• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народнае мастацтва  Яўген Сахута

    Народнае мастацтва

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 180с.
    Мінск 2015
    70.28 МБ
     самыя асноўныя групы, што ўключаюць блізкія па сваім функцыянальным прызначэнні прадметы і вытворчыя працэсы:
    падкоўванне коней. Гэта адна з найбольш неабходных кавальскіх аперацый, што ўключала выраб падковаў, цвікоў для іх мацавання («вухналёў») і непасрэдна працэс падкоўвання. Няўмела падкаваны («закаваны») конь кульгаў, мог нават загінуць, пра няўдалага каваля разносілася нядобрая пагалоска. Бывала, што падкаваць каня кармільца сялянскай сям’і вялі да больш далёкага, але вядомага каваля, мінаючы свайго. Праўда, такое было рэдкасцю: кожны каваль імкнуўся «трымаць марку»;
    кавальскія вырабы ў народным дойлідстве. Для жыллёвых, гаспадарчых, грамадскіх пабудоў адкоўвалі клямкі, завесы, крукі, зашчапкі, накладныя і падвясныя замкі; для цэркваў, касцёлаў, каплічак крыжы на шпілі, вежы, купалы. Сюды ж можна аднесці і блізкія па характары выканання намагільныя крыжы і агароджы;
    акоўванне транспартных сродкаў калёсаў, саней, брычак, вазкоў і інш. Для іх адкоўвалі восі, шворны, атосы, шыны, рэхвы, падкосы, кранштэйны, абручы, скобы і іншыя дэталі і прыстасаванні канструкцыйнага і мастацкага прызначэння і характару;
    кавальскія вырабыўтрадыцыйным побыце: інструменты для занятку рамёствамі, сельскагаспадарчы інвентар (плугі, бароны, сярпы, косы, матыкі, драпашкі), вырабы разнастайнага бытавога прызначэння (секачы, качэргі, вілкі, чапёлы, крэсівы, трыножнікі, бязмены) і інш.
    101
    Як бачым, пераважная большасць кавальскіх вырабаў мела чыста практычнае, утылітарнае, гаспадарчае прызначэнне, мастацкія якасці іх не такія відавочныя, як, скажам, у ткацтве, вышыўцы, разьбярстве. Яно і зразумела: адна справа аздабленне святочнай вопраткі ці абрадавага ручніка. Атут падковы, плугі, абручы... Ці да мастацтва кавалю? Звычайна яны і самі пацвярджалі гэта: «Якое там мастацтва? Жалеза было мала, рабілі з яго самае патрэбнае, каб было моцна і надзейна».
    Але не варта цалкам давярацца такой празаічнай будзённасці і рацыянальнасці: добры майстар, чым бы ён ні займаўся, хоць падсвядома, але кіруецца меркаваннямі ў тым ліку і прыгажосці. Мы ўжо неаднаразова казалі, што праявы мастацкасці і дэкаратыўнасці могуць дэманстраваць вырабы нават і без нейкага дэкору, а проста дасканалых, адпрацаваных формаў. Тое ж і ў кавальстве. Жалеза матэрыял як быццам «халодны», але пасля кавальскай апрацоўкі ён дзівосным чынам мяняецца, нібыта ўбірае ў сябе цяпло чалавечай рукі. Апрацаваная малатком жалезная загатоўка траціць сваю безжыццёвасць і халоднасць. Сляды кавання, розныя ўмяціны і няроўнасці «адухаўляюць» выраб, надаюць яму пластычнасць і нават своеасаблівую скульптурнасць, чым вызначаюцца бытавыя вырабы і з іншых матэрыялаў: ганчарны посуд, даўбанае начынне, саламяныя ёмістасці і інш.
    Калі ж майстры свядома ставілі перад сабой мастацкія задачы і пры гэтым не былі абмежаваныя матэрыялам, вынікі маглі быць яшчэ больш відавочнымі. Пакінем убаку падкоўванне коней, выраб плугоў ці іншага сельскагаспадарчага інвентару чыста бытавога прызначэння. Паглядзім, ці стваралася ў сельскіх кузнях штонебудзь мастацкае.
    Пэўна, перш за ўсё гэта розныя каваныя дэталі, што выкарыстоўваліся ў народным дойлідстве. Яны выконвалі прыкметную ролю ў знадворным аздабленні народнага жылля, мясцовых сядзіб, культавых збудаванняў, таму выкоўвалі іх з асаблівай стараннем, часта парознаму дэкаравалі. Даўнія і багатыя традыцыі мастацкага кавальства ў гарадскім і местачковым дойлідстве, у афармленні культавых збудаванняў. 3 канца XIX ст. каваны метал пашыраецца і ў вёсцы, дзе да таго часу будынкі маглі ўзводзіцца без адзінай металічнай дэталі, нават без цвікоў.
    Ці не найчасцей каванымі рабілі завесы да ўваходных дзвярэй. 3 аднаго боку, яны былі больш практычныя і надзейныя, чым колішнія драўляныя «бегуны» для навешвання дзвярэй, з другога аздаблялі ўваход у жыллё. Найчасцей завеса мела выгляд гарызантальна прымацаванай да дзвярнога палатна доўгай паласы металу. Адзін канец яе скручвалі ў трубку і надзявалі на крук («гак»), увабіты ў дзвярны вушак,
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    102
    КАРУНКІ 3ПАД КАВАЛЬСКАГА МОЛАТА
    Акоўка лзвярэй царквы ў Олтушы Маларыцкага раёна
    Акоўка Азвярэй царквы ў Корчыцах Кобрынскага раёна
    другі нярэдка фігурна раскоўвалі у выглядзе ліста, ромба, трызубца, двух завіткоў і інш. Часамі такія завесы ўвогуле ператвараліся ў арыгінальныя дэкаратыўныя аздобы дзвярэй праўда, не ў сялянскім жыллі. Адмысловыя вырашэнні можна бачыць на дзвярах драўляных палескіх цэркавак: у Велямічах (Столінскі раён), Вялікіх Корчыцах (Кобрынскі раён), Олтушы і Ляхаўцах (Маларыцкі раён). Незвычайны дэкор аздабляў дзверы былога касцёла Міхала ў Цімкавічах Капыльскага раёна (на жаль, згарэў у 1985 г.). Каваныя завесы ўяўлялі сабой магутныя дубовыя галіны з лістамі і жалудамі, што маляўніча і дэкаратыўна ўкрывалі старое дрэва дзвярэй. Нельга не падзівіцца перапляценню жалезных карункаў на дзвярах касцёла ў Слабодцы на Браслаўшчыне, якія ў пачатку XX ст. адкаваў мясцовы майстар Антон Петкун.
    А колькі цікавых дзвярных клямак можна бачыць! Канструкцыйна яны паўсюль, у тым ліку і ў нашых бліжэйшых суседзяў, аднолькавыя: прымацаваная знадворку да дзвярэй дугападобная ручка і прасунуты наскрозь рычажок (слясак), на які націскаюць вялікім пальцам, каб з унутранага боку прыўзняць металічную штабку (завалу). Дык вось, верхні канец дужкіклямкі нярэдка парознаму раскоўвалі хоць бы і ў выглядзе звычайнага лісточка. Ён можа таксама раздвойвацца, закручвацца ў завіткі, нагадваць трыліснік, завяршацца крыжыкам, a то і сілуэтамі конскіх ці птушыных галовак яўна з мэтаю абярэга на ўваходзе ў жыллё.
    На паўднёвым усходзе Беларусі пераважаюць клямкі іншай канструкцыі у выглядзе масіўнага рычага, прасунутага скрозь дзвярны
    103
    вушак ці шула ў варотах. Сярод іх трапляюцца цікавыя вырашэнні ў выглядзе фігурак вужоў ці галовак бараноў, прычым не плоскія сілуэтныя, а пластычныя, аб’ёмныя, часта досыць вобразныя. Несумненна, такое вырашэнне мае даўняе сімвалічнае паходжанне.
    He забывалі кавалёў пры ўзвядзенні ці рамонце мясцовых храмаў. Якія арыгінальныя і адмысловыя ўзоры каваных крыжоў можна бачыць на купалах сельскіх цэркавак, вежах касцёлаў, вільчаках каплічак і званіц, варотах царкоўных і касцёльных агароджаў! Хрысціянскі сімвал часамі цалкам раствараецца ў перапляценні парасткаў, лісточкаў, кветак, адмыслова адкаваных з жалеза. Нібы нейкая дзівосная расліна, узнесеная ў блакіт паднябесся...
    Клямкі: a Верасніца Жыткавіцкага раёна; б Калоднае Столінскага раёна; в Суднікі Стаўбцоўскага раёна; г Клявіца Ашмянскага раёна
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    104
    КАРУНКІ 3ПАД КАВАЛЬСКАГА МОЛАТА
    Клямкі
    з зааморфнымі матывамі.
    Гомельшчына
    He абыходзілі сваёй увагай народныя майстрыкавалі і розныя віды транспартных сродкаў. Праўда, у народным побыце беларусаў, як, зрэшты, і ў іншых суседніх народаў, з’ява гэта адносна позняя. Да сярэдзіны XIX ст. сялянскія калёсы і сані амаль цалкам абыходзіліся без металічных дэталяў, а ў некаторых глухіх кутках Палесся яшчэ гадоў сто таму можна было сустрэць «босыя» (без металічных абадоў) калёсы, нават з драўлянымі восямі. Зрэшты, на палескіх пясках і балотах служылі яны доўга і няблага.
    I ўсё ж ужо з сярэдзіны XIX ст. у народным побыце заўважаецца імкненне размежаваць транспарт па меры магчымасці на рабочы, паўсядзённы і выязны, святочны. Сяляне з пэўным дастаткам, якія мелі магчымасць дазволіць сабе такую раскошу, заводзілі спецыяльныя «выязныя» калёсы (брычкі, каламажкі) I сані (вазкі). Выязны транспарт меў больш зграбныя формы, нярэдка аздабляўся разьбою ці роспісам, а таксама рознымі металічнымі дэталямі канструкцыйнага I дэкаратыўнага характару: шрубамі, заклёпкамі, колцамі, падкосамі, кранштэйнамі. Значнае пашырэнне дэкараваны выязны транспарт меў сярод заможных сялян Заходняй Беларусі ў часы яе ўваходжання ў склад Польшчы. Зграбная, адмыслова дэкараваная брычка ці вазок лічыліся сімвалам прэстыжнасці, асабліва сярод шляхты. Па іх выглядзе меркавалі пра гаспадара, яго заможнасць, дастатак, а значыць і становішча ў грамадстве.
    У сувязі з гэтым многія каваныя дэталі брычак і вазкоў вызначаюцца не толькі канструкцыйнасцю прызначэння, але і яўнай дэкаратыўнасцю. Так, канцы кранштэйнаў, што мацавалі кузаў з палазамі, амаль заўсёды закручвалі ў спіраль («прэнты з выкрунтасамі»), Нярэдка іх адкоўвалі з гранёных кручаных стрыжняў («вяровачкай»). Дэкаратыўная
    105
    лавачка ў перадку звычайна мацавалася на фігурных кранштэйнах, злучаных хамуцікамі, часта дэкараванымі насечкай зубілам; для зручнасці па канцах лавачкі рабілі фігурныя ручкі. Часам металічныя дэталі наогул не выконвалі якойнебудзь практычнай нагрузкі, а толькі аздаблялі брычку ці вазок.
    У шэрагу розных каваных вырабаў бытавога прызначэння можна вылучыць афармленне некаторых відаў мэблі, перш за ўсё куфраў
    Адноўленыя крыжы на капліцы з Каралеўцаў Вілейскага раёна (сёння на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту)
    Крыжы. a Казловічы Гродзенскага раёна; б Арэпічы Жабінкаўскага раёна
    НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА
    106
    КАРУНКІ 3ПАД КАВАЛЬСКАГА МОЛАТА
    Акаваны вазок.
    Расонскі раён
    і скрынь. Звязаныя з вясельнымі абрадамі і звычаямі, гэтыя сховішчы каштоўнага пасагу нявесты аздабляліся рознымі відамі дэкору, у тым ліку і каванага. Асабліва адмысловай акоўкай вызначаюцца скрыні з ДавыдГарадка. Невысокія, злёгку звужаныя да дна дашчаныя ёмістасці з плоскім векам, якое крыху выступае за межы сценак, яшчэ і сёння можна адшукаць у традыцыйным інтэр’еры гарадчукоў ці ў навакольных вёсках і мястэчках. У вочы кінуцца каваныя ручкі на бакавых сценках, колцы на металічных восях, урэзаны ці накладны спружынны замок і, вядома ж, дэкаратыўная акоўка. Гладкія жалезныя палосы збягаюць па вуглах, сцелюцца па плоскай паверхні века. Асаблівай
    Фрагмент бляшанай акоўкі куфра. ДавыдГарадок
    адмысловасцю вызначаецца дэкор пярэдняй сценкі. Вертыкальна прымацаваныя палосы ўверсе фігурна раскоўваліся, дапаўняліся разнастайнымі дэталямі, ствараючы досыць характэрны дэкор у выглядзе своеасаблівых трызубцаў. Канцы палосаў нагадвалі моцна стылізаваныя, папулярныя ў культуры палешукоў птушыныя ці змяіныя галоўкі, нават з вочкамі, што абазначаліся плешкамі цвікоў. Тут жа можна бачыць і крыжыкі, як на тутэйшых клямках. Наяве натуральнае спалучэнне язычніцкіх і хрысціянскіх сімвалаў і матываў.
    107
    В. Буглак. Кавальскія вырабы
    Такія архаічныя палескія скрыні, у характары якіх адчуваюцца павевы старажытных гарадскіх рамёстваў, недзе ў канцы XIX ст. саступаюць месца куфра