Народнае мастацтва
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 180с.
Мінск 2015
ы») і геаметрычнага («дарогі», «зубчыкі», «капыты») характару. Чаргуюцца яны з гладкімі аднатоннымі палосамі чорнымі, карычневымі, бардовымі, зялёнымі. Лепшыя ўзоры такіх посцілак і дываноў звяртаюць на сябе ўвагу вытанчанай каларыстычнай гамай, выразнай кампазіцыяй, яркай дэкаратыўнасцю, характэрнай для сучасных тканых вырабаў.
Яшчэ адна адметная з’ява сярод мастацкіх тканін Панямоння двухасноўныя (падвойныя) дываны, якія займаюць кампактную зону беларускапольскага памежжа. З’за вузкалакальнасці пашырэння такіх вырабаў яны атрымалі назву «гродзенскіх», хоць у старажытнасці былі вядомы ў многіх краінах Заходняй і Паўночнай Еўропы.
Як прадукт старажытнай высокаразвітай культуры, двухасноўныя дываны і тэхналогіяй выканання, і характарам дэкору прыкметна адрозніваюцца ад традыцыйных мясцовых тканін. Характэрнай тэхналагічнай асаблівасцю іх з’яўляецца тое, што выраб складаецца з двух слаёў, злучаных у арнаментаваных частках, па краях арнаменту, дзе ніткі ўзору пераходзяць у фон і наадварот. Таму дэкор іх заўсёды двухкаляровы, кантрасны: чорнажоўты, залацістакарычневы, чорназялёны, чырвонасіні, шэрафіялетавы і інш. Чысташарсцяныя двухслойныя вырабы з густымі доўгімі махрамі і досыць буйным выразным малюнкам крыху нязвыклага дэкору здаўна прызначаліся для абрадавых мэтаў, галоўным чынам для выкарыстання ў вясельных абрадах. Але ў другой палове XX ст. працаёмкім ткацтвам двухасноўных дываноў займаліся толькі лічаныя майстрыхі, сёння традыцыю прадаўжае
В. Белакоз. Фрагмент Авухасноўнага дывана. Гудзевічы Мастоўскага раёна
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
156
АДВЕЧНАЯ ПЕСНЯ КРОСНАЎ
і развівае Вера Белакоз у Гудзевічах Мастоўскага раёна; яе творчасць унесена ў Дзяржаўны спіс гісторыкакультурных каштоўнасцей Беларусі.
Традыцыйны мастацкі тэкстыль Цэнтральнай Беларусі сінтэзуе ў сабе многія асаблівасці вырабаў суседніх рэгіёнаў. У паўночных раёнах, як і на суседніх Панямонні ці Паазер’і, ужоў канцы XIX ст. прыкметна выявіўся ўплыў гарадской культуры і прамысловай прадукцыі, што хутка выцеснілі з побыту традыцыйнае адзенне. Тутэйшыя шматнітовыя ручнікі і абрусы ў дэкаратыўных адносінах досыць стрыманыя і выяўляюць характэрную для паўночнага захаду Беларусі манахромнасць белашэрага геаметрычнага малюнку. Яшчэ ў перадваенныя часы бытавалі клятчастыя чатырохнітовыя посцілкі, тады ж стаў набываць пашырэнне і двухбаковы перабор з прыкметнай схільнасцю да пераймання «капавых» матываў і кампазіцый.
Куды большай разнастайнасцю вызначаецца традыцыйны тэкстыль паўднёвай часткі Цэнтральнай Беларусі, вядомай пад агульнай назвай Случчына, што ўключае Слуцкі і суседнія раёны Мінскай вобласці. Багатыя традыцыі тутэйшага ткацтва яшчэ ў XVIII ст. паслужылі асновай для арганізацыі славутай Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў, якая ў сваю чаргу аказала ўплыў на мясцовае ткацтва. Побач з традыцыйнымі тэхнікамі мастацкага ткацтва (бранай, закладной) у рэгіёне ўжо ў пачатку XX ст. сталі актыўна выкарыстоўвацца новыя шматнітовая і пераборная; старажытныя прыёмы лікавага шыцця ромбагеаметрычнай арнаментыкі спалучаліся з адвольнай паліхромнай гладдзю расліннага характару. Тут яшчэ ў перадваенныя гады бытаваў традыцыйны комплекс жаночага адзення адзін з найбольш разнастайных і памастацку распрацаваных.
Як і ў іншых рэгіёнах Беларусі, традыцыйныя ўтылітарнадэкаратыўныя і абрадавыя шматнітовыя тканіны Случчыны вызначаюцца характэрным шашачным малюнкам «у кругі», «у ваконцы». Белашэрыя прамавугольнікі і квадраты розных памераў кампануюцца ў буйныя кругавыя фігуры, утвараючы характэрны серабрысташэры мігатлівы малюнак, па краях абрусаў і канцах ручнікоў звычайна вытканы ў чырвонабелым варыянце.
У той жа час тыпова мясцовымі асаблівасцямі вылучаюцца ручнікі шэрагу вёсак Капыльскага раёна з адмысловым буйнарапортным чырвонамалінавым узорам па канцах, які выразна вылучаецца на белым ці белашэрым дробнаўзорыстым полі. Ткалі іх выбарнай («у матрушкі») ці шматнітовай тэхнікай, а больш старыя закладной, у XX ст. у іншых рэгіёнах Беларусі ўжо даволі рэдкай. Буйны геаметрычны арна
157
Інтэр'ер жылля. Сярэдзіна XX ст. Семежава Капыльскага раёна мент такіх ручнікоў мае характэрныя мясцовыя назвы: «шурпы» (ромбы), «паўшурпы» (паўромбы), «малаты», «сталы», «звязда» і інш. Складзены з вельмі простых, буйных, лаканічных элементаў, ён глядзіцца важка, выразна, манументальна. Апошнім часам майстрыхі Семежаўскага цэнтра ткацтва аднавілі практычна забыты від мясцовага тэкстылю, сёння ён уключаны ў Дзяржаўны рэестр гісторыкакультурных каштоўнасцей Беларусі.
Надзвычайнай разнастайнасцю і багаццем арнаментыкі вызначаюцца больш познія пераборныя тканіны. Пераважае, праўда, традыцыйны белашэры каларыт, але ўражвае багацце матываў геаметрычных («кругі», «вакенцы», «зоркі», «бубны», «маланкі», «калатушкі», «шпоры», «шахінь»), раслінных («вяночак», «ландыш», «дуб», «дубовы ліст», «васілёк», «лянок»), зааморфных («сабачкі», «каты», «вавёркі», «ільвы», «гускі»), Папярочнымі радамі яны суцэльна ўкрываюць поле ручнікоў, ствараючы бясконцы рытм серабрыстадымчатага малюнка.
Характэрнай мясцовай адметнасцю вызначаюцца пераборныя ручнікі з арнітаморфнымі матывамі. Аснову дэкору складаюць, як правіла, дзве птушкі, звычайна галубы, папарна размешчаныя па ўсім полі. Колеравая гама белаблакітная, беласіняя, часам белазялёная, белакарычневая. Канцы («хвасты») ручнікоў сярэдзіны XX ст.
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
158
АДВЕЧНАЯ ПЕСНЯ КРОСНАЎ
Ручнікі ў тэхніцы двухбаковага перабору.
Сярэдзіна XX ст. Кіявічы
Капыльскага раёна
В. Гладкая. Фрагмент дывана ў тэхніцы аднабаковага перабору. Праснакі Капыльскага раёна
нярэдка аздаблялі прышытымі ўпоперак каляровымі стужкамі ці палоскамі стракатых прамысловых тканін, што складае іх характэрную мясцовую адметнасць. Хоць каларыстыка і дэкор такіх ручнікоў адносна познія, але на Случчыне яны паспелі арганічна ўключыцца ў традыцыйныя вясельныя абрады, былі іх неабходным атрыбутам.
Традыцыйныя мясцовыя посцілкі мала чым адрозніваюцца адтакіх жа вырабаў з суседніх рэгіёнаў. Шматнітовыя клятчастыя вырабы звычайна двухкаляровыя, стрыманай каларыстыкі: чорнабардовыя, охрыстачырвоныя, чорнабелыя і г. д. У пасляваенныя часы клетка пабольшала, каларыстыка ўзбагацілася, нярэдка ўражваючы самым неверагодным спалучэннем розных колераў. У значнай ступені паспрыяла гэтаму замена натуральных матэрыялаў (ільну, воўны) штучнымі (акрылам, віскозай), як і супрацоўніцтва мясцовых ткачых са Слуцкай фабры
159
Юная ўдзельніца святаконкурсу «Матчыны кросны»
кай мастацкіх вырабаў з яе пастаянным імкненнем «асучасніваць» традыцыйнае ткацтва.
Але найбольшую адметнасць мясцоваму народнаму тэкстылю надаюць іншыя вырабы. У пасляваенныя часы значнае пашырэнне набываюць дэкаратыўна насычаныя пераборныя тканіны з паліхромным дэкорам на чорным фоне. Асабліва вызначаюцца посцілкі і дываны з разнастайнымі расліннымі і зааморфнымі матывамі, вытканыя аднабаковым пераборам. Вельмі характэрны і папулярны, напрыклад, матыў «вазоны», што раўнамерна запаўняе ці ўсё поле дывана, ці толькі яго цэнтральную частку, прычым кампазіцыя вызначаецца выразнай вертыкальнасцю, з разлікам размяшчэння дывана на сцяне над ложкам. Нярэдкія матывы вянкоў, асобных кветак, лістоў, зорак і г. д., навеяныя навакольнай прыродай. Шчыльна закампанаваныя або вольна раскіданыя на плошчы дывана, такія матывы ствараюць уражанне квітнеючага лугу, хоць такая адвольнасць уяўная, паколькі дэкор будуецца ў пэўным рытме ў адпаведнасці з тэхналогіяй ткацтва. Некаторая наіўнасць дэкору, яго нетрадыцыйнасць у вочы асабліва не кідаюцца, на першы план выступае тыпова народная шчырасць, непасрэднасць, жыццярадасная дэкаратыўнасць. Як вобразна казала адна з лепшых ткачых Случчыны Ганна Паляшчук (Макраны Капыльскага раёна): «Зойдзеш зімою ў хату і нібыта вернешся ў май...»
Шэраг тэкстыльных вырабаў беларускіх майстрых выразнымі рэгіянальнымі ці лакальнымі асаблівасцямі не вызначаецца. Узяць, напрыклад, папулярныя і ў горадзе, і ў вёсцы тканыя дарожкі і круглыя вязаныя дыванкі («ходнікі», «напамоснікі») з абрэзкаў тэкстылю. У традыцыйным побыце беларусаў яны бытавалі даўно, для іх вырабу
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
160
АДВЕЧНАЯ ПЕСНЯ КРОСНАЎ
Ткачыха I. Яскевіч і яе ходнікі. Камуна Любанскага раёна
скарыстоўвалі розныя зношаныя тканіны, рэшткі адзення, абрэзкі прамысловай мануфактуры і інш. Апошнім часам назіраецца прыкметнае абуджэннем цікавасці да такіх вырабаў, іх можна бачыць і ў гарадскім інтэр’еры. Ткаць іх няцяжка, звычайным палатняным перапляценнем, скарыстоўваючы для асновы любыя ніткі, якінебудзь тонкі шнур, шпагат, а на ўток абрэзкі тканін, капрону, розныя стужкі, тасьму і інш. Попыт на такія вырабы выклікаў нават адраджэнне своеасаблівага промыслу, майстрыхі ткуць іх цэлымі рулонамі для продажу метражом.
Ткуць ходнікі звычайна «як рука павядзе», папярочнапаласаты дэкор пераважна бессістэмны, але прыгожы нават гэтай адвольнай стракатасцю. Аднак нярэдка ткачыхі спецыяльна падбіраюць уточны матэрыял, кампануюць шырокія аднакаляровыя палосы, чаргуюць іх з вузенькім адбіўкамі іншага колеру. Ствараецца бясконцы папярочнапаласаты рытм, прывабны перш за ўсё сваёй непаўторнасцю, у кожным разе у каларыстычных адносінах, паколькі ў справу ідуць розныя выпадковыя абрэзкі і адыходы тканін. Вызначыць якіянебудзь рэгіянальныя ці хоць бы нацыянальныя адметнасці гэтага віду тэкстылю справа маларэальная. Папярочнапаласатую дарожку ці вязаны шыдэлкам круглы дыванок з Палесся наўрад ці адрозніш ад падобных з Паазер’я ці нават з рускай Поўначы. Тлумачыцца гэта, вядома, не якімінебудзь
161
узаемазапазычаннямі, а аднолькавай тэхналогіяй, якая дыктуе і аналагічны характар дэкору, і аднолькава яркую, мажорную, часта выпадковую і стыхійную, але якраз гэтым і прывабную каларыстыку.
Падобным інтэрнацыяналізмам вызначаецца такая папулярная сёння з’ява, як шыццё розных дарожак і дыванкоў з абрэзкаў тэкстылю. Асабліва цікавыя дываны на сцены і падлогу, што ўяўляюць своеасаблівую мазаікуз рознакаляровых лапікаў у выглядзе трохвугольнікаў, ромбікаў, стужак, скампанаваных у простыя, геаметрычныя, але выразныя, сакавітыя, дэкаратыўныя кампазіцыі. Аднолькавым поспехам яны карыстаюцца і ў вёсцы, і ў горадзе, прычым папулярныя як у Беларусі, так і ў іншых краінах пад назвай «пэчварк». Таму цалкам заканамерна, што гэты від сучаснага мастацкага тэкстылю далёка не заўсёды дэманструе хоць бы апасродкаваныя сувязі з традыцыямі, a то і ўвогуле належны мастацкі густ. Майстрыхі, асабліва гарадскія, актыўна карыстаюцца досыць шматлікай, галоўным чынам замежнай літаратурай, ствараюць дэкаратыўныя пано, кампазіцыі сюжэтнатэматычнага характару і інш. Але сустракаюцца вырабы, у якіх адчуваюцца прамыя ці апасродкаваны