Народнае мастацтва
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 180с.
Мінск 2015
валіся і размываліся не толькі гарадскімі густамі і ўплывамі, але і разнастайнымі дасягненнямі інтэрнацыянальнага характару, якія папулярызаваліся і пашыраліся праз школы і майстэрні, розныя друкаваныя дапаможнікі па пляценні і інш. Такі ўзаемаабмен, з аднаго боку, паміж горадам і вёскай, з другога у галіне мясцовых і замежных традыцый вёў да ўніверсалізацыі формаў і дэкору плеценых вырабаў, хоць дзеля справядлівасці варта яшчэ раз зазначыць, што прыкметнымі рэгіянальнымі і нават нацыянальнымі асаблівасцямі гэтае рамяство не вызначалася і раней.
Лозапляценне адно з нешматлікіх рамёстваў, якое не зазнала прыкметнага заняпадуў другой палове XX ст. пэўна, таму, што лазовы посуд у многіх выпадках незаменны: разумная гаспадыня не стане кідаць бульбу ў бляшанае вядро, а заўзяты грыбнік не пойдзе ў лес з пластыкавым пакетам. Таму, хоць і не ў ранейшых маштабах, але рамяство паціху бытавала ў сваім традыцыйным выглядзе, і штошто, а звычайны кошык можна было набыць ці не на кожным рынку. У той жа час, недзе з 1960х гг., промысел набывае другое жыццё пры дзяр
73
Лозапляцельшчык
I. Хацкевіч.
Брылі Барысаўскага раёна
жаўнай падтрымцы, на некаторых фабрыках мастацкіх вырабаў: Гродзенскай, Мазырскай, Слуцкай, Гомельскай. Напрамак быў узяты ўвогуле правільны: працяг і развіццё традыцый промыслу, маштабы якога прыкметна зменшыліся, але патрэба ў вырабах з лазы яшчэ не знікла. Мясцовыя народныя майстрылозапляцельшчыкі, запрошаныя да супрацоўніцтва з фабрыкамі непасрэдна ў цэхі ці ў якасці надомнікаў, заняліся вырабам традыцыйных ці злёгку мадэрнізаваных рэчаў, якія маглі знайсці выкарыстанне ў побыце як вяскоўцаў, так і гараджан. Пашырэнне набылі кошычкі розных формаў і памераў, фруктоўніцы, латкі, падносы, карабы і інш. Многія з гэтых формаў у колішнім народным побыце не сустракаліся, аднак, вырабленыя патомнымі народнымі майстрамі на аснове традыцыйных, прадэманстравалі іх натуральнае развіццё з улікам новых патрабаванняў. Больш адмысловым стала пляценне, лаза прымянялася толькі акораная, часам злёгку таніраваная ў натуральныя адценні карычневага колеру. Як відаць, на першы план стала вылучацца яўная дэкаратыўнасць, хоць не губляліся і заўсёдная бытавая ўтылітарнасць і практычнасць.
Аднак ужо ў хуткім часе такі арганізаваны на дзяржаўным узроўні промысел спазнаў на сабе тыя праблемы, якія паўсталі перад прадпрыемствамі мастацкай прамысловасці. Няўхільнае павелічэнне планавых заданняў, патрабаванне пастаяннага абнаўлення асартыменту вялі да нівеліроўкі промыслу, адыходу ад мясцовых народных традыцый, якія нярэдка прызнаваліся «састарэлымі». Патомныя майстрынадомнікі сталі адмаўляцца ад супрацоўніцтва з фабрыкамі, апошнія, са свайго боку, не надта былі і зацікаўлены ў іх дзейнасці: прасцей было працаваць з прафесійнымі мастакамі, якія ахвотней і аператыўней адгукаліся на запатрабаванні сучаснасці. Прытрымлівацца мясцовых
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
74
ПАЭТЫКА ЛАЗОВЫХ ДУБЦОЎ
традыцый яны не лічылі патрэбным, актыўна пераймаючы набыткі і дасягненні іншых падобных промыслаў як у Беларусі, так і за яе межамі, карысталіся рознымі крыніцамі інфармацыі друкаванымі выданнямі, пераважна замежнымі, паколькі сваіхтады папросту не было. He дзіва, што ў хуткім часе прадукцыя промыслу ў сістэме мастацкай прамысловасці страціла свае рэгіянальныя асаблівасці, сувязь з мясцовымі народнымі традыцыямі рамяства. Праўда, тэхналагічны і ўтылітарнадэкаратыўны ўзровень яе ў цэлым досыць высокі, ёсць і пэўны попыт на плеценыя вырабы, але з першага погляду вызначыць іх прыналежнасць да канкрэтнага промыслу, a то і ўвогуле да Беларусі, наўрад ці ўдасца. Зрэшты, такая асаблівасць вызначае характар сучаснага лозапляцення не толькі ў сістэме мастацкай прамысловасці, але і ў розных іншых формах і відах яго сённяшняга бытавання і развіцця.
У той жа час практычна не змяніўся характар промыслу, які яшчэ бытуе ў вясковым асяроддзі ў сваім традыцыйным выглядзе, хоць, вядома, і не так шырока, як раней, калі рамяством займаліся цэлыя паселішчы. Сёння гэта занятак асобных майстроў старэйшага пакалення, не звязаных з фабрыкамі, выстаўкамі, конкурсамі і інш. Паколькі лёгкае, трывалае, зручнае плеценае начынне не заўсёды мае раўнацэнную замену, асабліва для садавіны, грыбоў, ягад, майстрылозапляцельшчыкі паранейшаму выконваюць заказы, задавальняюць патрэбы аднавяскоўцаў ці бліжэйшага наваколля, часам і мясцовых рынкаў. Праўда, асартымент іх вырабаў абмяжоўваецца практычна толькі традыцыйнымі кошыкамі, якія яшчэ не згубілі сваёй адвечнай ролі ў сельскім побыце. Ярка выяўленая бытавая, утылітарная функцыя вызначае іх нязменны характар і ў наш час. Адточаныя за стагоддзі, простыя, канструктыўныя круглявыя формы кошыкаў, нават з неакоранай лазы, вызначаюцца таксама пэўнай дэкаратыўнасцю, хоць самі майстры пра гэта не задумваюцца.
Але варта майстру сутыкнуцца з выставачнай дзейнасцю або прыняць удзел у нейкім конкурсе ці фестывалі, ён свядома ці несвядома пачынае звяртаць увагу на павышэнне дэкаратыўных якасцей сваіх вырабаў ды хоць бы таго ж кошыка. Перш за ўсё лаза акорваецца, у адным вырабе могуць спалучацца дубцы рознай таўшчыні і колераў, у чым не мелі практычнай патрэбы традыцыйныя кошыкі гаспадарчага прызначэння. У пэўных межах, хоць і не надта адступаючы ад «класічных», могуць вар’іравацца і формы. У выніку, не губляючы сваёй колішняй гаспадарчай функцыі, такія вырабы адначасова набываюць і пэўныя дэкаратыўныя якасці, значна пашыраючы дыяпазон выкарыстання. Такія, напрыклад, кошыкі Адама Краўчука з Віцебска, Івана
75
А. Гурэцкая. Кошыкі. Мінск
Хацкевіча з Брылёў на Барысаўшчыне, Мікалая Прымака з Аголічаў Петрыкаўскага раёна і многіх іншых майстроў, чые вырабы можна напаткаць і на мясцовым рынку, і на выстаўцы або фестывалі сучаснага народнага мастацтва.
А вось маладыя майстры, прычым пераважна гараджане, якія апошнім часам актыўна ўзяліся за адраджэнне папулярнага рамяства, мастацкія задачы свядома вылучаюць калі не на першы, то і не на апошні план. Кіруючыся патрабаваннямі сучаснасці, яны распрацоўваюць вырабы, якія могуць рознабакова выкарыстоўвацца ў сённяшнім побыце: фруктоўніцы, латкі, падносы, карабы, вазы, сумкі, кошыкі разнастайных памераў і формаў. Лаза звычайна акорваецца, часам злёгку таніруецца ў натуральныя адценні; акрамя звычайнага крыжовага шырока выкарыстоўваюцца розныя дэкаратыўныя прыёмы пляцення, што дазваляе дабівацца разнастайных фактур. Адмысловасцю пляцення, багаццем і адточанасцю формаў вызначаюцца вырабы Алены Гурэцкай (Мінск), Таццяны Самойленкі (Гомель), Таццяны Фяськовай (Магілёў), Ірыны Шаўцовай (Дабрамыслі Лёзненскага раёна) і асабліва майстрыхлозапляцельшчыц студыі «Вербачка» ў Маладзечне, якія цэлым калектывам адраджаюць, развіваюць і паспяхова папулярызуюць традыцыі рамяства.
Як і стагоддзе таму, папулярнасцю зноў стала карыстацца лазовая мэбля і нават цэлыя яе камплекты, штоўключаюць сталы, столікі, крэслы, крэслыгайданкі, канапы, этажэркі, кветачніцы і многія іншыя вырабы, якія знаходзяць сваё месца і ў гарадскім стандартызаваным інтэр’еры, і ў дачным, сядзібным, катэджным будаўніцтве. Ёсць попыт будзе і прапанова. Высокімі практычнымі і тэхналагічнымі якасцямі
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
76
ПАЭТЫКА ЛАЗОВЫХ ДУБЦОЎ
Т. Фяськова. Посуд з лазы. Магілёў
У. Лук’янец. Лазовая мэбля. Браслаў
77
ў спалучэнні з дэкаратыўнасцю і зграбнасцю вылучаецца мэбля Уладзіміра і Сяргея Лук’янцаўз Браслава, Ірыны і Івана Шафарэнкаў з Гомеля як бачым, сямейных дынастый і калектываў! Выкарыстоўваюцца акораныя дубцы самай рознай таўшчыні, пры неабходнасці яны састругваюцца ў тонкія стужкі для абкручвання розных частак і мацаванняў, што ў сукупнасці стварае адмысловы плецены ажур з прыроднага матэрыялу натуральных адценняў, нярэдка выяўленых ці падкрэсленых далікатным таніраваннем. Праўда, часам майстры злоўжываюць лакіраваннем: што паробіш рынакдыктуе!
На шчасце, сёння майстры маюць магчымасць дэманстрацыі і рэалізацыі сваіх вырабаў не толькі
Святаконкурс лозапляцення ў музеі «Дудуткі»
на рынку. Рэгулярна праводзяцца
розныя святы, конкурсы, фестывалі, дзе можна паназіраць за працэсам лозапляцення, паспрабаваць самім нешта сплесці са звычайнага лазовага дубчыка, а не атрымаецца набыць гатовую рэч у прысутнага аўтара. Асабліва шмат майстроў збіраюць спецыялізаваныя святыконкурсы лозапляцення, якія апошнім часам сталі ўжо досыць звыклымі. На Міншчыне кожныя 23 гады наладжваюцца «Лазовыя карункі» у Слуцку (1998), Клецку (2004), Вілейцы (2002, 2008, 2011, 2014); у апошняй святаконкурс лозапляцення, трэба спадзявацца, «прапісалася» назаўсёды. Двойчы «Лазовы прут» збіраў майстроў у час Між
народнага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2007,
2011). У 2011 г. лозапляцельшчыкі з усёй краіны дэманстравалі сваё
майстэрства на тэрыторыі музейнага комплексу «Дудуткі», дзе іх сабраў
Беларускі саюз майстроў народнай творчасці. Ужо не кажучы пра розныя іншыя кірмашы і фестывалі, дзе звычайна не абыходзіцца без майстроў, спрытныя рукі якіх празаічны лазовы дубец ператвараюць у практычную і прыгожую рэч.
НАРОДНАЕ
> О —і >
co
78
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
ЗАААТОЕДЗІВА
На першы погляд, цяжка знайсці больш празаічны матэрыял, чым салома. Але гэта як паглядзець. Напрыклад, нашыя продкі меркавалі пра яе іначай і адносіліся да саломы паіншаму. Ды і ў нас адносіны да яе неадназначныя. Варта згадаць папулярны энцыклапедычны тэрмін «беларуская саломка», які абазначае зусім не пасляжніўныя стагі на нашых хлебных нівах, а адметную з’яву ў нацыянальнай мастацкай культуры Беларусі.
У адрозненне ад лазы, якая расла незалежна ад гаспадарчай дзейнасці людзей, салому асвоілі пазней, з пашырэннем земляробства, недзе на мяжы ІІІ тыс. да н. э. Шырокае культываванне пшаніцы і жыта давала чалавеку хлеб і адначасова танны і выдатны матэрыял, які не патрабаваў спецыяльнай падрыхтоўкі ці апрацоўкі і быў шмат на што прыдатны.
Перш за ўсё для вырабу разнастайнай абрадавай атрыбутыкі, звязанай з аграрнамагічнымі ўяўленнямі старажытных земляробаў.
79
У розных формах народнай творчасці, каляндарных звычаях і абрадах я