Народнае мастацтва
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 180с.
Мінск 2015
чэ і да апошняга часу выяўлялася сімволіка саломы, коласа, зерня, з чым звязваліся ўрадлівасць хлебнай нівы і сямейны дабрабыт. Гэты дабрабыт якраз і павінен быў быць забяспечаны выкарыстаннем у народнай абраднасці саломы і розных вырабаў з яе.
Згадаем хоць бы дажыначны сноп, з якім многія земляробчыя народы, у тым ліку і беларусы, звязвалі свае ўяўленні пра ўрадлівасць. Яго захоўвалі ў хаце ў ганаровым месцы на покуці да вясны, а то і да новага ўраджаю, зерне скарыстоўвалі для пасеву, салому скармлівалі свойскай жывёле. Такое ж абрадавае значэнне надавалі і дажыначнаму вянку, роля якога ў аграрнай абраднасці не траціла свайго значэння і да нядаўняга часу, пакуль бытавала ручное жніво. Усім славянам вядомы звычай плесці «бараду» пераплятаць між сабою апошнія пакінутыя на полі сцябліны збожжа. «Дух хлеба» ўвасаблялі таксама разнастайныя фігуры ў выглядзе жывёл і птушак, скажам, саламянае чучала казы на Каляды ў беларусаў і ўкраінцаў. У многіх народаў Еўропы ў салому ўбіраліся ўдзельнікі каляндарных абрадаў.
Як бачым, разнастайныя рытуальныя вырабы з саломы самым цесным чынам звязваліся з каляндарнымі абрадамі і звычаямі, галоўным чынам з дажыначнымі. Гэта абумовіла непрацягласць іх бытавання, максімум год, як у выпадку з дажыначным снапом. Але трываласць традыцыі забяспечыла штогадовае аднаўленне і паўтарэнне гэтых звычаяў амаль у нязменным выглядзе; старэйшае пакаленне, якое памятае ручное жніво, можа прыгадаць многія з іх такія ж старажытныя, як і гісторыя земляробства.
I ўсё ж час уносіў пэўныя карэктывы. Магічная, сімвалічная функцыя саломы, якая ў старажытнасці надавалася звычайным сцяблінкам ці каласкам, з часам стала дапаўняцца дэкаратыўнымі, мастацкімі якасцямі. Многія саламяныя вырабы бытавога ці мастацкага прызначэння ў народным побыце ХІХХХ стст. ужо ўвогуле не звязваліся з магічнымі функцыямі, але іх мастацкавобразны змест усё ж не губляў сувязі з усёй матэрыяльнай і духоўнай дзейнасцю народа, захоўваючы архаічную аснову і семантычную значнасць матэрыялу.
Узяць хоць бы арыгінальныя творы аб’ёмнапрасторавага характару пад назваю «павук», якія падвешвалі на покуці да бэлькі. Несумненна, што гэтыя адмысловыя канструкцыі маюць старажытную генетычную сувязь з аграрнай абраднасцю. Пра гэта сведчыць, напрыклад, прымяркоўванне вырабу павукоў да пэўных датаў сельскагаспадарчага календара Вялікадня і асабліва Калядаў, з якім звязвалася знакавая функцыя саламянай атрыбутыкі якзарукі будучага ўраджаю. Невы
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
80
ЗАЛАТОЕ ДЗІВА
падковае падабенства павукоў на ўсёй тэрыторыі іх бытавання практычна ва ўсіх еўрапейскіх земляробчых народаў.
Сярод гэтых арыгінальных вырабаў трапляюцца ўзоры ў выглядзе вельмі простай канструкцыі з некалькіх звязаных пучкоў саломы і каласкоў. Відаць, вядомыя нам формы павукоў, якія яшчэ ў даваенныя часы бытавалі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі (хоць ужо тады лічыліся архаікай), уяўляюць сабой распрацоўку знакавага, сімвалічнага сэнсу пучкоў саломы ў чыста дэкаратыўную дэталь інтэр’ера, якая, тым не менш, мела дакладна вызначанае месца покуць і прымяркоўвалася да канкрэтных датаў. He забытай была ў народзе і досыць канкрэтная ахоўная функцыя павукоў убіраць у сябе ўсё злое, нядобрае, нячыстае, што за год магло назбірацца ў хаце, у сям’і. На Вялікдзень ці Каляды стары павук разам з усім, што ён увабраў за год, кідалі ў печ (агонь знішчыцьусё зло), а на яго месца вешалі новы.
Павукі мелі самую розную канструкцыю, але найбольш выразна вылучаюцца два тыпы шарападобныя і рамбічныя. Найбольш простыя першыя, яны ж, пэўна, і самыя старажытныя. У звычайную бульбіну ўтыкалі саломінкі аднолькавай даўжыні, якія раўнамерна тырчалі ва ўсе бакі, утвараючы вялікі «калючы» шар. Часам выкарыстоўвалі канцы саломінак з каласкамі пэўна, не столькі дзеля дэкаратыўнасці, колькі для больш канкрэтнай семантычнай сувязі з аграрнай абраднасцю. Часцей жа канцы саломінак аздаблялі каляровымі паперкамі, фарбаваным пер’ем, кавалачкамі фольгі і інш. Такія павукі яшчэ нядаўна сустракаліся ў побыце насельніцтва заходніх рэгіёнаў Беларусі і ў бліжэйшых суседзяў.
Больш пашыранымі былі рамбічныя павукі. У аснову іх канструкцыі пакладзена аб’ёмная роўнабаковая рамбічная фігура з дванаццаці саломінак аднолькавай даўжыні. Спалучэнне некалькіх такіх фігур аднолькавага ці рознага памеру надавала павукам значную разнастайнасць. Напрыклад, прасцейшая канструкцыя вялікая рамбічная фігура, да вуглоў якой падвешаны меншыя ромбікі. А далей што прадыктуе творчая фантазія майстроў ці, дакладней, майстрых, паколькі вырабам павукоў звычайна займаліся гаспадыні. Рознапамерныя рамбічныя модулі маглі налічвацца дзясяткамі, дадаткова іх аздаблялі саламянымі ланцужкамі, пер'ем, кавалачкамі паперы, фольгі і інш. Такая рухомая канструкцыя ў паветраных патоках паціху паварочвалася не толькі ўся разам, але і кожная частка паасобку, пабліскваючы саломінкамі і кожны раз дэманструючы новыя ракурсы.
Павукі, якія яшчэ ў перадваенныя часы трапляліся дзенідзе ў традыцыйным побыце, у большасці выпадкаў ужо дэманструюць яўную
81
ТраАЫЦЫЙНЫ саламяны посуд
дэкаратыўнасць. У разнастайных тыпах і канструкцыях пануючую функцыю нярэдка выконвала не салома, а іншыя матэрыялы: каляровая папера, фольга, фарбаванае пер’е і кветкі з яго, насенне фасолі, гароху, лубіну і інш. Часам салома і ўвогуле адсутнічала. Напрыклад, да драцянога абруча падвешвалі гірлянды з насення фасолі ці лубіну, такія ж гірлянды цягнуліся ад павука да сценаў. Тутужо няма нават намінальнай сувязі гэтых яўна дэкаратыўных вырабаў з аграрнакаляндарнай абраднасцю і ахоўнай сімволікай.
Значную групу саламяных вырабаў складае рознае гаспадарчае начынне, спрадвеку і паўсюдна пашыранае ў народным побыце. Аб’ядноўвае гэтыя вырабы не толькі характар прызначэння для збору, пераноскі і захавання прадуктаў, але і спосаб вытворчасці спіральнае пляценне. Трэба думаць, што менавіта гаспадарчыя рэчы сталі асноваю для развіцця розных іншых відаў і формаў саломапляцення. Іх пластыка і да нашых дзён захавала першапачатковую прастату, логіку і прадуманасць формаў, іх адпаведнасць практычным бытавым задачам.
Спецыфічныя якасці саламянага начыння, не ўласцівыя вырабам з іншых шырокадаступных матэрыялаў (дрэва, гліны), вызначылі яго паўсюднае пашырэнне ў побыце не толькі беларусаў, але і многіх еўрапейскіх народаў. Яно лёгкае, трывалае, даўгавечнае, у неабходнай ступені вентылюецца, таму незаменнае для захавання зерня, мукі і іншых сыпкіх прадуктаў. У народзе (не без падстаў) лічылі, што саламяны посуд нават мышы не прагрызаюць, утой час як драўляны вельмі нават проста. Характэрныя ўтылітарныя якасці плеценага посуду, уключаючы цеплаізаляцыйныя, абумовілі яго выкарыстанне і ў якасці пчаліных вулляў саламянікаў.
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
82
ЗАЛАТОЕ ДЗІВА
Майстар спіральнага пляцення В. Сіманковіч
Характэрным тэхналагічным спосабам вырабу бытавога гаспадарчага начыння з’яўляецца спіральнае пляценне. Саламяны жгут, які пастаянна нарошчваецца, выгінаюць у спіраль і, пачынаючы з дна вырабу, паступова фарміруюць яго аб’ём, змацоўваючы аплёткай з расшчэпленых дубцоў лазы, арэшніку, каранёў, а ў невялікіх вырабах шпагатам ці тоўстымі ніткамі. Гэта не столькі пляценне, колькі сшыванне, тым больш, што для гэтага ўжывалася спецыяльная касцяная ці металічная праколка качадык, швайка. На Палессі спіральнае пляценнетак і называлі «шыццё лыкам».
Што да формаў саламянага начыння, то яно і да апошняга часу захоўвала гранічную прастату і мэтазгоднасць, якія былі выкліканы канкрэтным утылітарным прызначэннем. Вялізныя, часам у рост чалавека, пасудзіны (шыян, кузуб, кораб) умяшчалі да паўтоны зерня ці мукі і мелі ўстойлівую цыліндрычную ці злёгку выпуклую форму, звычайна звужаную ўверсе, каб можна было накрыць вечкам таксама саламяным. Посуд меншых памераў (каробка, кубел, карабец) часта быў авальным ці прамавугольным у плане, шырыня яго звычайна пераўзыходзіла вышыню, часам ён меў па баках дзве ручкі з тых жа жгутоў. Невысокія, авальныя ў плане вырабы з пашыранымі ўверх сценкамі звычайна скарыстоўваліся для ручной сяўбы і мелі адпаведныя назвы сеялка, сявалка, сявенька, сяўня; да яе мацавалі рэмень ці вяроўку вешаць на плечы. Невялікія цыліндрычныя ці злёгку звужаныя да дна пасудзіны мелі назву «гарнец» і, як падобныя вырабы з дрэва, гліны ці металу, служылі мераю аб’ёму. Пчаліныя вуллісаламянікі былі канічнымі ці цыліндрычнымі.
Як і гліняныя ганчарныя ці драўляныя даўбаныя, такія вырабы, хоць і не вызначаюцца адмысловасцю формаў або нейкім дэкорам, не паз
83
баўлены мастацкіх вартасцей. Лаканізм і прастата іх формаў гэта не спрошчанасць, а іх адпрацаванасць і дасканаласць. Адметная тэхналогія стварае несумненны дэкаратыўнамастацкі эфект: дробны рытмічны дыяганальны ці спіральны ўзор лазовага перапляцення складваецца ў адмысловы прыгожы малюнак зеленаватакарычневага колеру на залацістых жгутах саломы. He дзіва, калі іншы гараджанін, напаткаўшы ў каморы ці на гарышчы старой хаты саламяны гарнец або карабец, адмые, адчысціць аго ад пылу і бруду аж заззяе салома! і паставіць на бачнае месца як арыгінальную пасудзіну для якойнебудзь драбязы.
Іншыя прыёмы пляцення скарыстоўваліся для вырабу неад’емнага кампанента традыцыйнага мужчынскага касцюма капелюша (брыля). Яшчэ гадоўсто таму саламяныя брылі шырока бытавалі на Палессі, Паазер’і праўда, пераважна якатрыбут паўсядзённага летняга адзення, часцей за ўсё пастухоў. Апошнія, маючы шмат вольнага часу для гэтага занятку, звычайна былі і лепшымі майстрамі па іх пляценні. Звыклай была карціна: раніцой, збіраючы кароў на пашу, пастух нясе пад пахай пучок саломы, вечарам, гонячы іх дадому, фарсіць ужо гатовым брылём.
Асноваю брыля была плоская стужкапляцёнка з роўнымі ці зубчастымі краямі з 48 саломінак касіца, пляцёнка, зубатка, коска. Маючы досыць пластычную структуру, такая пляцёнка лёгка выгіналася, расцягвалася, сціскалася, што дазваляла надаваць вырабулюбую форму. Яе ўкладвалі па спіралі і сшывалі ніткамі ці конскім воласам, адначасова надаючы вырабу канкрэтную форму. Лёгкі, зручны і адначасова прыгожы капялюш надаваў традыцыйнаму мужчынскаму касцюму неабходную завершанасць.
Пляцельшчык капелюшоў У. Ціханоўскі. Рачэнь Любанскага раёна
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
84
ЗАЛАТОЕ Д