• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народнае мастацтва  Яўген Сахута

    Народнае мастацтва

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 180с.
    Мінск 2015
    70.28 МБ
     ў агульнай сіметрычнай, статычнай трактоўцы скульптур, разлічаных на франтальны агляд. Нярэдка яны вырашаліся з адпаведным афармленнем, звычайна ў выглядзе скрыначкінішы, якая не толькі ахоўвала скульптуру ад непагадзі, але і выконвала ролю своеасаблівага тэатрыка накшталттрадыцыйнай батлейкі. Такія драўляныя «домікі» звычайна аздабляліся разьбой, бляшанай прасечкай, размалёўкай. Апошняя, дарэчы, была характэрнай асаблівасцю народнай скульптуры як беларускай, так і многіх іншых народаў, у каго яна бытавала. 3 аднаго боку, размалёўка надавала творам большую выразнасць, з другога ахоўвала ад вільгаці. Пры гэтым майстры зусім не імкнуліся да натуралізму, паліхромію вырашалі досыць дэкаратыўна, лакальнымі сакавітымі колерамі. Гэта таксама адно з праяўленняў сувязі драўлянай скульптуры з іншымі відамі народнага мастацтва ткацтвам, керамікай, роспісам, дзе колер нярэдка выконваў важную ролю.
    I ўтой жа час драўляная скульптура прыкметна вылучаецца з іншых традыцыйных відаў народнага мастацтва. Перш за ўсё тым, што яна мае тыпова выяўленчы, станковы характар, а не бытавы, утылітарны, як ткацтва, пляценне, ганчарства. Апошнія бытавалі масава, і таму выпрацавалі тыповыя для пэўнага рэгіёна адметнасці. Майстры ж, у якіх выяўляўся талент скульптара, звычайна былі адзінкавай з’явай на ўсё наваколле і працавалі ў залежнасці ад узроўню ўласных здольнасцей, майстэрства, светаўспрыймання тых катэгорый, якія сёння вызначаюць паняцці «аматарства», «самадзейнасць». Таму ў народнай скульптуры цяжка вызначыць нейкія лакальныя ці нават нацыянальныя асаблівасці. Нярэдка дзіву даешся, наколькі той ці іншы твор мясцовага майстра падобны на выраб, скажам, з Чэхіі ці Славакіі, ужо не кажучы пра суседнія Літву, Польшчу, Украіну. Як відаць, незалежна ад нейкіх
    41
    узаемаўплываў адны і тыя ж законы творчасці аднолькава выяўляліся ў майстроў розных народаў.
    На жаль, самі майстры такімі творчымі індывідуальнасцямі сябе не ўсведамлялі і аўтографаў на скульптурах не пакідалі (што, зрэшты, характэрна і для іншых відаў народнага мастацтва). Толькі людская памяць часам захоўвае іх прозвішчы. У Мірацічах пад Навагрудкам і сёння можна пачуць пра таленавітага скульптарасамародка Уладзіміра Гарбацэвіча, творы якога не толькі аздаблялі мясцовыя храмы, каплічкі, крыжы, але нават траплялі на тагачасныя выстаўкі. Нібыта ў мясцовых каплічках яшчэ нядаўна захоўваліся цэлыя калекцыі яго работ. Шмат выдатных скульптур выйшла зпад разца вя
    Укрыжаванне. Нясвіж
    домага разьбяра з Івянца Апалінара Пупко; значную частку іх мясцовыя ўлады ў пасляваенныя часы папросту вывезлі ў поле і... спалілі. Сапраўдная выстаўка драўлянай скульптуры да нядаўняга часу аздабляла сядзібу Пятра Зяляўскага ў Слабодцы на Браслаўшчыне. У Глушыцы Астравецкага раёна да апошніх сваіх дзён творча працаваў Міхась Валуевіч ці не апошні майстар у галіне традыцыйнай культавай скульптуры.
    Застаецца толькі пашкадаваць, што ад былой «выстаўкі» сялянскіх «багоў» мала што засталося. Масава знішчалі творы народных майстроўскульптараў у часы бяздумна наладжанай антырэлігійнай барацьбы. Тоесёе паспелі сабраць нашы музеі, але гэта толькі нязначныя рэшткі таго, што было створана народнымі майстраміразьбярамі, што ацалела пасля пажараў, людской нядбайнасці, a то і прамога злачынства ў адносінах да мастацкай спадчыны нашага народа.
    Здавалася 6, гэты арыгінальны від мастацкай дрэваапрацоўкі, страціўшы ў часы ваяўнічага атэізму адвечны грунт для развіцця, зробіцца набыткам мінулага. Аднак апошнім часам драўляная скульптура выходзіць у шэраг найбольш пашыраных відаў сучаснай народнай творчасці. Праўда, культавая тэматыка ўжо не займае вядучага
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    42
    СЯЛЯНСКІЯ «БАГІ»
    I. Супрунчык. Апосталы. Цераблічы Столінскага раёна
    становішча, хоць сёння і не забараняецца. Работы народных майстроў можна бачыць на крыжах, што зноў узводзяцца ў паселішчах ці пры дарогах, у адноўленых храмах ці ў дварах каля іх. Але ўсё ж пераважае напрамак, які дэманструе арганічнае, натуральнае творчае пераўвасабленне традыцый народнай скульптуры ў іншых жанрах бытавым, гістарычным, фальклорным і інш. Хоць тэматыка такіх pa60? іншая, аднак характарам, стылістыкай, вобразнасцю яны могуць выяўляць і нярэдка выяўляюць непасрэдныя аналогіі з колішнімі. Творчыя схільнасці скульптараўсамавукаў, як і майстроў іншых відаў народнай творчасці, заўсёды
    шукалі і знаходзілі адпаведныя часу мастацкія вырашэнні.
    Ці не найбольш нагляднай ілюстрацыяй такіх працэсаў у галіне драўлянай пластыкі з’яўляецца творчасць Івана Супрунчыка, які жыве ў Цераблічах на Століншчыне. Яго манументальныя (і памерамі, і стылістыкай) творы і цэлыя кампазіцыі выяўляюць амаль прамыя аналогіі зтрадыцыйнай драўлянай скульптурай.
    Любімая тэматыка работ майстра добра вядомы яму народны побыт, мясцовыя звычаі, традыцыйныя святы і абрады землякоўпалешукоў. Шырокую папулярнасць набылі яго шматфігурныя кампазіцыі «Купалле», «Вяселле», «Каляднікі», «Валачобнікі» і інш., якія дэманструюць дакладнасць характарыстык персанажаў, глыбокае веданне бытавых рэалій Палесся. Гэта сапраўдныя сімвалы роднай зямлі.
    Акрамя такіх работ камернага, выставачнага характару, у творчым актыве разьбяра шматлікія манументальныя творы, пастаўленыя на вуліцы ці ў агародчыках перад хатамі ў роднай вёсцы, у памятных і мемарыяльных мясцінах Беларусі.
    Стылістыка работ майстра непаўторная, лёгка пазнавальная, пасапраўднаму народная. Працуе ён толькі сякераю, што патрабуе гранічнай дакладнасці (сапсуеш не паправіш!), лаканізму і абагульненасці формаў, адмовы ад падрабязнай дэталізацыі і залішняга натуралізму. Лаканічныя, «рубленыя» формы афарбоўваюцца ў выразныя колеры, як
    43
    і ў традыцыйнай драўлянай скульптуры. Праўда, цалкам формы майстар не зафарбоўвае, а толькі ажыўляе падфарбоўкай, якая не хавае ні натуральнай прыгажосці драўніны, ні адмысловага, «тапорнага» гранення формаў.
    Творчасць Івана Супрунчыка адна з найбольш яркіх з’яў у сучаснай культуры Беларусі. Сваім характарам, стылістыкай, своеасаблівым «народным духам» яна выяўляе прамыя або апасродкаваныя аналогіі з традыцыйнай народнай культурай у цэлым і драўлянай пластыкай у прыватнасці, цалкам адпавядаючы паняццю «сучаснае народнае мастацтва».
    Гэта ж можна казаць і пра творчасць Мікалая Тарасюка, які да нядаўняга часу адзінока жыў у амаль заняпалай вёсачцы Стойлы на Пружаншчыне. Стылістыка і характар яго работ зусім іншыя. Творы майстра ўяўляюць сабой прасторавыя, звычайна шматфігурныя кампазіцыі, умацаваныя на плоскіх, сплеценых з лазовых дубцоў асновахпадстаўках. Выразаныя з дрэва і расфарбаваныя фігуркі невялікіх памераў (1520 см) дапаўняюцца дакладна ўзноўленымі прыладамі працы, прадметамі побыту, рознымі рэаліямі сялянскай гаспадаркі, транспартнымі сродкамі, архітэктурнымі збудаваннямі, дзе ў ход ішлі таксама розныя брусочкі, палачкі, дубчыкі, саломінкі. He надта заклапочаны пластычным бокам сваіх твораў, майстар галоўную ўвагу надаваў дакладнасці атрыбутыкі, як мага больш правільнаму адлюстраванню бытавых сцэнак і працоўных працэсаў. У выніку нараджаліся нібыта выхапленыя з жыцця і назаўсёды застылыя карцінкі і сцэнкі з традыцыйнага народнага побыту. Сялянская пара з граблямі і віламі на плячах толькі што завяршыла ставіць стажок сена («На сенажаці»). Конік з хлопчыкамконнікам цягне саху, ім кіруе араты («Як бацька сына вучыць»), Маладая пара кружыцца ў танцы пад музыку мясцовага гарманіста («Грай, гармонік»), Дзясятак гасцей сядзіць за накрытымі сталамі, на чале жаніх з нявестай («Вяселле»). Конік у суправаджэнні самотнай працэсіі цягне калёсы з труной («Пахаванне»). I такіх кампазіцый (як выказваўся аўтар «мой драўляны народ») дзясяткі. Яны ўжо не змяшчаліся нават ва ўласным музеі пад назвай «Успаміны Бацькаўшчыны» невялікай хатцы, спецыяльна збудаванай майстрам на сваёй сядзібе.
    Апошнім часам майстар звяртаўся да праблем, якія не могуць не хваляваць сапраўднага селянінапрацаўніка: адносіны да зямлікарміцелькі, парушэнне спрадвечнага ладу жыцця, апусценне і заняпад сучаснай вёскі («Запусцілі зямлю бур’янамі», «Лепш на каньках катацца, чым гаспадаркай займацца»). Прычыны гэтага майстар бачыў
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    44
    СЯЛЯНСКІЯ «БАГІ»
    і ў памятным яму раскулачванні сялянства, і ў бязбожнасці, вынікам чаго сталі п’янства, распуста, безгаспадарчасць, гультайства. Усё гэта майстар шчыра і непасрэдна адлюстроўваў у сваіх кампазіцыях: «Як пілавалі крыжы», «Ісус Хрыстос на пакуце», «Дурань думкаю багацее», «Хачу плачу, хачу скачу», «Пакінь, гаспадар, зямлю абрабляць няхай любуюцца нягоднікі бур’янамі» і інш.
    3 дзяцінства заняты адвечнымі сялянскімі клопатамі, ніякай адукацыі, нават звычайнай, майстар не займеў. Відаць, гэта і дазволіла яму зберагчы рэдкае для сённяшняй драўлянай скульптуры наіўнарэалістычнае бачанне жыцця і яго падзіцячы непасрэднае, але пры гэтым пасапраўднаму філасофскае ўвасабленне ў сваіх творах. Сярод нешматлікіх сучасных разьбяроўскульптараў такога напрамку Мікалай Тарасюк быў ці не самым адметным і самабытным майстрам.
    Нядаўна на выстаўках народнай творчасці сталі з’яўляцца работы Валянціна Сарокіна (Бараўляны Мінскага раёна) выразаныя з аднаго кавалка драўніны фігуркі і кампазіцыі на анімалістычную ці бытавую тэматыку: «Пастушка», «Цялятніца», «Рыбак», «Паляўнічы», «Ласі», «Рысі», «Мядзведзь», «Перапалох», «У яблыках» і інш. Характарам трактоўкі сюжэтаў і стылістыкай разьбы (дробныя парэзкі ў спалучэнні з старанна адшліфаванымі ўчасткамі) работы майстра аналагічныя творам вядомага мінскага разьбяра Валянціна Альшэўскага. Такое падабенства невыпадковае: Валянцін Сарокін лічыць Альшэўскага сваім настаўнікам: з ім ён быў асабіста знаёмы, у яго ж пераняў тэматыку работ, творчую стылістыку і манеру разьбы.
    Творчасць іншых прадстаўнікоў досыць шматлікага атрада сучасных майстроўскульптараў адлюстроўвае характэрнае для нашага часу ўзаемадзеянне народнага, самадзейнага і прафесійнага мастацтва. Многія з майстроў маюць пэўную прафесійную падрыхтоўку (хоць бы на ўзроўні студыі ці гуртка выяўленчага мастацтва), добра арыентуюцца ў гісторыі, літаратуры, фальклоры, мастацтве, свядома выбіраюць тэматыку работ і характар трактоўкі персанажаў. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца творы манументальнага плана, што ўстанаўліваюцца ў паселішчах, мемарыяльных і памятных мясцінах, нярэдка ўтвараючы цэлыя тэматычныя комплексы, як, напрыклад, «Шлях Коласа» на радзіме народнага паэта ў Стаўбцоўскім раёне ці героі камедыі В. ДунінаМарцінкевіча «Пінская шляхта» ў дворыку каля драматычнага тэатра ў Пінску. Звычайна падобныя вырашэнні з’яўляюцца вынікам шматдзённых скульптурных пленэраў, якія апошнім часам набылі шырокую папулярнасць і практычна штогод наладжваюцца ў розных кутках Беларусі.
    45
    В. Сарокін. /\асі. Бараўляны Мінскага раёна
    Скульптурны пленэр па матывах твора В. ДунінаМарцінкевіча «Пінская шляхта». Пінск. 2013 г.
    Аднак далёка не ўсю скульптурную творчасць сённяшніх разьбяроў, няхай сабе нават і з пэўнай доляй умоўнасці і з улікам спецыфікі гэтага віду мастацкай дрэваапрацоў