• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народнае мастацтва  Яўген Сахута

    Народнае мастацтва

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 180с.
    Мінск 2015
    70.28 МБ
     агульнаславянскае бардзюрнае.
    Надзвычайнай фармальнастылістычнай разнастайнасцю, насычанасцю дэкору, кантрасным супрацьпастаўленнем шчыльна запоўненых арнаментам канцоў і манахромнага сярэдніка вызначаюцца ручнікі. У цэлым для іх характэрны выразна выяўлены ромбагеаметрычны арнамент, які шчыльна ўсцілае значную частку поля. Разнастайныя мадыфікацыі ромбаў з прамымі і ламанымі адросткамі, крыжоў, квадратаў размяшчаюцца шырокімі бардзюрамі ці цэлымі ўчасткамі, утвараючы выразную, дакладную рытміку.
    Гэта, бадай, адзіная агульная рыса для падняпроўскіх ручнікоў, якая ў кожным досыць вузкім арэале набыла характэрныя мясцовыя адметнасці. Даследчыкі вызначаюць каля двух дзясяткаў варыянтаў іх дэкору. Так, ручнікі паўночнай часткі Падняпроўя (Аршаншчына, Дубровеншчына, Шклоўшчына) дэманструюць разнастайныя варыянты буйных ромбаў з адросткамі і кручкамі, скампанаваных у выразныя бардзюры, якія нярэдка чаргуюцца з вузкімі неарнаментаванымі палоскамі. Ніжні бардзюр самы шырокі, можа ўключаць усяго тры элементы, наступныя звужаюцца, чым ствараецца паступовы пераход ад арнаментаваных канцоў ручніка да белай сярэдзіны, прычым варыянты ўзору ў кожным бардзюры розныя.
    Іншым характарам вызначаецца кампазіцыя дэкору ручнікоў паўднёвай часткі Падняпроўя. Густы, насычаны дэкор кампануецца ў бардзюры аднолькавай шырыні па канцах ручнікоў, выразна аддзяляючыся ад белага гладкага ці фактурнага поля. На самым ускрайку
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    150
    АДВЕЧНАЯ ПЕСНЯ КРОСНАЎ
    Л. Кавалёва. Ручнікі. Неглюбка Веткаўскага раёна
    Ручнік з дэкорам у тэхніцы бранага ткацтва пачатку XX ст.
    Аршанскі раён
    Гомельшчыны (Гомельскі, Добрушскі, БудаКашалёўскі раёны) бардзюры ўвогуле амаль не выяўляюцца, аднолькавыя рамбічныя матывы густа і шчыльна ўсцілаюць усю дэкараваную частку ручніка. Вышэй на поўнач (Чачэршчына, Краснапольшчына) бардзюры пачынаюць вылучацца, нават перабівацца гладкімі палоскамі, надаючы кампазіцыі своеасаблівую рытміку.
    Найбольш выразна гэта выяўляюць шырокавядомыя ручнікі Веткаўшчыны, асабліва з Неглюбкі і навакольных вёсак. Шчыльны, насычаны чырвоны арнамент з бардзюраў рознай шырыні і малюнка перабіваецца вузкімі гладкімі палоскамі, якія раўнамерна запаўняюць і цэнтральную неарнаментаваную частку поля. Канцы ручнікоў з трох бакоў у межах арнаменту абшыты кароценькімі, у колер уточных нітак, махрамі. Такія ручнікі ткуць у Her
    151
    любцы і сёння, яны аздабляюць музейныя экспазіцыі, іх набываюць як высокамастацкія ўзоры народнага ткацтва.
    Народны тэкстыль Паазер’я выяўляе ўплыў эканамічных і культурных сувязяў рэгіёна з прыбалтыйскімі землямі і паўночназаходнімі рэгіёнамі Расіі. I хоць у цэлым у тканінах Паазер’я пераважае агульнабеларуская традыцыйная аснова, прыкметнае месца сярод іх займаюць самабытныя, тыповыя толькі для гэтага рэгіёна з’явы. Такой адметнасцю вылучаюцца, напрыклад, ручнікі з паліхромным выбарным дэкорам, нетыповым для іншых рэгіёнаў. Буйныя паліхромныя ўзоры геаметрычнага, расліннага, антрапаморфнага характару не надта густа размяшчаюцца ў некалькі папярочных радоў. Кожны вытканы выбарнай
    Ручнік канца XIX пачатку XX ст. Шаркаўшчынскі раён
    тэхнікай матыў мае розны колер: чырвоны, чорны, жоўты, блакітны. Узоры нібы вышываныя, часам нават стракатыя і ў кожным разе не зусім звыклыя.
    Яшчэ больш арыгінальна выглядаюць ручнікі з адным буйным матывам геаметрычнарасліннага характару, што займае ўсё поле па канцах. У адных выпадках досыць выразна чытаецца матыў вазона або Дрэва жыцця з буйнымі, умоўна вырашанымі ці то кветкамі, ці то гронкамі, у другіх сіметрычна закампанаваныя буйныя 48канцовыя фігуры зноў жа яўна расліннага, але моцна геаметрызаванага характару. Такая тыпова мясцовая, крыху незвычайная раслінная (хоць і архаічнагеаметрызаваная) арнаментыка, што адрозніваецца ад традыцыйнай агульнабеларускай ромбагеаметрычнай, а таксама папулярныя ў гэтым рэгіёне, але ўвогуле нетыповыя для беларускага народнага тэкстылю антрапаморфныя матывы сведчаць пра даўнія міжэтнічныя кантакты.
    Што да тканін утылітарнадэкаратыўнага прызначэння, то яны ў большасці сваёй захавалі традыцыйную мясцовую стрыманасць каларыстыкі, геаметрычнасць дэкору, выразнасць кампазіцыі. Хоць у рэгіёне ўжо ў канцы XIX ст. стала пашырацца больш дасканалае ткацкае абсталяванне, засвойвацца новыя тэхналогіі ткацтва (шматнітовае, розныя віды перабору), на каларыстыку і кампазіцыю дэкору вырабаў гэта, відаць, асабліва не паўплывала. Адносна дробны, пераважна геа
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    152
    АДВЕЧНАЯ ПЕСНЯ КРОСНАЎ
    Інтэр'ер традыцыйнага жылля канца XIX ст. Панямонне
    метрычны арнамент раўнамерна размяшчаецца па ўсім полі посцілак, утвараючы сеткавую кампазіцыю. Каларыстыка звычайна небагатая, пераважна двухкаляровая, найбольш папулярныя спалучэнні чорны з белым, малінавым або аранжавым, белы з зялёным або сінім і інш.
    Асаблівую адметнасць народнаму тэкстылю Паазер’я надаюць ажурныя тканіны «рэдчыкі». Характэрная іх асаблівасць сятчастая структура, якая атрымліваецца пры разрэджанай праборцы ў бёрды
    М. Гушча. Ручнікі. Гарадок
    153
    нітак асновы і пропускам незатканых нітак утку. Разрэджаныя ніткі асновы і ўтку перавівалі іголкай. Атрымліваліся квадрацікі палатнянага перапляцення, якія чаргаваліся з ажурнымі прасветамі; тканіны вызначаліся характэрнай дробнаўзорыстай карункавай вытанчанасцю. Ажурнай тэхнікай ткалі фіранкі на вокны, полагі для ложкаў, ручнікі, абрусы, сурвэткі.
    У канцы XIX пачатку XX ст. разрэджаныя тканіны сустракаліся і ў іншых рэгіёнах Беларусі, як і на сумежных расійскіх тэрыторыях. Але менавіта ўсходняя частка Паазер’я аж да сярэдзіны XX ст. складала кампактны арэал іх бытавання. Аднак і тут гэты самабытны відткацтва мог бы стаць набыткам мінулага, калі б не актыўнасць і руплівасць майстроў Гарадоцкага дома рамёстваў і фальклору, якія па крупінках, рэдкіх ацалелых узорах адрадзілі ўнікальную традыцыю. Нядаўна разрэджанае ткацтва Гарадоччыны было ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыкакультурных каштоўнасцей краіны.
    У параўнанні з іншымі рэгіёнамі Беларусі, на Панямонні хатняе ткацтва масавага характару не мела, паколькі тут раней чым дзе яно стала выцясняцца прамысловай прадукцыяй. Тым не менш вырабы дэкаратыўнаабрадавага і ўтылітарнадэкаратыўнага прызначэння (ручнікі, абрусы, посцілкі, дываны) не забыты тут і сёння, прычым вызначаюцца значнай разнастайнасцю. Пры гэтым яны дэманструюць прыкметны кантраст паміж практычна манахромнымі, гранічна стрыманымі ў дэкаратыўных адносінах традыцыйнымі абрадавымі вырабамі і больш познімі насычанымі, паліхромнымі тканінамі.
    Пры ўсёй сваёй тэхналагічнай разнастайнасці традыцыйныя ручнікі Панямоння вылучаюцца гранічнай дэкаратыўнай стрыманасцю, перавагай белашэрай каларыстыкі, чым яны прыкметна адрозніваюцца ад вырабаў Падняпроўя ці Палесся з іх насычанай чырвоначорнай арнаментыкай. Найбольш выразна гэта дэманструюць тыповыя для рэгіёна шматнітовыя так званыя віленскія ручнікі, традыцыі ткацтва якіх склаліся ў рэгіёне пад уплывам мануфактурнага рамяства, дзейнасці ткацкіх школмайстэрняў на Гродзеншчыне і Віленшчыне. Стрыманая белашэрая каларыстыка і геаметрычнасць дэкору выдаюць даўнія балцкаславянскія ўзаемаўплывы. Найбольш характэрны і выразны дэкор уяўляе раўнамерна размешчаныя кругавыя фігуры з квадратаў і прамавугольнікаў. Высакародны срабрысташэры малюнак нібыта мігаціць і пераліваецца ўваччу, недарэмна яго пашыраная мясцовая назва «дымкі».
    У перадваенныя часы папулярнасць набываюць пераборныя ручнікі з выразнай вертыкальнай кампазіцыяй. Каларыстыка трады
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    154
    АДВЕЧНАЯ ПЕСНЯ КРОСНАЎ
    цыйная, белашэрая, але трапляюцца і белазалацістыя, белазялёныя, белаблакітныя. Буйныя геаметрычныя і стылізаваныя раслінныя матывы ромбы, разеткі, кветкі, зорачкі раўнамерна размяшчаюцца ў адзін ці некалькі вертыкальных радоў або паабапал восевай лініі. Па краях ручніка яны драбнейшыя і прасцейшыя, часта ўтвараюць зігзагападобную акаймоўку. На сучасных вырабах, якія і сёння ткуць у некаторых вёсках Гродзеншчыны (для вясельных абрадаў, як ахвяраванне ў царкву) пераважае раслінная арнаментыка, напрыклад, аднадзве вертыкальныя хвалістыя галінкі з адросткамікветкамі.
    Гранічна стрыманай белашэрай, чорнабелай, чорнакарычневай каларыстыкай і простым клятчастым малюнкам пад агульнай назвай «дымка», «самадымка» вызначаюцца традыцыйныя шматнітовыя посцілкі. Квадраты і прамавугольнікі ўтвараюць фігуры ў кругі і авалы, якія пранікаюць адзін у адзін, як і на мясцовых ручніках. Вядомыя яны таксама на сумежных тэрыторыях Польшчы, у Літве, дзе называліся «AbiMac». Больш познія пераборныя двухкаляровыя посцілкі, пашыраныя па ўсёй Беларусі і за яе межамі, тут часцей дэманструюць розныя варыянты стылізаваных раслінных, зааморфных, арнітаморфных матываў, закампанаваных сіметрычна абапал падоўжнай восі або ў выглядзе цэнтральнага медальёна з акаймоўкай па краях. Як вобразна пісала пра такія посцілкі («капы») Ларыса Геніюш у паэме «Куфар»:
    To узорам чорным па утку зялёным, To па белым сінім, бы расой замглёным, To ў вянкі, ў алені нейк перабірана, Быццам не рукамі, а машынай ткана.
    Але, пэўна, найбольшай мясцовай адметнасцю вызначаюцца папярочнапаласатыя тканіны «пасястыя», «у вясёлку», вядомыя таксама ўкраінцам («райдугі»), палякам («пасякі»), Як ужо адзначалася, паласатыя тканіны даволі старажытныя, але перыяд росквіту іх наступае толькі ў XX ст. з пашырэннем у народным побыце дэкаратыўных вырабаў і выкарыстаннем анілінавых фарбавальнікаў. Пры гэтым у заходніх рэгіёнах Беларусі і сумежных тэрыторыях Польшчы і Украіны склаўся адметны тып такіх тканін, дакладна выяўлены ў іх назве. Вузкія палоскі блізкай колеравай гамы надаюць посцілкам асаблівы каларыт, які нагадвае вясёлку. Звычайна гэтыя палоскі кампануюцца па некалькі ў адну шырокую паласу, аддзеленую ад наступнай аднатонным фонам цёмнага колеру: чорнага, карычневага, бардовага, смарагдавазялёнага. Некаторыя ткачыхі спецыяльна падбіраюць уточныя ніткі такім чынам, што колеры пераходзяць адзін у другі як у спектры.
    155
    Такія безузорыстыя вясёлкавыя тканіны, відаць, сталі асновай для распрацоўкі іншага іх тыпу з арнаментаванымі палосамі, што спалучаюць элементы расліннага («руж