Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
I, нарэшце, у тым жа Эклезіясце сказана: «Усяму свой час... час нараджацца, і час паміраць; час насаджваць, і час вырываць пасаджанае; час забіваць, і час лячыць; час разбураць, і час будаваць; час плакаць, і час смяяцца...» (3, 1—4).
Па вялікім рахунку, галоўнае, мусіць, не ў травесційнасці алюзій на новазапаветныя сюжэты, а ў захаванні аўтарам paMana «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» біблейскіх маральных імператываў, пададзеных тут цалкам у зямных абалонках, у катэгорыях людской, зямной маралі. Усё ж меў рацыю Э. Рэнан, калі заўважыў: «Ніякі пераварот не знішчыць нашай сувязі з той вялікай інтэлектуальнай і маральнай сям’ёй, на чале якой ззяе імя Ісуса. У гэтым сэнсе мы застаемся хрысціянамі, нават калі разыходзімся амаль ва ўсіх пунктах з хрысціянскім паданнем, якое нам завяшчана мінуўшчынай» (25, 978).
У святле вышэйсказанага цікава задумацца над агульнавядомым: «...створым чалавека па вобразу Нашаму, па падабенству Нашаму...» (Быц. 1, 26). Даследчыкі Бібліі неаднойчы запыняліся на множным ліку дзяслова «створым».
Меркаванні ёсць розныя: згодна з адным, Бог звяртаецца тут да самога чалавека, які адначасова — і стварэнне, і творца, дакладней — сатворца! Калі так, дык па самой Боскай задуме чалавек павінен расці духоўна, удасканальвацца маральна, быць не толькі прытулкам і сховішчам для Бога, але і поруч з Богам, разам з Богам, тварыць сябе, што і дзейсніць галоўны герой рамана У. Караткевіча. Згадваецца Ф. Скарына, які ў прадмове да другога паслання апостала Паўла Цімафею падкрэслівае, што «закон Хрнстов не во словах любых, но во делех чнстых поставлен ест» (36, 212).
I апошняе. Здаецца, усе адзінадупшыя ў тым, што Біблія — не толькі апалогія веры, але і літаратурны і філасофскаэстэтычны помнік, таксама як хрысціянства — гэта і з’ява культуры. Значыць, трэба з разуменнем успрымаць творчае, мастацкае стаўленне да іх. «Або мы ганарымся тым, што хрысціянскія матывы ёсць і ў «Гаўрыліядзе», у «Казцы пра папа і работніка яго Балду», або мы не маем права ганарыцца і пушкінскай пераробкай «Ойча наш». Тое і другое Пушкін здзейсніў з аднаго памкнення — творчага» (16, 248),— слушна заўважыў расійскі гісторык Я. Кротаў.
На наш погляд, раман У. Караткевіча па сваім сэнсе не супярэчыць хрысціянскім максімам; яго галоўны герой задуманы, відавочна, не дзеля прафанацыі біблейскіх запаведзей, не з мэтай супрацьпастаўлення чалавечага і Боскага, а хутчэй — дзеля іх суладнасці. Далёкі па фактуры ад кананічных тэкстаў, раман тым не менш па сваёй сутнасці цалкам з імі карэспандуе, бо нагадвае людзям пра іх маральныя магчымасці і неабходнасць іх рэалізацыі, пра іх здольнасць да душэўнадухоўнага адраджэння і развіцця, да дзейсных стасункаў са светам. К. Тарасаў справядліва вызначыў раман Караткевіча як «новы апокрыф, народнае прачытанне Евангелля» (30, 203).
У заключэнне яшчэ раз адзначым: на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў да вобраза Хрыста і хрысціянскай сімволікі звярталіся многія беларускія пісьменнікі. Аднак нямногія (хоць і такія творы ёсць) «персаніфікавалі» біблейскі свет, перараблялі яго на чалавечы лад. Тым не менш усе яны ў
пэўным сэнсе працягвалі традыцыю У. Караткевіча, бо, як правіла, надавалі біблейскім матывам адценне надзённасці, акцэнтавалі актуальнасць Кнігі кніг для сённяшняга чалавека і для чалавека наогул. Такога роду прыкладам мы і закончым:
Страх свой не абтрасеш, як прах, Цяжка смерці зірнуць у вочы.
На Галгофу далёкі шлях, Нечаканы, як сон сірочы.
У самім жа сабе згарыш, Сам наблізіш сваю катастрофу, Сам жа мусіш свой несці крыж, Узысці на сваю Галгофу.
I праступяць у людзях, у тлях Цудадзейнасць, Вар’яцтва, Калецтва.
Да Галгофы кароткі шлях — Даўжынёй на ўсё чалавецтва... (3, 45).
ЛІТАРАТУРА
1.	Аверйнцев, С. Рнск н нензбежность пересказа // Мень А. Сын Человеческмй.— Москва, 1991.
2.	Барадулін, Р. Лісты ў Хельсінкі да Васіля Быкава // Полымя. 2000. № 5.
3.	Барадулін, Р. Сэрца стане Віфліемам... // Полымя. 1994. №1.
4.	Борхес, X. Л. Коллекцня: Рассказы, эссе, стнхотворення — Санкт-Петербург, 1992.
5.	Борхес, X. Л. Хрнстос на кресте // Нностранная лнтература. 1998. № 5.
6.	Войтыла, К. Любовь н ответственность: Фрагменты кннгн // йностранная лнтература. 1991. № 7.
7.	Галубовіч, Л. Хрыстос // Літаратура і мастацтва. 1998. 30 кастрычніка.
8.	Гарнак, А. Суіцность хрнстнанства // Обіцая нсторня европейской культуры. Т. 5.— Санкт-Петербург, 1910.
9.	Гауптман, Г. Юроднвый во Хрнсте Эмануэль Квннт // Гауптман Г. Полное собранне сочмненнй: В 14 т. Т. 1,— Москва, 1910.
10.	Голенпольскйй, Т. Ннсус Хрпстос — суперзвезда // Наука н релнгня. 1973. № 9.
11.	Достоевскйй, Ф. М. Полное собранне сочнненнй: В 30 т.
Т. 11, 27.—Ленннград, 1974.
12.	Жылка, У. Выбраныя творы,— Мінск, 1998.
13.	Калеснік, У. Тварэнне легенды: Літаратурныя партрэты і нарысы,— Мінск, 1987.
14.	Камю, А. Чужаніца / Пер. 3. Коласа.— Мінск, 1986.
15.	Караткевіч, У. Збор твораў: У 8 т. Т. 6. Т. 8. Кн. 2.— Мінск, 1990-1991.
16.	Кротов, Я. Хрнстос под пером // йностранная лнтература. 1988. № 5.
17.	Мальдзіс, А. Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: Партрэт пісьменніка і чалавека.— Мінск, 1990.
18.	Мень, A. В понсках подлннного Хрнста: Евангельскне мотнвы в западной лнтературе // Нностранная лнтература. 1991. № 3.
19.	Нямцу, А. Новый Завет н мнровая лнтература — Черновцы, 1993.
20.	«Ответственность перед Хрнстом н перед совестью...»: Днскуссня на тему «Хрнстнанство н маркснзм» // Нностранная лнтература. 1990. № 2.
21.	Отеро, Сйльва, М. II стал тот камень Хрнстом // Нностранная лнтература. 1989. № 3.
22.	Пастернак, Б. Доктор Жнваго,— Мннск, 1990.
23.	Православный бнблейскнй словарь.— Санкт Петербург, 1997.
24.	Разанаў, А. Рэчаіснасць,— Мінск, 1998.
25.	Ренан, Э. Жнзнь Ннсуса // Штраус Д. Жнзнь Нпсуса.— Ренан Э. Жнзнь Ннсуса. Харьков — Москва, 2000.
26.	Розанов, В. Апокалшіснс нашего временн.— Москва, 1990.
27.	Розен, М. Урокн Бнблнн // Нностранная лнтература. 1990. № 9.
28.	Рыльке, Р. М. Санеты Арфею: Лірыка / Пер. В. Сёмухі.— Мінск, 1982.
29.	Сарамаго, Ж. Евангелне от Ннсуса // Нностранная лнтература. 1998. № 5.
30.	Тарасаў, К. Падзеі гісторыі і версіі літаратуры: Некалькі pasear над гістарычнай прозай // Полымя. 1988. № 2.
31.	Телегйн, С. Фгілософпя мнфа: Введенне в метод мнфореставрацнн,— Москва, 1994.
32.	Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. Судніка М. і Крыўко М.— Мінск, 1996.
33.	Толковая Бнблня: В 12 т. Т. 9.— Петербург, 1912.
34.	Туга па Радзіме: Паэзія беларускай эміграцыі.— Мінск, 1992.
35.	Украінка, Л. Зібранне творів: В 12 т. Т. 5.— Кйів, 1976.
36.	Францыск Скарына і яго час: Энцыклапедычны даведнік.— Мінск, 1988.
37.	Штраус, Д. Жнзнь Ннсуса // Штраус Д. Жнзнь йнсуса.— Ренан Э. Жйзнь йнсуса. Харьков — Москва, 2000.
«Уся ісціна не варта такой цаны...»
Творчасць Васіля Быкава і Жана Поля Сартра праз прызму традыцыі Фёдара Дастаеускага: фыасофска-эстэтычныя перасячэнні
Праблема «Васіль Быкаў і экзістэнцыялізм» ужо не раз уздымалася ў беларускім і замежным літаратуразнаўстве. Пры гэтым у нас дамінавалі два пункты гледжання. Згодна з першым, Васіль Быкаў з экзістэнцыялізмам (найперш у асобах славутых французскіх пісьменнікаў Альбэра Камю і Жана Поля Сартра) палемізуе, уласная ж яго творчасць нічога супольнага з трагічнай філасофскай дактрынай, заснаванай на такіх катэгорыях, як «абсурд», «клопат», «трывога», «роспач», «адчай», «закінутасць», «адзінота», «варожасць свету» (21, 129-131) і яе літаратурнай рэалізацыяй не мае. Згодна з другім, В. Быкаў сапраўды мае пункты судакранання з экзістэнцыялізмам, аднак адштурхоўваецца зусім не ад гэтай філасофскай сістэмы, а ад рэчаіснасці, найперш беларускай, хоць і трымае экзістэнцыялісцкую літаратуру ў полі зроку. Менавіта апошняга пункту гледжання прытрымліваліся і мы, маючы на ўвазе творчасць В. Быкава 70—80-х гг. Можна прывесці нямала прыкладаў канцэптуальных і фармальных паралелей і нават амаль вербальных супадзенняў паміж шматлікімі аповесцямі В. Быкава і літаратурнай спадчынай розных жанраў А. Камю і Ж. П. Сартра; ды ўжо і згадваліся досыць часта «памежная сітуацыя», «выбар» і іншыя паняцці, найбольш важныя ў катэгарыяльным апараце экзістэнцыялістаў і не менш важныя ў прозе беларускага пісьменніка. Паказальны і шматлікія выказванні самога В. Быкава пра Ж. П. Сартра і А. Камю,
яго ўхвальныя водгукі пра іх творчасць. Напрыклад, у гутарцы з журналістам Ю. Залоскам В. Быкаў падкрэсліў, што «высока цэніць жыццёвую і творчую пазіцыі французскіх экзістэнцыялістаў Ж. П. Сартра і А. Камю» (16, 22). I ўсё ж больш істотнымі ўяўляліся разыходжанні паміж творчасцю В. Быкава і экзістэнцыялізмам.
Між тым, прыкладна з 1994 г., у розных перыядычных выданнях пачалі публікавацца творы В. Быкава, што ў болыпасці сваёй склалі апублікаваную ў 1997 г. кнігу «Сцяна». Гэта кніга, як нам падаецца, вымагае ў пэўнай меры іншай ацэнкі стасункаў яе аўтара з літаратурай экзістэнцыялізму, дае падставы гаварыць аб больш уважлівым, чым раней, стаўленні В. Быкава да экзістэнцыялісцкай філасофіі, аб яго прыметнай эвалюцыі менавіта ў бок гэтага, без перабольшання, магутнага сілавога поля сучаснасці, пра рух ад стыхійнага экзістэнцыялізму (дазволім сабе такое вызначэнне) да ўласна экзістэнцыялісцкай канцэпцыі чалавека і свету. На чым грунтуюцца нашы меркаванні?
Па-першае, у кнізе «Сцяна» мы маем справу са значна большай ступенню інтэграцыі філасофіі ў мастацкі тэкст, чым гэта было раней, прычым філасофіі якраз экзістэнцыялісцкага кшталту. Згадаем апавяданне «Бедныя людзі», дзе ў тлумназапалёнай свядомасці галоўнага персанажа ўзнікае постаць Сёрэна Кіркегара — постаць для экзістэнцыялістаў не проста знакавая, а рытуальна-культавая. Ён быў іх агульнапрызнаным папярэднікам, пераважна праз яго пасрэдніцтва ў новую філасофскую сістэму патрапілі і ўкараніліся ў ёй архетыпы, якія ўзніклі яшчэ ў хрысціянскіх міфах (20). Менавіта да гэтага дацкага мысліцеля ўзыходзяць многія экзістэнцыялісцкія філасафемы, менавіта ён супрацьпаставіў абстрактнаму быццю наогул (Sein) быццё канкрэтнага індывіда зараз, сёння, тут-быццё (Dasein), абвясціў неабходнасць спасціжэння жывога чалавека, разумення чалавечых паводзін у сітуацыі «выбару», сітуацыі «або-або» (entweder — oder), у стане «страху і трымцення», над якімі чалавек можа ўзвысіцца, аднак якія могуць таксама і чалавека адужаць, скруціць, сервілізаваць