Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Так...
— Калі б спатрэбілася, напрыклад, заліць твар дзіцяці сернай кіслатой, ці былі б вы гатовы гэта зрабіць?
Так...» (22, 264).
Гучыць гэты матыў і ў рамане славутага англійскага пісьменніка Грэма Грына «Сутнасць справы», галоўны герой якога, паліцэйскі чыноўнік Скобі, з горыччу гаворыць: «Нават царква не можа мяне навучыць, што Гасподзь пазбаўлены літасці да дзяцей» (12, 200). Хутка, аднак, герой Г. Грына становіцца сведкам невыносных пакут дзіцяці, і яго вера ў Госпада церпіць сапраўдную катастрофу:
«— Жахліва,— прамармытаў Скобі.
— Што жахліва?
— Такое маленькае дзіця.
— Так. Бацькі загінулі. Але не бяда. Ён таксама памрэ...
...Тое, што дзіцяці дазволена было прамучыцца сорак дзён і сорак начэй у адкрытым моры,— вось загадка, якую цяжка сумясціць з міласэрнасцю Боскай. А ён не мог верыць у Бога, які настолькі бесчалавечны, што не любіць сваіх стварэнняў» (12, 300).
Дастаткова часта звярталіся да «дзіцячай» тэмы і экзістэнцыялісты, зноў жа зводзячы, як правіла, у агульнай плоскасці матывы дзіцячых пакут, з аднаго боку, і дачыненняў чалавека з Богам — з другога. У А. Камю ў «Лістах да нямецкага сябра», апублікаваных у разгар Другой сусветнай вайны, у 1943 г., ёсць жудасны эпізод, калі немцы, у іх ліку святар, вязуць на расстрэл адзінаццаць французаў. Сярод апошніх — шаснаццацігадовы падлетак, ён болып за іншых ахоплены жаданнем выратавацца. Немец-святар звяртаецца да хлопчыка са словамі суцяшэння, гаворыць пра Бога; падлетак, аднак, не слухае яго. Адіпукаўшы паміж брызентам і бортам грузавіка шчыліну, ён выбіраецца праз яе на волю. «У гэту хвіліну,— піша А. Камю,— чалавек, які прысвяціў сябе служэнню Богу, павінен вырашыць, з катамі ён ці з пакутнікамі — у адпаведнасці са сваім прызваннем. Але вось ужо ён загрукаў па перагародцы, што аддзяляла яго ад сваіх. Achtung! Узнята трывога» (17, 350). Дзіця вернута ў кола смяротнікаў.
Герой рамана А. Камю «Чума», доктар Рыё, у адрозненне ад айца Панлю, гэтай увасобленай прэзумпцыі ўсеагульнай віны перад Богам, не жадае пагаджацца з незваротнасцю светабудовы, што дазваляе пакутаваць нават дзіцяці. «I на смяротным ложы я не прыму гэтага свету Божага, дзе катуюць дзяцей» (17, 273'),— гаворыць Рыё, і словы яго ўспрымаюцца як безумоўны парафраз працытаванага вышэй маналога Івана Карамазава.
Бясспрэчна прысутнасць традыцыі Ф. М. Дастаеўскага ў асэнсаванні «дзіцячай» тэмы ў В. Быкава; на важкасць гэтай тэмы ў творах празаіка ўжо звярталі ўвагу беларускія пісьменнікі і літаратуразнаўцы. У прыватнасці, Віктар Казько, для якога «дзіцячая» тэма з’яўляецца галоўнай, так гаварыў пра яе спецыфіку ў В. Быкава: «Дзеці рэдка станавіліся ў шэраг галоўных герояў Васіля Быкава. Часцей за ўсё для апавядання аб іх жыцці адведзена аўтарам зусім няшмат радкоў. Але няма ніводнай яго аповесці з ліку «партызанскіх», дзе не былі б паказаны дзеці. Дзіцячыя лёсы ў кнігах Быкава крайне трагічныя. Гіне на Круглянскім мосце Міцька, каля роднай хаты на вачах у бацькі, партызанскага ездавога Грыбаеда, гіне Валодзька, гінуць хлопчыкі — вучні Мароза, дзяўчынка Бася і нямы пастушок Янка... Вайна — гэта заўсёды чалавечыя пакуты. Але сама думка аб тым, што вайна — гэта пакуты і смерць дзяцей, невыносная для герояў Быкава. Можа, з усяго, што нясе ім ваенны лёс, гэта думка, памяць, гэта ўсведамленне віны за тое горкае, страшнае, што стала дзяцінствам іх дзяцей, самае цяжкае. Зрабіць усё, што ў іх сілах, уласнае жыццё аддаць, толькі б не было гэтых трагедый,— што гэта не проста «правільныя» словы, яны пацвярджаюць жыццём і смерцю. Бярэ ўсю віну на сябе, спрабуючы вярнуць дзецям маці, Дзёмчыху, Сотнікаў. Вытрымоўвае ўсё, што, здавалася б, і немагчыма вытрымаць, Ляўчук. Пашкадаваўшы дзіця, парушае загад Ляховіч. Здаецца ў палон, калі забіваюць дзяўчынку і вось-вось заб’юць яе брата, камбрыг Праабражэнскі. Вяртаецца ў вёску, каб загінуць разам са сваімі вучнямі, Мароз... Пераступіць праз пакуты дзяцей для іх немагчыма» (19, 236).
Пра функцыю «дзіцячай» тэмы ў складаным комплексе вострых і далікатных праблем, што вырашае Васіль Быкаў, пісаў і літаратуразнаўца Пятро Васючэнка: «Дзяцінства ў быкаўскай прозе з’яўляецца не толькі аб’ектам апавядання або сродкам эмацыйнага ўзмацнення. Як і шэраг іншых жыццёвых рэалій (фізічныя пакуты, шлях, разбуранае жытло і г. д.), пакутнае дзяцінства робіцца ў гэтай прозе своеасаблівым сімвалам і ў гэтай якасці актыўна ўдзельнічае ў канцэптуальным, філасофскім дыскурсе» (8, 63).
Да тэмы пакутнага дзяцінства Васіль Быкаў звяртаецца і пазней, у 90-я гг., у прыватнасці — у апавяданні «На Чорных лядах». Менавіта гэты твор зусім заканамерна выклікаў абвостраную ўвагу і палярныя меркаванні крытыкаў: экстрэмальнасць сюжэта ў апавяданні такая, што балансуе на мяжы спасцігальнага. Калі ўвасобленыя падзеі на самай справе магчымы, дык толькі ў прыпавесці, прытчы, ды яшчэ ў жахлівай нашай гісторыі. Васьмёра змардаваных, галодных, знясіленых слуцкіх паўстанцаў разам з камандзірам Улашчыкам, як ваўкі, акружаны чырвонаармейцамі «па ўсіх правілах палявой навукі». Нідзе няма паўстанцам выратавання — «у гэтых лясах, у акрузе — на ўсёй Беларусі» (6, 210). Сама па сабе трагічная, памежная сітуацыя неймаверна абвастраецца, калі высвятляецца намер няшчасных, загнаных у пастку людзей. Паўстанцы разумеюць, што ў выпадку апазнання яны, жывыя ці забітыя, могуць стаць прычынаю пакут і смерці сваіх родных — бацькоў, жонак, дзяцей, «тых, дзеля каго, па сутнасці, распачалі ўсё», і таму наважваюцца скончыць жыццё самагубствам. Папярэдне яны знішчаюць усе дакументы і такім чынам застаюцца «без імёнаў і прозвішчаў, без роду-племя». Героі ўласнаручна выкопваюць агульную магілу: яны павінны па чарзе пусціць ў сябе кулю. «Вядома, усё тое было жахліва, не па-чалавечы і не па-боску, напэўна, але што ж ім рабіць? Увесь гэты жах утварыўся не з іхнай волі — д’ябал ці лёс падвялі іх менавіта да такога выніку. Іншага не выпадала. Іншы быў яшчэ болып жахлівы, з двух жахаў яны выбралі найменшы» (6, 215). Гэта ўжо не шараговая экстрэмальная сітуацыя, якім бы парадаксальным ні здавалася сумяшчэнне
несумяшчальных, узаемавыключальных («шараговы» і «экстрэмальны») паняццяў, бо кожная працяглая катастрофа — фронт, акупацыя, партызанства ці нешта падобнае — непазбежна надае экстрэмальнасць умовам чалавечага існавання ў цэлым. Боль, пакуты, смерць робяцца звыкла-будзённымі, неад’емнымі канстантамі быццёвага ландшафту. Пра гэта ў свой час пісаў Сартр у артыкуле «Рэспубліка маўчання» (1944): «Жорсткія ўмовы нашай бітвы, зняўшы ўсе румяны і покрывы, зрабілі нарэшце самім нашым жыццём тое невыноснае, пакутлівае становішча, якое завецца доляй чалавечай. Выгнанне, палон, асабліва смерць, спрытна замаскіраваныя ад нас у шчаслівыя часіны, сталі цяпер прадметам нашых штодзённых турбот; мы спасціглі, што гэта зусім не выпадковасці, якіх можна пазбегнуць, ці нават небяспекі пастаянныя, ды якія ўсё ж мінаюць,— не, нам давялося зірнуць на іх як на нашу долю, наш лёс, як на глыбінныя перадумовы чалавечага існавання» (9, 142).
У творы Васіля Быкава сітуацыя не проста «памежная» — яна запарогавая: героі адважыліся на смерць і ўжо думаюць і глядзяць «адтуль». Тым не менш гэтыя абставіны, паводле сцвярджэння аўтара, народжаны нашай сатканай з нечуваных трагедый гісторыяй. У адным з інтэрв'ю на пытанне: «Наколькі гістарычна апраўданы іх добраахвотны, калектыўны адыход з жыцця, гэты матыў асуджанасці яшчэ ў канцы 20-х гадоў?» Васіль Быкаў растлумачыў: «Ужо ў 20-я гады сем’і падпадалі пад рэпрэсіі і вывозіліся на Поўнач. Таму мае героі, прымаючы трагічнае рашэнне, выдатна разумелі, што чакае не толькі іх саміх, але і іх блізкіх. Адыход з жыцця — гэта найперш спроба ўратаваць сваіх родных» (11).
Нешта падобнае — праўда, у іншы час і ў іншых абставінах — адбываецца ў п’есе Жана Поля Сартра «Мёртвыя без пахавання» («Morts sans sepultures»), завершанай у 1946 г. і 8 лістапада таго ж года пастаўленай у Парыжы. Дзеянне твора разгортваецца ў час Другой сусветнай вайны ў акупіраванай Францыі, у той частцы краіны, дзе часова ўсталяваўся здрадніцкі вішысцкі рэжым. Адну з вёсак захапілі партызаны; імгненна даведаўшыся пра гэта, гітлераўцы і вішысты
знішчылі яе разам з жыхарамі, літаральна сцерлі з зямлі. «Трыста чалавек, якія не хацелі паміраць і якія памерлі ні за што. Яны ляжаць сярод камянёў, і іх целы счарнелі ад сонца... — скажа пасля адзін з партызанаў.— 3-за нас. 3-за нас у гэтай вёсцы засталіся толькі паліцэйскія, трупы і камяні» (23, 86-87). У час карнай аперацыі пяцёра партызанаў схоплены і кінуты ў засценак, пад які прыстасаваны вышкі былой школы. Вязняў па чарзе дапытваюць, пры гэтым жорстка здзекуюцца з іх, катуюць фізічна і маральна. Між тым пакуты палонных, па сутнасці, не маюць сэнсу: нават калі б партызаны пажадалі выдаць свайго камандзіра (чаго ад іх і патрабуюць вішысты), яны не змаглі б гэтага зрабіць, бо не ўяўляюць, дзе хаваецца Жан.
Нечакана падзеі атрымоўваюць новы паварот: у выніку чарговай аблавы Жан разам з іншымі людзьмі схоплены і кінуты ў адну з партызанамі камеру. Ворагі, аднак, не ведаюць яго ў твар і таму не падазраюць, што ў іх руках апынуўся той, каго яны даўно і марна шукалі. Цяпер пакуты вязняў набываюць сэнс, а думкі і ўчынкі — мэту. Партызанам удаецца навесці катаў на лжывы след (зноў гучыць матьгў падманнага следу, гульні з праціўнікам, ужо знаёмы па «Сцяне»; у той жа час што як не лжывы след, не трагічная «гульня» самагубства паўстанцаў-партызанаў у апавяданні В. Быкава «На Чорных лядах»?), і Жана (як схопленага выпадкова) адпускаюць на волю. Павінны быць вызвалены і трое вязняў — за «здраду», пра несапраўднасць якой вішысты не здагадваюцца. Аднак Ж. П. Сартр да канца застаецца экзістэнцыялістам — абсурд перамагае, спраўляе баль яго вялікасць выпадак: адзін з вішыстаў не стрымаў абяцання і перастраляў партызанаў, прадэманстраваўшы такім чынам сваю бязмежную ўладу над імі.
Творы В. Быкава і Ж. П. Сартра, прыналежныя да розных жанраў, надзвычай блізкія як па шэрагу змястоўна-фармальных прыкмет, так і канцэптуальна. I ў п’есе, і ў апавяданні мы маем справу з сітуацыяй партызанства, з калектыўным героем, з падобнай матывацыяй людскіх паводзін; кожны ж канкрэтны персанаж у абодвух творах аказваецца ў поўнай,