• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народнае мастацтва  Яўген Сахута

    Народнае мастацтва

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 180с.
    Мінск 2015
    70.28 МБ
    м са злёгку выпуклым векам і прыкметна большымі памерамі. Іх ужо не акоўвалі жалезнымі палосамі, а аббівалі фігурна апрацаванымі стужкамі бляхі. На пярэдняй сценцы стужкі ішлі па краях, размяшчаліся па вертыкалі, дзелячы паверхню на некалькі палёў, акаймоўвалі века. Дэкор, праўда, крыху аднастайны, але пасвойму адметны. Такія куфры яшчэ і ў пасляванныя гады выраблялі ў Лагішыне, КажанГарадку, у некаторых вёсках пад Лельчыцамі і на Тураўшчыне, але неўзабаве яны, як і маляваныя ці фляндраваныя, па ўсёй Беларусі выйшлі з ужытку, хоць дзенідзе яшчэ трапляюцца ў традыцыйным вясковым побыце.
    Пасля некаторага ажыўлення ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі, калі кавальскае рамяство было вельмі запатрабаваным у сувязі з аднаўленнем разбуранай вайною гаспадаркі, у хуткім часе яно прыкметна пайшло на спад. Праўда, практычнаў кожнай калгаснай ці саўгаснай гаспадарцы патрэба ў кавалях заставалася і пазней, але іх роля ў асноўным зводзілася да прасцейшага рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі, звычайна з прымяненнем электраі газазваркі. Што да розных металічных вырабаў бытавога прызначэння, то патрэбу ў іх стала цалкам задавальняць прамысловасць. У вынікуўжоў 1980я гг. было няпроста адшукаць сапраўднага майстракаваля старэйшага пакалення, які б валодаў усімі прыёмамі і навыкамі традыцыйнага рамяства. Наўрад ці хто меркаваў, што неўзабаве сітуацыя з традыцыйнымі рамёствамі прыкметна памяняецца да лепшага, што кавальства адродзіцца і нават зойме прыкметныя пазіцыі ў сучасных
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    108
    КАРУНКІ 3ПАД КАВАЛЬСКАГА МОЛАТА
    культурных працэсах, але ўжо на новым узроўні як сапраўды мастацкае рамяство.
    Варта зазначыць, што адраджэнне і прыкметнае развіццё мастацкага кавальства ў наш час выклікана не столькі шырокім ростам цікавасці да культурнай спадчыны і забытых рамёстваў або клопатамі пра іх адраджэнне, колькі канкрэтнымі запатрабаваннямі, як гэта было і раней. Праўда, сучасныя майстрыкавалі ўжо не вырабляюць сярпы, матыкі ці бязмены: танней абыходзяцца прамысловыя вырабы. Іх майстэрства аказалася вельмі запатрабаваным у сядзібным і катэджным будаўніцтве, якое прыкметна набывае пашырэнне. Каваныя архітэктурныя дэталі і кампаненты вельмі арганічна спалучаюцца з мураванымі збудаваннямі, сёння пераважнымі і ў горадзе, і ў вёсцы. Актывізавалася і рэстаўрацыйная дзейнасць у старой забудове, аднаўленне закінутых і ўзвядзенне новых культавых збудаванняў, дзе таксама аказалася неабходным ручное мастацкае кавальства. У выніку апошнія дзесяцігоддзі адзначыліся з’яўленнем цэлага атрада новага пакалення майстроўкавалёў і нават розных аб’яднанняў, кааператываў, майстэрняў, якія займаюцца задавальненнем патрэб у кавальскіх вырабах, галоўным чынам звязаных з архітэктурай.
    Асартымент і характар такіх работ вызначаецца досыць шырокім дыяпазонам і залежыць не столькі ад кваліфікацыі каваля, колькі ад фінансавых магчымасцей заказчыка. Дарагія, унікальныя заказы выконваюцца цалкам уручную, кожны элемент пластычна апрацоўваецца, злучэнні робяцца кавальскай зваркай, заклёпкамі ці хамуцікамі, якія адначасова выконваюць і дэкаратыўную функцыю. Пластычныя магчымасці матэрыялу выяўляюцца максімальна. А сучасныя сродкі апрацоўкі паверхні надаюць ёй дадатковыя дэкаратыўныя якасці і выразную рукатворную рэльефнасць, адначасова выконваючы і засцерагальную ад атмасферных ападкаў функцыю.
    Больш маштабныя работы з выкарыстаннем шматлікіх элементаў аднолькавага характару (агароджы, балконы, лесвічныя парэнчы і інш.) часцей выконваюцца з дапамогай розных прыстасаванняў і абсталявання, а таксама электраці газазваркі з прымяненнем прамысловага пракату ў выглядзе гранёных, круглых ці фасонных стрыжняў. Сучаснае абсталяванне нашмат аблягчае працу каваля ад простай механічнай пракоўкі загатовак да серыйнай вытворчасці кампанентаў і дэталяў рознай канфігурацыі. Вядома, такія работы ўжо не ствараюць адчування рукатворнасці але гэта толькі калі глядзець на іх зблізку.
    Творчыя магчымасці і ўзровень майстэрства сучасныя майстрыкавалі выдатна дэманструюць на розных святах, конкурсах, фестыва
    109
    I. Макарчук. Дэкаратыўнае пано
    Святаконкурс кавальства «Залатая падкова» ў музеі «Дудуткі».
    2013
    лях, у шэрагу якіх перш за ўсё варта згадаць 1е і 2е Рэспубліканскія святыконкурсы кавальства «Залатая падкова», праведзеныя на тэрыторыі музейнага комплексу «Дудуткі» ў 2001 і 2013 гг. Нельга было не заўважыць, што ўсе майстры, незалежна ад узроўню падрыхтоўкі або ўласных схільнасцей, выдатна валодаюць тымі асновамі кавальскага рамяства, якія заўсёды лічыліся абавязковымі: адкаваць падкову, цвік, завесу, качаргу, драпашку або іншую неабходную ў колішнім побыце рэч. Сёння, праўда, робяць яны гэта больш для дэманстрацыі кавальскага працэсу і ўласнага майстэрства, адкоўваюць іх на вачах гледачоў, тут жа прадаюць ці раздаюць, звычайна ў якасці арыгінальных сувеніраў. Найбольш папулярныя вырабы падковы і цвікі могуць мець самыя розныя памеры, але пераважаюць маленькія, дэкаратыўнасувенірнага прызначэння, іх нават чапляюць на шнурок, як кулон.
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    110
    КАРУНКІ 3ПАД КАВАЛЬСКАГА МОЛАТА
    Такія вырабы дэманструюць непасрэдную сувязь з традыцыямі народнага кавальскага рамяства, але ўсё ж яны, як і раней, вызначаюцца чыста бытавым, практычным характарам, называць іх мастацкімі вырабамі не выпадае.
    Іншая рэч розныя творчыя работы, якія вызначаюцца яркай індывідуальнасцю, арыгінальнасцю і адметнасцю. У іх марна шукаць нейкія сувязі не толькі з народным кавальствам, але і з набыткамі гарадскога, цэхавага рамяства. Гэта цалкам сучасная мастацкая з’ява. Захапляючыся бязмежнымі пластычнымі магчымасцямі на першы погляд вельмі непадатлівага, «халоднага» матэрыялу, майстры нібыта спаборнічаюць між сабою ў дэманстрацыі гэтых магчымасцей, тым больш што розныя кавальскія фестывалі і конкурсы якраз і ставяць такія задачы. Нельга не падзівіцца творчай фантазіі кавалёў, якія са звычайнага чорнага металу, нібыта з нейкага мяккага пластыку, могуць выкаваць якуюнебудзь арыгінальную фантазійную канструкцыю ці адмысловую кампазіцыю сюжэтнатэматычнага характару. Выявіць нейкія сувязі з традыцыйным мастацкім кавальствам тут наўрад ці магчыма. У такой арыгінальнай творчасці куды ярчэй выяўляюцца яркая індывідуальнасць, яўная самадзейнасць або прафесійны падыход, які ўсучасным мастацкім кавальстве відавочна пераважае.
    Нічога не паробіш: новыя рэаліі дыктуюць адпаведны характар творчасці.
    Ill
    ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    СІМВААЫ ВЯСНЫ I ЖЫЦЦЯ
    ^^ярод іншых відаў беларускага народнага мастацтва роспіс займае досыць сціплае месца, традыцыі яго не такія багатыя і даўнія, як, напрыклад, у разьбярстве, ганчарстве, пляценні, ткацтве. Як мы ўжо неаднойчы адзначалі, той ці іншы від рамяства або мастацкай творчасці сам па сабе не ўзнікае, яго развіццё і бытаванне выклікаюць пэўныя ўмовы і запатрабаванні. Для пашырэння мастацкага роспісу ў народным побыце беларусаў такія ўмовы з’явіліся недзе толькі ў канцы XIX ст„ калі змяненні ў характары інтэр’ера вясковага жылля стварылі магчымасць для вырашэння пэўных мастацкіх задач. Печы набылі дымаходы (коміны), сталі чыстымі, і на іх пабеленых сценках ужо можна было нешта намаляваць хоць бы да Вялікадня. З'яўляюцца размаляваная мэбля (галоўным чынам куфры), карцінкі на шкле, маляваныя дываны на тканіне, якія ўпрыгожылі чыстую палову хаты святліцу. I ўсё ж пры гэтым трэба зазначыць, што ў народным побыце беларусаў мастацкі роспіс не займаў такога прыкметнага месца, як
    112
    СІМВАЛЫ ВЯСНЫ I ЖЫЦЦЯ
    у некаторых рэгіёнах Расіі, Польшчы, Славакіі і асабліва ва Украіне, дзе для гэтага была надзвычай спрыяльная глеба беленыя гліняныя сцены жылля.
    Але ўсё ж ёсць у нас адзін від мастацкага роспісу, які мае глыбокія, яшчэ дахрысціянскія карані і ў свой час меў значнае пашырэнне, прычым ва ўсім славянскім (і не толькі) свеце. Гэта велікодныя яйкіпісанкі. Да апошняга часу мы пра іх мала што ведалі, нашыя музеі іх не збіралі, не было звычаю доўга захоўваць іх і ў народным побыце. Да таго ж у свядомасці шырокай грамадскасці пісанкі, як і аднатонна афарбаваныя яйкікрашанкі, звязваліся з рэлігіяй, бо прымяркоўваліся да хрысціянскага свята Пасхі (Уваскрашэння Хрыста). I таму ваяўнічыя атэісты не толькі не ўхвалялі старажытнага звычаю, але і праводзілі адпаведную прапаганду, a то і проста забаранялі, як і ўсё, што, на іх думку, звязвалася з рэлігіяй. Старэйшае пакаленне яшчэ памятае, як у найвялікшае хрысціянскае свята даводзілася ледзь не падпольна насіць на асвячэнне ў царкву ці касцёл курыныя яйкі.
    Але сёння, калі да рэлігіі сталі адносіцца цывілізавана, для многіх нечаканым адкрыццём стаў іншы факт: аказваецца, звычай аздаблення курыных яек мае яшчэ дахрысціянскія карані і з рэлігіяй звязаны вельмі ўмоўна.
    Нашы далёкія продкіязычнікі, якія пакланяліся сілам прыроды, свае святы прымяркоўвалі да пораў года і сельскагаспадарчага календара. 3 жыватворнымі сіламі прыроды звязваліся і ўсе святочныя звычаі і абрады згадаем, напрыклад, Каляды з іх куццёю як сімвалам будучага ўраджаю, Купалле з ачышчальнай сілай агню і пошукамі «кветкі шчасця» і інш. Курыныя яйкі, якія ўтрымліваюць будучае жыццё, увасаблялі народныя ўяўленні пра творчыя, жыццёвыя сілы прыроды. Старажытныя славяне ўжывалі іх у вясновых абрадах як сімвал абуджэння прыроды пасля зімовага сну, сведчанне чалавечага дабрабыту і дастатку. У прыватнасці, у беларусаў аздабленне курыных яек прымяркоўвалася да Юр’я, калі першы раз выганялі свойскую жывёлу ў поле. Яйка клалі на парозе хлява перад выганам скаціны, каб забяспечыць яе здароўе і плоднасць, качалі па спіне каровы ці каня, закопвалі на ніве для павышэння ўраджайнасці, перакідвалі праз хату, каб не згарэла, і г. д.
    3 прыняццем хрысціянства афіцыйная рэлігія хоць і змагалася з язычніцтвам, але паступіла прадбачліва: свае хрысціянскія святы і абрады яна прымеркавала да колішніх земляробчых святаў, абрадаў і звычаяў. У выніку маляваныя ці фарбаваныя курыныя яйкі ўвайшлі ў абрад хрысціянскага свята Уваскрашэння Хрыста, прымеркаванага
    113
    А. Юрчэня. Пісанкі.
    Сапоцкін Гродзенскага раёна
    Працэс дэкаравання пісанак
    да народнага веснавога свята Вялікадня вялікага дня, веснавога раўнадзенства, з якога пачынаўся новы гадавы цыкл сельскагаспадарчых работ. Маляваныя ці фарбаваныя курыныя яйкі сталі асвячаць на ўсяночнай у царкве ці касцёле, пасля чаго іх раздавалі дзецям, дарылі валачобнікам. Шырока ўключаліся пісанкі ў розныя гульні і забавы, іх дарылі таксама адзін аднаму для вык