• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

    Нарысы па беларускай літаратуры XX ст


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 438с.
    Мінск 2010
    122.89 МБ
    Яго і плачучы, пачала абліваць ногі Яго слязьмі і абціраць валасамі галавы сваёй, і цалавала ногі Яго, і мазала мірам. Бачачы гэта, фарысей, які запрасіў Яго, сказаў сам сабе: калі б Ён быў прарок, дык ведаў бы, хто і якая жанчына дакранаецца да Яго, бо яна грэшніца. Звярнуўшыся да яго, Ісус сказаў: Сымоне! Я маю нешта сказаць табе. Ен гаворыць: скажы, Настаўнік. Ісус сказаў: у аднаго пазыкадаўцы былі два даўжнікі: адзін павінен быў пяцьсот дынар, а другі пяцьдзясят, але паколькі яны не мелі чым заплаціць, ён дараваў абодвум. Скажы ж, які з іх больш будзе любіць яго? Сымон адказаў: думаю, той, каму болей дараваў. Ён сказаў яму: правільна ты разважыў. I, звярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сымону: бачыш ты гэтую жанчыну? Я прыйшоў у дом твой, і ты вады Мне на ногі не даў, а яна слязамі абліла Мне ногі і валасамі галавы свае абцерла; ты цалавання Мне не даў, a яна, з таго часу як Я прыйшоў, не перастае цалаваць у Мяне ногі; ты галавы Мне маслам не памазаў, а яна мірам памазала Мне ногі. А таму кажу табе: даруюцца грахі яе многія за тое, што яна палюбіла многа, а каму мала даруецца, той мала любіць. Ёй жа сказаў: даруюцца табе грахі. I тыя, якія ляжалі з Ім, пачалі гаварыць сабе: хто гэта, што і грахі даруе? Ён жа сказаў жанчыне: вера твая выратавала цябе, ідзі з мірам» (Лк. 7: 36-50).
    Далей, у тым жа Евангеллі ад Лукі, сказана будзе, што пасля гэтага «Марыя, якая называлася Магдалінаю, з якой выйшлі сем д’яблаў», разам з іншымі вылечанымі ад злых духаў і хвароб жанчынамі суправаджала Хрыста і яго апосталаў у іх падарожжах па гарадах і вёсках (Лк. 8: 1—3). Што ж да грэшніцы, якой дараваў Хрыстос у доме фарысея Сымона, дык яе імя ў гісторыі даравання не згадвалася, у сувязі з ёю не ішла размова аб выгнанні «сямі д’яблаў»; тым не менш на працягу многіх стагоддзяў яна і Марыя Магдаліна ўспрымаюцца як адна і тая ж асоба, і гэта традыцыя аказалася замацаванай ў сучаснай біблеістыцы. Артыкул, у выдадзеным да 2000-годдзя хрысціянства «Праваслаўным біблейскім слоўніку», паведамляе: «Марыя Магдаліна — жанчына міраносіца. Родам з горада Магдалы. Вяла распуснае жыццё, і Ісус Хрыстос Сваёй
    казанню адрадзіў яе да новага жыцця і зрабіў найадданейшай Сваёй паслядоўніцай. Пасля ўваскрэсення Ісус Хрыстос з’явіўся ёй раней, чым іншым» (23, 410).
    Цікавыя тлумачэнні з нагоды дараванай Ісусам грэшніцы і Марыі Магдаліны — як асоб цалкам аўтаномных — змяшчае ў сабе 9-ы том «Тлумачальнай Бібліі» (1912). Пра тое, што жанчына, якая наведала дом фарысея Сымона, была грэшніцай, інакш кажучы — блудніцай, каментатар піша: «Была — прошлы незакончаны час, які азначае не тое, што жанчына ў гэты час працягвала сваё грэшнае жыццё, а тое, якою яна ўяўлялася яе суграмадзянам, напэўна, яшчэ не ведаўшым пра яе вяртанне на шлях ісціны» (33, 175).
    Што датычыцца Марыі Магдаліны, «з якой выйшлі сем д’яблаў», то, паводле каментатара, які ў сваю чаргу адсылае нас да нямецкага тлумачальніка Бібліі Ёгана Вейса, гэтыя словы азначаюць «надзвычайную сілу апантанасці д’ябламі: сем — на мове Святога Пісьма ёсць сімвал паўнаты... тут указваецца на тое, што Марыя сем разоў на працягу свайго жыцця падпадала пад уладу вар’яцтва. У адносінах жа да даволі распаўсюджанага рацыяналістычнага падыходу, нібыта Марыя была проста вельмі распуснай у маральным сэнсе жанчынай... то супраць такога разумення гаворыць ужыты і да Марыі тэрмін «вылечаная», які азначае цудоўнае ацаленне ад сапраўднай, а не ўяўнай хваробы вар’яцтва» (33, 178). Іначай кажучы, Марыя Магдаліна магла быць цяжкахворай, але не блудніцай. Апроч іншага, у гэтай жа «Тлумачальнай Бібліі» пададзены прыклад яшчэ аднаго атаясамлівання дзвюх розных біблейскіх гісторый: памазання ног Хрыста грэшніцай у доме фарысея Сымона і пазнейшага памазання галавы Хрыста жанчынай у Віфаніі, у доме пракажонага Сымона (Мц. 26: 6—13), у той час як у другім выпадку размова ідзе зусім не пра грэшніцу, а пра вучаніцу Хрыста. Усе гэтыя і іншыя нюансы, безумоўна, трэба мець на ўвазе пры «міфарэстаўрацыі» персанажаў у кожнай іх мастацкай інтэрпрэтацыі.
    Ва ўсякім разе відавочна, што пры ўсёй канцэптуальнай значнасці гэта гісторыя надзвычай лапідарная і нале-
    жыць, такім чынам, да тых месцаў у евангельскіх тэкстах, якія тояць у сабе бязмежныя магчымасці для разнастайных мастацкіх версій. Невыпадкова да вобраза Марыі Магдаліны не стамляюцца апеляваць пісьменнікі розных часоў і народаў, прычым інтэрпрэтацыі такога роду маюць месца як у рэчышчы сакральнай традыцыі, так і секулярнай. Заўважым таксама, што з вялікай колькасці біблейскіх персанажаў вобраз Марыі Магдаліны — адзін з самых распрацаваных сусветнай літаратурай.
    Назавём толькі некаторыя творы, галоўнай гераіняй ці адной з іх з’яўляецца менавіта яна: паэма A. К. Талстога «Грэшніца» (1857), драма М. Метэрлінка «Марыя Магдаліна» (1909), аднайменныя драма (1844) К. Ф. Хебеля і гістарычны раман (1913) Г. П. Данілеўскага, раманы Г. Панаса «Евангелле ад Іуды» (1973) і М. Атэра Сільвы «I стаў той камень Хрыстом» (1984) (некаторыя з названых твораў раней ужо згадваліся), а таксама знакаміты паэтычны цыкл Б. Пастарнака з яго рамана «Доктар Жывага» (1957), драма С. Чаркасенкі «Цана крыві» (1930), аповесць А. Хейдака «Грэшніца» (1988) і многія іншыя. Нямала таксама шматлікіх алюзій і аналогій з Марыяй Магдалінай у сусветнай літаратуры, да ліку якіх адносяць і гераінь Ф. М. Дастаеўскага — Настассю Філіпаўну з «Ідыёта», Грушу з «Братоў Карамазавых», Соню Мармеладаву са «Злачыттва і пакарання». Неаднаразова, асабліва ў апошнія гады, да вобраза Марыі Магдаліны звярталася і беларуская літаратура; самы апошні прыклад такога роду — раманмістэрыя Т. Бондар «Благаславенне Марыі» (1998). Надзвычай арганічна ўпісаны ў сусветную літаратурную традыцыю мастацкага засваення гэтага біблейскага вобраза і раман У. Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Пры гэтым, думаецца, галоўны плён прысутнасці грэшных у асяроддзі Ісуса (або як у рамане Караткевіча, у асяроддзі персанажаалюзіі на Ісуса) — наша адчуванне яго глыбокай і мудрай чалавечнасці, адчуванне, адэкватнае таму, што пакідае сама Біблія. Згадаем адказ Хрыста на нараканні кніжнікаў і фарысеяў, што ён не ім аддае перавагу, а праводзіць час сярод простых людзей і нават грэшнікаў: «не здаровыя маюць
    патрэбу ў лекары, але хворыя; я прыйшоў заклікаць не праведнікаў, а грэшнікаў да пакаяння» (Лк. 5: 31—32).
    Зрэшты, біблейскія сітуацыі з удзелам жанчын, асабліва грэшных, часам выкарыстоўваліся аўтарамі як дадатковая нагода для дэсакралізацыі Хрыста. Як прыклад можна назваць драматычную паэму Лесі Украінкі «На полі крыві»: у ёй Іуда сцвярджае, што Ісусу былі ўласцівы звычайныя чалавечыя слабасці:
    Він був такнй, як всі!..
    He краіцчй анітрошечкн! Любнв він внно і пахоіці. Любнв, іцоб завждн жінкн йому вродлнві слугувалн... а він ім дозволяв, гцоб ногн мнлн йому коштовннм нардом н волоссям розкішннм, як бувае у блудннць, вонн йому ті ногн внтнралн (35, 5, 139).
    У рамане У. Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» гісторыя Марыны Крывіц, Марыі Магдаліны, распадаецца на тры этапы, кожны з якіх умоўна можна вызначыць наступным чынам: да Хрыста, каля і поруч з Хрыстом, разам (метафарычна кажучы) з Хрыстом.
    Якой паўстае Марына Крывіц на першых старонках твора? Доля яе незайздросная; чытач становіцца сведкам таго, як «былая пасомая» біскупа Камара, нібы рэч, перадаецца апошнім кардыналу Лотру — што называецца, з рук у рукі. Тым, чыёй цацкай-пацехай, а пазней — інструментам здзяйснення каварнай задумы стала Марына, аўтар дае недвухсэнсавую характарыстыку (ды і іх саміх неаднойчы вымушае да самарэкамендацыі): «Яны былі гной...» Паказальна, што Марына, гэта незвычайнай прыгажосці жанчына («Гожая. I ў Італіі, і паўсюль я не бачыў такіх»,— сведчыць Лотр), з самага пачатку неабыякавая да свайго лёсу. Надзея хаця б на нейкае пастаянства, нейкую трываласць і пэўнасць становішча пры біскупе прападае і змяняецца пачуццём «абражанага гонару і адрынутай прывязанасці, бяссільным гневам і сухой нянавісцю» (15; 6, 16).
    Славуты аксюмаран «вялікая блудніца» і адпаведна тэма Марыі Магдаліны непасрэдна ўваходзіць у раман з XIII раз-
    дзела; на трактоўку вобраза Марыны як біблейскай грэшніцы ў тэксце «працуе» многае — на ўзроўнях як філасофска-этычнага зместу, так і паэтыкі. У якасці аднаго з эпіграфаў раздзела папярэднічаюць радкі з Апакаліпсіса (18: 3—4, 7): «I цары зямныя любадзейнічалі з ёю, і купцы зямныя ўзбагацелі ад вялікай раскошы яе... выйдзі ад яе, народ мой, каб не ўдзельнічаць вам у грахах яе і не зазнаць язваў яе... Колькі славілася яна і раскашавала, столькі аддайце ёй у адплату пакут і горкіх нягодаў» (15; 6, 151). «Смертаноснай» назаве прыгажосць Марыны разьбяр Кляонік, і ён жа заўважыць: «Я з яе Магдаліну рэзаў бы» (15; 6, 157). Пазней, у размове з Юрасём Братчыкам, Магдалінай назаве Марыну Крывіц Лотр. Аднак Караткевіч настойліва працягвае намечаную на першых старонках твора антытэтычную лінію ў адлюстраванні натуры і паводзін гераіні і неадназначнага ўспрымання яе людзьмі. Адзін з самых дальнабачных персанажаў рамана, «чалавек, які ведае ўсё», Кашпар Бекеш, кіне нібы мімаходам: «Людзі кажуць: самадайка. А мне здаецца, не можа быць хлуслівай гэткая прыгажосць... не веру, што дрэнь» (15; 6, 157). Аднак праз многія выпрабаванні пройдзе яшчэ Марына, перш чым знойдзе пацвярджэнне правата Бекеша.
    3 моманту сустрэчы Братчыка з падасланай да яго Лотрам Марынай (раздзел XVI «Саронская лілея») будзе гучаць ужо пераважна імя Магдаліна. Так прысутнасць вобраза біблейскай грэшніцы замацуецца ў рамане і намінатыўна; імя ж, як вядома, ужо ёсць цытата. «Працытаванае», прамоўленае, яно яшчэ да поўнага разгортвання падзей адсылае наша ўяўленне да першасюжэта. Болып таго, яно ў пэўнай ступені рэпрэзентуе папярэднія і наступныя інтэрпрэтацыі вобраза Магдаліны, што «прасвечваюць» праз яго новую версію і адпаведна выклікаюць тыя або іншыя асацыяцыі. Як бы далёка ні адыходзілі розныя аўтары ад першавобраза, усё ж некаторыя яго істотныя параметры захоўваюцца нязменнымі і ўяўляюць сабой пункты судакранання, тыпалагічныя сыходжанні розных яго тлумачэнняў. У гэтым сэнсе з трактоўкай вобраза Марыі Магдаліны У Караткевічам перагукваюцца ў нейкай ступені мастацкія версіі Г. Панаса (раман