Народнае мастацтва
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 180с.
Мінск 2015
зных падрабязнасцей, яны перадаюць толькі самыя галоўныя, характэрныя для таго ці іншага вобраза рысы: крутая шыя з грывай у каня, загнутыя рогі у барана, плоская дзюба у качкі, а ляльку ляпілі ў выглядзе конусаспадніцы, якая пераходзіла ў грудзі, рукі, галаву. Фігуркі амаль не расчляняюцца, яны статычныя, франтальныя і ў той жа час, нягледзячы на невялічкія памеры, падаюцца нейкімі надзвычай манументальнымі.
Здавалася б, адкультакая адданасць архаіцы?
Справа тут не толькі і нават не столькі ў ёй. Стылістыку глінянай цацкі (і не толькі яе) у многім дыктуе характар вытворчасці. Каб цацка была таннай (узгадаем яе рынкавы эквівалент адно курынае яйка), яе трэба было ляпіць хутка і ў вялікай колькасці. Зразумела, што такая хуткасць вымагала адмаўлення ад розных неабавязковых падрабязнасцей. Да таго ж гліна не дрэва, не косць, не метал. Дай дзіцяці гліняную цацку, дзе ўсё вылеплена, «як у натуры» і пасыплюцца ад яе ручкіножкі. Яшчэ і параніцца можна... А возьмеш у рукі цацку, вылепленую ў лепшых традыцыях гэтага віду народнай пластыкі, хоць вобземлю кінь, не разаб’ецца. Бо няма чаму ў ёй адбівацца, фігурка гранічна абагульненая, кампактная, пластычная, а ў дзіцячую далоньку кладзецца не адабраць. А паколькі гэтыя прынцыпы вечныя, то і характар,
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
62
ГЛІНЯНЫЯ АБЯРЭГІ
і стылістыка глінянай цацкі што ў старажытнасці, што ў нашыя дні амаль аднолькавыя.
Такой жа ўстойлівасцю вызначаецца і выбар сюжэтаў: конь, коннік, баран, казёл, птушка, жаночая фігура (лялька). Усе гэтыя вобразы невыпадковыя, іх выбар абумоўлены ўздзеяннем старажытных поглядаў і вераванняў земляробаўславян.
Узяць хоць бы цацкі ў выглядзе коніка аднаго з самых папулярных і пашыраных сюжэтаў у народнай культуры. Вытокі гэтай папулярнасці зыходзяць яшчэ з часоў язычніцтва. Уяўленні старажытных славян звязвалі вобраз каня з сонцам, яго аб’ёмныя адлюстраванні надзялялі магічнымі функцыямі, скіраванымі на забеспячэнне дабрабыту, ахову ад «нячыстай сілы». Як ужо згадвалася, у выглядзе конскіх галоў яшчэ нядаўна вырашалі вільчакі на стрэхах, іх форму надавалі драўляным чарпакамкарцам. Больш шырокія пластычныя магчымасці гліны дазвалялі майстрам належным чынам увасобіць папулярны вобраз, але вырашаўся ён гэтак жа, як і ў дрэве, умоўна, абагульнена, сімвалічна.
Такім жа старажытным і пашыраным вобразам у народнай культуры славян з’яўляюцца адлюстраванні птушак: пеўняў, жаўранкаў, качак, галубоў. Яны распаўсюджаны ў ткацтве, вышыўцы, разьбярстве; яшчэ не так даўно як у беларусаў, так і ў многіх суседніх народаў веснавыя каляндарныя святы суправаджаліся выпечкай фігурак жаўранкаў з цеста. Магчыма, калісьці да гэтых святаў прымяркоўвалі выраб і гліняных цацак, але ўжо ніхто не ўспомніць, ці гэта было.
Магічнымі функцыямі надзяляліся ў старажытнасці і іншыя жывёлы, у прыватнасці, казёл і баран. Вобраз казла здаўна акружаны рознымі павер’ямі і забабонамі, адгалоскі якіх заўважаюцца яшчэ і сёння хоць бы звычай хадзіць на Каляды з «казой». Вусная народная творчасць беларусаў засведчыла ролю казла ў земляробчай магіі:
Дзе казёл ходзіць, там жыта родзіць, Дзе казёл рогам, там жыта стогам, Дзе казёл хвастом, там жыта кустом, Дзе казёл нагою, там жыта капою.
У другой народнай песні казёл згадваецца разам з бараном:
Ой, козде, мой козле, ды хто табе жыта пажне, Ці баран, ці авечка, ці маладая паненачка?
Ідэю прадаўжэння жыцця, плоднасці, ураджайнасці, адгалоскі культу зямлі ўвасабляе вобраз жанчыны. I фігуркі з археалагічных раско
63
пак, і цацкі большасці майстроў апошняга стагоддзя, нягледзячы на нязначныя памеры і вялікую абагульненасць формаў, трактуюць жаночыя вобразы велічна і манументальна. Перад намі не столькі цацка, колькі сімвал самой зямлікарміцелькі.
Архаічнасцю, арыгінальнасцю і загадкавасцю вызначаюцца музейныя калекцыі цацак стагадовай даўнасці з Магілёўскага Падняпроўя. Асабліва вызначаюцца нейкія ці то коні, ці то птушкі, задымленыя ў чорны колер, часам з нескладанай расфарбоўкай. Тулава іх быццам бы птушынае, але на чатырох кароткіх нагах. Адрозненнем з’яўляецца хіба толькі плоскі грэбень ці вушы, за якія трымаецца коннік. Такая стылістыка яшчэ паўстагоддзя таму прасочвалася ўтворчасці майстроў з некаторых ганчарскіх асяродкаў Усходняй Беларусі (Дуброўна, Дрыбін). Паходзіць яна, відаць, з глыбокай старажытнасці, калі такія загадкавыя паўптушкіпаўконі адлюстроўвалі, напэўна, нейкіх міфалагічных істотаў, звязаных з культам сонца.
Вобразнасць, умоўнасць, пластычны лаканізм, заснаваныя і на старажытнай сімволіцы, і на асаблівасцях тэхналогіі, вызначаюць стылістыку глінянай цацкі многіх патомных майстроў, якія вырабам цацак займаліся пастаянна, пераймаючы прыёмы лепкі і характар трактоўкі вобразаў ад сваіх папярэднікаў.
Варта зазначыць, што пры ўсёй пашыранасці і папулярнасці глінянай цацкі яе выраб у беларусаў не набыў характару самастойнага промыслу, а звычайна спадарожнічаў ганчарству як пабочны, a то і ўвогуле «несур’ёзны» занятак: гаспадар «выкручваў» розны посуд, гаспадыня, a то і дзеці ляпілі свістулькі. Такі спадарожны характар цацкі тлумачыць яе адметную асаблівасць: як правіла, яна не распісвалася ў розныя колеры, а глазуравалася, як і посуд, аднатоннай палівай зялёнай, карычневай ці празрыстай. Там, дзе посуд задымлівалі ці гартавалі, чорнымі ці «рабымі» былі і цацкі.
Ці не адзіным асяродкам у Беларусі, дзе выраб цацак меў самастойны характар, была Харосіца пад Навагрудкам. Яшчэ паўстагоддзя таму ў Харосіцы і суседніх Весялове і Сланёве працавалі некалькі майстроў: Пятро Самайловіч, Павел Бабань, Іван Шых. Майстэрства было спадчынным, прычым займаліся ім выключна мужчыны відаць, усё ж лічылі занятак сур'ёзным. Цацкі ляпілі партыямі па 200300 штук, абпальвалі ў звычайнай хатняй печы, фарбавалі чорным лакам і прадавалі на кірмашах у суседніх Нягневічах, вазілі ў Навагрудак, Любчу і іншыя буйныя паселішчы.
Апошнім і, бадай, лепшым мясцовым цацачнікам быў Сцяпан Глебка. Яго творы своеасаблівая класіка ў гэтай галіне народнага
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
64
ГЛІНЯНЫЯ АБЯРЭГІ
мастацтва, якая выпрацоўвалася не адно стагоддзе. Мініяцюрныя, памерам 45 см, фігуркі ўражваюць надзвычайнай выразнасцю, кампактнасцю і дасканаласцю формаў. He могуць не захапляць фігуркі коннікаў: у каня кароценькія адростачкіногі, у конніка іх наогул няма, яны зліліся з тулавам каня ў адзінае цэлае. Рысы твару, рукі, гузікі конніка проста пазначаны ямкамі розных памераў і канфігурацыі, кожная з іх дакладна на сваім месцы. Цацка ёмка кладзецца ў далонь, яна не разбіваецца нават пры падзенні на зямлю, паколькі не мае крохкіх дэталяў. Гэта і ёсць тое адзінства ўласцівасцей матэрыялу і задумы, адпаведнасць формы зместу, што выпрацоўваліся і ўдасканальваліся не адным пакаленнем майстроў.
Тым не менш такі пластычны лаканізм зусім не пазбаўляе цацкі патрэбнай вобразнасці. Параўнаем хоць бы фігуркі салаўя і курыцы. Галава, хвост, валляк, лапкі усё як быццам аднолькавае, але цацкі адрозніваюцца вельмі лёгка па нейкіх своеасаблівых, ледзь улоўных нюансах трактоўкі. Фігурка сабачкі ўвогуле без галавы, на яе месцы свісток, алеўсумніццаўтым, што гэта сабачка, немагчыма. Усяготолькі адзін штрых закручаны абаранкам хвост дае поўнае ўяўленне пра адпаведны вобраз.
Разам з тым ужо ў пачатку XX ст. у творчасці некаторых майстроўцацачнікаў прасочваецца імкненне да рэалізму. Яно і зразумела: старажытная сімволіка і ўмоўнасць цацакабярэгаў забываюцца, адначасова з’яўляецца жаданне рэальна адлюстраваць вядомыя вобразы, a то і дапоўніць іх новымі, пры гэтым зрабіць іх больш падобнымі на жывую натуру. У жывёл з’яўляюцца капыцікі, рожкі, лапы, поўсць і інш. Жаночыя фігуркі набываюць больш канкрэтную дэталізацыю, з умоўнага вобразасімвала нярэдка ператвараюцца ў настольную дэкаратыўную пластыку.
Збераглася калекцыя цацак 1930х гг. з Ракава, якая вельмі наглядна ілюструе такую тэндэнцыю. Фігуркі людзей нібы жывыя вобразы з тагачаснага местачковага побыту. Парныя кампазіцыі адлюстроўваюць паненак з кавалерамі. Фігуркі «апрануты» ў характэрныя для таго часу касцюмы мяшчан: паненкі у капелюшах з бантамі, доўгіх сукенках з пелярынамі, фальбонамі, вялікімі гузікамі, у руках букеты ці сабачкі. Кавалеры кураць цыгарэты. Коннікі адлюстроўваюць пышнавусых гусараў з ліха ўскінутай да фуражкі рукой ці амазонак з букетамі. У досыць гумарыстычнай форме майстру (яўна неблагому) ўдалося перадаць нават характар персанажаў: зухаватасць гусараў, ганарлівасць паненак, фанабэрыстасць кавалераў. Яркія плямы белай, зялёнай, чорнай эмалі, нанесеныя адвольна, без нейкай спробы
65
выдзеліць тыя ці іншыя дэталі, надаюць творам, якія ўжо і цацкамі не назавеш, яўную дэкаратыўнасць.
Арыгінальна выявілася такое «наватарства» ў творчасці апошняй патомнай майстрыхі з Дрыбіна Настассі Камінскай. Яшчэ ў 1980я гг. яна магла вылепіць цацкі ўархаічнай мясцовай стылістыцы, у выглядзе загадкавых паўптушакпаўконей старажытнага сімвалічнага характару, як гэта рабілі шматлікія пакаленні яе папярэднікаў. Але ляпіла іх толькі на заказ аматараў ці музеяў, а для продажу на мясцовым рынку фігуркі... піянераў і піянерак: пад гальштукамі, з кніжкай пад пахай, з узнятай у салюце рукой. Алейнымі фарбамі падмалёўвала сінезялёную форму, чырвоныя гальштукі і панамкі, чарнілам падводзіла вочы і бровы. Усё вельмі наіўна, але не без шчырасці. «Старое ўжо не падыходзіць, трэба сённяшняе паказваць», тлумачыла майстрыха
С. Шчэрба. Цацкісвістулькі. Навасёлкі Пастаўскага раёна
В. Якавенка.
Цацкі. Крычаў
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
66
ГЛІНЯНЫЯ АБЯРЭГІ
з’яўленне такіх незвычайных для цацкі вобразаў. Так у творчасці васьмідзесяцігадовай майстрыхі ярка выявіліся два найбольш прыкметныя кірункі развіцця народнай глінянай цацкі XX ст.: старажытны архаічны і больш позні наіўнарэалістычны.
Такія ж асаблівасці вызначаюць характар і стылістыку сучаснай глінянай цацкі. He будзем надаваць увагу разнастайнай і рознахарактарнай глінянай пластыцы, якая выяўляе самадзейны, аматарскі кірунак у сучаснай народнай творчасці. У дадзеным выпадку нас цікавіць цацкасвістулька традыцыйнага плана арыгінальны від народнай мастацкай керамікі, адроджаны апошнім часам фактычна пасля поўнага яго заняпаду. Маладыя майстры ўжо не засталі нават т