• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народнае мастацтва  Яўген Сахута

    Народнае мастацтва

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 180с.
    Мінск 2015
    70.28 МБ
    сць і манументальнасць.
    У цэнтральных раёнах Брэсцкага Палесся насычанасць арнаменту і яго колькасць прыкметна змяншаюцца, дасягаючы гранічнай далікатнасці ў Іванаўскім раёне. Вузенькія, з вельмі дробным узорам палоскі арнаменту размяшчаюц ца толькі па самым версе рукавоў, на манжэтах, па ніжнім краі фартуха. Такую суцэльную белізну ажыў
    Жанчыны ў традыцыйным адзенні.
    Пінскі павет.
    Фота I. Сербава. 1912 г.
    ляюць гарсэты з яркай прамысловай тканіны, аздобленыя вышыўкай і аплікацыяй. Спадніца звычайна аднатонная, чырвонага колеру, з не
    калькімі вузенькімі палоскамі па падоле. Завяршаў комплекс шырокі вязаны пояс чырвонага колеру, завязаны такім чынам, што яго канцы з доўгімі махрамі звісалі на фартух.
    Далей на ўсход (Піншчына) дэкор зноў набывае насычанасць, размяшчаецца на рукавах і фартуху ў некалькі палос рознай шырыні. Геаметрычны ўзор, выкананы браным ткацтвам, нярэдка чаргуецца з вышыванымі крыжыкам расліннымі матывамі. Акрамя беласнежнай, арнаментаванай толькі па канцах наміткі бытавалі таксама чапцы і хусткі.
    Уключэнне расліннай арнаментыкі становіцца яшчэ больш прыкметным на Усходнім Палессі. Строгасць колеравага вырашэння касцюма Заходняга Палесся, дзе пераважалі белы і чырвоны колеры, змяняецца паліхроміяй. На паўночным усходзе Гомельшчыны (Калінкавіцкі, Светлагорскі, часткова Мазырскі раёны), такая тэндэнцыя яшчэ не надта выразная, пераважае традыцыйная белачырвоная гама. Аднак у арнаменце, выкананым звычайна крыжам, прыкметнае месца займаюць раслінныя матывы. Арнамент, звычайна сканцэнтраваны ў шырокай папярочнай паласе ў верхняй частцы рукава, складаецца з некалькіх буйных матываў рамбічнага характару. Ніжэй размяшчаецца
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    168
    ПА АДЗЕННІ СУСТРАКАЮЦЬ
    больш лёгкі і празрысты раслінны арнамент, часам у выглядзе косай сеткі, на скрыжаваннях якой маленькія стылізаваныя кветачкі. У многіх выпадках рукавы і грудзіна ўпрыгожваліся арнаментам у выглядзе дрэва, што, відаць, адлюстроўвае пашыраны ў гэтых мясцінах культ Дрэва жыцця. У адным зтутэйшых комплексаў кашуля і суконны ці льняны фартух (крыска, запаска) вышыўкай аздаблялі і ніжнюю частку кашулі. Спадніца ў комплексе, які складаўся з кашулі, спадніцы, фартуха і гарсэта, звычайна мела чырвонамалінавы колер у буйную клетку з чорных, зялёных, белых палосак.
    Большай разнастайнасцю вызначаюцца фартухі белыя льняныя з вышыўкай геаметрычнага і расліннага характару, звычайна сканцэнтраванай у ніжняй частцы, ці надзвычай маляўнічыя, насычаныя па каларыце і арнаментацыі шарсцяныя, узор якіх нярэдка выкананы тыповым для гэтых мясцін закладным ткацтвам. Ці не найбольш яркая дэталь тутэйшага касцюма гарсэт з чорнага сукна ці аксаміту, багата аздоблены паліхромнай аплікацыяй, чырвонай, жоўтай, зялёнай тасьмой, рознымі гузікамі і нашыўкамі. Яго дэкор гарманічна спалучаецца з агульным строем касцюма, стварае мажорны, шматфарбны каларыт.
    На поўдні Усходняга Палесся, па суседстве з Украінай, у дэкоры адзення пераважае паліхромія. Вышываныя крыжыкам ці гладдзю раслінныя матывы чырвоных, сініх, зялёных, жоўтых колераў укрываюць рукавы кашуль, фартухі, пераходзяць на хусткі, аздабляюць кароткія гарсэты блакітнага, бардовага, сіняга, чорнага колераў. Спадніцы бываюць нетолькі клятчастыя, але і аднатонныя, затое розных колераў: чырвоныя, зялёныя, чорныя, блакітныя. На свята ці ў іншых урачыстых выпадках іх спераду падтыкалі за пояс, каб была відаць вышываная сарочка, што надавала тутэйшаму адзенню своеасаблівы мясцовы каларыт. Часта сустракаецца аплікацыя з прамысловых тканін, асабліва на гарсэтах, а таксама на ніжнім краі спадніц. Увогуле адзенне паўднёвага ўсходу Гомельскага Палесся выразна адлюстроўвае працэс узрастання дэкаратыўнасці, характэрны для беларускага народнага мастацтва пачатку XX ст. Пэўна, не абышлося і без уплываў украінскай культуры.
    3 гэтай досыць аднароднай карціны традыцыйнага адзення жанчынпаляшучак прыкметна вылучаецца каларытны, архаічны касцюм насельніцтва палескіх мястэчак: Турава, Століна, ДавыдГарадка. Шылі яго звычайна з прамысловых тканін, але сам характар касцюма сведчыць пра яго глыбокую старажытнасць. Тутэйшыя мяшчанкі насілі доўгія, цёмнага колеру спадніцысукні з пакупной тканіны, часта аздобленыя ўнізе палосамі серабрыстага галуна. Звычайна да іх прышывалі
    169
    гарсэты (кабат, шнуроўка) з аксаміту. Цёмнага колеру быў і фартух, тканы ці аздоблены набойкай. У комплекс уваходзіў шырокі плецены ці тканы малінавачырвоны пояс. Туга зацягнуты крыху вышэй таліі, завязаны ззаду, ён надаваў фігуры мяшчанкі асаблівую зграбнасць і веліч.
    Але, бадай, самы экзатычны кампаненттакога касцюма галаўны ўбор замужніх жанчын у выглядзе высокага цюрбана (галава, галовачка). Па сутнасці, гэта адзін з варыянтаў пашыранай па Палессі наміткі, але яго своеасаблівая канструкцыя, зрокава як быццам вельмі цяжкая, надае касцюму характэрны толькі для гэтых мясцін каларыт. Асаблівасцю такога комплексу было і ўжыванне вялікай колькасці аздоб, гэткіх жа масіўных і дабротных: ланцужкоў, крыжыкаў, пярсцёнкаў, абразкоў, пацерак і інш.
    Жаночае адзенне Падняпроўя вызначаецца перавагай белага колеру вышыўкай белымі ніткамі па белым фоне кашулі. Шырока прымяняліся мярэжкі, гафтаванне, маршчэнне. Характэрны для гэтага рэгіёна своеасаблівы тып андаракаў з прышыўным гарсэтам (ліфам, кабатам) ці яшчэ больш адметны кампанент пад характэрнай мясцовай назвай «саян», што нагадваў сукенку без рукавоў або рускі сарафан. Гэта яўнае сведчанне ўзаемаўплываў культур суседніх народаў.
    Галаўнымі ўборамі служылі чапцы (павойнікі) ці наміткі, павязаныя на цвёрдую аснову (абруч, тканку) такім чынам, што канцы агіналі падбародак і апускаліся на грудзі справа.
    Традыцыйны жаночы касцюм паўночнай часткі Беларусі (Падзвіння, Панёмання) у дэкаратыўных адносінах больш сціплы і стрыманы. Вышываны чырвоны (часам сіні) арнамент геаметрычнага характару досыць просты, яго дапаўняюць карункі ці мярэжка. Разнастайнасцю вызначалася паясное адзенне: палатняныя спадніцы, саяны са шматнітовых тканін, клятчастыя андаракі, узорыстыя «дрыліхі» з паўсукна на льняной аснове. Характэрна для Паазер’я шырокае прымяненне набойкі, таму ў каларыстыцы пераважае блакітны колер.
    Сялянкі з Вілейшчыны ў традыцыйным адзенні. Фота пачатку XX ст.
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    170
    ПА АДЗЕННІ СУСТРАКАЮЦЬ
    Сяляне ў зімовым адзенні. Кульшычы Слаўгарадскага раёна.
    Фота пачатку XX ст.
    Ужо ў канцы XIX ст. у паўночнай частцы Беларусі заўважаецца інтэнсіўны працэс выцяснення традыцыйнага народнага касцюма, таму даўняя намітка сустракаецца рэдка, яе выцеснілі хусткі. Бытаваў таксама чапец у выглядзе каптура з навушнікамі, які скарыстоўваўся як самастойны галаўны ўбор (паўночная Міншчына) ці ў комплексе з хусткай, якую завязвалі на чапец.
    Вядома, гэта далёка не ўсе рэгіянальныя асаблівасці, ужо не кажучы пра мясцовыя адметнасці традыцыйнага жаночага адзення, тым больш што яно мяняла характар яшчэ і ў розныя часы свайго бытавання. Але, думаецца, і гэтага дастаткова для ўсведамлення высокага пачуцця прыгажосці, беражлівых, але пры гэтым творчых адносін да мясцовых традыцый, надзвычайнага майстэрства, што выявіліся ў стварэнні жаночага адзення, асабліва святочнага. Лішняе пацвярджэнне таго, што пачуццё прыгажосці ўласцівае жанчынам заўсёды і ўсюды.
    Мужчынскае адзенне такой рэгіянальнай разнастайнасцю не вызначаецца. Практычна паўсюль яно ўключала кашулю (сарочку), штаны (нагавіцы, парты) і пояс. Летам на галаву надзявалі саламяны капялюш (брыль), зімой валяную з воўны шапку накшталт каўпака з загорнутымі ўверх палямі (магерка). На поўначы Беларусі дапаўненнем часта служыла безрукаўка (жылет, камізэлька), а галаўным уборам часцей служыў картуз, што сведчыць пра ўплыў гарадской культуры.
    Больш сціпла выглядаў мужчынскі касцюм і ў дэкаратыўных адносінах. Святочную кашулю з белага льнянога палатна дэкаравалі вышыўкай на грудзіне, вузкія яе палоскі ішлі па каўняры, манжэтах, падоле.
    Бадай, найбольш дэкаратыўны кампанент мужчынскага касцюма пояс, якім падпярэзвалі выпушчаную на штаны кашулю. На поясе
    171
    Моладзь у традыцыйных строях пачатку XX ст. Лешня Капыльскага раёна
    насілі скураную сумачку (каліту), грэбень, кісет, за яго затыкалі прылады працы нож, сякеру. I наогул з’яўленне мужчыны без пояса на людзях лічылася такім жа непрыстойным, як жанчыне проставалосай.
    Мабыць, якраз адсюль паходжанне ца», «апраставалосіцца».
    Як мужчынскія, так і жаночыя паясы досыць разнастайныя і выкананнем, і памерамі, і дэкорам. Іх плялі, звівалі, вязалі шыдэлкам ці пруткамі, ткалі «на дошчачках», «на ніту», «на бёрдзечку», шырынёю ад аднаго да некалькіх дзясяткаў сантыметраў, даўжынёю да трох метраў, канцы завяршалі кутасамі, махрамі, пампонамі. Непаўторнасцю і разнастайнасцю вызначаецца арнаментыка паясоў (хоць на Палессі бытавалі і аднатонныя чырвоныя). Дробнаўзорысты выразны малюнак геаметрычнага характаруў некалькі колераў рытмічна паўтараецца
    папулярных выразаў «расперазац
    Хлапец у традыцыйным адзенні пачатку XX ст. /\ешня Капыльскага раёна
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    172
    ПА АДЗЕННІ СУСТРАКАЮЦЬ
    Жанчына ў традыцыйнай свіце. Маларыцкі раён
    па ўсёй даўжыні пояса, бясконца вар’іруецца на кожным новым вырабе. Пра разнастайнасць матываў сведчаць і іх арыгінальныя мясцовыя назвы: «васьмёрка», «грэбелька», «капыцікі», «ланцужок», «дарожка», «рачок», «крыжык», «елачка», «вароніна вочка», «кветачка», «двайны пруцік» і інш.
    Такая ўвага да аздаблення паясоў тлумачыцца той асаблівай роляй, якая адводзілася ім у народных абрадах, перш за ўсё вясельных. Часам іх атрымлівалі ў падарунак усе ўдзельнікі вяселля, пра што задоўга да яго павінна была паклапаціцца будучая нявеста. Пояс разам з ручніком клалі пад ногі маладым у час вянчання, на поясе маладую вялі да стала. Пояс маладая чапляла на вароты, клала на вясельны стол, развешвала ў свірне, клеці, хляве, каб новая сям’я жыла шчасліва і заможна, кідала на печ, прыязджаючы ў дом жаніха. Поясам спавівалі немаўлят, верачы ў яго цудадзейную, ахоўную сілу, абвязвалі першы сноп новага ўраджаю, які ставілі на покуці ў хаце. А ўвогуле ў кожным рэгіёне ці мясцовасці маглі быць і свае шматлікія звычаі, звязаныя з паясамі, і хар