Народнае мастацтва
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 180с.
Мінск 2015
х нешматлікіх носьбітаў традыцый, якія зрэдку ляпілі цацку яшчэ паўстагоддзя таму. У гэтым выпадку асноўныя крыніцы для іх творчасці музейныя калекцыі і літаратурныя матэрыялы. He дзіва, што сучасная гліняная цацка носіць абагульнены, «агульнабеларускі» характар, аднак распрацоўка такога кірунку ў большасці выпадкаў засноўваецца на лепшых дасягненнях у гэтай галіне народнай пластычнай творчасці, што дазваляе ёй захоўваць характэрную нацыянальную адметнасць.
Такія асаблівасці якраз і вызначаюць творчасць сучасных майстроў, якія свядома ставяць перад сабой задачы адраджэння, прадаўжэння і развіцця гэтага арыгінальнага віду народнай мастацкай творчасці. Дасканалыя, гранічна абагульненыя, але тым не менш пазнавальныя формы вылучаюць чорнаглянцаваную пластыку Сяргея Шчэрбы (Навасёлкі Пастаўскага раёна), гартаваную Васіля Якавенкі (Крычаў), Івана Дашкова (Мінск), глазураваную Міласлава Раманоўскага (Івянец), Дзяніса Грома (Крупіца Мінскага раёна), Мікалая Пратасені (Салігорск) і многіх іншых майстроў, прычым пераважна моладзь. Вядома, сучасныя рэаліі ўносяць свае карэктывы ў іх творчасць, напрыклад, вымушаюць пашыраць кола сюжэтаў і вобразаў, часам нават звяртацца да роспісу, але вызначальным і пераважным з'яўляецца ўсё ж агульны традыцыйны характар менавіта беларускай народнай глінянай цацкі з яе вывераным лаканізмам формаў і дэкору.
Відавочна, што сёння гэтыя ўзоры глінянай пластыкі амаль страцілі сваю колішнюю функцыю дзіцячых забавак і, тым больш, абярэгаў. Цікавасць яны ўяўляюць галоўным чынам для музеяў, прыхільнікаўтрадыцыйнай культуры, аматараў адметных сувеніраў. Прычым найбольшым попытам карыстаецца якраз традыцыйная цацка, якая зусім не ўспрымаецца як нейкая архаіка. У сённяшніх яе спажыўцоў (нават калі
67
не ўлічваць настальгічных павеваў сярод старэйшага пакалення), відаць, свядома ці несвядома выяўляецца адчуванне, што гліняная цацка павінна быць менавіта такой умоўназнакавай, з гранічна абагульненымі формамі, без лішняй дэталізацыі і натуралізму. Са свайго боку, майстрыцацачнікі кіруюцца ў тым ліку і меркаваннямі масавай вытворчасці, павышэння прадукцыйнасці і адпаведна невысокага сабекошту усімі тымі асаблівасцямі, якія традыцыйна вызначалі характар і стылістыку гэтага віду народнай мастацкай пластыкі.
НАРОДНАЕ
2
О —і >
CD
68
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
ПАЭТЫКА ААЗОВЫХ ДУБЦОЎ
Іагочаго, а лазы на беларускіх землях не бракавала ніколі. Па берагах рэчак і азёраў, на балотах і лясных ускрайках трапляюцца цэлыя зараснікі яе, прычым самых розных гатункаў і колераў, даўжыні і таўшчыні дубцоў. Адломіш тонкі гнуткі дубчык так і хочацца нешта з яго сагнуць, скруціць, сплесці.
Пэўна, такое жаданне ўзнікла і ў нашых далёкіх продкаў, як толькі яны сталі людзьмі. Лічыцца, што пляценне з лазы з’яўляецца самым старажытным рамяством, якое асвоіў старажытны чалавек. Адкуль такое меркаванне, калі вырабаў з лазы ці нават іх рэшткаў ад першабытных часоў не захавалася? Грунтуецца яно на простай логіцы: скажам, занятак дрэваапрацоўкай ці ганчарствам патрабуе няхай сабе прасцейшых, але ж інструментаў, абсталявання, урэшце нейкага ўмельства, карацей пэўнага ўзроўню развіцця грамадства. А вось пляценне з лазы не патрабуе нічога: наламаў дубцоў і можаш сплесці буч, каб налавіць рыбы, выгарадзіць пляцень вакол стаянкі, урэшце выплесці сцены
69
Пляцень на палескай сядзібе
прымітыўнага жылля, абмазаўшы іх затым глінай. На думку археолагаў, плеценыя з лазовай кары (лыка) лапці бытавалі ўжо ў каменным веку.
Характэрна, што прасцейшыя прыёмы пляцення з лазы, якія асвоіў першабытны чалавек, як і формы большасці вырабаў з яе, за многія стагоддзі практычна не зазналі нейкіх прыкметных змяненняў. Яшчэ гадоў сто таму на Палессі можна было бачыць плеценыя з лазы, абмазаныя глінай сцены (праўда, не жылля, а гаспадарчых пабудоў), а лазовы пляцень не дзіва пабачыць і сёння. 3 лазы выраблялі здымныя паўкузавы (палукашкі) для калёсаў і саней, рыбалоўнае начынне, разнастайныя кошыкі, карабы, каробкі і іншыя ёмістасці, якія шырока выкарыстоўваліся ў традыцыйным народным побыце. У іх захоўвалі і пераносілі садавіну і гародніну, збралі ягады і грыбы, іх бралі ў далёкую дарогу. Выпляталі і зусім маленькія, зграбных формаў і адмысловага пляцення вырабы для прадуктаў, рознага рукадзелля і інш.
Пляценне з лазы бытавала не толькі як паўсюдна вядомы хатні занятак, але нярэдка набывала характар шырокаразвітага промыслу з выхадам на мясцовыя рынкі і кірмашы. У рэгіёнах, бедных на ворныя землі, затое багатых на лазу, як, скажам, на Палессі ці Паазер’і, гэтым падсобным промыслам нярэдка займаліся цэлыя паселішчы. Так, у перадваенныя гады сотні пляцельшчыкаў працавалі ў вёсках Норыца, Тумілавічы, Богіна, Верхняе на Віцебшчыне, Моталь, Адрыжын, Лунін, Навасёлкі, Макраны, Радчыцк, Дзівін на Брэстчыне, а ў Хорску майстроў налічвалася аж чатыры тысячы! Няцяжка сабе ўявіць тую маляўнічую карціну, якую ўтваралі цэлыя горы лазовых вырабаў на мясцовых кірмашах у святочныя дні.
Як і большасць іншых традыцыйных рамёстваў, лозапляценне засноўвалася галоўным чынам на задавальненні неабходных бытавых
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
70
ПАЭТЫКА ЛАЗОВЫХ ДУБЦОЎ
патрэбаў. Практычная мэтазгоднасць дыктавала развіццё тых ці іншых формаў: ад буйных, як у сценах пабудоў і агароджах, да дробных, часта выплеценых з ювелірнай дакладнасцю і прызначаных для ўтылітарнадэкаратыўнага выкарыстання ў народным побыце. У апошнім выпадку нярэдка выкарыстоўвалі гнуткія, тонкія, доўгія карані хваёвых дрэў, пляценне з якіх вядомае многім народам лясной паласы Еўропы і тэхналагічна амаль не адрозніваецца ад пляцення з лазы.
Пры ўсёй тэхналагічнай прастаце спосабы пляцення былі розныя. На плятні або сцены пабудоў ішлі тоўстыя доўгія дубцы, пляценне выглядала грубавата, але было надзейным і даўгавечным. У дробных рэчах утылітарнадэкаратыўнага прызначэння было яно адмысловым і тонкім, нярэдка ў такіх вырабах чаргавалі неачышчаную (неакораную) лазу з ачышчанай ад кары (акоранай), а таксама рознакаляровыя дубцы розных гатункаў, што стварала прыгожы каларыт і малюнак паверхні.
Шматлікімі і разнастайнымі былі тэхналагічныя прыёмы пляцення. Найчасцей ужывалі простае (крыжовае) пляценне: шэраг раўнамерна размешчаных дубцоў паслядоўна перапляталі такімі ж пад прамым вуглом. Атрымліваецца адносна раўнамерная структура з крыжападобным малюнкам перапляцення. Калі дубцы асновы таўсцейшыя, на плеценай паверхні ўтвараюцца своеасаблівыя рэбры, і тэхніка ўмоўна называецца рабрыстакрыжовай. Гэта ці не найбольш пашыраны від пляцення, што мы можам бачыць па большасці бытавых, утылітарных, гаспадарчых вырабаў: разнастайных кошыках, палукашках для транспартных сродкаў, рыбалоўным начынні і інш.
Нескладаныя прыёмы дазвалялі дабівацца прыкметнага дэкаратыўнага эфекту. Напрыклад, дубцы не толькі перапляталі каркас вырабу ці стойкі асновы, але і перавіваліся між сабою: атрымлівалася пляценне «вяровачкай», якое ў залежнасці ад колькасці дубцоў давала досыць разнастайныя варыянты з арыгінальным дэкаратыўным малюнкам. На Палессі такім спосабам яшчэ нядаўна выпляталі лазовыя агароджы, маляўнічыя і прыгожыя нетолькі сваім адмысловым пляценнем «касіцамі», але і ўласцівасцю мяняць каларыстыку ў залежнасці ад асвятлення на працягудня ці пары года.
Што да формаў лазовых вырабаў, то пры ўсёй іх разнастайнасці заўважаецца перавага круглявасці, лаканізму, адсутнасці рэзкіх пераломаў і складаных вырашэнняў. Пэўна, перш за ўсё дыктавалася гэта пругкасцю матэрыялу, якую выкарыстоўвалі майстрыпляцельшчыкі.
Узяць хоць бы самы звычайны, добра вядомы кошык папулярную пасудзіну для садавіны, агародніны, ягад, грыбоў і інш. Форма яго блізкая да палавінкі шара, для большай устойлівасці дно крыху сплош
71
М. Шэляговіч.
Кошыкі. Агдэмер Драгічынскага раёна
чанае. Ад гэтай формы і «танцуюць» майстры ў сваіх творчых пошуках. Для большай зручнасці пры пераносцы кошык становіцца авальным у плане, выцягнутым уздоўж ручкідужкі. На Заходнім Палессі яго форма, наадварот, прыкметна пашыраецца ў бакі, «развальваецца», набліжаецца да прамавугольніка, дно амаль плоскае. Лаза звычайна акораная, у той час як у іншых рэгіёнах Беларусі кошыкі плятуць у большасці з неакоранай лазы.
Гэта калі размова ідзе пра звычайныя кошыкі бытавога, гаспадарчага прызначэння, форма і характар пляцення якіх дыктуюцца чыста практычнымі меркаваннямі трываласцю, лёгкасцю, зручнасцю, надзейнасцю. Калі ж больш старанна падбіраць дубцы, вар'іраваць іх таўшчыню і колер, прымяняць разнастайныя прыёмы пляцення, можна атрымаць розныя па форме, адмысловыя, зграбныя кошычкі, куфэркі, каробкі для рукадзелля, збірання ягад, захавання рэчаў у дарозе і інш. На аснове звычайнай формы кошыка распрацоўваліся яго разнастайныя варыянты: падоўжаныя, расшыраныя, сплюшчаныя, з перагародкамі, вечкамі, дзвюма ручкамі на петлях і г. д. Рабрыстакрыжовая тэхніка дапаўнялася пляценнем «касіцамі», дэкаратыўныя стужкі якіх ажыўлялі крыху аднастайную фактуру сценак ці афармлялі беражкі посуду.
Разнастайнасцю формаў і дэкору вызначаюцца вырабы розных майстэрняў і школ, якія з канца XIX ст. арганізоўваюцца ў розных кутках Беларусі з мэтаю навучання рамяству, удасканалення майстэрства мясцовых рамеснікаў. Утылітарнадэкаратыўныя вырабы з лазы з іх адмысловымі формамі, што аказаліся сугучнымі стылю «мадэрн», набываюць шырокую папулярнасць у мяшчан. Таму многія вырабы майстэрняў, арыентаваныя перш за ўсё на гарадскога спажыўца, губля
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
72
ПАЭТЫКА ЛАЗОВЫХ ДУБЦОЎ
Куфэрак. Пачатак XX ст.
Бабровічы Валожынскага раёна
юць традыцыйную лаканічнасць і прастату формаў, набываючы некаторую манернасць і адмысловасць у духу таго часу. Найлепш гэта дэманструе лазовая мэбля, у формах і дэкоры якой дзівосным чынам спалучаліся барока, ампір, мадэрн. Пэўна, гэтак жа выглядалі і плеценыя кузавы выязных санейвазкоў, вырабам якіх славіліся майстры Лахвы і ДавыдГарадка. У Лахве нават працавала цэлая фабрыка плеценай лазовай мэблі; яшчэ і сёння ў побыце навакольных мястэчак
можна напаткаць старое плеценае крэсла, этажэрку ці падстаўку пад вазоны. А вось плеценых кузавоў адшукаць пакуль не ўдалося, і можна толькі ўяўляць, якія гэта былі адмысловыя вырабы.
Варта сказаць, што роля розных майстэрняў і школу развіцці лозапляцення была досыць супярэчлівай. Вядома ж, нельга не адзначыць прыкметнае ўзбагачэнне формаў традыцыйных вырабаў і прыёмаў пляцення, чым ахвотна карысталіся народныя майстры. Але пры гэтым мясцовыя традыцыі лозапляцення прыкметна нівелір