• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народнае мастацтва  Яўген Сахута

    Народнае мастацтва

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 180с.
    Мінск 2015
    70.28 МБ
    пелюшы) Таццяны Марціновіч з Докшыцаў, Вольгі Рэут
    95
    А. Шкор. Букет.
    Крупкі
    з Гарадка, Юліі Жалабкевіч з Быхава, Алы Аўсяннікавай з Замасточча (Мінскі раён), Наталлі Бойкі, Людмілы Царыкевіч, Раісы Раманені з Салігорска. Зрэшты, як і многіх іншых майстрых з розных куткоў Беларусі.
    Праўда, у дапытлівага чытача можа ўзнікнуць заканамернае пытанне: калі такія галаўныя ўборы новая, сучасная з’ява, наколькі правамоцна адносіць іх да народнага мастацтва з яго абавязковай традыцыйнасцю, няхай сабе іўсучаснай інтэрпрэтацыі?
    Думаецца, усе падставы для гэтага ёсць: традыцыі відавочна прасочваюцца, хоць і ў досыць апасродкаваным выглядзе. Такія вырабы з’явіліся невыпадкова і не на пустым месцы. Іх першаасновай можна лічыць традыцыйныя дзявочыя галаўныя ўборы вянкі і скіндачкі, якія выйшлі з ужытку разам з традыцыйным адзеннем, але сёння адрадзіліся ў іншым матэрыяле і ў іншым выкананні, захаваўшы пры гэтым традыцыйны характар і прызначэнне: як кампанент сучаснага дзявочага святочнага або сцэнічнага касцюма. Такім чынам, гэта можна лічыць яркім прыкладам натуральнага развіцця традыцыі ў адпаведнасці з сучаснымі запатрабаваннямі.
    Такое ж развіццё дэманструюць і многія іншыя вырабы з саломы: разнастайная біжутэрыя (абручыкі і заколкі для валасоў, пацеркі, брошкі, бранзалеты), дэкаратыўныя і абрадавыя маскі, розныя падвескі і нават ёлачныя цацкі, вельмі эфектныя на зялёным фоне яловых галінак. Новыя па формах, у большасці выпадкаў яны дэманструюць традыцыйны характар і змест, пэўным чынам інтэрпрэтаваныя на новым узроўні.
    Аднак пры гэтым нельга не сказаць, што такія творчыя пошукі часам дэманструюць досыць спрэчныя вырашэнні як у плане адносін да традыцый народнай мастацкай культуры, так і ўвогуле з пункту гле
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    96
    ЗАЛАТОЕ ДЗІВА
    джання мастацкіх вартасцей або нават звычайнага здаровага сэнсу. Гэта, напрыклад, саламяныя самавары, у якія не нальеш вады, музычныя інструменты, з якіх не здабыць ніякіх гукаў, калаўроты, на якіх не спрадзеш нітку, і іншыя падобныя вырабы, якія дэманструюць хіба што неабмежаваныя тэхналагічныя магчымасці саломы ды творчыя здольнасці майстроў. Увогуле на этапах інтэнсіўнага развіцця таго ці іншага віду народнага мастацтва розныя спрэчныя вырашэнні і проста яўныя няўдачы з’ява натуральная. У колішнім народным побыце калектыўная думка забяспечвала самарэгуляцыю гэтых працэсаў, рана ці позна адсейвала нетрадыцыйнае, чужароднае, безгустоўнае, сёння ж, відаць, нярэдка патрабуецца тактоўная дапамога спецыялістаў. Зрэшты, і майстрам трэба кіравацца ці не асноўным правілам: творчыя пошукі не павінны выходзіцьза межы здаровага сэнсу.
    Нельга не згадаць яшчэ адну папулярную сёння галіну работы з саломай аплікацыю па дрэве ці тканіне. Гэты від народнай мастацкай творчасці такіх глыбокіх каранёў, як саламяная пластыка, не мае, пашырэнне ў народным побыце ён набыў недзе з канца XIX ст., прычым з яўна дэкаратыўнымі мэтамі. Выклеенымі з нарэзаных плоскіх саломінакузорамі аздаблялі драўляныя куфэркі, сальнічкі, рамкі для абразоў і фотаздымкаў, а таксама насценныя дываны. Для вырабу апошніх прымянялася своеасаблівая тэхналогія: саламяныя стужкі наклейвалі на паперу, выразалі з такой нарыхтоўкі неабходныя матывы і элементы (лісточкі, пялёсткі кветак, фігуркі птушак) і наклейвалі іх на нацягнутую на раму чорную тканіну. Такія дываны былі эфектнай аздобай традыцыйнага інтэр’ера народнага жылля. Як вобразна казала вядомая майстрыха Кацярына Русаковіч (Рухава Старадарожскага раёна); « Зойдзеш зімовым днём у хату нібыта ў райскім садзе апынулася».
    У пасляваенныя часы традыцыя стала забывацца, але ў 1960я гг. набыла падтрымку на дзяржаўным узроўні: у Жлобіне была арганізавана фабрыка мастацкай інкрустацыі. Выклееныя саламянымі ўзорамі куфэркі, скарбонкі, пано, кухонныя наборы і іншыя драўляныя рэчы набылі шырокую папулярнасць, асабліва ў якасці адметных беларускіх сувеніраў.
    Сёння ж пашыраны крыху іншы напрамак гэтага віду мастацкай творчасці. Аплікацыяй па дрэве сучасныя майстры не займаюцца пэўна, перш за ўсё таму, што ў гэтай галіне паспяхова дзейнічае жлобінскі промысел. Затое папулярнай з’яўляецца аплікацыя саломай па тканіне і кардоне, тэхналогія якой, відаць, дае больш шырокія дэкаратыўныя і мастацкія магчымасці. Засноўваючыся на традыцыях аздаблення насценных дываноў, што выйшлі з побыту яшчэ ў сярэдзіне
    97
    мінулага стагоддзя, сённяшнія майстры распрацоўваюць новую, адпаведную сучаснасці стылістыку. Гэта ўжо не колішнія паўтараметровыя дываны, а невялікія дэкаратыўныя пано, для якіх часцей за ўсё ў якасці асновы бярэцца не тканіна, а цвёрды кардон з рэльефнай фактурай (ДВП), таніраваны ў цёмныя колеры, нярэдка з танальнай расцяжкай ці пераходамі аднаго колеру ў другі. На гэтым фоне і выклейваюцца адмысловыя стылізаваныя, прыгожа разгорнутыя на плоскасці, сучасныя па гучанні букеты, нацюрморты, кампазіцыі з уключэннем раслінных, зааморфных, антрапаморфных матываў. Як правіла, прымяняецца салома натуральных адценняў, іх густоўнае спалучэнне дае надзвычай дэкаратыўныя вырашэнні. Гэта вызначае, напрыклад,
    Р. Раманеня. Дэкаратыўнае пано. Салігорск
    творы Раісы Раманені заснавальніцы сапраўднай мясцовай «школы» аплікацыі ў Салігорску. Традыцыі калісьці пашыранага ў рэгіёне народнага мастацкага промыслу набылі ў яе творчасці сучаснае гучанне.
    Зноў жа, не варта заплюшчваць вочы на тыя негатыўныя праявы, якіх у аплікацыі, пэўна, нават больш, чым у пляценні. Найпершае, што заўважаецца ў творчасці многіх майстроў аплікацыі імкненне да яўнага натуралізму. Тэхналагічныя магчымасці аплікацыі вельмі шырокія, што і спакушае майстроў на дакладную імітацыю твораў жывапісу або графікі, кадраў з мультфільмаў, кніжных ілюстрацый і інш. Нават у цалкам самастойных работах выяўляецца імкненне да максімальна рэалістычнай перадачы складаных ракурсаў, розных планаў, перспектывы, аб’ёмаў. Часам бывае няпроста патлумачыць майстру спецыфіку і своеасаблівасць аплікацыі саломай, характэрных менавіта для яе, імітаваць жа іншыя віды мастацкай творчасці справа няўдзячная.
    У цэлым жа сучасная мастацкая творчасць з саломай ці не найбольш яркая і адметная з’ява ў нацыянальнай культуры, што ўяўляе сабой жывы дынамічны працэс, творчае развіццё традыцый даўняга рамяства, калісьці звязанага з аграрнай абраднасцю, а сёння з задавальненнем галоўным чынам мастацкіх патрэб. Засвоіўшы, пераасэнсаваўшы і перапрацаваўшы вопыт папярэднікаў, сучасныя майстры саломапляцення і аплікацыі змаглі выйсці на новы, значна больш высокі ўзровень у гэтай галіне мастацкай творчасці: ад умоўнасімвалічных
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    98
    ЗАЛАТОЕДЗІВА
    аграрнаабрадавых вырабаў, нескладаных па форме дзіцячых забавак, досыць простых прадметаў бытавога, гаспадарчага прызначэння да сапраўдных твораў мастацтва. У лепшых работах сучасных майстроў адчуваецца трывалая аснова даўніх традыцый ці прама прадоўжаных і развітых, ці пэўным чынам інтэрпрэтаваных на новым узроўні, у адпаведнасці з сённяшнімі запатрабаваннямі.
    Унікальнасць нацыянальнага феномену пад назвай «беларуская саломка» выдатна пацвердзілі вынікі першага Міжнароднага фестывалю саламянага мастацтва, які прайшоўу Мінскуў 2003 г. У ім прынялі ўдзел каля 40 аматараў саломапляцення з многіх краін свету, якія выказалі жаданне падвучыцца ў беларускіх майстроў, вядомасць якіх, аказваецца, далёка перасягнула межы Беларусі. На працягу тыдня беларускія майстры наладзілі для замежных гасцей шэраг практычных заняткаў па розных відах саломапляцення і аплікацыі. Заадно надарылася выдатная магчымасць параўнаць характар і ўзровень гэтага віду мастацкай творчасці ў Беларусі і іншых краінах. Як аказалася, саломапляценне вядомае ці не ва ўсім свеце, у ЗША ёсць нават музей гэтага віду мастацтва праўда, прыватны. Але вырабы замежных майстроў пераважна розная драбяза: абярэгі, сувеніры, фігуркі, біжутэрыя і іншае рукадзелле аматарскага характару, якое не складваецца ў нейкую адметную з’яву культуры таго ці іншага народа.
    Цікавымі, паказальнымі і ў прынцыпе цалкам заканамернымі аказаліся вынікі фестывалю. Запланаваны на апошні дзень конкурс паміж беларускімі і замежнымі майстрамі... не адбыўся, паколькі апошнія аднагалосна прызналі недасягальна высокі ўзровень «беларускай саломкі»: «Мы вашым майстрам не канкурэнты!» Гэта можна лічыць найлепшай, тым больш старонняй, ацэнкай аднаго з найбольш папулярных відаў сучаснага народнага мастацтва Беларусі.
    99
    ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    КАРУНКІ
    3ПАД КАВААЬСКАГА МОААТА
    Наўрад ці хто ў колішнім сялянскім побыце карыстаўся большай пашанай, чым каваль. Падкаваць каня, назубіць серп, выкаваць завесу, клямку, качаргу ішлі да каваля. Добрага майстра ведала ўся акруга, ім ганарыліся, яго шанавалі і цанілі. Кавальскае рамяство заўсёды было акружана арэолам таямнічасці і загадкавасці, а каваля параўноўвалі з чараўніком, які валодае цудадзейнымі сакрэтамі апрацоўкі такога непадатлівага матэрыялу, як жалеза.
    Для занятку кавальствам патрабавалася і спецыяльнае памяшканне, і цэлы набор інструментаў і прыстасаванняў. Кузню ставілі наводдаль ад жылля, пажадана каля вады, бо сухому, прадымленаму дрэву загарэцца ад іскраў вельмі проста. Адзін куток займала адкрытая печ (горан) са скураным мехам для паддзімання паветра, пасярэдзіне стаяла тоўстая калода з кавадлам, побач карыта з вадой. У добрага май
    100
    КАРУНКІ 3ПАД КАВАЛЬСКАГА МОЛАТА
    стракаваля меўся таксама цэлы камплект розных інструментаў: вялікія і малыя малаткі, некалькі клешчаў розных памераў, зубілы, ціскі («шрубштак»), маленькае кавадлачка («шпарак»), гваздзельня, набор прабойнікаў, прылады для нарэзкі разьбы («вараток», «шнайдэза») і шмат чаго іншага. Амальусё гэта выраблялася самім кавалём.
    Усё ж варта зазначыць, што ў параўнанні з дрэвам, глінай, саломай, лазой і іншымі шырокадаступнымі матэрыяламі жалеза ў традыцыйным побыце беларусаў выкарыстоўвалася досыць абмежавана. Недзе да сярэдзіны XIX ст., а ў глухіх кутках Палесся і пазней, у сялянскіх калёсах пават восі былі драўляныя, а колы былі без металічных абадоў («босыя»), Неабходныя прылады працы серп, касу набывалі ў бліжэйшым мястэчку або ў вандроўных гандляроў. Нават у парэформенныя часы, калі ўласнага каваля займела ці не кожная вёска, жалеза прадаўжала заставацца дарагім матэрыялам і ашчадна выкарыстоўвалася толькі на самыя неабходныя вырабы.
    Тым не менш, асартымент кавальскіх вырабаў не такі ўжо і абмежаваны. Вось толькі