• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народнае мастацтва  Яўген Сахута

    Народнае мастацтва

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 180с.
    Мінск 2015
    70.28 МБ
    сці. Але мастак прыўнёс і сваё: на яго дыванах мы бачым таямнічыя начныя краявіды з месяцам, лодкай, замкам на высокім беразе. Такая таямнічая прыгажосць, відаць, вельмі імпанавала сельскаму люду.
    Што да іншых рэгіёнаў Беларусі, то маляванне дываноў не было адметнай, характэрнай з’явай у народнай культуры. У большасці выпадкаў
    121
    абыходзіліся ўжо згаданай паточнай, антымастацкай, «бязроднай» прадукцыяй. Тым больш на гэтым рознастылёвым фоне нельга не згадаць адну надзвычай яркую з’яву: творчасць Алены Кіш са Случчыны. Яе маляваныя дываны унікальная мастацкая з’ява, якая спалучае дэкаратыўнасць з апавядальнасцю, індывідуальнасць бачання з традыцыйнай народнай трактоўкай, элементы сельскай культуры з праявамі гарадскога выяўленчага фальклору. 3пад яе пэндзля выходзілі шматфарбныя, непасрэднашчырыя, напаўрэальныя, напаўфантастычныя творы, якія надавалі інтэр’еру сельскага жылля 19301940х гг. яркую дэкаратыўнасць і казачную загадкавасць.
    Кампазіцыя дываноў Алены Кіш дзівосным чынам спалучае рэальны свет з уяўленнямі пра тое прыгожае жыццё, якое, на яе думку, павінна адлюстроўвацца на падобных творах. Такі стэрэатып «лепшага свету» ў большай ці меншай ступені характэрны для мастацтва роспісу дываноўу цэлым, аднаку творчасці майстрыхі гэта выявілася ці не найбольш ярка. Краявід у яе трактоўцы традыцыйны для падобных твораў: возера ці рэчка з лілеямі, лебедзямі, лодкай, дрэвы і кусты на беразе, поўны месяц на цёмнаблакітным небе. Тут жа выявы птушак і жывёл, якія ў звычайным разуменні быццам бы не надта адпавядаюць такому пейзажу: на бярозавым голлі сядзяць натапыраныя фазаны, падобныя на нейкіх рэліктавых драпежнікаў, на квітнеючы луг выходзяць ільвы, што нагадваюць дабрадушных катоў, а сярод пышнай зеляніны горда трымае галаву нейкі казачны трохрогі алень. У сюжэтаў і назвы адпаведныя: «Райскі сад», «Дзева на водах», «Ліст каханаму», «Каля возера».
    Творы майстрыхі рэдкі ўзор гарманічнага спалучэння выяўленчай, сюжэтнай тэматыкі з дэкаратыўнасцю вырашэння. Хоць творы маюць досыць разгорнуты сюжэт, манера выканання іх дэманструе яўную дэкаратыўнасць, характэрную для традыцыйных народных роспісаў. Фарбы чыстыя, сакавітыя, яркія, без паўтонаў і колеравых пераходаў: сіняя, белая, аранжавая, зялёная, жоўтая, чырвоная. Выразнасць і дэкаратыўнасць кампазіцыям надае ўпэўненая чорная лінія, якой абведзены абрысы малюнка, прапрацаваны кроны дрэў, кара, трава, грывы львоў, пер’е птушак. Лілеі на вадзе, кветкі на беразе, мяцёлкі чароту размешчаны рытмічна і ў пэўным парадку, як на тканых вырабах. Такім чынам, дываны Алены Кіш пры ўсёй іх непаўторнасці, унікальнасці і ярка выяўленай індывідуальнасці не выходзяць за межы традыцый народнага мастацкага роспісу і народнай мастацкай культуры ў цэлым. Як і маляваныя дываны з Паазер’я.
    Перажыўшы перыяд росквіту ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, роспісы па тканіне неўзабаве сталі выходзіць і з моды, і з народна
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    122
    КРАСКІ АЗЁРНАГА КРАЮ
    Святаконкурс мастацкага роспісу. Віцебск. 2013 г.
    га побыту. Хоць дзенідзе ў традыцыйным сельскім інтэр’еры іх узоры яшчэ зберагаліся, але майстрымалявальшчыкі адзін за адным кідалі свой колішні занятак: амаль знік попыт, да таго ж у людской свядомасці ўсе народныя роспісы пачалі асацыіравацца з базарным кічам і безгустоўшчынай. Апошні майстармалявальшчык, Фёдар Сухавіла з вёскі Бабруйшчына на Глыбоччыне, працаваў яшчэў 1980я гг., але гэта ўжо былі пераважна заказы музеяў, арганізатараў выставак ды аматараў народнай творчасці.
    Аднак традыцыі гэтага адметнага віду народнага мастацтва не толькі набытак мінулага. Клопаты па адраджэнні арыгінальных роспісаў Паазер’я надалі другое дыханне амаль забытаму мастацтву. На Віцебшчыне рэгулярна наладжваюцца розныя пленэры, конкурсы, майстаркласы мастацкага роспісу па тканіне, актыўны ўдзел у іх прымаюць маладыя майстры, што натхняюцца набыткамі арыгінальнага мясцовага віду народнай мастацкай творчасці. А нядаўна маляваныя дываны Паазер’я як унікальную з’яву ў нацыянальнай культуры ўключылі ў Дзяржаўны рэестр гісторыкакультурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Думаецца, гэта будзе добрым стымулам для майстроў і аматараў мастацкага роспісу, паспрыяе яго адраджэнню і развіццю, а культура Беларусі захавае гэты адметны від.
    123
    ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    МАСТАЦТВА ПАПЕРЫ I НАЖНІЦ
    L1 Іто такое выцінанка ведае, мабыць, далёка не кожны. Калі ж спытаць, хто ўмее выразаць папяровыя «сняжынкі» ці неаднойчы сам выразаў іх да навагодніх святаў тут ужо станоўча адкажуць, бадай, усе. А між тым гэта і ёсць адзін з відаў выцінанкі мастацтва выразання карункавых узораў з паперы.
    ...Ёсць у гісторыі культуры Беларусі з’явы, якія ў свой час пакінулі ў ёй адметны (хоць, бывала, вельмі кароткачасовы) след, затым былі практычна забытыя, а сёння адроджаныя на новым узроўні. Найярчэйшай ілюстрацыяй можа быць выцінанка (выразанка, выразка, выстрыганка). У першай палове XX ст. карункавыя ўзоры з паперы можна было бачыць амаль у кожнай хаце. Новы кароткачасовы росквіт яны перажылі ў пасляваеннае дзесяцігоддзе, затым хутка і, здавалася, назаўсёды выйшлі з побыту, пакінуўшы след хіба толькі ў людской памяці. Зробленыя з таннага нетрывалага матэрыялу, выцінанкі штогод, a то і некалькі разоў на год, замяняліся новымі, старыя ўзоры без жалю
    124
    МАСТАЦТВА ПАПЕРЫ I НАЖНІЦ
    Інтэр’ер традыцыйнага жылля з выцінанкаміфіранкамі на вокнах выкідвалі, таму шукаць іх сёння марны занятак. He згадваюць іх у сваіх працах даследчыкі матэрыяльнай і духоўнай культуры народа, не паклапаціліся ў свой час сабраць музеі. Вось і даводзіцца сёння па крупінках, рэдкіх згадках, аналогіях з набыткамі суседніх народаў аднаўляць забытую старонку нашай культуры.
    Пашырэнне выцінанкі як новага віду народнага мастацтва ў беларускай вёсцы прыпадае на канецХІХ ст., калі замена курных хат на чыстыя выклікала патрэбуў нейкім іх аздабленні. Інтэр’ер народнага жылля сталі запаўняць мастацкія тканіны, вышыўка, карункі, пашырыўся роспіс па дрэве, палатне, шкле, узбагаціліся формы і дэкор драўляных, плеценых, керамічных вырабаў. Такое прыкметнае развіццё народнай мастацкай творчасці садзейнічала нетолькі пашырэннютрадыцыйных, але і пошуку новых сродкаў аздаблення, засваенню раней маладаступных матэрыялаў. Масавая прамысловая вытворчасць паперы зрабіла яе адносна таннай і даступнай, і ў народзе хутка ацанілі пасвойму цікавы, лёгкі ў апрацоўцы, з уласцівымі толькі яму магчымасцямі матэрыял. Карункі з белай, чорнай ці каляровай паперы аздобілі сцены, бэлькі, вушакі, вокны, паліцы, выконваючы тую ж дэкаратыўную ролю, што і посцілкі, ручнікі, маляваныя куфры, саламяныя павукі. «У добрай гаспадыні нават каля печы былі выразаныя фіранкі», казалі ў некато
    125
    рых вёсках Навагрудчыны. Але нетрывалы матэрыял і лёгкасць выканання абумовілі адпаведныя да іх адносіны: папяровыя ўзоры не зберагалі, як, скажам, узорыстыя ручнікі, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Перад святамі, звычайна да Вялікадня, калі мылі, чысцілі, бялілі жыллё, старыя выцінанкі замяняліся новымі. Захоўваць жа іх з практычнага боку не мела сэнсу.
    Пашыраны як у нас, так і ў нашых суседзяў (украінцаў, палякаў) тэрмін «выцінанка» паходзіць ад слова «выцінаць» тонка, адмыслова выразаць штонебудзь з чагонебудзь, у дадзеным выпадку з паперы. Але калі проста выразаць з аркуша паперы нейкі контурны малюнак гэта будзе так званы сілуэт, які меў пашырэнне ў шляхецкім, дваранскім асяроддзі. А вось выцінанка гэта ўзор, які атрымліваецца пры нарэзванні шматразова складзенага папяровага аркуша, і паўторыцца ён столькі разоў, колькі столак меў складзены аркуш. Такога своеасаблівага працэсу дакладнага паўтарэння аднаго матыву ці ўзору нельга дабіцца ад іншых матэрыялаў, акрамя паперы. Да таго ж яе раўнамерная інертная структура, у адрозненне, скажам, ад слаістасці дрэва ці фактуры тканіны, не прымае ўдзелу ў стварэнні арнаменту, не дыктуе яго характар і дае поўны прастор для творчасці.
    I ўсё ж у гэтым багацці і творчай разнастайнасці можна вылучыць некалькі асноўных груп паводле кампазіцыйных асаблівасцей, якія непасрэдна звязаныя з тэхналогіяй выканання. Вось, скажам, усім вядомыя «сняжынкі», якімі аздабляюць вокны да навагодніх святаў: квадратны аркуш паперы складваюць 68 разоў такім чынам, што восі сіметрыі скрыжоўваюцца ў яго цэнтры. Складзены аркуш утварае выцягнуты трохвугольнік, па баках яго нажніцамі выразаюць нескладаныя адвольныя геаметрычныя фігуры: паўкругі, зубцы і інш. Разгортваеш аркуш атрымліваеш закампанавануюў квадрат, круг ці шматвугольнік ажурны выраб, дзе малюнак разыходзіцца веерам ад цэнтра. Такія так званыя разеткавыя (цэнтрычныя, замкнёныя) выцінанкі выконвалі ролю «кветак» на сцены, сурвэтак на мэблю, а сёння ужо згаданых «сняжынак».
    Разеткавыя выцінанкі.
    1920я гг.
    Ваўкавыскі павет
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    126
    МАСТАЦТВА ПАПЕРЫ I НАЖНІЦ
    Адмысловыя кампазіцыі, якія можна назваць сіметрычнымі, ці люстэркавымі, атрымліваліся ад складвання аркуша папалам з вертыкальнай воссю сіметрыі. Выразаны матыў ці малюнак люстэркава паўтараецца паабапал восі. Такая кампазіцыя дыктуе і характар узору, які мае ярка выяўленую вертыкальнасць. На яе аснове будаваліся пашыраныя калісьці глыбока традыцыйныя матывы ў выглядзе Дрэва жыцця, букетаў, кветак, вядомых у ткацтве, вышыўцы, роспісе. Праўда, для большай выразнасці і дэкаратыўнасці малюнка толькі вертыкальнага складвання было недастаткова, папяровы аркуш яшчэ неаднаразова складвалі ў самых розных напрамках, але сіметрычнасць і вертыкальнасць кампазіцыі прачытваліся досыць выразна.
    Іначай будуецца кампазіцыя выцінанак рапортнага тыпу. Доўгі аркуш ці стужка паперы складваюцца гармонікам, выразаны ўзор з многімі вертыкальнымі восямі сіметрыі шматразова паўтараецца па гарызанталі. Так выразалі фіранкі на вокны, падзоры на паліцы, акаймоўку на абразы і люстэркі; такім жа спосабам выканана большасць узораў, адноўленых па памяці майстрыхамі старэйшага пакалення, якія яшчэ заспелі традыцыю бытавання выцінанкі ў народным побыце. Яшчэ і ў першыя пасляваенныя гады папяровыя фіранкі нярэдка займалі месца больш працаёмкіх у дэкараванні палатняных, нагадвалі іх па форме і нават прызбіраліся на нітку. Нярэдка, яўна з мэтаю імітацыі маладаступных гардзінных тканін, традыцыйныя прыёмы і тэхнікі выразання дапаўняліся новымі, напрыклад, выбіваннем трубачкай ці долатам, вырэзваннем нажом на дошцы, прычым гэта часам лічылас