Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
бязмежнай, сапраўды экзістэнцыйнай адзіноце, і тое, што побач, у тых самых абставінах, паміраюць таварышы па барацьбе, мала што мяняе. Праўда, калі ў В. Быкава персанажы пераважна паглыблены ў сябе, дык у Ж. П. Сартра героі рэфлексуюць услых, шмат гавораць (апрача Люсі), што можна, аднак, растлумачыць хутчэй жанрам «Мёртвых без пахавання», які па прыродзе сваёй без дыялога проста не адбыўся б; ды і дыялог тут, відавочна, выконвае не традыцыйную камунікацыйную функцыю, а інакшую — дазваляе чытачу праз самахарактарыстыкі, самаросшукі герояў пранікнуць у іх душэўна-духоўны свет, у «патаёмнае», у іх сумненні і трывогі. Персанажы абодвух пісьменнікаў у перадсмяротныя імгненні ставяцца да сябе бязлітасна, як, можа, ніколі раней аб’ектыўна ацэньваюць і сваю моц, і сваю немач. У выніку адзін з сартраўскіх герояў, Сарб’е, робіць выбар на карысць смерці праз самагубства: моцны духам, але слабы фізічна, ён не давярае ўласнаму целу і, баючыся здрадзіць, выкідваецца з акна на брук.
У абодвух выпадках што ні персанаж, то пэўная канцэпцыя свету і існавання ў ім, пэўная натура, пэўны погляд на вялікія і малыя падзеі, у вір якіх людзі аказаліся ўцягнутымі і лёсам, і гісторыяй, пэўны жыццёвы досвед, нарэшце, пэўны шлях да змагання. Дастаткова шмат адпаведнасцей і ў вонкаваатрыбутыўным афармленні зместу: у паэтыцы і п’есы, і апавядання прысутнічаюць эксперыментальны пачатак, элемент змадэляванасці сітуацый; наяўнасць рэалістычных аксесуараў (рэчы побытава-хатняга ўжытку, прадметы-«прывязкі» да гістарычнага часу, накшталт партрэта Петэна ў сартраўскім інтэр’еры, назвы мясцін, імёны персанажаў і т. п.) не выключае філасофска-сімвалічнай абагульненасці, прытчавасці твораў.
Блізкія абодва творы, як ужо адзначалася, і філасофскай існасцю, суаднесенай менавіта з экзістэнцыялісцкім светабачаннем; у гэтым сэнсе роздумы героя Быкава («...камандзір разумеў, што прысуд ім быў вынесены даўно, гэты зыход быў відавочны, як толькі яны кінулі выклік страшнай сіле... Выклік быў дзёрзкі і рашучы, а сілы ўсё ж малыя, і менавіта
гэтая акалічнасць вырашыла ўсё астатняе. Але і як было іначай?.. Калі не цяпер, дык калі ж? Хіба што ніколі. Але ніколі — было страшна, страшней за пагібель...» — 6, 231-232) натуральна асацыіруюцца з мяцежным «выклікам» герояў Ж. П. Сартра, з трагічным стаіцызмам герояў А. Камю, з іх «бунтам», змаганнем дзеля змагання насуперак пазіцыі: калі перамога немагчымая, дык і змагацца няма сэнсу.
У святле нашай тэмы важны не толькі фінал твораў, але і шлях да яго. Шлях гэты месціць у сабе складовую, якая і ператварае ў абодвух выпадках шараговую экстрэмальную сітуацыю ў запарогавую. У Сартра адзін з партызанаў — пятнаццацігадовы падлетак Франсуа, амаль дзіця. Яго істотаю валодаюць страх «перад канцом», жаданне жыць. Адчайнагорка дакарае ён дарослых: «Ці ж вы мяне папярэдзілі, калі я да вас прыйшоў? Вы мне сказалі: «Супраціўленню патрабуюцца людзі». Вы мне не сказалі: «Супраціўленню патрабуюцца героі». Я ж не герой, я не герой! He герой!» (23, 92).
Партызаны згадваюць і іншыя выпадкі, калі разам з дарослымі ахвярамі фашыстаў станавіліся дзеці; напрыклад, Анры, герой Ж. П. Сартра, расказвае пра расстрэл дванаццаці мірных французаў, сярод якіх быў хлопчык. Аднак у выпадку з Франсуа трагічны лёс яму «прызначылі» свае, блізкія людзі: дапускаючы, што хлопчык не вытрымае катаванняў і выдасць і Жана, і іх задуму, яны з усеагульнай згоды (у тым ліку роднай сястры Франсуа — Люсі) самі выносяць яму смяротны прысуд і самі яго здзяйсняюць — рукамі аднаго з іх, Анры. Хлопчык зразумеў, хто з сваіх — яго патэнцыяльны кат, і моліць Анры: «...мне ўсяго пятнаццаць гадоў, я хачу жыць. He забівай мяне ў цемры» (23, 125). Аднак маленні і просьбы дарэмныя: дарослыя непахісныя ў сваім рашэнні. Найперш менавіта гэту сітуацыю з забойствам дзіцяці меў на ўвазе раеійскі літаратуразнаўца С. Велікоўскі, калі пісаў: «Скалыіель бязлітаснага сартраўскага аналізу жорсткі нават і для тых, хто шмат чаго пабачыў у прадоннях зацкаванай свядомасці. 3 вытрымкай хірурга ён анатаміруе пяць душ, уцягнутых у поле смерці. У велізарнай літаратуры пра фашысцкія засценкі не часта сустракаецца такое амаль
кашчунскае ўскрыццё чарапной каробкі смяротніка. Блізкасць катаванняў і апошняга імгнення здзірае ўсе покрывы, вымушаючы кожнага агаліць сапраўднае, часам яму самому невядомае нутро» (9, 155).
У апавяданні В. Быкава «На Чорных лядах» адзін з персанажаў — таксама падлетак, аднагодак Франсуа, пятнаццацігадовы Валодзька Сулашчык. «Цяпер вось расплачвацца. Як заўжды на вайне, галоўная плата — кроў, і плоціць той, хто найменш вінаваты» (6, 216). I менш за іншых вінаваты гэты хлапчук. Як і Франсуа, Валодзьку «хацелася жыць», самыя неадчэпныя яго думкі — пра жыццё. Тут дарэчы ўспомніць словы Алеся Адамовіча з яго «Хатынскай аповесці»: «Калі мець на ўвазе сямнаццаці—дваццацігадовых, якіх так любіць усякая вайна, дык яны ж заўсёды ахвяравалі бяссмерцем! У сямнаццаць, у дваццаць тваё жыццё бачыцца бясконцым» (2, 91). Што ўжо гаварыць пра пятнаццацігадовых Валодзьку з апавядання В. Быкава, Франсуа з твора Ж. П. Сартра, чые жыцці павінны былі абарвацца, па сутнасці, не распачаўшыся, чый дзень адыходзіў «перад усходам сонца»? Да Валодзькі лёс быў асабліва няласкавы. Ён спазнаў столькі гора, што хапіла б не на адно цэлае і доўгае жыццё. Бацька яго «болей за ўсё... любіў Беларусь» і праз гэта «дзевяць гадоў прагібеў на нарымскай катарзе, нажыў там сухоты». Давялося Валодзьку расці «бязбацькавічам», пахаваць маці; ледзь дачакаўшыся з катаргі бацькі, ён і яго пахаваў: з трыма кулямі ў грудзях памёр той «на руках у счарнелага ад гора сына» (6, 239).
Усё ў камандзіры, былым настаўніку, пратэстуе супраць гібелі хлопчыка, ніякая «рацыя» («..жалі тое — дык усім разам. Без выключэння. Бо выключэнне знайшлося б не для аднаго».— 6, 216), ніякія «лагічныя меркаванні» не могуць прымусіць яго змірыцца са смерцю Валодзькі. I ён знаходзіць выйсце: спыняе Валодзьку, ужо змярцвелага, на краі ямы:
«— Табе, Сулашчык, заданне: закапаць, зараўняць. Каб следу не асталося. I — жыві!
Я?
— Ты, а хто ж. Жыві. За нас. За бацьку. Дай я цябе абдыму.
Няспрытна, адною рукой камандзір нямоцна абняў Валодзьку. Трохі памарудзіў і таксама, густа абрушваючы жвір з берагоў, зваліўся ў яму. Валодзька застаўся стаяць — прыгаломшаны, разгублены, працяты адным пытаннем: як гэта — жыві? Адзін? За ўсіх? Але як яму жыць без іх? Ці магчыма гэта наогул? Тое было незразумела, і ён стаяў, агаломшаны, аднак, раптоўнай надзеяй, што будзе жыць. Яна, тая надзея... разбудзіла новыя пачуцці. У душу лінула святло...» (6, 238).
Як бачым, сітуацыя ў Васіля Быкава ў скандэнсаваным выглядзе паўтарае сартраўскую, і абедзве прачытваюцца ў рэчышчы традыцыі Ф. М. Дастаеўскага. He выключана, што і генераваны абодва сюжэты ў той ці іншай ступені Ф. М. Дастаеўскім, толькі В. Быкаў прапаноўвае сваю, антысартраўскую рэалізацыю агульнага матыву. У абодвух творах каменем спатыкнення ў здзяйсненні задуманага з’яўляецца жыццё дзіцяці. У Ж. П. Сартра, аднак, адбываецца свайго роду прэвентыўнае забойства, перамагае прагматызм, тое, што Дастаеўскі называў «арыфметычным гуманізмам», а Оруэл пазней — «здаровым арыфметычным сэнсам». Цана магчымага выратавання дарослых — дзіцячае жыццё, і яны гэтую цану плацяць.
У «Мёртвых без пахавання» матыў забойства дзіцяці ўскладняецца яшчэ адным надзвычай важным фактарам — зноў жа ў працяг традыцыі Дастаеўскага. Анры — прамы нашчадак Раскольнікава (дарэчы, паказальна, што герой іншай п’есы Ж. П. Сартра, «Брудныя рукі», мае нават партызанскую мянушку Раскольнікаў), ён з тых, хто шукае зручнага выпадку выпрабаваць сябе, пераканацца, што ён — не нейкае «стварэнне дрыжачае», і таму яму «ўсё дазволена». I праз дзіця пераступіць. Выканаць бесчалавечны прысуд Анры бярэцца яшчэ і дзеля таго, каб сцвердзіць сябе ў найвышэйшым Божым праве — пазбавіць чалавека жыцця і праз гэта над іншымі ўзвысіцца. «Упершыню за тры гады я застаўся сам-насам з сабою. Мне загадвалі. Я падпарадкоўваўся... Цяпер ніхто не можа мне загадваць і ніхто не можа мяне апраўдаць...» (23, 95). Ж. П. Сартр невыпадкова вызначыў сваю філасофію як экзістэнцыялісцкі псіхааналіз. У п’есе «Мёртвыя без
пахавання», як, зрэшты, амаль ва ўсякім філасофскім творы, няма глыбокага псіхалагічнага даследавання, затое яна гранічна насычана самарэфлексіямі персанажаў. Разумовая ж гімнастыка і псіхалагізм — яшчэ не адно і тое ж, тым не менш аўтару ўдалося паказаць, як ідэя можа зламаць, знявечыць свядомасць чалавека, штурхнуць яго — вялікага, як і Радыён Раскольнікаў, чалавекалюбца — на вялікае злачынства.
Насуперак ранняму экзістэнцыялізму («вітку абсурду», паводле А. Камю) Ж. П. Сартр дэмістыфікуе зло; у адпаведнасці з парадыгмай сталага экзістэнцыялізму, што змяшчае ў сабе, нароўні з пастулатамі маральнага выбару і памежнай сітуацыі, яшчэ і строгае «аўтарства» ўчынкаў, Сартр паказвае не толькі палітычную, але і псіхалагічную і нават псіхічную «падкладку» тых або іншых чалавечых спраў, пераконвае, што толькі ўчынкі гавораць пра асобу, і ўчынкі менавіта ў сітуацыі непазбежнага выбару. Штосьці блізкае меў на ўвазе вядомы польскі пісьменнік Ежы Анджаеўскі, калі пісаў у рамане «Попел і дыямент», што раней (да фашысцкай акупацыі) «жыццё не ставіла чалавека перад альтэрнатывай: або — або. Кожны меў не толькі суб’ектыўнае, але і аб’ектыўнае права лічыць сябе прыстойным, не здольным пераступіць праз пэўную мяжу. Ніжэй скочваліся толькі злачынцы. А цяпер? Паверце мне, на маіх вачах надта многія людзі здаваліся, не вытрымліваючы тых ці іншых выпрабаванняў, і я не надаю вялікага значэння таму, што людзі пра сябе думаюць... Пакуль чалавек не праверыў сябе ў справе, ён можа ўяўляць пра сябе што заўгодна» (3, 96).
У творах Быкава мастацкія ўвасабленні «здаровага арыфметычнага сэнсу» таксама маюць месца. 3 намерам «вытаргаваць» сабе жыццё здраджваюць і Галубін («Пайсці і не вярнуцца»), і Пшанічны («Жураўліны крык»). «Таргуецца» і Рыбак («Сотнікаў»), які спачатку хавае ад самога сябе сапраўдныя спадзяванні, а пасля ўжо называе рэчы сваімі імёнамі: калі Сотнікаў памрэ, у яго, Рыбака, шанцаў стане больш. Па сутнасці, Рыбак кідае на шалі лёс не толькі Сотнікава, але і ўсіх, хто апынуўся ў няволі, у тым ліку лёс дзіцяці — дзяўчынкі