• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народнае мастацтва  Яўген Сахута

    Народнае мастацтва

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 180с.
    Мінск 2015
    70.28 МБ
    азвання сімпатыі. Многія з гэтых звычаяў дажылі да нашых дзён, аднак у большасці выпадкаў, асабліва ва ўсходніх славян, скарыстоўваюцца пераважна аднатонна пафарбаваныя яйкі крашанкі. У многіх рэгіёнах Беларусі аднатонная афарбоўка ўжо на пачатку XX ст. выцесніла старажытныя працаёмкія спосабы дэкаравання пісанак.
    Сярод гэтых спосабаў ва ўсіх славян і іншых суседніх народаў найбольш старажытным, пашыраным і любімым з’яўляецца васкаванне.
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    114
    СІМВАЛЫ ВЯСНЫ I ЖЫЦЦЯ
    Справа гэта няхітрая: растопліваецца пчаліны воск і накапваецца на курынае яйка. Апусціш яго затым у фарбавальнік пад васковы ўзор фарба не пранікне, шкарлупіна захавае свой натуральны колер. Наколькі проста, настолькі і эфектыўна.
    Наносілі васковы ўзор самымі звычайнымі і простымі падручнымі прадметамі: палачкай, цвічком, нават запалкай з раскляпаным, як у пэндзля, канцом. Але найбольш дакладны і чысты ўзор давалі спецыяльныя прылады, напрыклад, бляшаная леечка з характэрнай назваю «пісак». Дэкараванне пісаком дае сакавіты арнамент лінейнага характару і адвольнага малюнку геаметрычны, раслінны, зааморфны, антрапаморфны. У межах гэтай простай тэхналогіі можна дасягаць любога ўзроўню дэкаратыўнасці. Так, гуцульскія пісанкі (Закарпацце), якія заслужана лічацца вышэйшым дасягненнем у гэтай галіне народнага мастацтва славян, вызначаюцца паліхромнасцю і дзівоснай ювелірнасцю малюнка.
    У беларусаў пісанкі, дэкараваныя з дапамогаю пісака, пераважалі на Палессі, але, па ўспамінах старэйшага пакалення, былі вядомыя і ў іншых рэгіёнах, у прыватнасці на Панямонні. У дэкоры іх пераважае дзяленне паверхні яйка суцэльнымі лініямі на палі, часцей за ўсё на восем: адзін паясок праходзіць упоперак, яшчэ два уздоўж, праз канцы. На скрыжаваннях ліній кампануюцца матывы накшталт хвойных галінак («грабелькі»), часта традыцыйныя васьміканцовыя разеткі («ружы»), Узор выразны, матывы хоць звычайна і раслінныя, але моцна геаметрызаваныя. Такі дэкор, відаць, уяўляе сабой найбольш старажытны яго пласт. Праўда, ёсць меркаванне, што выкарыстанне бляшанай леечкі адносна позняя з'ява, але нашы далёкія продкі маглі гэта рабіць проста завостранай драўлянай палачкай.
    Яшчэ пазней набыла пашырэнне шпількавая тэхніка, да сённяшніх дзён вядомая і папулярная на Панямонні, як і на суседніх тэрыторыях Літвы і Польшчы. Абагульненая назва прыстасавання для роспісу «шпілька» абазначае маленькі цвічок, увабіты ў тарэц палачкі памерам з аловак. Плешку цвічка мачалі ў растоплены воск і наносілі на паверхню яйка кропку або выцягнутую кропельку. Гэтыя два элементы і складаюць аснову дэкору пісанак практычна ўсюды, дзе іх дэкаравалі здапамогай шпількі.
    Здавалася б, што могуць даць кропка і кропелька? Але ў рэальнасці іх камбінаванне дае незлічоную колькасць варыянтаў дэкору, нават у работах адной майстрыхі наўрад ці сустрэнеш паўторы.
    Аднак у гэтай разнастайнасці вылучаюцца некаторыя папулярныя і пашыраныя матывы яўна старажытнага сімвалічнага паходжання.
    115
    Г. Зайко. Пісанкі.
    Сапоцкін Гродзенскага раёна
    Перш за ўсё гэта традыцыйны кругразетка, сонечны знак, які ствараецца з кропелек, размешчаных вастрыямі да цэнтра. Часцей за ўсё разеткісонейкі размяшчаюцца цэнтрамі па канцах яйка, іх промніпялёсткі нібы звісаюць па баках накшталт кутасоў. Такая кампазіцыя дэкору вельмі тэхналагічная: вялікім і ўказальным пальцамі левай рукі майстрыха трымае яйка, па яго канцах і па крузе наносіць шпількай узор з кропелек, якія нібыта самі сцякаюць уніз. Свабоднае поле па цэнтры яйка запаўняецца маленькімі разеткамі, паяскамі і ланцужкамі з кропелек і іншымі матывамі. Сустракаюцца арыгінальныя, хоць і яўна познія, варыянты: кветкі, дубовыя лісточкі, віртуозна скампанаваныя з тых жа кропелек, сілуэты птушак, розныя пажадальныя надпісы.
    Яйкі з нанесеным васковым узорам вытрымлівалі ў фарбавальніку. Традыцыйна гэта быў адвар шалупіння цыбулі (цыбульнік), у якім пісанкі набывалі сімвалічны чырвоны колер розных адценняў. У цыбульніку таксама фарбавалі крашанкі, аддаюць яму перавагу і сёння. Досыць пашыранай была афарбоўка ў чорнакарычневыя колеры, якія даваў настой альховай кары і ржавага жалеза. Часам ужывалі іншыя фарбавальнікі, якімі традыцыйна забяспечвала прырода: светлакарычневы колер даваў настой шалупіння грэчкі, светлазялёны зялёнага жыта, жоўты яблыневай кары. Розныя хімічныя фарбавальнікі, хоць і давалі яркія, сакавітыя колеры, асаблівага пашырэння не мелі: у народзе аддавалі перавагу традыцыйнаму цыбульніку, які не без падстаў лічыўся бясшкодным.
    Вытрыманыя пэўны час у фарбавальніку яйкі вымалі, раскладвалі на стале для прасушвання, падагравалі і сціралі воск. На каляровым фоне выступаў выразны белы ўзор, ды яшчэ пісанкі злёгку націралі але
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    116
    СІМВАЛЫ ВЯСНЫ I жыцця
    Пісанка Г. Зайко
    Т. Літвінчык. Пісанкі. Гродна
    ем, каб ярчэй выявілася ўся іх прыгажосць. Цяпер гэтыя знакісімвалы вясны і сонца можна несці ў храм для асвячэння, дарыць хроснікам, родным і проста добрым людзям...
    Адраджэнне старадаўніх народных звычаяў і абрадаў, «рэабілітацыя» рэлігіі выклікалі прыкметнае ажыўленне амаль забытай традыцыі дэкаравання пісанак. Праўда, казаць пра паўсюднае пашырэнне традыцыйнай тэхналогіі і арнаментыкі ранавата, у «жывым» выглядзе яны бытуюць хіба толькі ў наваколлі Гродна, дзе традыцыі пісанкарства фактычна не перарываліся навату самыя неспрыяльныя часы. Сёння гродзенскія пісанкі як унікальная з’ява ў нацыянальнай культуры ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыкакультурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, што, несумненна, паспрыяе іх больш шырокай папулярызацыі.
    117
    А. Юрчэня. Пісанкі.
    Сапоцкін Гродзенскага раёна
    Затое паўсюднае пашырэнне набылі розныя спрошчаныя варыянты пісанкарства: накапванне воску свечкай, нанясенне яго палачкай ці запалкай і інш. А яшчэ часцей мы бачым проста імітацыю традыцыйнага васкавання: наклейвання кавалачкаў ізаляцыйнай стужкі ці пластыліну, надзяванне гумак, нарэзаныхз веласіпедных камер, завязванне яйка ў звязаны з нітак мяшочак і г. д. Апошнім жа часам і ўвогуле абыходзяцца разнастайнымі наборамі каляровых карцінак накшталт наклеекдэколяў і камплектамі фарбавальнікаў, багаты выбар якіх прапаноўвае сучасны рынак. Але ніводны з гэтых спрошчаных, уніфікаваных прыёмаў і спосабаў дэкаравання велікодных яек не дае такой вытанчанай дэкаратыўнасці і сімвалічнай, вобразнай насычанасці, як традыцыйнае васкаванне з яго старажытнай сімволікай сонца і вясны.
    НАРОДНАЕ
    118
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
    КРАСКІ АЗЁРНАГА КРАЮ
    іэўна, старэйшае пакаленне, якому ўрэзалася ў памяць цяжкая пасляваенная пара, прыгадае, як вандроўныя гандляры насілі па вёсках цэлыя рулоны намаляваных на цыраце «карцін» з лебедзямі на блакітных лужынахазёрах, аленямі сярод ядавітазялёных кустоў, пышнацелымі русалкамі на беразе. Попыт на такую прадукцыю быў немалы: спаленая, зруйнаваная вайною вёска інтэнсіўна адраджалася, новыя хаты трэба было неяк аздабляць, а тут яркія, прыгожыя «дываны», што наглядна ўвасабляюць такія жаданыя мары пра «райскае» жыццё...
    Пазней і спецыялістамі, і шырокай грамадскасцю ўся гэтая маляваная прадукцыя, якая хутка выйшла з моды, была агулам залічаная ў разрад базарнага кічу і антымастацтва. Яно і зразумела: бадай, ніводны іншы від народнага мастацтва не быў настолькі дыскрэдытаваны масавай аляпаватасаладжавай прадукцыяй, як народны мастацкі роспіс. Гэта адносна позні від народнай мастацкай творчасці, і цалкам
    119
    Ф. Сухавіла. Дыван.
    Бабруйшчына Глыбоцкага раёна
    заканамерна, што на першым этапе развіцця непазбежнымі бываюць розныя самадзейныя, выпадковыя праявы, a то і яўныя безгустоўнасць і антымастацкасць.
    Але ж павінна быць і нешта мастацкае! Адшукалі яго зусім нядаўна, калі былі «адкрыты» сапраўды народныя роспісы з усімі прыкметамі любога традыцыйнага віду народнага мастацтва: калектыўнай асновай творчасці, пераемнасцю мясцовых традыцый, арганічным спалучэннем з іншымі відамі народнай творчасці. Як аказалася, гэты від мастацкіх роспісаў займаў досыць кампактны рэгіён заходняе Паазер’е: Докшыцкі, Глыбоцкі, Пастаўскі, Міёрскі, Браслаўскі, Мядзельскі раёны. А такое запозненае адкрыццё тлумачыцца проста: мясцовыя майстры паточнай вытворчасцю не займаліся, на рынак не працавалі, па вёсках свае творы не насілі. Малявалі яны для сябе, выконвалі заказы суседзяў ды аднавяскоўцаў, таму працавалі з душой, асабліва не паўтараючыся, з тонкім адчуваннем прыгажосці прыроды, мясцовых традыцый, эстэтычных запатрабаванняў навакольнага люду. Маляваныя дываны і дыванкі аздобілі інтэр'ер сельскага жылля, напоўнілі яго мажорным гучаннем і яркім каларытам, арганічна ўключыўшыся ў агульную сістэму яго аздаблення.
    Пры ўсёй разнастайнасці і індывідуальнасці творчых почыркаў і мастацкай манеры кожнага майстра паазерскія дываны ўсё ж вылучаюцца прыкметнымі агульнымі асаблівасцямі, што і аб’ядноўвае іх у цэласную з’яву. Перш за ўсё гэта кампазіцыя дэкору: пышны букет кветак у кошыку, вазе або перавязаны стужкай з бантам, па краях гірляндавянок з пераплеценых раслінных парасткаў, кветак, лісця або букеты, штоадыходзяцьад вуглоўда цэнтра. Часам паабапалбукета сіметрычна
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    120
    КРАСКІ АЗЁРНАГА КРАЮ
    I. Церашкова. Дыван. Лёзна
    размяшчаюцца сілуэты птушак ластаўкі, павы, галубы, намаляваныя наіўна, але шчыра і досыць пазнавальна. На маленькіх дыванках, якія называліся макаткамі, можна бачыць аленяў або ільвоў; апошнія больш нагадваюць рахманых катоў ці сабак. Зрэшты, дзе маглі бачыць народныя майстры гэтых экзатычных жывёл «жыўцом»? Вось і малявалі, як яны іх сабе ўяўлялі.
    Асабліва вабяць вока раслінныя матывы. Натуралізм цалкам адсутнічае, пераважаюць умоўнасць і стылізацыя, але пры гэтым лёгка пазнаюцца канкрэтныя кветкі: ружы, званочкі, рамонкі, хрызантэмы, гронкі бэзу. Колеры чыстыя, лакальныя, без паўтаноў і пераходаў. Ды і якімі яны маглі быць, намаляваныя простымі самаробнымі фарбамі з крэйды і клею? Зрэшты, на глыбока чорным фоне фарбаванага ў балотнай рудзе саматканага палатна выглядалі яны ярка, сакавіта, дэкаратыўна, як і належыць выглядаць падобным творам, што віселі на сцяне над ложкам і напаўнялі хату радасцю і прыгажосцю. Недарэмна гэтымі творамі народных майстроўмалявальшчыкаў захапляўся і натхняўся вядомы мастак Язэп Драздовіч, маляваныя дываны якога дэманструюць непасрэдную сувязь з мясцовымі народнымі традыцыямі гэтага віду мастацкай творч