• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народнае мастацтва  Яўген Сахута

    Народнае мастацтва

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 180с.
    Мінск 2015
    70.28 МБ
    рыстаннем саломы і плеценымі сумкамі, але неўзабаве майстрыха прапанавала шэраг саламяных фігурак. Вырабы аказаліся вельмі сугучнымі з характэрнымі для таго часу тэндэнцыямі дэкаратыўнасці і адпавядалі прыкметнаму росту сувенірнага «буму», таму саломапляценне хутка набыло шырокае развіццё не толькі на Брэсцкай фабрыцы сувеніраў, але і на іншых прадпрыемствах мастацкай прамысловасці.
    Трымаючы ў памяці вядомыя з дзяцінства традыцыі стварэння ўмоўных саламяных фігурак абрадавага і забаўляльнага прызначэння, Вера Гаўрылюк звярнулася да народнага побыту, чэрпаючы адтуль тэматыку сваіх вырабаў. He задавальняючыся стварэннем адзіночных фігурак, характэрных для традыцыйнага саломапляцення, майстрыха стварала цэлыя сюжэтныя сцэнкі на бытавыя тэмы. У гэтых работах заўважаецца фармальны адыход ад традыцый, ярка выявіўся індывідуальны характар творчасці, што межавала з самадзейнасцю. Аднак у цэлым творчыя пошукі майстрыхі далі штуршок далейшаму развіццю традыцыйных матываў, сюжэтаў і формаў. Яе работы не прамы паўтор абрадавай саламянай атрыбутыкі або дзіцячых забавак, яны звязаны з імі апасродкавана, праз матэрыял, спосабы яго пляцення, асаблівасці ўвасаблення фальклорных і бытавых вобразаў. Архаічная абрадавая атрыбутыка, якая стала забывацца разам з аграрнымі звычаямі і ў адрыве ад іх ужо не ўспрымалася, майстрыха змагла надаць самастойныя мастацкія вартасці, значна пашырыць дэкаратыўнапластычныя магчымасці саломы, якія выдатна падышлі для вырашэння значна больш разнастайных тэм, сюжэтаў, вобразаў. I хоць знешне яе работы ўжо мала нагадвалі архаічныя абрадавыя лялькі, традыцыйная аснова ўсё ж прасочваецца досыць выразна.
    Любіла майстрыха плесці фігуркі розных жывёл і птушак. Яе пеўні, коні, буслы, паўліны прыкметна адрозніваюцца ад колішняй саламянай пластыкі з яе простымі прыёмамі пляцення і абагульненымі, умоўнымі, статычнымі формамі, хоць майстрыха спачатку традыцыйна ўжывала ўсё тыя ж дватры пучкі саломы. Але пры гэтым яна знаходзіла і смела выкарыстоўвала новыя тэхнікі пляцення, вар’іравала традыцыйныя,
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    90
    ЗАЛАТОЕ ДЗІВА
    дасягаючы значнай дэкаратыўнасці і вобразнасці, хоць пры гэтым ніколі не пераступала мяжу, якая аддзяляе ўмоўнасць ад натуралізму. Сваёй творчасцю Вера Гаўрылюк распрацавала той напрамак, у якім і развіваецца сучаснае саломапляценне адна з самых адметных з’яў у нацыянальнай культуры, якая недарэмна атрымала характэрнае энцыклапедычнае азначэнне «беларуская саломка». Ад умоўнасімвалічных, досыць простых па форме вырабаў аграрнаабрадавага прызначэння, стварэнне якіх было чыста сялянскім заняткам, саломапляценне прайшло шлях да сапраўднага мастацтва, удасканальваецца сёння як рамяство ў са
    Т. Агафоненка. Конь.	мых розных формах яго бытавання.
    Мінск	Творчыя пошукі Веры Гаўрылюк
    плённа прадоўжыла Ларыса Лось. Яе фігуркі козлікаў, конікаў, птушак невялікія, простых і выразных формаў, пабудаваных па тых жа прынцыпах, што і традыцыйныя перагінаннем і перавязваннем двухтрох пучкоў саломы. Дэкаратыўныя дэталі скарыстоўваюцца досыць абмежавана. Удзел майстрыхі ў рэстаўрацыі музейных узораў царскіх брам падштурхнуў яе на выкарыстанне ў афармленні дробнай пластыкі рамбічных дэталяў, што прыкметна ўзбагачаюць канструктыўна простыя формы фігурак.
    Багаццем формаў і павышанай дэкаратыўнасцю вызначаюцца творы Лідзіі Главацкай і Таісы Агафоненкі (дачкі Веры Гаўрылюк). Майстрыхі распрацавалі дзясяткі новых прыёмаў пляцення і дэкаравання вырабаў, пастаянна адкрываюць усё новыя і новыя магчымасці матэрыялу. Разнастайнасць фактуры дасягаецца супастаўленнем тоўстых і тонкіх саломінак, размяшчэннем іх пад рознымі вугламі, косымі зрэзамі, драбленнем, перацісканнем, скручваннем у жгуты, уключэннем каленцаў, каласкоў і інш. Паверхня вырабаў пераліваецца, іграе спалучэннем гладкіх і фактурных участкаў, лашчыць вока колеравай і пластычнай гармоніяй.
    Арыгінальная прыдумка Таісы Агафоненкі дазволіла зрабіць новы значны крок у развіцці саломапляцення. Калі традыцыйныя вырабы
    91
    мелі пэўныя, адносна невялікія памеры, абмежаваныя даўжынёю саломінак ад каленца да каленца, то майстрыха прыдумала просты спосаб пераадолення такога абмежавання: яна стала плесці вырабы на каркасе. Рабіла яго з саломы ў форме будучай фігуркі, затым абкручвала, абплятала, афармляла рознымі пляцёнкамі, фактурамі, дэкаратыўнымі дэталямі, што значна ўзбагаціла пластыку, павялічыла аб’ёмы, пашырыла творчыя магчымасці. Яе коні, пеўні, паўліны з раскошнымі грывамі і хвастамі, зграбнымі галоўкамі, незвычайным апярэннем пасвойму велічныя і манументальныя і адначасова казачна прыгожыя і непаўторна дэкаратыўныя.
    Шырынёй дыяпазону вырабаў, разнастайнасцю творчых манер і почыркаў вызначаюцца работы многіх сучасных майстроў саломапляцення. Нават проста пералічыць іх усіх наўрад ці магчыма, тым больш даць характарыстыку творчасці кожнага, а больш дакладна кожнай, паколькі сучаснае саломапляценне з’яўляецца пераважна жаночым заняткам. Лепш усё гэтае багацце і разнастайнасць можна пабачыць на свае вочы на розных выстаўках, святах, фестывалях, на якіх розныя віды саломапляцення займаюць ці не галоўнае месца. Варта згадаць хоць бы спецыялізаваныя святыконкурсы «Саламяныя дзівосы», якія наладжваюцца на Міншчыне кожныя дватры гады і ўжо прайшлі ў Мар’інай Горцы (1997), Уздзе (1999), Валожыне (2001), Чысці Маладзечанскага раёна (2005), Дзяржынску (2010), Нясвіжы (2012). У некаторых святах прымала ўдзел да сотні майстроў з усёй вобласці, прычым самае прыемнае пераважна моладзь, якая не толькі асвойвае дасягненні майстроў старэйшага пакалення, але і творча іх прадаўжае і развівае.
    Адзін з вынікаў такой творчай дзейнасці адраджэнне яшчэ нядаўна практычна забытай традыцыі вырабу саламяных павукоў. 3 іх
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    92
    ЗАЛАТОЕ ДЗІВА
    Святаконкурс «Саламяныя дзівоськ Нясвіж. 2012 г.
    звычайна пачынаюцца і працэсы засваення асноў работы з саломай, паколькі ў тэхналагічных адносінах выраб простага павука вялікай складанасці не ўяўляе нават для дзяцей. Зразумела, сёння ўжо ніхто, нават старэйшае пакаленне, не адводзіць гэтым арыгінальным канструкцыям колішняй сакральнай, абярэгавай функцыі, яны выконваюць чыста дэкаратыўную ролю, хоць у сучасным гарадскім інтэр’еры знайсці ім месца досыць праблематычна.
    Канструкцыйная аснова сучасных павукоў «класічнага» тыпу практычна не змянілася, у аснову іх закладваецца традыцыйны модуль рамбічная фігура з дванаццаці саломінак. А далей творчая фантазія майстроў, якая дапаўняе і ўзбагачае такую аснову; некаторыя вырабы налічваюць сотні кампанентаў. Рамбічнакрышталічная канструкцыя ўзбагачаецца рознымі ланцужкамі, фігуркамі, кветкамі, зоркамі, сонейкамі, званочкамі і інш.
    Але толькі такімі канструкцыямі майстры не абмяжоўваюцца. На аснове традыцыйных павукоў распрацоўваюцца разнастайныя дэкаратыўныя падвескі аб’ёмнапрасторавага характару, найчасцей у выглядзе абажура ці жырандолі. Найчасцей у іх аснове абруч з вітой пляцёнкі, да якога падвешваюцца розныя фігуркі, званочкі, кутасы, ланцужкі, утвараючы адмысовую шмат’ярусную канструкцыю. Вельмі
    93
    Пляценне павука
    наглядна усю гэтую канструктыунамастацкую разнастамнасць можна было бачыць на спецыялізаваных святахконкурсах «Саламяны павук», ужо тройчы праведзеныху Мінскай вобласці (2007, 2010, 2013).
    Адрадзілася ўнікальная традыцыя вырабу саламяных царскіх брамаў, прычым і ў колішнім выглядзе, і для традыцыйнага прызначэння у іканастасы новазбудаваных храмаў. Заказваюць і музеі, якім у экспазіцыях па традыцыйнай культуры Беларусі хочацца мець калі не аўтэнтычныя творы, якіх ужо не адшукаць, то хоць бы іх копіі. Вось майстры Ларыса Лось, Вера Салдатава, Таццяна і Яўген Блудавы такія копіі і робяць, прычым якіхнебудзь творчых «вольнасцей» не дапускаюць:
    лепшам кампазіцыі, чым распрацавалі нашыя продкі, наўрад ці прыдумаеш, гэта мастацкая класіка, якая нейкіх навацый не патрабуе.
    А вось розныя «пабочныя» пошукі і знаходкі цалкам дарэчы. Ларыса Лось, якая ў свой час займалася рэстаўрацыяй музейныхузораў царскіх брамаў і зрабіла некалькі іх копій, натхнілася на стварэнне арыгінальных дэкаратыўных вырабаў. Кругісонейкі, якія складаюць аснову кампазіцыі царскіх брамаў, сталі асноваю для самастойных дэкаратыўных пано. Майстрыха вырабляе іх у розных варыянтах: ад
    Л. Лось. Пано «Сонейка».
    Мінск
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    94
    ЗАЛАТОЕ ДЗІВА
    маленькіх кружкоўсонейкаў, якія могуць быць выдатным беларускім сувенірам да вялікіх пано, здольных аздобіць цэлую сцяну ў вялікім памяшканні.
    He забыліся таксама традыцыі вырабу розных рэчаў утылітарнадэкаратыўнага прызначэння. Зрэшты, яны ніколі не перапыняліся і дайшлі да нашых дзён амаль у нязменным выглядзе. Гэта калі мець на ўвазе тэхналогію пляцення. А вось асартымент прыкметна пашырыўся: традыцыйныя куфэркі дапаўняюцца рознымі скарбонкамі, падносамі, карзінкамі, латкамі, фруктоўніцамі, цукерачніцамі, вазачкамі і іншымі відамі посуду з яўнай перавагай дэкаратыўнасці. Усе яны ствараюцца на аснове традыцыйных прыёмаў пляцення, з выкарыстаннем гранёных і круглых пляцёнак, рамбічных уставак, шахматна пераплеценых плоскіх саламяных стужак. Разнастайным спалучэннем гэтых прыёмаў, вар’іраваннем памераў і формаў дэкаратыўных дэталей і нарыхтовак сучасныя майстры дабіваюцца такой адмысловасці, зграбнасці і прыгажосці, што ў большасці выпадкаў іх вырабы выкарыстоўваюцца не столькі як утылітарныя, колькі як мастацкія творы.
    А вось пляценне капелюшоў адрадзілася амаль у нязменным выглядзе. Маюцца на ўвазе мужчынскія капелюшы, форма і тэхналогія вырабу якіх практычна не змяніліся. Вось толькі прызначэнне іншае: не для паўсядзённага нашэння, а для фальклорных калектываў, выкарыстання на розных святах, фестывалях, у адноўленых абрадах і інш. Затое жанчыны, якія апошнім часам «паклалі вока» на колішні атрыбут традыцыйнага мужчынскага летняга адзення, не саромеюцца актыўна ўключаць яго ў свае модныя ўборы, асабліва калі апошнія ствараюцца з большай ці меншай апорай на традыцыі. I восьтутужо формы і дэкор такіх капелюшоў непараўнальныя: вар’іруецца шырыня палёў, спалучаюцца розныя формы пляцёнак, пераважаюць ажурныя паясы, далучаюцца саламяныя кветачкі, званочкі, букецікі.
    Бязмежная жаночая фантазія спарадзіла новую з’яву ў галіне сучасных галаўных убораў, галоўным чынам сцэнічных і святочных саламяныя абручыкі і вяночкі, якія нярэдка памылкова і неабгрунтавана называюць какошнікамі, для беларускай культуры не характэрнымі. Найбольш простая і пашыраная іх форма змацаваная ў абручык саламяная стужкапляцёнка з кветачкай, букецікам ці нейкай фігурнай падвескай збоку. Нярэдка выплятаюцца надзвычай адмысловыя дэкаратыўныя вырабы накшталт кароны з некалькіх пераплеценых стужак, якія спалучаюцца ў досыць шырокі абруч, суцэльна аздоблены кветкамі, букетамі, падвескамі. Асабліва шыкоўна выглядаюць такія вырабы (як і ка