Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Зрэшты, неадназначнасцю, антынамічнасцю пазначана ўся творчасць Жылкі. На мноства яго паэтычных увасабленняў «тугі й нягоды», сардэчнай «шэрай жуды», «лёсу нямілага» знойдзецца не менш яго ж хваласпеваў вясне і хараству, «кахання агню», «блакітнасцям нязменным» любай, «духу творчаму», надзеі на «шчаснасць дзён святлейшых», слодычы жыцця, якім бы неміласэрным яно ні было. Па прыродзе свайго таленту, і гэта, мусіць, галоўнае, Жылка быў шукальнікам і
творцам сугуччаў, «сінтэзы, злукі»: сусветнага эстэтычнага досведу з глыбока ўспрынятай нацыянальнай традыцыяй; мастацкіх адкрыццяў еўрапейцаў са стылем «сваістым»; мужнамажорных песень з «танацыямі» трагічнымі; «цемры» і «ночы» з «днём яснакветым»; сацыяльнай канкрэтыкі, матываў «сягодняшніх» з тэмамі агульначалавечымі, з нелегітымнай у беларускай літаратуры 20-х гг. эстэтыкай «чаравання», імкненнем адшукаць сутнаснае ў «музыцы нязнанай», перайсці «мяжу ў невымоўнае, за рубеж чалавечага слова», суточыць непарыўнаю тайнаю сувяззю «агармонію» з цэласнацю. Ужо па гэтай паліморфнасці, па незвычайна вялікай ступені сканцэнтраванасці самых розных эстэтычных з’яў Жылка — мастак унікальны. Яго эстэтычныя погляды і творчая практыка — яскравае пацвярджэнне вельмі слушнага меркавання Л. Сіньковай, што «патрэба штораз асвойтвацца ў чужых багатых кантэкстах стымулюе дынаміку беларускіх мастацкіх структур» (5, 137), сведчыць як аб агульналюдскасці, так і аб самабытнасці шляхоў беларускай літаратуры.
ЛІТАРАТУРА
1.	Бахтйн, М. К методологнн лнтературоведення // Контекст1974.— Москва, 1975.
2.	Бердяев, Н. Крнзнс нскусства,— Москва, 1990.
3.	Жылка, У. Выбраныя творы,— Мінск, 1998.
4.	Лявонава, Е. А. Плыні і постаці: 3 гісторыі сусветнай літаратуры другой паловы XIX—XX стагоддзяў.— Мінск, 1998.
5.	Сінькова (Корань), Л. Д. Беларуская літаратура і тэорыя паскоранага літаратурнага развіцця // Славянскне лнтературы в контексте мнровой: Матерналы докладов Международной научной конференцнн.— Мінск, 1995.
«Узысці на сваю Галгофу...»
Інтэрпрэтацыя біблейскіх вобразаў і матываў у рамане Уладзіміра Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і сусветная літаратурная традыцыя
Сусветная мастацкая літаратура мае працяглую і ўстойлівую традыцыю звароту да Бібліі. Хранатоп інтэрпрэтацый біблейскіх матываў, сюжэтаў і вобразаў, мастацкіх алюзій на іх неабсяжны. Традыцыя гэтая ахоплівае агульначалавечую культурную прастору ад старажытных апокрыфаў да сучасных літаратурных рэцэпцый біблейскага матэрыялу. Гісторыя, што адбылася дзве тысячы гадоў назад, і па сённяшні дзень суправаджае чалавечае існаванне. Розныя людзі неаднолькава ставяцца да яе. Для адных гэта, кажучы словамі вядомага расійскага літаратуразнаўцы С. С. Аверынцава,— «самая рэальная рэальнасць, з якой, пры святле якой жывеш з дня ў дзень. Для другіх — крыху далей: тое, у што належыць верыць людзям веруючым. Для трэціх — яшчэ далей: адзін з кампанентаў культурнай традыцыі, «матыў», «вобраз», метафара для апісання рэчаў пабочных. Вельмі ёмістая метафара. Для чацвёртых, нарэшце,— шкодная лухта, якую неабходна ўсімі дазволенымі і недазволенымі прыёмамі сцерці з памяці чалавецтва. Аднак ні першыя, ні другія, ні трэція, ні нават чацвёртыя не могуць забыць, супакоіцца, жыць, як быццам нічога не было... Старую гісторыю будуць перадумваць зноў і зноў. Чатыры старажытныя апавядальнікі выклалі яе надзвычай сцісла, з лакунамі, што трывожаць нашае ўяўленне, з загадкавымі ўмаўчаннямі, а галоўнае — не дазваляючы сабе ніякіх матывацый, нават ніякіх ацэначных эпітэтаў... Тое, што яны распавялі, патрабуе тлумачальнікаў, але свайго ўласнага тлумачэння ў сабе не змяшчае» (1, 331).
Аб выключнай прыцягальнасці евангельскіх перыпетый, нястомным жаданні майстроў слова ажывіць іх дакладна сказаў у свой час В. Розанаў: «Біблія — бясконцасць» (26, 23). Аб тым жа, па сутнасці,— верш «На Страстной» Б. Пастарнака з рамана «Доктар Жывага» (1957):
Еіце кругом ночная мгла.
Еіце так рано в мнре,
Что звездам в небе нет чнсла, й каждая, как день, светла, й еслн бы земля могла, Она бы Пасху проспала ГІод чтенне Псалтырн...(22, 548).
Здаўна Біблія — насуперак сумненням, расчараванням, адчаю — была і застаецца зыходным пунктам у дыялогах розных культур, светабачанняў, розных генерацый, нарэшце. Прычына гэтай прыцягальнасці, мабыць, найперш, у невычарпальным маральным патэнцыяле Бібліі, закладзеных у ёй адвечных этычных каштоўнасцях, патрэба чалавека ў якіх ніколі не знікала; і мастакі розных эпох і народаў імкнуліся дапамагчы сваім сучаснікам нанава пераасэнсаваць змест Кнігі кніг, супаставіць асабісты духоўны досвед з агульначалавечым, з прадосведам.
Безумоўна, нельга не ўлічваць і бязмежных эстэтычных магчымасцей, якія адкрываюцца перад мастаком у працэсе асэнсавання ім не толькі біблейскіх вобразаў і матываў, але і закладзеных у Першакнізе піматлікіх жанравых форм і стыляў, навуковых і мастацкіх скарбаў. Нездарма Ф. Скарына ў прадмове да Бібліі заўважыў: «Тут наученне седмн наук вызволеных достаточнае...» (36, 10). He апошнюю ролю адыгрывае і імкненне творцаў праз біблейскую сімволіку надаць сваім апавяданням абагульнена-філасофскі або папераджальна-прагнастычны сэнс. «Кніга, у якой няма месца выпадковаму, формула незлічоных магчымасцей, бездакорных пераходаў сэнсу, ашаламлялыіых адкрыццяў, напластаванняў святла. Ці ж можна ўтрымацца ад спакусы зноў і зноў на ўсе лады ператлумачваць яе?.. » (4, 35) — пісаў X. Л. Борхес.
Пры гэтым, якімі б рознымі ні былі формы і спосабы інтэрпрэтацыі біблейскага матэрыялу, абумоўленыя часавай, нацыянальнай, сацыяльнай, канфесійнай прыналежнасцю (або атэістычнай пазіцыяй) пісьменніка, прыродай яго таленту, творчай задумай, у сусветнай літаратуры склаліся дзве асноўныя тэндэнцыі:
першая, умоўна кажучы, сакральная, набліжаная да кананічных тэкстаў мастацкая адаптацыя Бібліі — літаратурныя пераказы, «прачытанні», развіцці, дапаўненні да біблейскага матэрыялу, што акцэнтуюць яго актуальнасць для ўсіх часоў, але асабліва — для сучасніка, чалавека «тут і зараз», і маюць такім чынам, на мэце задачы дыдактычныя, асветніцкатэалагічныя;
другая, секулярная, свецкая, або, паводле вызначэння протаіерэя Аляксандра Меня, «зямная» (у некаторых сваіх варыянтах, можна сказаць, «заземленая»); украінскі літаратуразнаўца А. Я. Нямцу гаворыць пра яе як пра «ачалавечаную персаніфікацыю». Калі ў напісаным у рэчышчы першай тэндэнцыі Ісус Хрыстос, кажучы словамі Б. Пастарнака з яго «Гефсіманскага саду», таксама мог быць «як смяротныя, як мы», дык у версіях другой ён і ёсць «мы», і ёсць (або быў) «смяротны», адзін з нас, без усялякага «як». Мэту такога роду твораў можна было б у пэўнай ступені выразіць звернутымі да Хрыста словамі Іуды са знакамітай рок-оперы Э. Л. Уэберга і Т. Райса «Ісус Хрыстос — суперзорка» (1970): «...мне ўдалося сарваць заслону, што засціла мне вочы, і я пакончыў са сляпым пакланеннем табе, Ісус. I стала мне ясна, куды ўсё гэта прывядзе. Каб цвяроза ацаніць абставіны, мне спатрэбілася адно намаганне: аддзяліць чалавека ад міфа пра яго... Я памятаю, калі мы ўсё гэта пачыналі — ніякіх размоў тады пра Бога не было і ў паміне; тады мы называлі цябе Чалавекам» (10, 88).
Абедзве тэндэнцыі надзвычай неаднародныя; прычым, як ні парадаксальна, у межах апошняй часам з’яўляюцца творы, нашмат больш блізкія да кананічных тэкстаў і болып сугучныя з імі, чым творы экзегетычнага (ад лац. exegetike ’тлумачу’) характару. Варта звярнуць увагу і на досыць пашыраную ў сусветнай літаратуры (асабліва ў другой палове XX ст.) навукова-фантастычную мадэрнізацыю Хрыста і іншых біблейскіх персанажаў, што могуць падавацца іншапланецянамі, і г. д.
Другая, «зямная» рэцэпцыя біблейскага матэрыялу калі не дамінуе, дык знаходзіць шырокае распаўсюджванне ў
сусветнай літаратуры, асабліва пачынаючы з другой паловы XIX ст., калі, паводле Ф. Ніцшэ, «Бог памёр». «Няма сумнення,— пісаў расійскі філосаф В. Розанаў у сваёй рабоце «Апакаліпсіс нашага часу» (1918—1919),— што глыбокі падмурак усяго, што зараз адбываецца, заключаецца ў тым, што ў еўрапейскім (усім,— і ў тым ліку рускім) чалавецтве стварыліся каласальныя пустоты ад былога хрысціянства; і ў гэтыя пустоты правальваецца ўсё: троны, класы, саслоўі, праца, багацці. Усе ашаломлены. Усе гінуць, усё гіне. Але ўсё гэта правальваецца ў пустату душы, якая страціла старадаўні змест» (26, 3).
Відавочна, менавіта з уваходжаннем чалавецтва ў XX ст. пачынаецца эпоха звяржэння святыняў, эпоха нечуванай секулярызацыі дабра і зла, боскага і д’ябальскага, светлага і цёмнага ў чалавеку і свеце. Заканамерна, што сёння, на памежжы стагоддзяў і тысячагоддзяў, калі ў людзей, асабліва на тэрыторыях, на працягу амаль стагоддзя ахопленых шалёным атэізмам, няхай яшчэ толькі замігцела жаданне жыць «у Хрысце», Кніга кніг набыла новае дыханне, актуалізаваліся ўсёмагчымыя інтэрпрэтацыі як яе «галоўнай Асобы» (А. Мень) — Ісуса Хрыста, так і іншых персанажаў, як яе стрыжнявога сюжэта, так і паасобных яе элементаў. Адпаведна стала надзённым філасофска-эстэтычнае прачытанне, асэнсаванне гэтых твораў, своеасаблівая «міфарэстаўрацыя» (паняцце ўведзена ў абыходак расійскім даследчыкам С. Цялегіным (31, 3).
У розных варыянтах здзяйснялася рэцэпцыя міфа беларускай літаратурай. Велізарнае значэнне мае скарынаўская адаптацыя біблейскіх тэкстаў. Паводле У Калесніка, гэта — «духоўная ахвяра» вялікага гуманіста роднаму краю, праца, што мела менавіта тэалагічна-асветніцкую мэту. На думку Ф. Скарыны, у Бібліі «всее прнроженое мудростн зачало н конець», і служыць яна павінна «Богу ко чтн н людем посполнтым к доброму наученню» (36, 3). Найперш як крыніцу мудрасці, што «ест матн всех добрых речей н учнтель всякому доброму уменню», разглядаў Ф. Скарына, у прыватнасці, Кнігу Прытчаў Саламонавых: «Ест бо в снх прнтчах сокрнта мудрость, якобы моць в драгом каменн, п яко злато в землн,
п ядро ув ореху»; «Пожнточьнн же суть сне кннгы честн всякому человеку, мудрому н безумному, богатому м вбогому, младому н старому, наболей тым, онн же хотять нметн добрые обычае н познатн мудрость н науку...» (36, 36).
У рэчышчы асветніцкай традыцыі, з выразным акцэнтам на ўваскрасальна-адраджэнскіх евангельскіх матывах, інтэрпрэтавалі біблейскія сюжэты беларускія мастакі слова пачатку XX ст. («Апокрыф», «Санет (Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...)» Багдановіча, «Прарок», «Ужо світае», «Яна і я» Купалы і інш.). Праўда, як падкрэсліваў У Калеснік з нагоды біблейскіх рэмінісцэнцый у гэтых аўтараў, яны «рэдка бралі іх з першакрыніц і ніколі з багаслоўскіх трактатаў. Часцей за ўсё яны запазычвалі іх з народнай паэтычнай свядомасці: апокрыфаў, казак-легендаў, паданняў, прытчаў, прыказак» (13, 5), адпаведна спалучаючы іх з фальклорна-язычніцкімі элементамі.