Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Можна прыводзіць і іншыя аргументы на карысць таго, што здзейснены Багдановічам аналіз вершаў Чупрынкі, паводле многіх параметраў, ёсць карціна сімвалісцкай паэтыкі.
М. Багдановіч не стамляецца падкрэсліваць, што на першым месцы для Чупрынкі «гукавы бок слова», і дзеля яго аўтар ахвяруе сэнсам, дакладнасцю, выразнасцю: «А паэт плыве і плыве па хвалях рытму, і адзіныя пуцяводныя зоркі яго — рыфмы. Яны служаць для яго ўказальнымі вехамі, яны пазначаюць кірунак рэчышча яго вершаў,— і гэтак, ад рыфмы да рыфмы, ад сугучча да сугучча, нрацягвае ён плысці, ён, каго перамаглі выкліканыя ім рытмічныя сілы і хто выразнасць слова прамяняў на выразнасць рытму і гуку...» (1; 2, 322). Бясспрэчна, рэалізм па прыродзе, па вызначэнні і прызначэнні не можа атаясамлівацца з вышэйпрыведзеным апісаннем, у той час як менавіта з сімвалізмам яно суадносіцца болей, чым з якім-небудзь іншым кірункам, як і наступнае выказванне М. Багдановіча ў дачыненні да ўкраінскага паэта: «Тут Чупрынка — лірык чыстай вады — можа, па сутнасці, толькі тое, што даступна музыцы... не болып таго» (1; 2, 235-236). Гэта найбліжэй да сімваліста лірычна-інтымнага кшталту П. Верлена з яго славутым патрабаваннем: «Музыкі перш за ўсё!», з яго імпрэсіяністычнасцю, імкненнем зафіксаваць, адбіць няўлоўнае, незваротнае, мінучае, імгненнае; але ж і для Чупрынкі, паводле М. Багдановіча, існуе «толькі абсяг перажыванняў, настрояў, абсяг унутранага жыцця, абсяг пачуцця і думкі», а вызначальнай ідэяй з’яўляецца ідэя «аўтаномнасці хараства» (1; 2, 327). Такім чынам, не па вызначэнні, але па тлумачэнні, аб’ектыўна — згодна са зместам разважанняў Багдановіча — «тып разумовых і эстэтычных густаў» (1; 2, 329) Чупрынкі ёсць, па сутнасці, тып сімвалісцкі.
Даволі рэзкія выказванні М. Багдановіча на адрас украінскага паэта («Беднасць, абстрактнасць, рытарычнасць і аляпаватасць — вось у якіх выразах даводзіцца характарызаваць змест вершаў Чупрынкі») (1; 2, 331) не раз змушалі беларускіх крытыкаў і літаратуразнаўцаў шукаць прычыны такой заніжанай адзнакі. У прыватнасці, В. П. Рагойша заўважае: «Да творчасці Г. Чупрынкі М. Багдановіч падыходзіць з сацыяльна-эстэтычных пазіцый... Трэба ўлічыць, што да часу напісання артыкула яго аўтар як паэт і крытык «перахварэў»
ужо на пэўнае захапленне некаторымі «ізмамі» (мадэрнізм, сімвалізм) і прыйшоў да пушкінскай няпростай прастаты, арганічнай еднасці зместу і формы... Аўтар «Вянка» ў апошні перыяд сваёй творчасці ўжо не мог прыняць у прадстаўнікоў паэтычнага авангарда іх негатыўнага стаўлення да надзённых грамадскіх праблем і з’яў, да сацыяльнасці ў самым шырокім сэнсе. Адсюль — такая завельмі суровая, як на сённяшняе наша разуменне, ацэнка творчасці Г. Чупрынкі...» (7, 190). Безумоўна, вучоны мае рацыю, гаворачы аб зменах у эстэтычных поглядах беларускага паэта на працягу яго творчага шляху; у той жа час нагода для разважанняў застаецца.
Па-першае, калі М. Багдановіч цалкам «перахварэў» на той жа сімвалізм, як тады быць з некаторымі яго ўласнымі вершамі таго ж перыяду, што і артыкул пра Чупрынку (1916),— напрыклад, такімі, як «Ужо пара мне дадому збірацца...» (датуецца 1915—1916 гг.) ці «Страцім-лебедзь» (датуецца 1916 г.)? Звернемся да першага з названых вершаў:
Ужо пара мне дадому збірацца,— Вечар позны, а час не стаіць. Ах, калі б ты магла здагадацца, Як не хочацца мне ухадзіць.
Там, на вулцы, ні сівер, ні бура, Там адно толькі — мрок, самата. Але як я маркотна, панура Да свайго пацягнуся кута.
Думкі нудныя зноў закружацца.
Сэрца чулае зноў забаліць...
Ах, калі б ты магла здагадацца, Як не хочацца мне ухадзіць (1; 1, 132).
Маючы на ўвазе, што паэту заставалася каля года да смерці і што сам ён гэта ясна ўсведамляў, наўрад ці можна задаволіцца толькі рэальна-канкрэтным прачытаннем гэтага верша; у ім, безумоўна, гучыць не толькі і не столькі нежаданне развітвацца з каханай, колькі бязмежная роспач ад хуткага і непазбежнага развітання з жыццём. Што да верша «Страцімлебедзь», то яго шматсэнсавасць, шматзначнасць тлумачылася
самім паэтам: «Я задумаў твор на тэму біблейскага міфа. Гэтую тэму навеяла мне вайна, гібель мільёнаў і мой уласны лёс» (1; 1, 666). Аііроч таго, як сцвярджаюць укладальнікі трохтомнага Збору твораў паэта, М. Багдановіч узяў за аснову верша народны сказ аб «Страцім-птушцы» («Беларускі зборнік» Е. Р. Раманава — «Сказкн космогоннческне п культурные») (1; 1, 666).
Па-другое, таго ж Янку Купалу М. Багдановіч дакарае за «грубы сімвалізм» у 1911 г., значыць — яшчэ ў перыяд «Вянка», у час найбольш выразных сімвалісцкіх тэндэнцый у сваёй творчасці; варта прывесці тут з шэрагу многіх і многіх вершаў М. Багдановіча той пары яго верш «Мне снілася»:
Ўсё вышэй і вышэй я на ropy ўзбіраўся, Падымаўся да сонца, што дае нам цяпло: Але толькі чым болей да яго набліжаўся, Тым усё халадней мне й маркотней было.
Заскрыпеў снег сыпучы пад маімі нагамі, I марозам калючым твар пякло ўсё крапчэй. I, пануры, стамлёны, ўніз пайшоў я снягамі,— Сонца там хоць і далей, але грэе цяплей! (1; 1, 133).
Уяўляецца мэтазгодным параўнаць гэты твор М. Багдановіча з вершам славутага расійскага сімваліста К. Бальмонта «Я мечтою ловнл уходяіцне тенн...», якому беларускі паэт наследуе і адначасова супрацьстаіць-пярэчыць:
Я мечтою ловнл уходягцпе тенн,
Уходягцне тенн погасавшего дня,
Я на башню всходнл, н дрожалн ступенн, Н дрожалн ступенн под ногой у меня.
й чем выше я шел, тем ясней рнсовалнсь, Тем ясней рнсовалнсь очертанья вдалн, й какне-то звукн вдалн раздавалнсь, Вкруг меня раздавалнсь от небес н землн.
Чем я выше всходнл, тем светлее сверкалн, Тем светлее сверкалн высн дремлюіцпх гор, й сняньем проіцальным как будто ласкалн, Словно нежно ласкалн отуманенный взор.
й внпзу подо мною уж ночь наступнла, Уже ночь настутшла для уснувшей землн, Для меня же блнстало дневное светнло, Огневое светнло догорало вдалн.
Я узнал, как ловнть уходяіцне тенн, Уходяіцпе тенн потускневшего дня, й все выше я шел, н дрожалн ступенн, й дрожалн ступенн под ногой у меня (8, 386-387).
Паўторымся: менавіта ў перыяд «Вянка», маючы на ўвазе купалаўскую «Адвечную песню», Багдановіч зазначыць: «Што датыкаецца да найслабейшага боку паэмы, дык... гэта грубы сімвалізм, прыпамінаючы дзе-якія кепскія месцы з твораў расійскага пісьменніка Л. Андрэева» (1; 2, 187), які, згадаем, як і К. Бальмонт, быў адной з самых прадстаўнічых постацей у расійскім сімвалізме.
Нельга не пагадзіцца з М. I. Мушынскім, што М. Багдановіч расцэньваў «філасофска-заглыбленую, метафарычнаўскладненую» паэзію (з «Адвечнай песняй» Янкі Купалы ўключна) «як неперспектыўную, няплённую» (5, 464), бо «як крытык у сваіх патрабаваннях ён якраз зыходзіў з эстэтычных норм культурна-гістарычнай школы. А яна аддавала перавагу рэалістычным формам узнаўлення жыцця, стрымана ставілася да суб’ектыўнага пачатку. Умоўнасць, гіпербалізацыя — усё гэта лічылася чымсьці штучным, надуманым, далёкім ад сапраўднага мастацтва» (б, 463). М. I. Мушынскі слушна распаўсюджвае свае высновы на разважанні М. Багдановіча пра рэаліста Дрожжына і рамантыка Лермантава; дададзім, што ёсць усе падставы распаўсюдзіць іх на артыкулы паэта і пра Г. Чупрынку, і пра славутага французскага паэта Т. Гацье.
Апроч таго, як нам падаецца, важна ўсвядоміць, што ў асобе М. Багдановіча мы бачым крытыка, які ўваходзіць у супярэчнасць з мастаком, аўтарам найперш «Вянка» (і шэрагу пазнейшых твораў таксама), які працуе ўжо без аніякай аглядкі на школы і нормы, зыходзіць толькі з уласнага ўяўлення аб мастацтве, уласных перажыванняў і парыванняў, не абмінаючы, вядома, мастакоўскай увагай сучасных яму грамадска-палітычных катаклізмаў, але найперш турбуючыся
пра «вольны ход духоўнай творчасці беларускай нацыянальнай душы» (1; 2, 207). Іначай наўрад ці можна вытлумачыць адначасныя ўхвалы С. Дрожжыну за тое, што той «апісваў толькі тое, што бачыў» і «заўсёды... быў просты» (1; 2, 223), і ўласныя філасофска-эстэтычныя пошукі (асабліва ў такіх цыклах «Вянка», як «У зачараваным царстве», «Вольныя думы», «Каханне і смерць», ды і ў творах па-за «Вянком»), што ніяк не абмяжоўваліся звычайнай фіксацыяй простых рэчаў.
Але ці так ужо і супярэчылі адзін аднаму Багдановічкрытык і Багдановіч-паэт? Ці так ужо адназначна адмоўна ўспрымаў ён і як тэарэтык праявы сімвалізму ў беларускай і іншанацыянальнай паэзіі, як часам катэгарычна-абагулена падаецца літаратуразнаўцамі? У сувязі з гэтым звернем увагу на каментарый, што змешчаны ў 2-м томе трохтомнага выдання твораў М. Багдановіча, да яго заніжанай ацэнкі купалаўскай «Адвечнай песні»: «Негатыўнае стаўленне М. Багдановіча да сімвалізму звязана з асаблівасцямі яго мастакоўскага светаадчування...» (1; 2, 312). Далей у якасці аргумента ідзе спасылка на меркаванне М. I. Мушынскага, выказанае ім у кнізе «Каардынаты пошуку. Беларуская крытыка: набыткі, перспектывы»: «Грубы сімвалізм сутнасцю сваёй варожы патрабаванням паэтыкі рэалістычнага мастацтва» (1; 2, 312). Аднак, па-першае, як мы ўжо пераканаліся, негатыўныя адносіны М. Багдановіча да сімвалісцкай практыкі, паводле М. I. Мушынскага, вынікалі не столькі з уласна мастакоўскага светаадчування паэта, колькі з яго ўяўленняў аб літаратуры як тэарэтыка і крытыка, прыналежнага да гісторыка-літаратурнай школы, так што спасылка і каментарый тут не надта стасуюцца. Па-другое, каментатар выкарыстоўвае абагульненае паняцце «сімвалізм», у той час як М. I. Мушынскі, следам за паэтам, дакладна паўтарае вызначэнне «грубы сімвалізм». Можна сцвярджаць, што гэтае разыходжанне дробязнае толькі на першы погляд: менавіта «грубы сімвалізм» і быў для М. Багдановіча непрымальным.
Што меў на ўвазе паэт пад гэтым вызначэннем? Трымаючы ў полі зроку тэарэтычныя разважанні М. Багдановіча, яго творчыя перасячэнні з сімвалізмам, безумоўную цікавасць да
замежнага сімвалісцкага досведу, прыходзіш да высновы, што «грубы» ў яго разуменні, бадай, тое ж самае, што і «штучны», або неарганічны, сузіральны, без апірышча на рэчаіснасць, няхай і колішнюю, увасобленую ў міфах і паданнях. Толькі ўлічваючы гэту акалічнасць, разумееш, чаму «яшчэ непрыемней» Багдановічу робіцца, калі «Купала пробуе туману сваёй думкі прыдаць від асаблівай глыбіні» (1; 2, 188). 3 другога боку, чаму мастацкая каштоўнасць творчасці А. Блока, М. Клюева, Г. Ахматавай, сімвалістаў ды акмеістаў, выглядае ў яго вачах неаспрэчнай. I чаму з такой відавочнасцю судакранаюцца яго характарыстыкі паэзіі М. Лермантава і В. Брусава, В. Брусава і Т. Гацье. Асабліва апошніх двух, бо і расійскі і французскі паэты, паводле М. Багдановіча, слугавалі красе халоднай, «бяздушнай», народжанай майстэрствам, а не жывым жыццём. Невыпадкова ў рэцэнзіі на гумілёўскі пераклад кнігі Т. Гацье «Эмалі і камеі» М. Багдановіч працытуе менавіта першую страфу яго верша-маніфеста «Мастацтва» (1857), дзе бясстраснасць, халоднасць аўтадэкларуюцца: