. Самая шырокая чырвоная паласа з ромбаў, квадратаў і іншых геаметрычных фігур ідзе па ніжнім краі буркі, кожная наступная вузейшая, як і на фартуху. Гэта надавала касцюму своеасаблівую зрокавую ўстойлів