Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Басі. Ёсць, нарэшце, у В. Быкава і твор, дзе сродкам дасягнення мэты з’яўляецца якраз дзіця: у аповесці «Круглянскі мост» смяротнікам па д’ябальскай задуме Брытвіна становіцца пятнаццацігадовы хлопчык Міця.
У апавяданні «На Чорных лядах» перамагае не «арыфметыка», а чалавечнасць. Слёзы Валодзькі, які застаецца жыць,гэта ўжо сімвал не пакут, а праяўленага дарослым чалавекам сапраўднага, не «арыфметычнага» гуманізму. Фінал апавядання заслугоўвае асаблівай увагі: калі ў «Сцяне», у «Пагорку» і шэрагу іншых твораў Васіля Быкава экзістэнцыялізму, можа, болып, чым у саміх экзістэнцыялістаў, то развязка апавядання «На Чорных лядах» дэманструе ўжо не падабенства, а глыбінныя філасофска-эстэтычныя разыходжанні аўтара з экзістэнцыялістамі. Адзін са спосабаў мастацкага ажыццяўлення экзістэнцыялісцкай ідэі, як вядома,— замкнёнасць хранатопа, прычым як у літаральным, так і ў анталагічным сэнсе. Ад п’есы Сартра проста патыхае замкнёнасцю (зрэшты, гэта характэрна для ўсіх яго твораў). Выратаванне Валодзькі ў Быкава пазбаўляе сітуацыю герметызму, размыкае трагічную атмасферу, разрывае фатальнае кола наканаванасці, прыўносіць у падзеі вышэйшы сэнс, надзею на працяг, на патэнцыяльную далучанасць будучых пакаленняў да справы, на перспектыву, гістарычную абгрунтаванасць, ці, кажучы словамі Сартра, «гістарычную неабходнасць» барацьбы, з самага пачатку — у дадзены канкрэтны момант — асуджанай на паражэнне. (Падобнае размыканне мастацкага і гістарычнага хранатопа, зноў жа праз уключэнне ў фінал твора вобраза дзіцяці, адбываецца і ў «Сотнікаве».)
Па сутнасці, і Сартр, і Быкаў вырашаюць, апроч іншых, адну надзвычай важную філасофска-этычную праблему — неадпаведнасці суб’ектыўнага намеру таму ўчынку, што з гэтага намеру вынікае, праблему нязменна прысутнай у чалавечым існаванні супярэчнасці паміж маральнай мэтай і амаральнымі сродкамі яе дасягнення. Тут мы, відавочна, закранаем пытанне, якое намагаўся вырашыць яшчэ Гегель у «Філасофіі гісторыі», калі пісаў, што той або іншы ўчынак
14.3ak.265.
звязаны не толькі з мэтай чалавека, які яго здзейсніў; здзейснены ўчынак набывае ўласны лёс, выходзіць у пэўным сэнсе з-пад кантролю, урываецца ў аб’ектыўную сувязь рэчаў часта кардынальна парушае ўстаноўлены паміж імі парадак. У якасці ўзору Гегель спасылаўся на дзеянні чалавека, што з помсты, няхай і справядлівай, падпальвае чужы дом, а вялікі пажар мае наступствы, пра якія падпалыпчык нават не думаў. Больш таго, гэты пажар не толькі не дае літасці невінаватым, але і непазбежна вяртаецца «ўдарам у адказ» і знішчае самога падпальшчыка. Прычыну падзення таго ж Рыбака Васіль Быкаў бачыць у «душэўнай усёеднасці, несфармаванасці яго ў маральным плане. Ен прымітыўны прагматык, які зусім не суадносіць мэты са сродкамі. Вайна для яго — простая да прымітыву справа, з вычарпальнай паўнатой перададзеная пастулатам: «Чыя сіла, таго і права» і яшчэ: «Свая кашуля бліжэй да цела». Ен не вораг па перакананнях і не нягоднік па натуры, але ён хоча жыць насуперак магчымасцям, у цяжкую хвіліну ігнаруючы інтарэсы блізкага, клапоцячыся толькі пра сябе. Маральная глухата не дазваляе яму зразумець глыбіню яго падзення. Толькі ў канцы ён з непапраўным спазненнем усведамляе, што ў некаторых выпадках выжыць не лепш, чым памерці. Але каб спасцігнуць гэта, яму давялося прайсці праз цэлы шэраг малых і вялікіх здрад...» (7, 130). Анры ў Сартра не здраднік, але таксама свайго роду «прагматык», няхай і гатовы. як Раскольнікаў, спачатку забіць, а пасля пакаяцца: каб выпала яму застацца ў жывых, Анры ніколі ўжо — і ён сам гэта ўсведамляе — не ведаў бы спакою і душэўнай раўнавагі. Улашчык жа, як і Сотнікаў, разумее, што амаральна-жорсткі сродак не можа быць абгрунтаваны маральна-добрай мэтай і нічым не можа быць апраўданы. У гэтых адносінах п’еса «Мёртвыя без пахавання» і выклікае спрэчкі. Некаторыя крытыкі і літаратуразнаўцы пагаджаюцца, што як мастак Сартр меў права і на такі «памежны» эксперымент, як забойства дзіцяці блізкімі дарослымі. Яны разумеюць, што гэта — своеасаблівая шокавая тэрапія для чытача, які павінен — дзеля маральнага ацалення — страціць на нейкі час душэўны камфорт, а таксама ўсведамляюць, што пазіцыя
і паводзіны герояў Сартра — гэта не пазіцыя і не паводзіны самога пісьменніка, але не могуць дараваць яму мастацкай, умоўна кажучы, правакацыі, бачаць ва ўчынку партызанаў пэўную двухсэнсавасць, «нейкую ступень падвоенасці» (4, 213). 3 другога боку, і проза Дастаеўскага, напрыклад, насычана пантрагічнымі і панрызыкоўнымі сцэнамі, што, аднак, аніяк не ставіцца ў віну аўтару.
Васіль Быкаў са сваім апавяданнем «На Чорных лядах» па творчай фактуры, відавочна, бліжэй да Ф. М. Дастаеўскага, па вялікім жа рахунку і французскі, і беларускі пісьменнікі, кожны па-свойму, выкрываюць бесчалавечнасць, жорсткасць, гвалт у любых іх формах і праявах. Такое ўражанне, што экзістэнцыяліст Жан Поль Сартр кіраваўся прынцыпам, падобным да таго, які Васіль Быкаў пазней вызначыць як «прынцып адмаўлення», нават «ідэал адмаўлення», на якім грунтуецца, «па сутнасці, уся рэалістычная літаратура» і які «служыць мастацтву з найлепшым вынікам» (5, 244).
Такім чынам, зварот беларускага творцы да экзістэнцыялісцкай літаратуры відавочны; у кожным разе апеляцыі да яе ў кнізе «Сцяна» пасеяны даволі густа і за супадзенні наўрад ці могуць быць прыняты. Пры ўсім тым няма падстаў залічваць Васіля Быкава ў безумоўныя экзістэнцыялісты.
ЛІТАРАТУРА
1.	Адамовйч, А. Додумывать до конца: Лнтература н тревогн века,— Москва, 1988.
2.	Адамовйч, А. Хатынская повесть,— Мннск, 1974.
3.	Анджеевскйй, Е. Пепел н алмаз.— Москва, 1965.
4.	Андреев, Л. Г. Жан-Поль Сартр: Свободное сознанне н XX век.— Москва, 1994.
5.	Быкаў, В. На крыжах: Выступленні, артыкулы, інтэрв’ю.— Мінск, 1992.
6.	Быкаў, В. На Чорных лядах // Быкаў В. Сьцяна.— Мінск, 1997.
7.	Быков, В. Велнкая академня — жнзнь // Вопросы лнтературы. 1975. №1.
8.	Васючэнка, П. Пошукі страчанага дзяцінства: Беларускія празаікі сярэдняга пакалення аб Вялікай Айчыннай вайне — Мінск, 1995.
9.	Выйковскйй, С. В понсках утраченного смысла: Очеркн лнтературы трагнческого гуманнзма во Францнн — Москва, 1979.
10.	Велйковскйй, С. Гранн «несчастного сознання».— Москва, 1973.
11.	«Вся наша нсторня соткана нз трагнзма»: Беседа с В. Быковым // Народная воля. 1998. 23 мая.
12.	Грйн, Г Суть дела // Грнн Г. Собр. соч. : В 6 т. Т. 2.— Москва, 1993.
13.	Достоевскнй в воспомннаннях современннков. Т. 2.— Москва, 1964.
14.	Достоевскйй, Ф. М. Бесы // Достоевскнй Ф. М. Собр. соч. В 15 т. Т. 7.— Ленннград, 1990.
15.	Достоевскйй, Ф. М. Братья Карамазовы // Достоевскнй Ф. М. Собр. соч. : В 15 т. Т. 9,— Ленннград, 1991.
16.	Залоска, Ю. Дыялог з Васілём Быкавым: Інтэрв’ю, эсэ.— Мінск, 1995.
17.	Камю, А. Пнсьма к немецкому другу // Камю А. Посторонннй. Чума. Паденне. Рассказы н эссе.— Москва, 1988.
18.	Кйссель, М. Фнлософская эволюцня Ж. П. Сартра,— Ленннград, 1976.
19.	Козько, В. Мы похожн во временн... // Дружба народов. 1985. № 5.
20.	Коссак, Е. Экзнстенцналнзм в фнлософнн н лнтературе — Москва, 1980.
21.	Лявонава, Е. А. Плыні і постаці: 3 гісторыі сусветнай літаратуры другой паловы XIX — XX стагоддзяў— Мінск, 1998. У кнізе маецца сціслая характарыстыка экзістэнцыялізму.
22.	Оруэл, Дж. Ферма. 1984 / Пер. С. Шупы.— Мінск, 1992.
23.	Сартр, Ж. П. Мертвые без погребення // Сартр Ж. П. Пьесы Москва, 1967.
«Палову жыцця падаюся ў свет, палову — варочаюся са свету...»
Алесь Разанаў і філасофска-эстэтычныя пошукі ў еўрапейскай літаратуры
Для чарговага культурна-гістарычнага памежжа, чарговага «канца веку», якім з’яўляецца памежжа XX—XXI стст., калі радыкальныя сацыяльна-палітычныя змены суправаджаюць — і ў пэўнай ступені дэтэрмінуюць — змену культурных парадыгм, дастаткова паказальна творчасць Алеся Разанава (н. у 1947). He віна, а бяда беларускай літаратуры, якая не адно дзесяцігоддзе існавала «з пятлёй на шыі», што ў ёй было не так ужо шмат імён, якія б вярталі паняццю «з’ява» яго першасную выразнасць. Алесь Разанаў — сапраўды з’ява. Безумоўна, ёсць крытыкі і чытачы, якія яго не прымалі і не прымаюць. I гэта зразумела: творчасць паэта яшчэ зусім нядаўна не адпавядала — а ў нейкай меры не адпавядае і цяпер — літаратурнай, і не толькі літаратурнай, рэчаіснасці Беларусі. Знамянальна, аднак, што прыхільнікаў гэтага творцы становіцца ўсё больш.
Прыхільнасць гэта не можа быць выпадковай, не можа не грунтавацца на пэўнай аснове. На нашу думку, такой асновай з’яўляецца менавіта філасофска-эстэтычны ўніверсалізм А. Разанава, здольнасць кранаць інтэлект і душу многіх разнастайнасцю сваёй творчасці, кулыуралагічнай эрудыцыяй у спалучэнні з нацыянальнай і індывідуальна-аўтарскай самабытнасцю, увагай да еўрапейскага і сусветнага літаратурнага досведу.
Славуты англа-амерыканскі паэт Томас Стэрнз Эліят, чыю паэму «Попельная Серада» А. Разанаў бліскуча пераклаў на беларускую мову, сцвярджаў у свой час: «Мы з задавальненнем разважаем аб непадобнасці паэта да папярэднікаў, асабліва — непасрэдных; мы імкнёмся адшукаць нешта спецыфічнае і атрымаць асалоду ад гэтай спецыфікі. Але варта падысці да паэта без прадузятасці, як высвятляецца, што не толькі лепшае, але і найбольш індывідуальнае ў яго творчасці караніцца там, дзе мацней за ўсё сцвердзілі сваю несмяротнасць
яго продкі, паэты мінулага» (13, 158). Відавочна, Эліят меў на ўвазе не раннюю творчасць, а перыяд поўнай творчай сталасці мастака-паэта.
Зрэшты, А. Разанаў і сам шматразова сведчыў пра сваю павагу да традыцыі і сучаснага эстэтычнага кантэксту, выказваў думку пра неабходнасць творчага авалодання культурнай спадчынай, як, напрыклад, у шэрагу паэтычных мініяцюр, зномаў, што ўвайшлі ў кнігу «Паляванне ў райскай даліне»:
«Суадносіны традыцыі і наватарства знаходзяцца ў творы ў гэткай жа непарыўнасці, як яго змест і форма» (7, 213).
«Спадчына не ў мінулым, а з мінулага: яна — вектар, які паказвае дарогу, яна — аблічча ўчалавечанага часу» (7, 225).
Аб гэтым жа ідзе размова ў эсэ пра Максіма Багдановіча «Жыта і васілёк»: «Мы ўсе пэўным чынам сфармаваны нашымі папярэднікамі, мы ўсе пэўным чынам іхнія персанажы. I калі ломіцца рэчаіснасць, калі падзеі шалеюць, мы звяртаемся са сваімі запытаннямі менавіта да іх, каб зарыентавацца ў зрухах каардынатаў і зразумець, што ўсё не так безнадзейна, як можа здавацца» (6). Апошнія радкі, думаецца, маюць асаблівае значэнне: паводле А. Разанава, цікавасць да папярэднікаў узрастае якраз на зломах часу, а што як не суцэльны часава-рэчаісны злом наша цяперашняе быццё? Тым больш, што жывём мы на памежжы не толькі стагоддзяў, але і тысячагоддзяў. Феномен мастацкага ўніверсалізму самога А. Разанава дэтэрмінаваны, як мне здаецца, менавіта прыналежнасцю паэта да часавага сумежжа.