• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народнае мастацтва  Яўген Сахута

    Народнае мастацтва

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 180с.
    Мінск 2015
    70.28 МБ
    я больш майстэрскай работай. Але такая яўна імітацыйная плынь уяўляе сабой позні, апошні этап бытавання традыцыйнай выцінанкі, якая ўжо ў сярэдзіне XX ст. стала набыткам мінулага, пакінуўшы след хіба толькі ў людской памяці.
    Прыкметны ўздым цікавасці да «мастацтва паперы і нажніц» адзначаецца з канца 1980х гг. Паспрыяла гэтаму, з аднаго боку, агульная зацікаўленасць у адраджэнні набыткаў традыцыйнай культуры, з другога даступнасць матэрыялу, лёгкасць работы з ім іўтой жа час шырокія творчыя магчымасці выцінанкі. Ёю сталі займацца ў дзіцячых садах, школах, гуртках, студыях, дамах рамёстваў і нават у вышэйшых навучальных установах. У выніку літаральна за нейкае дзесяцігоддзе выцінанка выйшла ў шэраг найбольш папулярных відаў сучаснага народнага мастацтва. Пры гэтым прыкметна змяніўся і яе характар: ад досыць простых, сціплых у мастацкіх адносінах арнаментальнадэкаратыўных вырабаў да складанасюжэтных твораў на бытавую, фальклорную, гістарычную і нават касмічную тэматыку.
    127
    Мацаванне выцінанкі на аснову
    Наглядным пацвярджэннем гэтых працэсаў сталі розныя выстаўкі і фестывалі, і перш за ўсё спецыялізаваныя святыконкурсы выцінанкі. Пачатак ім паклала першае Рэспубліканскае святаконкурс «Ажурныя фантазіі», наладжанае ў Мінскуў 2000 г. Зтаго часутакія конкурсы, але пераважна ў абласных маштабах, праводзяцца ці не штогод. Рэгулярна, кожныя 23 гады, «Папяровыя карункі» збіраюць майстроў Мінскай вобласці, для чаго найлепш падыходзіць Маладзечна своеасаблівы асяродак сучаснай «школы» выцінанкі. «Чароўныя нажніцы» на тэрыторыі музейнага комплексу «Дудуткі» двойчы (2005, 2010) наладжваў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці. Гэта ўжо не кажучы пра розныя выстаўкі, святы, фестывалі традыцыйнай культуры, дзе выцінанка займае значную частку экспазіцый, а майстрыхівыцінаншчыцы, якія ў час іх правядзення наладжваюць паказальныя майстаркласы, карыстаюцца вялікім поспехам.
    Разам з тым усе гэтыя святыконкурсы, выстаўкі, фестывалі і розныя іншыя акцыі ў справе адраджэння, развіцця і папулярызацыі яшчэ нядаўна практычна заняпалага віду народнай мастацкай творчасці засведчылі не толькі прыкметнае і раўнапраўнае месца выцінанкі ў сучасных мастацкіх працэсах, але і відавочныя змены ў яе характары, стылістыцы, прызначэнні. Перш за ўсё прыкметна змянілася сфера яе прымянення. Адышоў у мінулае традыцыйны дэкор інтэр’ера народнага жылля, у якім выцінанка выконвала ролю белых фіранак на вокнах, разетаккветак на шыбах і сценах, сурвэтак на мэблі, аздобы паліц, рамак, абразоў, а чорныя ці паліхромныя ўзоры наклейвалі непасрэдна на пабеленыя сцены. Папяровы дэкор арганічна ўключаўся ў гарманічную сістэму аздаблення інтэр'ера народнага жылля, яго стыліс
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    128
    МАСТАЦТВА ПАПЕРЫ I НАЖНІЦ
    А. Талерчык.
    Выцінанка «Дрэва жыцця»
    тыка і характар адпавядалі іншым, глыбока традыцыйным відам народнай мастацкай творчасці.
    Сучасная выцінанка гэта ўжо не проста аздоба канкрэтных месцаў ці кампанентаў інтзр’ера, а самадастатковая мастацкая з’ява з уласнымі законамі, задачамі, стылістыкай, прызначэннем. Аформленая пад шкло, у далікатную рамку, выцінанка, як і іншы твор станковага характару, у інтэр’еры жылля ці грамадскага памяшкання, сёння пераважна гарадскога, можа «трымаць» цэлую сцяну. Яна можа стаць кніжнай ілюстрацыяй, віншавальнай паштоўкай, запрашальным білетам, a то і ўвогуле дэманстраваць нестандартнасць прымянення, напрыклад, для здымкаў анімацый
    ных фільмаў ці для афармлення спектакляў.
    Папулярнасць набылі аздобленыя выцінанкамі віншавальныя паштоўкі. Гэта ці не адзіны від выцінанкі, які на слаба раскручаным беларускім мастацкім рынку карыстаецца пэўным попытам, паколькі з поспехам спалучае адносную таннасць з арыгінальнасцю, унікальнасцю, нацыянальнай адметнасцю. Звярнула на іх увагу і паліграфічная прамысловасць, час ад часу друкуючы масавым тыражом выцінанкіпаштоўкі Ніны СакаловайКубай, Вольгі Бабурынай, Наталлі Сухой, Святланы АдамовічЛункевіч. Сярод масавай і нярэдка безгустоўнай паліграфічнай прадукцыі, што запаўняе сучасны рынак, іх паштоўкі выгадна вылучаюцца арыгінальнасцю, адметнасцю і належным мастацкім узроўнем. Тое ж можна казаць і пра насценныя перакідныя і табелькалендары, мастацкае вырашэнне якіх цалкам засноўваецца на выцінанках.
    Што да выцінанак традыцыйнага тыпу, то сёння яны прадстаўлены творчасцю майстрых пераважна старэйшага пакалення, якія прадаўжаюцьдаўнія мясцовыятрадыцыі, а калі больш дакладна аднаўляюць іх па просьбе работнікаў культуры, музейшчыкаў, арганізатараў выставак і конкурсаў. Асартымент іх вырабаў адлюстроўвае адносна позні, але самы пашыраны пласт работы з паперай: выразанне фіранак на
    129
    вокны, аздобаў покуці, разеткавых сурвэтак. Пры гэтым заўважаецца прыкметная ўніфікацыя твораў, вызначыць нейкія адметныя рэгіянальныя ці нават індывідуальныя асаблівасці не ўяўляецца магчымым. У большасці выпадкаў фіранкі дэманструюць прамыя аналогіі з прамысловымі тэкстыльнымі вырабамі, нават нярэдка гэтак жа прызбіраюцца на нітку. Па ніжнім краі ідзе шэраг зубцоў, паўкругоў, фестонаў. Апошнія часта робяцца ў выглядзе трох вялікіх хваляў або трохвугольнікаў, на якіх кампануюцца буйныя разеткі, стылізаваныя кветкі, часам арнітаморфныя матывы. Поле запаўняецца больш дробнымі элементамі, якія кампануюцца паабапал вертыкальнай восі сіметрыі. Часам заўважаецца амаль дакладная імітацыя гардзінных тканін: прабойнікам ці нажом выразаецца сятчастая аснова, на ёй кампануюцца сілуэтныя адлюстраванні кветак, папарна размешчаных птушак (пеўні, зязюлі, галубы), жывёл і інш. Такія фіранкі цалкам адпавядаюцьхарактару гафтаваных вырабаў, якімі мастацкая і тэкстыльная прамысловасць запоўніла сельскі побыт з сярэдзіны XX ст„ і з’яўляюцца іх яўным перайманнем.
    У сучасным побыце такія выцінанкі прымянення ўжо даўно не знаходзяць і з'яўляюцца толькі аб'ектам выставачных экспазіцый, музейных калекцый, збіральніцтва. Выразаннетакіхтвораў на святахконкурсах звычайна прадугледжваецца асобнай намінацыяй, хоць нярэдка яна бываеўвогуле нікім не прадстаўленай.
    Затое выразна дамінуе напрамак, звязаны з арыентацыяй майстроў на новыя павевы ў сучаснай народнай творчасці. Майстры імкнуцца надаць выцінанцы ярка выяўленую дэкаратыўнасць, a то і выйсці за межы чыстай арнаментальнасці, звярнуцца да сюжэтнатэматычнай праблематыкі. Традыцыйныя матывы з Дрэвам жыцця ўскладняюцца, насычаюцца фігуркамі людзей, птушак, жывёл, з’яўляюцца кампазіцыі на духоўныя тэмы, бытавыя сюжэты, архітэктурныя матывы і інш.
    Стылістыка такіх твораў надзвычай разнастайная і рознахарактарная, творчыя падыходы вельмі розныя, ярка выяўляецца індывідуальнасць кожнага майстра, якая ў адных выпадках дазваляе адносіць творы да характэрных узораў сучаснага народнага мастацтва, у другіх да звычайнага аматарства і самадзейнасці, у трэціх да твораў прафесійнай графікі ці дызайну.
    Традыцыйным характарам, народным каларытам вызначаюцца выцінанкі Станіслава Муліцы з Гродна. Крыху разрэджаныя кампазіцыі сіметрычнага тыпу на бытавыя і фальклорныя тэмы, сюжэты духоўнага характару дэманструюць не столькі высокае тэхнічнае і мастацкае
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    130
    МАСТАЦТВА ПАПЕРЫ I НАЖНІЦ
    Выцінанкіпаштоўкі
    Н. Гамаюнавай
    майстэрства, колькі своеасаблівы наіўны, тыпова народны падыход да іх вырашэння. Аналагічна трактуе свой расліннаптушыны свет Аляксандр Аўчыннікаў (Гродна). Яго вялікія, амаль паўметровыя квадратныя сурвэткіпано цэнтрычнай кампазіцыі дэманструюць складанае, густое, арганічнае спляценне прыродных матываў, у якіх моцна стылізаваныя сілуэты птушак уяўляюцца нейкай неад’емнай часткай гэткіх
    С. Муліца. Выцінанка «Вечар»
    жа стылізаваных, абстрагаваных раслінных формаў. Характэрная народная стылістыка вызначае творчасць мінчанак Наталлі Сухой і Вольгі Бабурынай, але тут ужо адчуваецца свядомая прафесійная стылізацыя з выкарыстаннем народных традыцый.
    Прафесійны пачатак вызначае характар сучаснай выцінанкі ў цэлым. Прычым паняцце прафесійнасці ўжываецца тут у літаральным сэнсе, паколькі многія майстры маюць належную мастацкую адукацыю і з разуменнем падыходзяць да такіх паняццяў, як кампазіцыя, стылізацыя, каларыстыка і інш. Пры ўсёй разнастайнасці і індывідуальнасці творчых почыркаў майстроў сучасная выцінанка ў цэлым вылу
    131
    чаецца высокай графічнай культурай, майстэрскай стылізацыяй, дызайнерскім падыходам, каларыстычным лаканізмам, які зусім не абмяжоўвае творчыя магчымасці і пры гэтым з’яўляецца яскравым сведчаннем выдатнага разумення спецыфікі гэтага арыгінальнага віду мастацтва.
    Творчасць сучасных майстроў выцінанкі здзіўляе і ўражвае шырынёй і разнастайнасцю тэматыкі. Ад традыцыйнай выцінанкі паранейшаму папулярнай застаецца хіба толькі кампазіцыя з Дрэвам жыцця. Гэты любімы і папулярны матыў зусім не ўспрымаецца нейкім застылым канонам, а, наадварот, актывізуе творчую фантазію кожнага майстра незалежна ад яго творчай манеры. Гэта ярка дэманструюць мякка абмаляваныя «класічныя» кампазіцыі Вячаслава Дубінкі, Вольгі Дзенісевіч, Наталлі Гамаюнавай, дробнаўзорыстыя, ювелірна распрацаваныя Ніны СакаловайКубай, Людмілы Казачонак, Наталлі Бярнадскай, наіўнашчырыя Станіслава Муліцы, Аляксандра Кірэева, казачнафантастычныя Алесі Талерчык, Таццяны Лабуновай, Людмілы Гаравой, да непазнавальнасці геаметрызаваныя Вольгі Харлінскай, Таццяны Маркавец, умоўназнакавыя Наталлі Сухой, Вольгі Бабурынай і г. д. Нярэдка Дрэва жыцця ператвараецца ў букет, казачную кветку, калядную зорку, становіцца цэнтрам шматфігурнай кампазіцыі сюжэтнага характару. Гэты матыў ці не найбольш ярка ілюструе шырокія магчымасці творчай інтэрпрэтацыі традыцый у адпаведнасці з сучаснасцю і ўласнай манерай. Падобную сітуацыю мы назіраем, напрыклад, у саломапляценні, якое за адносна кароткі час прайшло шлях ад традыцыйных умоўных птушачак, конікаў, лялек з двухтрох пучкоў саломы да буйнапамерных, адмыслова выплеценых на спецыяльным каркасе твораў скульптурнапластычнага характару.
    Яшчэ больш выразна такую эвалюцыю дэманструе выцінанка з яе значна шырэйшымі тэхналагічнымі і мастацкімі асаблівасцямі. Найбольш адметная яе асаблівасць у наш час адыход ад практычных, утылітарнадэкаратыўных функцый з адначасовым набыццём уласнай мастацкай самакаштоўнасці, ярка выяўленая станкавізацыя, імкненне і здольнасць вырашаць любую тэму, нярэдка высокага грамадзянскага гучання ці з глыбокім філасофскім падтэкстам. У гэтых адносінах сучасная беларуская выцінанка выразна вылучаецца ў параўнанні, скажам, з украінскай, польскай або літоўскай з яе даўнімі і бесперапыннымі, але амаль нязменнымі традыцыямі ў гісторыі, эвалюцыі і характары.
    Тут можа ўзнікнуць заканамернае пытанне: а ці не азначае гэта карэннага адрыву ад традыцый? Але ж яны прасочваюцца калі не прама, то апасродкавана, у якой бы стылістычнай манеры ні працавалі
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    132
    МАСТАЦТВА ПАПЕРЫ I НАЖНІЦ
    майстры