Народнае мастацтва
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 180с.
Мінск 2015
і, варта адносіць да сучаснага народнага мастацтва. Праўда, крытэрыі вызначэння тут досыць умоўныя і не заўсёды выразныя, у творчасці сучасных разьбяроўскульптараў пераважае індывідуальны творчы пачатак, уласная мастацкая манера як, зрэшты, і ў колішняй драўлянай скульптуры сакральнага характару, якую мы сёння без сумненняў адносім да набыткаў народнага мастацтва.
I ўсё ж, відаць, адрозніваць яўную самадзейнасць і аматарства ад сапраўды адметных, самабытных, панароднаму вырашаных твораў можна і трэба. Асноўныя якасці апошніх як раней, так і цяпер шчырасць, непасрэднасць, прамое ці апасродкаванае ўвасабленне традыцый, набыткаў, характару, асаблівасцей колішняй драўлянай скульптуры, ды і ўвогуле ўсёй народнай мастацкай культуры.
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
46
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
САЮЗ ЗЯМАІI АГНЮ
Мастацтва гліны і агню. Такое вобразнае азначэнне нярэдка ўжываюць у адносінах да керамікі вырабаў з гліны, абпаленых для трываласці і вадастойкасці. У беларускім народным побыце гэта быў галоўным чынам розны гаспадарчы посуд, выраб якога называлі ганчарствам, а майстроў ганчарамі.
Ганчарства рамяство не менш старажытнае, чым дрэваапрацоўка. Але калі вырабы з дрэва з першабытных часоў па зразумелых прычынах амаль не захаваліся, то гліняны посуд ці яго рэшткі ці не самыя масавыя знаходкі пры раскопках старажытных паселішчаў. Па іх можна меркаваць і пра характар тагачаснай вытворчасці, і пра асартымент вырабаў, і пра іх формы, і пра асаблівасці дэкору.
Масавая вытворчасць гліняных вырабаў прыпадае на часы новага каменнага веку (неаліту), калі з’явіліся першыя вылепленыя ўручную пасудзіны для прыгатавання ежы гаршкі. 3 часам ва ўжытак увайшлі міскі, кубкі, амфары з ручкамівушкамі і інш. Выраблялі іх так званым
47
кальцавым налепам укладкай па спіралі гліняных «каўбасак», якія прымазвалі адна да адной, затым сценкі пасудзіны з большага прыгладжвалі, да таго ж не лічылі лішнім аздобіць іх штампаваным ці прадрапаным арнаментам з простых матываў: ямак, наколаў, рысак і інш. Праўда, гэта мы сёння разглядаем такое аздабленне глінянага посуду як арыгінальны дэкор, а нашы далёкія продкі яўна кіраваліся ўяўленнямі пра яго магічную, абярэгавую функцыю. Хоць, хто ведае, і мастацкія меркаванні былі ім не чужыя.
Прыкметнае пашырэнне асартыменту, разнастайнасць формаў керамічных вырабаў адзначаецца ў бронзавым веку. Вастрадонныя гаршкі, якія для гатавання ежы ўтыкалі прама ў пясок каля вогнішча, саступаюць месца круглявым пласкадонным: відаць, ужо з’явіўся нейкі ачаг з цвёрдым подам, на які і ставілі посуд. Пашырэнне набываюць кубкі, міскі розных формаў і памераў; ускладняецца арнамент, посуд упрыгожваецца шырокімі паясамі з трохвугольнікаў, квадратаў, ромбаў, крыжыкаў, скобак, што чаргуюцца з вузкімі паяскамі з насечак і наколаў.
У формах керамічных вырабаў эпохі неаліту, бронзы, жалеза прасочваюцца асноўныя мадэлі посуду, якія ўстойліва захоўваюцца і ў наступныя тысячагоддзі. Амаль да нашых дзён захаваліся і некаторыя віды арнаменту, напрыклад, прадрапаны хвалісты. Калі ж у ганчарскую практыку ўвайшло тачэнне на ганчарным крузе (на нашых землях у X ст.), няхай сабе і вельмі простым ручным, посуд набыў формы, добра вядомыя нам па ўзорах вырабаў, якія яшчэ і сёння трапляюцца ўтрадыцыйным побыце.
Найбольшага развіцця ганчарнае рамяство дасягнула ў канцы XIX першай палове XX ст. Праўда, масавым заняткам, як, скажам, дрэваапрацоўка або ткацтва, яно не было, паколькі прывязвалася да радовішчаў прыдатнай гліны. Аў Беларусі іх можна адшукаць праз кожныя 50100 км, і там, дзе яны былі, ганчарствам нярэдка займаліся цэлыя паселішчы, асабліва калі не было іншых магчымасцей для пражыцця. Напрыклад, у беднай на ворныя землі, але багатай на якасную гліну Гарадной на Століншчынеў 1920я гг. рамяством займалася каля 500 ганчароў; там дзеўка і замуж не пойдзе за хлопца, які не авалодаў ганчарствам, бо як жа ён сям’ю пракорміць?
Згадаем найбольш значныя ганчарскія асяродкі канца XIX першай паловы XX ст. Было іх шмат, недзе каля трох соцень, але назавем толькі тыя, дзе працавала больш за дзясятак майстроўганчароў.
Брэсцкая вобласць: Кобрын; Ляхавічы; Пружаны; Гарадная (Столінскі раён); Пагост Загародскі (Пінскі раён); Ружаны, Шарашэва, Пля
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
48
САЮЗ ЗЯМЛІ I АГНЮ
банцы (Пружанскі раён); Ясянец, Грачыхі, Кутаўшчына, Пруды (Баранавіцкі раён); Дзівін (Кобрынскі раён).
Гродзенская вобласць: Поразава (Свіслацкі раён); Мір (Карэліцкі раён); Крэва, Заблоцце (Смаргонскі раён); Морына, Крывічы (Іўеўскі раён); Малыя Карнышы, Ладзенікі, Брацянка (Навагрудскі раён); Заборцы, Міхалішкі (Астравецкі раён); Скідзель (Гродзенскі раён); Жалудок (Шчучынскі раён); Дзярэчын (Зэльвенскі раён).
Мінская вобласць: Барысаў; Смілавічы (Чэрвенскі раён); Івянец, Ракаў (Валожынскі раён); Сіняўка, Ганявічы, Масцілавічы, Забалотнікі (Клецкі раён); Рэчкі, Ілья, Курнікі (Вілейскі раён); Дарасіно (Любанскі раён); Галавачы (Маладзечанскі раён); Сямёнавічы (Уздзенскі раён); Крачаты (Стаўбцоўскі раён); Сярэды, Лыжычы (Мядзельскі раён).
Віцебская вобласць: Бешанковічы; Глыбокае, Гарадок; Дуброўна; Чашнікі; Сянно; Докшыцы; Ушачы; Дзісна (Міёрскі раён); Бабінавічы (Лёзненскі раён); Копысь (Аршанскі раён); Ляды (Дубровенскі раён); Новая і Старая Будаўка, Сухачэва, Рыдамля (Талачынскі раён); Ледневічы, Лісічына (Сенненскі раён); Багданава, Ахрэмаўцы, Друя (Браслаўскі раён); Экімань (Полацкі раён); Сураж, Янавічы (Віцебскі раён); Буцавічы, Мышкі (Пастаўскі раён).
Магілёўская вобласць: Магілёў; Бабруйск; Касцюковічы; Крычаў; Чавусы; Горкі; Хоцімск; Дрыбін; Благаўка, Літвінавічы, Русакі (Шклоўскі раён); Стары і Новы Дзедзін (Клімавіцкі раён); Свяцілавічы (Бялыніцкі раён); Альшанікі (Круглянскі раён).
Гомельская вобласць: Брагін; Лоеў; Карма; Чачэрск; Стрэшын (Жлобінскі раён); Юравічы (Калінкавіцкі раён); Камарын (Брагінскі раён); Журавічы (Рагачоўскі раён); Ліпляны, Буйнавічы (Лельчыцкі раён); Скрыгалаў (Мазырскі раён); Зялёны Бор (Ельскі раён).
He будзем падрабязна спыняцца на тэхналогіі рамяства, тым больш што сёння на розных кірмашах, святах, фестывалях можна на свае вочы назіраць за працай ганчара. Наша асноўная задача вызначыць мастацкія асаблівасці ганчарных вырабаў. Згадаем найбольш пашыраныя з іх, перш за ўсё гаспадарчы посуд асноўны від прадукцыі майстроўганчароў.
Ці не найбольшае пашырэнне ў побыце мелі гаршкі для гатавання ежы на агні. Форма іх дыктавалася адным прынцыпам: шарападобнае тулава звужваецца да дна, каб агонь знізу лепш ахопліваў пасудзіну. Гарлавіна, як правіла, была шырэйшай, чым дно, і заканчвалася валікападобным венчыкам. Адметная асаблівасць гаршкоў з паўднёвага захаду Беларусі (Гарадная, Пагост Загародскі, Пружаны, Ружаны, Поразава, Мір) маленькае вушка, якое дазваляла абыходзіцца без вілак.
49
На аснове двух злучаных між сабой гаршкоў вырашалі арыгінальную пасудзіну з дугападобнай ручкай спарыш (двайнік, парнік, блізняты). У ім насілі жнеям ці касцам, кажучы сучаснай мовай, «комплексны абед»: у адным гаршчочку суп, удругім каша. Часам злеплівалі не два, а тры ці нават чатыры гаршчочкі, і тады пасудзіна мела адпаведную назву «траяк», «чварак».
Цёрла (макацёр, макотра, церніца, мяліца) пасудзіна накшталт гаршка, але з досыць шырока расхіленымі сценкамі. У ёй расціралі мак, яечныя жаўткі, сыр, таўклі вараную бульбу і інш. Канкрэтнае практычнае прызначэнне пасудзіны (расціраць прадукты) вызначыла характэрную яе асаблівасць шурпатасць унутранай паверхні сценак.
Ганчар Р. Гмір. Гарадная Столінскага раёна. Фота I. Сербава. 1912 г.
Калі цёрла выраблялі з грубазярністай масы, задача вырашалася сама сабой, а вось у Івянцы і Ракаве, дзе гліна вельмі пластычная, ганчары спецыяльна наводзілі грабянцом вертыкальныя рыскі на гладкіх сценках.
Падобную форму мелі латкі (латушкі) для тушэння бульбы ці мяса, толькі прапорцыі іх былі іншыя: шырыня значна большая за вышыню. На Панямонні, калі пашчасціць, можна адшукаць арыгінальную «доўгую латушку», часам да паўметра ў даўжыню, у якой цалкам тушылі качку ці парася. Зразумела, такую авальную ў плане пасудзіну на ганчарным крузе не вытачыш, яе ляпілі ўручную, таму, відаць, яна і сустракалася ў тых рэгіёнах, дзе ледзь не да сярэдзіны XX ст. бытавала архаічная ручная фармоўка посуду яку першабытныя часы.
Для выпякання бульбяной бабкі, святочнага пірага служыў бабачнік (форма, пасачнік, стаўчык) пасудзіна з расхіленымі прамымі сценкамі. У большасці выпадкаў бабачнікі былі высокія, з невялікім донцам. Характэрная іх асаблівасць вертыкальныя жалабкіўмяціны на сценках, якія не толькі павялічвалі плошчу нагрэву цэста, але і надавалі выпечанаму вырабу адпаведны дэкаратыўны выгляд.
Адзін з найстаражытных вырабаў, вядомы з часоў жалезнага веку, патэльня (пражэльнік, прыжэрнік), па форме практычна такая ж,
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
50
САЮЗ ЗЯМЛІ I АГНЮ
А. Такарэўскі. Чорнаглянцаваны посуд. 1975 г.
Пружаны
як і сучасныя металічныя прамысловыя вырабы таго ж прызначэння. Асаблівай дасканаласці формы патэльняў дасягнулі ў познім сярэднявеччы ў гарадскім ганчарстве. Яны забяспечваліся пустацелай ручкай, куды ўстаўлялі драўляны дзяржак. У народным побыце часцей ужывалася рынка патэльня на ножках. Праўда, ужо на памяці старэйшага пакалення гэтыя пасудзіны былі выцесненыя металічнымі вырабамі.
Для захавання ці падачы на стол малака і малочных прадуктаў служылі гладышы і збанкі. Гладыш (гарлач, гладышка, стаўбун) у аснове сваёй складаўся з двух аб’ёмаў шарападобнага тулава і цыліндрычнай гарлавіны. Hi ручківуха, ні носіказліву гладыш не мае, чым, відаць, і выклікана такая назва пасудзіны. А вось збан (збанок, жбан, глечык) ад гладыша якраз і адрозніваецца іх наяўнасцю, таму ў практычных адносінах больш зручны. He дзіва, што гліняныя збанкі досыць шырока бытуюць і сёння, у той час як гладышы трапляюцца рэдка.
Даўні від посуду, вядомы яшчэ з часоў неаліту, міскі. Прызначаныя для яды, усе яны вызначаюцца характэрнай утылітарнай асаблівасцю значнай перавагай шырыні над вышынёй, шырока расхіленымі сценкамі. Прычым сценкі могуць быць як акруглыя, так і з выразным зломам, які быў своеасаблівай мяжой паміж ніжняй канічнай і верхняй цыліндрыч