Народнае мастацтва
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 180с.
Мінск 2015
ІВА
В. Віннічак.
Куфэркі. Астравец
Нейкай выразнай разнастайнасцю формаў саламяныя капелюшы не вызначаліся, утым ліку іўсуседніх народаў. 3 пэўнай доляй умоўнасці можна казаць пра перавагу на Панямонні капелюшоў з высокай пашыранай уверсе тулляй з фігурным валікападобным выступам, а на Палессі з шырокімі палямі і нізкай закругленай ці злёгку канічнай тулляй, як і на ўкраінскіх брылях. Сустракаліся таксама галаўныя ўборы з казыркамі, накшталттагачасных гарадскіх картузаў, з якіх, відаць, і былі пазней перанятыя.
3 асаблівай паўнатой і выразнасцю пластычнадэкаратыўныя якасці саломы выявіліся ў вырабах з пераважнай мастацкай функцыяй разнастайных куфэрках і скарбонках. Праўда, гэта таксама своеасаблівы від посуду, але выкарыстоўваліся яны яўна як выразны дэкаратыўны кампанент сціплага інтэр’ера традыцыйнага жылля і былі таксама добрым падарункам. У першай палове XX ст. саламяныя куфэркі мелі значнае пашырэнне, гарманіруючы з вышыванымі, тканымі, вязанымі вырабамі. Яшчэ ў пасляваенныя гады такія рэчы трапляліся на рынках, карыстаючыся попытам як сярод сялян, так і мяшчан.
Тэхналогія пляцення такіх вырабаў досыць адмысловая, аснову яго складалі круглая вітая пляцёнка і плоскі ці выпуклы квадрат, які атрымліваецца пачарговым перавіваннем саломінкай крыжавіны з дзвюх палачак ці дроцікаў. Такі квадрат, пастаўлены на вугал, утварае ромб, які складае аснову разнастайных саламяных падвесак, што выкарыстоўваліся ў каляднай і велікоднай абраднасці славянскіх і іншых земляробчых народаў. Дарэчы згадаць семантычнае значэнне ромба і ў іншых відах народнага мастацтва вышыўцы, ткацтве, разьбярстве. 3 дажыначнай абраднасцю звязаны таксама і вітая пляцёнка. Пры вы
85
рабе куфэркаў гэтыя фігуры аграрнаабрадавага прызначэння спалучаліся ў досыць дэкаратыўныя кампазіцыі, дзе салома выяўляла сябе найлепшым чынам.
Наколькі даўняя гісторыя такіх вырабаў?
Калі зыходзіць з нешматлікіх ацалелых узораў, захаваных музеямі, то быццам бы і не надта даўняя. Але ёсць усе падставы для іншага меркавання, пацвярджэннем чаго з’яўляюцца ўнікальныя ўзоры саломапляцення царскія брамы з царкоўных іканастасаў канца XVIII пачатку XIX ст. Гэтыя творы вяршыня майстэрства саломапляцельшчыкаў, гонар беларускага народнага мастацтва. Выкарыстанне саломы для вырашэння задач манументальнадэкаратыўнага характару унікальная з’ява ў гісторыі сусветнага мастацтва, якая сведчыць як пра старажытнасць традыцый саломапляцення, так і пра высокі ўзровень яго развіцця ў Беларусі.
Царская брама.
Лемяшэвічы
Пінскага раёна
Зберагліся тры ўзоры царскіх брамаў з саломы з Лемяшэвічаў
Пінскага, Вавулічаў Драгічынскага і Ляскавічаў Іванаўскага раёнаў Брэстчыны. Калі іх адшукалі навукоўцы, саламяныя царскія брамы ўжо даўно не займалі свайго галоўнага месца ў царкоўных іканас
тасах. Запыленыя, пацямнелыя, папсаваныя, яны захоўваліся ці на гарышчах, ці ў цёмных кутках інтэр’ера, ці былі кудынебудзь перавезены,
Фрагмент дэкору царскай брамы.
Вавулічы Драгічынскага раёна
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
86
ЗАЛАТОЕДЗІВА
паколькі ўжо ў сярэдзіне XIX ст. большасць старых царкоўных іканастасаў была заменена на новыя.
Але згаданыя творы усяго толькі нешматлікія ацалелыя ўзоры калісьці пашыранага віду пляцення, у кожным разе на Палессі. Тоесёе ўдалося высветліць не толькі пра брамы. Ёсць згадкі пра тое, што саламянымі былі таксама бакавыя ківоты, вянчальныя кароны і нават цэлыя іканастасы. Адсюль вынікае, што саламяныя царскія брамы ў інтэр’ерах палескіх цэркваў канца XVIII пачатку XIX ст. (магчыма, і раней) былі не адзінымі творамі з гэтага празаічнага матэрыялу, а толькі ацалелай часткай цэласнага комплексу, які ўключаў шэраг вырабаў з саломы і складаў адзіны цэласны ансамбль.
Як можна меркаваць па ацалелых брамах, мясцовыя народныя майстры не толькі дасканала валодалі традыцыйнымі навыкамі саломапляцення, але I добра арыентаваліся ў дасягненнях манументальнадэкаратыўнай разьбы па дрэве, што яшчэ не страціла ў тыя часы сваёй ролі ў афармленні царкоўных інтэр’ераў. Хоць брамы выкананы з незвычайнага для такіх твораў матэрыялу і ў досыць арыгінальнай стылістыцы, іх канструкцыйнамастацкае аблічча адпавядае тагачасным канонам.
Пра тое, што выкарыстанне саломы ў афармленні царкоўных іканастасаў было не адзінкавай, выпадковай, а досыць пашыранай з’явай, у кожным разе на Пінскім Палессі, сведчыць дзівоснае падабенства ўсіх вядомых нам узораў, у якіх выкарыстаны аднолькавыя канструкцыйнамастацкія прыёмы. Уся кампазіцыя будуецца на выкарыстанні вітай пляцёнкі і рамбічных уставак. Пляцёнкі ўтвараюць вертыкальныя I гарызантальныя паясы, раўнамерна падзеленыя на квадрацікі, запоўненыя рамбічнымі ўстаўкамі. Гэтак жа вырашаны і круглыя ці авальныя акаймоўкі клеймаў; прамежкі запоўнены крыжападобнымі фігурамі з маленькіх ромбікаў, кругамі, квадратамі. Дэкаратыўная саламяная акаймоўка невялікіх клеймаў акцэнтуе на іх неабходную ўвагу, але залацісты саламяны дэкор яўна пераважае. У адной з брамаў клеймы ўвогуле адсутнічаюць, твор уяўляе сабой суцэльны дыван саламянага пляцення. Вялікія кругіразеткі нагадваюць прамяністае сонца.
У сціплым інтэр’еры драўлянай сельскай цэркаўкі саламяны іканастас, несумненна, ствараў незвычайны эфект. Размешчаныя пад рознымі вугламі і ў розных плоскасцях саломінкі пераліваліся ў сонечных промнях ці мігценні свечак. Уплеценыя ў цэнтры ромбаў кавалачкі каляровых тканін на фоне саломы мігцелі, быццам каштоўныя камяні, яўна ўгледжаныя народнымі майстрамі ў аздабленні царскіх брамаў у багатых гарадскіх храмах. Як бачым, у дэкаратыўных адносінах сала
87
мяныя плеценыя іканастасы выглядалі не горш, чым разьбяныя пазалочаныя, тым больш што яны выдатна дапасоўваліся да іншага ўбрання вясковых храмаў тканага, разьбянога, плеценага, вышыванага.
Але чаму такое дзіва ўзрасло толькі на Палессі? Відаць, таму, што саламянае ўбранне царкоўных інтэр’ераў натуральным чынам спалучае ў сабе хрысціянскую сімволіку і старажытную аграрную абраднасць, звязаную з хлебам, саломай, снапом. Многія аграрнаабрадавыя сімвалы з саломы займалі аднолькава важнае месца як у традыцыйных народных, так і ў хрысціянскіх абрадах. He дзіва, што асабліва выразна гэта выявілася менавіта на Палессі, дзе язычніцкія ўяўленні пранізвалі народную культуру даўжэй і паўней, чым у іншых рэгіёнах Беларусі.
Вернемся зноў да саламяных куфэркаў і скарбонак. Няма сумненняў, што пляценне саламяных іканастасаў з’ява не выпадковая, яна яўна абапіраецца на шматвяковыя традыцыі. А такімі традыцыямі магло быць аздабленне куфэркаў, для вырабу якіх прымянялі ўсё тыя ж круглыя пляцёнкі і рамбічныя ўстаўкі, з поспехам ужытыя і даведзеныя да гранічнай дасканаласці майстрамі пры вырабе іканастасаў. Адсюль напрошваецца лагічная выснова: саламяныя куфэркі ў традыцыйным побыце беларусаў былі вядомыя даўно, тэхналагічнамастацкія прыёмы іх вырабу і сталі асноваю для ўзнікнення ўнікальных твораў манументальнадэкаратыўнага характару.
Аграрная абраднасць, асабліва жніўная, дала штуршок для развіцця такога арыгінальнага віду саломапляцення, як аб’ёмная фігуратыўная пластыка. Вытокамі яе можна лічыць выраб дажыначных вянкоў, саламяных чучалаў, «барады» і інш., што ў славянскіх народаў шырока практыкавалася яшчэ нядаўна пакуль бытавала ручное жніво. Пластычная творчасць з саломы звязвалася і з вясельнымі абрадамі, увасабляючы і сімвалізуючы будучы дабрабыт і шматдзетнасць сям’і. Нярэдка такія фігуркілялькі ператвараліся ў дзіцячыя цацкі. Салома, як матэрыял шырокадаступны, які да таго ж не патрабуе папярэдняй апрацоўкі ці дадатковых аперацый (як, напрыклад, абпальванне гліняных свістулек), несумненна, выкарыстоўвалася для вырабу цацак, што ўвасаблялі хоць і вельмі ўмоўна, але досыць пазнавальныя і любімыя дзецьмі вобразы.
На жаль, і абрадавая пластыка, і дзіцячыя цацкі былі фактычна «аднадзёнкамі», іх і ў побыце не зберагалі, і музеі сабраць не парупіліся. Таму і не маем мы старых узораў такой пластыкі, каб пабачыць, якімі яны калісьці былі. Але ж на тое і традыцыі, каб без асаблівых змяненняў зберагацца і штораз узнаўляцца, таму па ўспамінах старых людзей,
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
88
ЗАЛАТОЕДЗІВА
Л. Лось.
Козлік і конік.
Мінск
якія яшчэ памятаюць ручное жніво і звязаную з ім абраднасць, можна меркаваць пра колішні характар і абраднасці, і звязанай з ёю саламянай пластыкі. Нібыта былі гэта дватры пучкі саломы, перагнутыя і перавязаныя ў пэўных месцах атрымлівалася просценькая, умоўная фігурка чалавека, жывёлы, птушкі. Падвесіць жняя такую фігурку над дзіцячай люлькай і абярэг ад «нячыстай сілы», і дзіцячая забаўка.
Падобныя прынцыпы формаўтварэння пакладзены ў аснову творчасці сучасных беларускіх майстроў, якія адрадзілі і ўзнялі на новую вышыню традыцыі вырабу фігуратыўнай пластыкі і ўтылітарнадэкаратыўных вырабаў з саломы. Практычна заняпалыя і забытыя ў сярэдзіне XX ст., гэтыя традыцыі маглі б застацца ўсяго толькі сфераю інтарэсаў этнографаў, калі б не рост цікавасці да самабытных, нацыянальна адметных вырабаў утылітарнага, мастацкага, сувенірнага характару. Вось жа які парадокс: хоць беларуская аграрнаабрадавая атрыбутыка аж да XX ст. захоўвала найбольш архаічныя рысы і сярод падобных вырабаў іншых земляробчых народаў вылучалася гранічнай умоўнасцю, тым не менш якраз у Беларусі вырабы з саломы набылі характар адметнага, арыгінальнага віду сучаснага народнага мастацтва, своеасаблівага нацыянальнага феномену, які не мае аналагаў. Аднак было б неправамерным гаварыць пра нейкі яго адрыў ад старажытных традыцый саломапляцення: у творчасці сучасных майстроў яны або яўна, або апасродкавана, але ўсё ж прасочваюцца. Без асаблівага перабольшання можна гаварыць пра новы ўзровень традыцый саломапляцення, адроджаных, пераасэнсаваных, развітых у адпаведнасці з характарам сучаснага народнага мастацтва, сённяшнімі густамі і запатрабаваннямі.
У народным мастацтве з яго калектыўным характарам творчасці розныя новыя з’явы і павевы рэдка звязваюцца з канкрэтным май
89
страм. Выключэннем можа быцьхіба толькі сучаснае саломапляценне, феномен якога звязваецца з імем вядомай майстрыхі Веры Гаўрылюк. Традыцыі гэтага віду народнай творчасці ў іх жывым бытаванні былі ёй знаёмыя з дзяцінства, якое прайшло ў в. Вайская непадалёку ад Брэста. Як майстрыха Брэсцкай фабрыкі сувеніраў, недзе ў сярэдзіне 1960х гг. яна прапанавала арганізаваць участак па вырабе саламяных рэчаў сувенірнага прызначэння. Па першым часе асартымент абмяжоўваўся тканымі вырабамі з выка