• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народнае мастацтва  Яўген Сахута

    Народнае мастацтва

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 180с.
    Мінск 2015
    70.28 МБ
    асцю варыянтаў вырашэння віншавальнапажадальнай сімволікі дэкору. На Палессі, Панямонні ў цэнтр каравая ўтыкалі трохрогавую галінку яблыні, грушы, вішні ці іншага пладовага дрэва («елку», «рагаценьку», «рагатку») сімвал жыцця і дабрабыту. Яе абкручвалі стужкай з цеста, упрыгожвалі фарбаваным аўсом, рутай, чырвонай стужкай. Такі каравай пашыраны на суседняй Беласточчыне, сустракаецца навату Балгарыі і мае, відаць, jагульнаславянскае паходжанне. Вакол галінкі, пад якой часам змяшчалі > фігуркі маладога з маладой, саджалі розныя вырабы з цеста (качкі, q баранчыкі, куры, козачкі, бочачкі, зайцы, мядзведзі) якія абагульнена І> называліся «гускамі» ці «шышкамі» і сімвалізавалі будучае багацце ма> _		m
    ладон сямТ, што адлюстравана у адпаведных вясельных песнях:
    Колькі на небе зорачак 	q
    To на караваі шышачак, Як на небе ясныя 
    Так на караваі красныя.	□□
    138
    КАРАВАЮ, МОЙ РАЮ...
    Майстрыхакаравайніца С. Сцепанюк. Дарапеевічы Маларыцкага раёна
    Пад Баранавічамі трохрогую галінку («трайчатку») утыкалі толькі ў каравай маладога. Для маладой выпякалі каравай з адбіткам сонца з промнямі і месяцам. На Барысаўшчыне ў цэнтр каравая жаніха саджалі фігурку качара, нявесты качачкі. Навокал выкладвалі кола з яек, затым шышак, зорачак і іншых аздобаў. Часам у каравай запякалі сярэбраную манету, якая ў час яго дзяльбы даставалася маладым на шчасце. На Мазыршчыне ў паглыбленне ў цэнтры каравая, дзе ляжала манета, утыкалі галінку зялёнай амялы з белымі ягадамі. Фігуркі птушак і абаранкі, замацаваныя па краях каравая, чаргаваліся з фарбаванымі мяцёлкамі аўса і трыснягу. Пад Глускам бытаваў не ляпны, а выціснуты ўзор, напрыклад, наколаны венчыкам макаўкі магчыма, спрошчаны варыянт старажытнага ляпнога дэкору. На Аршаншчыне ў аздоблены па краі «вяровачкай» каравай утыкалі большую галінкуў цэнтр і некалькі меншых па краях. Між імі нацягвалі «каралі» з хлебных шарыкаў на гумцы. У кожным кутку Беларусі вам могуць згадаць шматлікія іншыя варыянты аздаблення ці не галоўнага абрадавага атрыбута традыцыйнага вяселля.
    Дзякуючы сваёй прыгажосці, паэтычнасці і таму глыбокаму сэнсу, які ўкладваецца ў гэты традыцыйны рытуал, дзяльба каравая і сёння з’яўляецца абавязковым вясельным абрадам. Праўда, у большасці выпадкаў для гэтай мэты заказваюць торт, асабліва гараджане, але яшчэ жыве традыцыя выпечкі каравая ў суправаджэнні адпаведных песень і абрадаў, як, напрыклад, у многіх вёсках Заходняга Палесся. Хоць знешне каравай прыкметна змяніўся. Пякуць яго звычайна ў вялікай формемісе, па традыцыі аздабляюць верхні край пляцёнкай, паўкруглы верх рознымі фігуркамі, а ўвенчвае ўвесь выраб вялікі
    139
    букет штучных кветак, пад якім нават можа хавацца традыцыйны ляпны дэкор. Гэта ўжо не столькі колішні сімвалізм, колькі яўная дэкаратыўнасць, што выдатна адпавядае той мажорнай паліхроміі, якой вызначаецца інтэр’ер сучаснага жылля палешукоў.
    Цікавасць да традыцыйных караваяў у іх сучасных вырашэннях заахвочвае асобных майстрых да арыгінальнай мастацкай творчасці, нярэдка яны выконваюць заказы цэлага наваколля, як, напрыклад, Валянціна Уласік са Стоўбцаў. Караваі яна выпякае з трох рознавялікіх боханаў, мацуе іх адзін на адзін і шчодра аздабляе асобна выпечанымі фігуркамі. На самым версе звычайна мацуюцца фігуркі маладых з дружкамі за сталом або тройка коней,
    Каравай маладой. Соміна Івацэвіцкага раёна
    якая вязе маладых. Ніжэй размяшчаюцца розныя жывёлы, птушкі, грыбы, кветкі. Сакавіты роспіс, глазураванне, жывая зеляніна надаюць караваю надзвычай урачысты, дэкаратыўны выгляд. Нярэдка фігуркі з такога каравая госці і ўдзельнікі вяселля берагуць, як арыгінальныя сувеніры. Прыгожыя караваі выпякаюцьЗінаіда Шыдлоўская з Капыля, Соф’я Андрончык са Смілавічаў і многія іншыя майстрыхі, на творчасць якіх ёсць шырокі попыт, у тым ліку і ў гараджан. Варта пры гэтым зазначыць, што іх майстэрства ахвотна пераймаюць дочкі, унучкі і ўвогуле моладзь.
    Значыць, можна спадзявацца, што старажытнае прыгожае, адмысловае, арыгінальнае, «салодкае» мастацтва выпечкі вясельных караваяў будзе жыць, а значыць і развівацца.
    НАРОДНАЕ
    2 > О —і >
    н от
    140
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    ТРАДЫЦЫЙНЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ
    АДВЕЧНАЯ ПЕСНЯ КРОСНАЎ
    / Ік у мастацкіх адносінах, так і па ступені пашыранасці на першае месца, думаецца, трэба ставіць розныя віды традыцыйнага тэкстылю, і найперш ткацтва. Яшчэ не так даўно ўменне ткаць было абавязковым для кожнай сялянкі, і недарэмна асноўную частку пасагу дзяўчынынявесты павінны былі складаць тканыя вырабы: адзенне, пасцель, ручнікі, абрусы і інш. 3 ткацтвам звязана шмат старадаўніх народных звычаяў і абрадаў, вельмі часта яно згадваецца ў беларускім фальклоры:
    He ўважай, Ясеньку, каб была росла,
    Сам глядзі, у людзей пытай, ці ўмее ткаць кросны.
    He глядзі, Ясю, ці ў пацерках шыя,
    Сам глядзі, у людзей пытай, ці кашулю ўшые, 
    раілі хлопцу, як выбіраць сабе нявесту.
    Як у беларусаў, так і ў цэлым ва ўсходніх славян асноўнымі матэрыяламі для тэкстыльных вырабаў былі лён, авечая воўна, канопля;
    141
    Ткачыха В. Глалкая.
    Праснакі Капыльскага раёна
    апошнюю ўжывалі пераважна для грубых тканін гаспадарчага прызначэння ды для віцця вяровак. Ніткі фарбавалі натуральнымі фарбавальнікамі з кветак, траў, кары дрэў, таму традыцыйная гама беларускіх народных тканін стрыманая і няяркая. Толькі з канца XIX ст. выкарыстанне прамысловых нітак і хімічных фарбавальнікаў прыкметна ўзбагаціла іх каларыстыку, адпаведна ўскладніліся і ўзбагаціліся характар і кампазіцыя дэкору.
    I ўсё ж найбольш тыповыя для беларусаў белыя тканіны з ільну з далікатным малюнкам, які ствараўся своеасаблівай тэхналогіяй ткацтва ці чаргаваннем адбеленых (кужэльных) і неадбеленых (суравых) ільняных нітак. Кампаненты адзення, вырабы дэкаратыўнаабрадавага прызначэння (ручнікі, абрусы) з адбеленага ільну аздаблялі вышыванымі ці вытыканымі ўзорамі агульнаславянскага ромбагеаметрычнага характару сімвалічнага чырвонага колеру.
    Для ткацтва ўжывалі вядомыя са старажытнасці гарызантальныя станкікросны. Самая простая іх канструкцыя дазваляла атрымліваць звычайнае льняное палатно, якое было асноваю для большасці тэкстыльных вырабаў. Пры гэтым пэўны дэкаратыўны эфект можна атрымліваць нават без нейкіх дадатковых прыстасаванняў. Напрыклад, увядзенне каляровых нітак у аснову ці ўток дае паласатую ці клятчастую тканіну. Калі ж пэўным чынам прабіраць у бёрда ніткі асновы і пракідваць уток з пропускамі, атрымліваецца прыгожая разрэджаная структура.
    Прыкметна ўзбагачае фактуру тканіны невялікае ўскладненне кроснаў ці прымяненне простых дадатковых прыстасаванняў. Звычайныя кросны маюць два ніты (нічальніцы, рамізкі), варта ж падвесіць яшчэ некалькі магчымасці ткачыхі нашмат пашыраюцца. Традыцый
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    142
    АДВЕЧНАЯ ПЕСНЯ КРОСНАЎ
    Палатняныя сувоі. Семежава Капыльскага раёна
    ным і найбольш пашыраным было ткацтва на чатырох нітах, з канца XIX ст. пэўна, пад уплывам рамесніцкіх школмайстэрняў папулярнасць набывае шасці, васьмі, дзесяці, дванаццаціі нават шаснац
    цацінітовая тэхніка ткання. Тканіны ў гэтай тэхніцы вызначаюцца ха
    рактэрнай рэльефнай паверхняй і геаметрычным малюнкам з квадратаў і прамавугольнікаў. Найбольш адметна ітрадыцыйна выглядаюць вырабы (абрусы, ручнікі, тканіны для адзення) характэрнай серабрыста
    3. Кравец. Ручнік. Закладное ткацтва. Семежава Капыльскага раёна
    шэрай каларыстыкі, вытканыя з адбеленых і неадбеленых ільняных нітак. У XX ст. каларыстыка шматнітовых тканін, галоўным чынам посцілак, узбагацілася за кошт каляровыхуточных шарсцяных нітак.
    Уся тая арнаментальная разнастайнасць, якой вызначаюцца традыцыйныя беларускія ручнікі, абрусы, адзенне і іншыя вырабы бытавога, абрадавага і дэкаратыўнага прызначэння, дасягнута прымяненнем так званай бранай тэхнікі. Уточная нітка, якая пракідваецца ў прабраную на дошкубральніцу аснову па ўсёй яе шырыні, утварае выразны ромбагеаметрычны арнамент, негатыўна паўтораны з адваротнага боку тканіны. Арнаментальныя матывы браных тканін досыць разнастайныя, але ў цэлым геаметрычныя ці моцна геаметрызаваныя: дробныя шашачкі, ромбы, трохкут
    143
    Т. Міхалькевіч. Дыван. Аднабаковы перабор. Паставічы Старадарожскага раёна
    нікі, слупкі, крыжападобныя фігуры, васьміканцовыя разеткі і інш. Каларыстыка традыцыйна белачырвоная, з канца XIX ст. дадалося крыху чорнага, радзей сіняга, жоўтага і іншых колераў.
    Пэўна, не меншай старажытнасцю вызначаецца і закладное ткацтва. Кожны элемент дэкору вытыкаецца ручным закладваннем у зеў асновы ўточных нітак (зноў жа, пераважна чырвоных), якія ўтвараюць выразны, важкі арнамент з досыць буйных і простых геаметрычных матываў звычайна на канцах абрадавых ручнікоў.
    3 пачатку XX ст. традыцыйныя, але марудныя і карпатлівыя браная і закладная тэхнікі паступова выцясняюцца іншымі, у прыватнасці, двухбаковым пераборам (перабіранне, у матузы). Гэтая тэхніка дазволіла вытыкаць дэкаратыўныя посцілкі і дываны са складанымі сеткавымі, бардзюрнымі і дывановымі кампазіцыямі дэкору не толькі геаметрычнага, але і расліннага, зааморфнага і іншага характару. Каларыстыка такіх вырабаў таксама двухкаляровая, з негатыўным паўторам малюнка на адвароце, але звычайна ўжо не белачырвоная, а самых розныхіншыхспалучэнняў: белы з сінім, белы з зялёным, чырвоны з чорным і інш. Як бачым, двухбаковы перабор увасобіў характэрную для таго часу тэндэнцыю адыходу ад старажытнай сімволікі колеру і дэкору і звароту да яўнай дэкаратыўнасці.
    В. Гладкая. Фрагмент дэкору дывана. Двухбаковы перабор. Праснакі Капыльскага раёна
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    144
    АДВЕЧНАЯ ПЕСНЯ КРОСНАЎ
    Яшчэ больш ярка гэта выявіў аднабаковы перабор (закладанне, выкладанне, у матрушкі), асабліва папулярны з пасляваенных часоў. Кожны асобны элемент арнаменту пракладваецца ў аснову ўручную, што дае магчымасць выкарыстоўваць уточныя ніткі (звычайна шарсцяныя) розных колераў. Гэта куды больш марудная тэхніка, чым двухбаковы перабор, але вынікі таго вартыя: атрымліваюцца яркія, дэкаратыўныя, каларыстычна насычаныя, разнастайных малюнкаў кампазіцыі, паліхромны дэкор якіх звычайна аб’ядноўваецца і падкрэсліваецца глыбока чорным фонам асновы. Аднабаковы перабор вызначаецца досыць лёгка: з адваротнага боку посцілкі ці дывана малюнак адсутнічае, толькі тырчаць шматлікія хвосцікі рознакаляровых уточных нітак.
    У розныя часы і ў розных рэгіёнах Беларусі бытавалі і іншыя тэхнікі ткацтва хутчэй разнавіднасці асноўных: выбарная, пяцельчатая, ажурная