• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народнае мастацтва  Яўген Сахута

    Народнае мастацтва

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 180с.
    Мінск 2015
    70.28 МБ
    ладзечна) і інш. Такі бандарны посуд арганічна глядзіцца на выстаўках сучаснага народнага мастацтва, у жылых і грамадскіх інтэр’ерах як дэкаратыўныя вырабы і ў той жа час паранейшаму можа выкарыстоўвацца з практычнымі мэтамі.
    Папулярнасцю карыстаюцца такарныя вырабы з бярозычачоткі (карэльскай бярозы). 3 гэтага прыгожага прыроднага матэрыялу з адмысловайтэкстурайточацьразнастайныя вазы, попельніцы, пудраніцы, латкі, скарбонкі, вазачкі, сальнічкі і інш. Характэрна тое, што гэты даўні від мастацкай дрэваапрацоўкі практычна не зазнаў нейкіх прыкметных змяненняў у сваім характары пэўна, таму, што тут формы рэчаў і іх мастацкія асаблівасці дыктуе сам матэрыял, настолькі прыгожы сваёй арыгінальнай фактурай паверхні, што яна не патрабуе нейкай дадатковай апрацоўкі ці разьбы.
    Некаторыя майстры (У. Чыквін з Кобрына, С. Благушка з Касцюковічаў, С. Расолаў з Гомеля) выразаюць розныя драўляныя рэчы традыцыйнага бытавога прызначэння, але, зразумела, прыкметна мадэрнізаваныя, узбагачаныя рознымі відамі дэкору: розныя чарпакі, сальнічкі, куфэркі, кухонныя наборы і інш. Але ўсё ж варта прызнаць, што выраб такіх рэчаў выкліканы не столькі бытавымі, практычнымі, колькі выставачнымі, сувенірнымі патрэбамі.
    Іншая справа драўляныя лыжкі. Як і бандарны посуд, сёння яны зноў набываюць пашырэнне, прычым у большасці выпадкаў для традыцыйна практычнага скарыстання: гатавання варэння, замешвання цеста і інш. Вядома, наяўнасць попыту з’яўляецца добрым стымулам для разьбяроў.
    35
    Таму не дзіва сёння бачыць на рынку ці кірмашы майстралыжкара з традыцыйным таварам зручным, надзейным, практычным, недарагім.
    А яшчэ ж лыжкі пры гэтым могуць быць і прыгожымі. За стагоддзі свайго бытавання яны выпрацавалі дасканалую форму, што ўжо само па сабе з’яўляецца адзнакай мастацкасці. Сучасныя ж майстрылыжкары нярэдка даводзяць свае вырабы да такой дасканаласці, што імі можна проста любавацца. Так, Д. Няхай (Мінск) свае лыжкі выразае з цвёрдых гатункаў драўніны з прыгожай тэкстурай і колерам: яблыні, ігрушы, арэху, ядлоўцу, клёну і інш. I хоць яго лыжкі якоганебудзь дэкору не маюць, дэкаратыўныя якасці іх несумненныя, ужо не кажучы пра непасрэдныя практычныя функцыі. Такім жа спалучэннем практычнасці і дэкаратыўнасці вызначаюцца лыжкі С. Благушкі (Касцюковічы), М. Парахневіча (Браслаў), В. Дароцькі (Кобрын), класічныя формы якіх
    В. Дароцька.
    Лыжкі. Кобрын
    Д. Няхай. Лыжкі. Мінск
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    36
    ЦЁПЛАЯ ПЛАСТЫКА ДРЭВА
    Святаконкурс «Бярэзінскія лыжкары». 2012 г.
    падкрэсліваюцца радком трохграннавыемчатай разьбы на плоскай паверхні чаранкоў. Яна не замінае функцыянальнасці лыжак і пры гэтым выдатна падкрэслівае іх адпрацаваныя формы.
    Цікавасць да традыцыйных драўляных лыжак і звязанае з гэтым адраджэнне лыжкарнага рамяства стала стымулам для арганізацыі нават спецыялізаваных святаўконкурсаў «Бярэзінскія лыжкары» ў г. Беразіно на Міншчыне. Ладзіліся яны ўжо двойчы, у 2010 і 2012 гг., у апошнім прынялі ўдзел 32 майстры. Конкурс наглядна адлюстраваў сучаснае становішча гэтага віду разьбярства ў вобласці, ды і па ўсёй Беларусі. Майстры старэйшага пакалення выразалі лыжкі традыцыйнай формы, у той жа час моладзь нярэдка дэманстравала ўласнае разуменне «асучаснівання» не надта дэкаратыўных, на іх думку, вырабаў. У выніку іх лыжкі часам ператвараліся ў рэчы, якія можна хіба павесіць на сцяну як упрыгажэнне. Але ўсё ж у большасці выпадкаў заўважалася неабходная раўнавага ў спалучэнні практычнасці і дэкаратыўнасці. Радок трохгранных зубчыкаў на плоскім чаранку або вырашэнне яго ў выглядзе стылізаванай зааморфнай формы (напрыклад, рыбкі) не замінае традыцыйнай функцыянальнасці вырабу і адначасова надае яму адпаведныя дэкаратыўныя якасці.
    Хочаш размешвай цеста, хочаш падары замежнаму госцю як адмысловы беларускі сувенір.
    37
    ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    СЯАЯНСКІЯ «БАГІ»
    Яшчэ не так даўно было іх шмат. Асабліва на захадзе Беларусі, дзе традыцыя была жывая яшчэ і ў пасляваенныя часы. Што ні скрыжаванне, хоць у вёсцы, хоць у чыстым полі, то крыж ці нават цэлая іх група, якая ўтварала маляўнічую кампазіцыю ў кусце бэзу, пад бярозай або ліпай. На ўездзе ці выездзе з вёскі таксама крыж, каплічка ці мемарыяльны слуп з драўлянай скульптурай. Шмат іх было і на могілках, асабліва каталіцкіх. Часам тут можна было бачыць цэлыя калекцыі драўлянай скульптуры ці рупліва перанесеных са спарахнелых старасвецкіх крыжоў і каплічак, ці спецыяльна выразаных мясцовымі майстрамісамавукамі.
    Вядомы беларускі этнограф, пісьменнік, падарожнік П. Шпілеўскі пісаў у сярэдзіне XIX ст.: «Погляд падарожніка пры ўездзе ў Нясвіж сустракае амаль на кожным кроку драўляныя крыжы, крыжыкі і таксама каплічкі ці вялікія слупы з разьбяной фігурай Божай Маці, Збавіцеля і Іаана Прадцечы». Гэтае сведчанне відавочцы з'яўляецца яркім пац
    38
    СЯЛЯНСКІЯ «БАГІ»
    вярджэннем таго, што драўляная скульптура ў Беларусі (у кожным разе, у заходніх рэгіёнах) была гэткім жа пашыраным відам народнага мастацтва, як і ў суседніх Літве ці Польшчы. I на самай справе не глухой жа сцяной беларусы былі адгароджаныя ад сваіх суседзяў! Аднак факт ёсць факт: літоўская ці польская драўляная скульптура вядомая ледзь ці не ўсяму свету, пра беларускую ж да апошняга часу ведалі хіба толькі спецыялістыдаследчыкі ды музейныя работнікі, якія рупліва збіралі ацалелыя рэшткі мастацкай спадчыны нашага народа.
    Трагедыя гэтага своеасаблівага віду беларускага народнага мастацтва ў тым, што пануючай тут была рэлігійная тэматыка, якая ў савецкія часы была фактычна пад забаронай. Але не трэба думаць, што такая тэматыка была выклікана нейкай асаблівай рэлігійнасцю беларусаў. Для народных майстроўскульптараў гэта была фактычна адзіная форма тагачаснага «сацыяльнага заказу» з боку мясцовай грамады. Свае мастацкія здольнасці яны маглі выявіць толькі ў рэлігійнай тэматыцы, якая была ўсяго толькі формай, а не галоўным зместам наіўных, бясхітрасных «багоў» з сялянскіх майстэрань.
    Многія хрысціянскія святыя ў народнай свядомасці звязваліся з яшчэ дахрысціянскімі багамізаступнікамі і абаронцамі селяніна. Зразумела, што гэтыя вобразы былі папулярныя і ў народнай драўлянай скульптуры. У многіх кананічных хрысціянскіх сюжэтах народным майстрам імпанавалі добра вядомыя і зразумелыя агульначалавечыя пачуцці смутку, нягодаў, тугі, пакутаў. Бяссільна абвіслае цела ўкрыжаванага Хрыста ў свядомасці майстра звязвалася з закатаваным чалавекам... Хрыстос, што прысеў на камені, тужліва падпёршы рукою галаву, нагадвае заклапочанага, абяздоленага селяніна. Прыбітая горам маці трымае на каленях цела закатаванага сына у кампазіцыі «Аплакванне». Сімвал перамогі дабра над злом, апякун земляробства і хатняй жывёлы Юрый Пераможца, што дзідаю працінае ліхога цмока (Георгій у рускіх, Юргіс у літоўцаў, Ежы у палякаў). Гэты папулярны кананічны тыпаж, якога ў народзе ласкава звалі Юркам, бадай, больш за іншых блізкі да фальклорных вобразаў, ён хутчэй нагадвае персанаж народных казак.
    He апошняе месца ў пантэоне сялянскіх багоў займалі апосталы Пятро і Павел. Яны лічыліся добрымі, справядлівымі святымі і ўвасабляліся як сялянепрацаўнікі. 3 гэтымі вобразамі звязваўся народны сельскагаспадарчы каляндар, і натуральна, што яны атрымалі адлюстраванне ў фальклоры: «Калі на Пятра пойдзе дождж, будзе жыта, як хвошч», «Пётра ў касу звоніць, а Паўла граблі робіць», «Прыйшоў Пятрок адарваў лісток». Найярчэйшай ілюстрацыяй могуць быць дзве
    39
    скульптуры, адшуканыя навукоўцамі з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў закінутай камплічцы на Віцебшчыне, дзе гэтыя шэдэўры народнага мастацтва, каб не шчаслівы выпадак, маглі б загінуць, як і сотні да іх падобных. Вобразы Пятра і Паўла настолькі пазбаўленыя кананічнасці, што іх рэлігійная прыналежнасць згадваецца хіба што па характэрным адзенні. Каржакаватыя сялянскія фігуры з моцнымі спрацаванымі рукамі і заклапочанымі тварамі надзвычай далёкія ад сваіх кананічных правобразаў.
    Цікава, што зза такой некананічнасці драўляныя «багі» з сялянскіх майстэрняў не прызнаваліся царквой, якая нават выдавала спецыяльныя ўказы, што забаранялі такую скульптуру, паколькі «дерза
    Св. Павел. XVIII ст. Прошкава Глыбоцкага раёна
    ют нстесыватн ее самн неотесанные невежцы м вместо сообразных святым м благообразным лмцам болваны н муды поставляют...» Але такія меры асаблівых вынікаў не давалі, хіба што ў багатых гарадскіх храмах за гэтым сачылі. Народныя ж майстрысамавукі паранейшаму прадаўжалі аздабляць сваімі творамі сельскія храмы, прыдарожныя крыжы, каплічкі, мемарыяльныя слупы і інш.
    Часам з боку спецыялістаў, якія маюць справу з узорамі «высокага» мастацтва, заўважаюцца скептычныя адносіны да народнай драўлянай скульптуры якда «прымітыву»ў негатыўным значэнні гэтага паняцця. I прапорцыі, маўляў, парушаныя, і характар не выяўлены, і майстэрства няма... Можа, яно і сапраўды так. Між тым своеасаблівасць народнай скульптуры у іншым. He параўноўваем жа мы народны ганчарны посуд з прадукцыяй фарфоравых заводаў ці тканыя посцілкі з прамысловымі дыванамі. Творы прафесійных скульптараў, якіх запрашалі аздабляць багатыя храмы, дасканаласцю прапорцый могуць выклікаць захапленне, а майстэрствам перадачы пакутаў нават містычны жах. Але наўрад ці яны змогуць крануць такой непасрэднасцю, шчырасцю, эмацыянальнасцю, як бясхітрасныя творы народных майстроўсамавукаў.
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    40
    СЯЛЯНСКІЯ < БАГІ»
    Аднак гэта справа густу. Аб’ектыўным жа фактарам з’яўляецца тое, што дакладнасць прапорцый для народных майстроў хутчэй за ўсё была не галоўнай задачай. У меру сваіх творчых магчымасцей яны імкнуліся выявіць унутраны стан вобразаў, іх характар, і нярэдка ствараецца ўражанне, што пэўныя анатамічныя несуразмернасці дапускаліся свядома. Так, буйныя, вузлаватыя, зусім не «боскія» кісці і ступні ў згаданых скульптурах Пятра і Паўла куды больш адпавядаюць народным уяўленням пра «сваіх» багоў, чым акадэмічная дакладнасць прапорцый.
    Пры ўсёй своеасаблівасці драўляная скульптура мае нямала агульнага з іншымі відамі народнага мастацтва. Гэта выяўляецца, напрыклад, у арыгінальным дэкаратыўным вырашэнні дэталей: рытмічным чаргаванні складак адзення, пасмаў валасоў і інш., а таксам