Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Нскусство тем прекрасней, Чем взятый матерьял Бесстрастней:
Стнх, мрамор нль металл... (1; 2, 361).
Але ж і ў вызначэннях творчасці (ды і знешняга аблічча, паводзін) Брусава часта ўжываліся ўсё тыя ж словы «холад», «метал», нават «лёд». Тут дарэчы будзе цытата з публікацыі расійскага літаратуразнаўца Генрыха Міціна, у якой сумешчаны і параўнаны творчыя постаці менавіта М. Багдановіча і В. Брусава (больш таго, Брусаў названы настаўнікам Багдановіча): «Паэзія заўсёды — песня пра зямлю і неба, разбурэнне гэтай сувязі (у любы бок) абарочваецца антыпаэзіяй, але такое здараецца нават у геніяльных паэтаў. У часы Сярэбранага веку рускай паэзіі «неба» абвесціла аб сабе з новай моцай і ў філасофіі, і ў прозе, аднак гэта выклікала ў паэзіі шалёную рэакцыю ў адказ — з’явіліся дэманстратыўна-зямныя, пазарэлігійныя і богаборніцкія паэты. Нават высокадухоўныя песняры з нейкім салодкім жахам кідаліся ў прадонне бездухоўнасці. Можа, толькі адзін Максім Багдановіч (рускі
і беларускі паэт па сваіх духоўных і кроўных каранях) здолеў захаваць непарушную сувязь паміж зямлёй і небам, пісаў пра зямное каханне, за якое нясорамна перад Госпадам. Яго па-лермантаўску кароткі шлях... здзіўляе рэдкай эстэтычнай успрымальнасцю і духоўнай незалежнасцю. А яго ж настаўнік, бліскучы Валерый Брусаў, прайшоў свой шлях без Хрыста і без крыжа...» (4, 28).
Затое сімвалізм ад рэчаіснасці М. Багдановіч цаніў надзвычай высока. Таму, відаць, ён так вылучаў Р. Тагора з яго паэтычным універсумам, сінтэзаваннем нацыянальнай традыцыі, рэлігійна-міфалагічнага мыслення, містыкі з эстэтыкай еўрапейскага неарамантызму і сімвалізму. Цалкам усведамляючы сімвалісцкасць тагораўскіх вершаў, М. Багдановіч прымае і ўхваляе іх менавіта ў гэтай іпастасі: «Што датычыцца зместу вершаў, то ён амаль заўсёды сімвалічны. Аднак гэтыя сімвалы не носяць характару рэбусаў, рашэнне якіх толькі раздражняе чытача, адбіраючы ў яго час і зусім не паглыбляючы тэмы твораў. Наадварот, сімволіка Тагора рэалістычная, адзета жывою плоццю і крывёю, яна заўсёды мае пэўны рэальны, канкрэтна-жыццёвы сэнс; аднак скрозь яго пастаянна прасвечвае іншы змест з цяжкавызначальнымі межамі, якія бясконца вабяць і пашыраюць думку. Гэта і ёсць той плюс, які высока ўзнімае паэзію Тагора над мастацтвам толькі рэалістычным» (1; 2, 359).
Дзеля навуковай аб’ектыўнасці варта падкрэсліць: многія прызнаныя мэтры сімвалізму як у Расіі, так і ў Заходняй Еўропе таксама аддавалі перавагу сімвалізму, спароджанаму звычайным жыццём звычайных людзей, з глыбінёй ісцін якога не можа параўнацца ніводная ўзвышаная тэорыя. Славуты бельгійскі сімваліст М. Метэрлінк гаварыў пра дзве разнавіднасці сімвалізму: «сузіральна-наўмысны» і «несвядомы»; якраз апошняму мусіць даверыцца аўтар. Дзеля пераканаўчасці М. Метэрлінк прыводзіць выкарыстаны амерыканскім філосафам-трансцэндэнталістам Р. Эмерсанам прыклад з цесляром і бервяном: «Але калі паэт, жадаючы стварыць мастацкую рэч, пачынае з таго, што прыдумляе сімвал, ён падобны да цесляра, які спачатку замацоўвае бэль-
ку высока над галавою, а затым спрабуе абчэсваць яе: уся патэнцыяльная энергія паэзіі будзе супраць яго...» (3, 441). Яшчэ адзін з сімвалістаў, француз Ж. Тарэль, іранізуючы з наўмыснай цьмянасці некаторых тагачасных паэтаў, згадваў выказванне Э. По: «Новаспечаныя паэты памыляюцца, думаючы, што цемната робіць іх узвышанымі; яны блытаюць дзве розныя рэчы: выказваць штосьці няяснае і няясна выказвацца» (9, 444). Залішне, мусіць, удакладняць, якога прынцыпу прытрымліваўся М. Багдановіч.
Такім чынам, аддаючы належнае дастаткова шматлікім сёння і часта грунтоўным спробам навуковага асэнсавання творчасці М. Багдановіча, высвятлення яе полігенезісу, перапляцення ў ёй рэалізму з нерэалістычнымі мастацкімі з’явамі, усё ж трэба канстатаваць: многія праблемы ў ёй так і засталіся нявырашанымі і чакаюць далейшага вывучэння.
ЛІТАРАТУРА
1.	Багдановіч, М. Поўны збор твораў. У 3 т. Т. 1—2.— Мінск, 1991-1993.
2.	Бярозкін, Р. Чалавек напрадвесні: Расказ пра Максіма Багдановіча.— Мінск, 1986.
3.	Метерлйнк М. Ннтервью // Поэзня французского снмволнзма.— Лотреамон. Песнн Мальдорора.— Москва, 1993.
4.	Мйтйн, Г. Лнлня на болоте // Русскнй курьер. 1992. № 8.
5.	Мореас, Ж. Лнтературный маннфест: Снмволнзм // Поэзня французского снмволнзма.— Лотреамон. Песнн Мальдорора.— Москва, 1993.
6.	Мушынскі, М. I. Навуковая і літаратурна-крытычная спадчына М. Багдановіча // Багдановіч М. Поўны збор твораў. У 3 т. Т. 2.— Мінск, 1993.
7.	Рагойша, В. П. Вяртанне метэора // Полымя. 1988. № 12.
8.	Русская лнтература XX века. (Дооктябрьскнй пернод): Хрестоматня.— Москва, 1971.
9.	Торель, Ж. Немецкне романтнкн н французскне снмволнсты // Поэзня французского снмволнзма.— Лотреамон. Песнн Мальдорора.— Москва, 1993.
«I няма нічога вышэйшага...»
Творчасць Максіма Гарэцкага ў кантэксце заходнееўрапейскай літаратуры пра Першую сусветную вайну
Неад’емнай і вызначальнай часткай жыццёвага досведу многіх пісьменнікаў XX ст. стаў іх асабісты ўдзел у Першай сусветнай вайне. Глыбока ўзрушаныя бязмежнай жорсткасцю франтавой рэчаіснасці, яны не маглі так ці іначай не адлюстраваць яе ў сваёй творчасці. Зусім заканамерным быў зварот да ваеннай тэмы і Максіма Гарэцкага (1893—1938). Болып таго, яго цікавіла спецыфіка менавіта мастакоўскага адчування вайны. У артыкуле «Беларуская літаратура пасля «Нашае нівы» (Агульны агляд)» (1928) Гарэцкі пісаў: «Дагэтуль не даследавана пытанне, як беларускія паэты і пісьменнікі прынялі імперыялістычную вайну. А ў сувязі з гэтым пытаннем цікава б было прасачыць у сусветнай гісторыі літаратуры, як, наогул, уплывае на літаратурную творчасць вайна, рэвалюцыя і ўсякая вялікая катастрофа ў жыцці людзей. Каб толькі збольшага ўзяць усе лепш вядомыя прыклады ад Дантэ і да нашых дзён, дык можна сказаць, што творчасць пісьменніка ў часе катастрофы залежыць ад таго, як яго індывідуальнасць успрымае катастрофу, і ад таго, у якой меры катастрофа зачапіла яго асабістае, класавае і нацыянальнае жыццё» (3, 193).
Час, праведзены на вайне, Гарэцкі лічыў марна страчаным. Аднак вынікам яго франтавых перажыванняў з’явіліся такія творы, як дакументальна-мастацкая кніга «На імперыялістычнай вайне» (1926), аповесць «За што?» (1917— 1918), апавяданні «Літоўскі хутарок» (1915), «Генерал», «На этапе», «Хадзяка» (усе 1916) і інш.
Кнігу «На імперыялістычнай вайне» даследчыкі даўно вылучылі з усіх твораў Гарэцкага. Адразу пасля выхаду ў свет асобным выданнем яна была пастаўлена ў адзін шэраг з лепшымі творамі заходнееўрапейскіх раманістаў таго часу пра Першую сусветную вайну, такімі, як «Агонь» А. Барбюса, «Чалавек добры» Л. Франка. Той жа думкі прытрымліваюцца
і сучасныя літаратуразнаўцы і пісьменнікі. Напрыклад, А. Адамовіч, заўважыўіпы, што ўся літаратура пра Першую сусветную вайну вучылася ў Л. Талстога, побач з імёнамі А. Барбюса, А. Цвэйга, Р. Олдынгтана, Э. М. Рэмарка, Э. Хэмінгуэя называе імя М. Гарэцкага.
Як вядома, на Захадзе і ў ЗША Першая сусветная вайна выклікала развіццё вялікай літаратуры, разнастайнай і па праблематыцы, і па жанрава-стылявых рашэннях. 3 канцэптуальнага пункту гледжання, з аднаго боку, шырокую вядомасць атрымала літаратура «страчанага пакалення», прадстаўленая імёнамі Э. Хэмінгуэя, Дж. Дос Пасаса, У. Фолкнера, Р. Олдынгтана, Э. М. Рэмарка, Л. Ф. Селіна і іншых пісьменнікаў; з другога боку, прычым значна раней, з’явіліся творы, сутнасць якіх не зводзілася да паказу глыбокага расчаравання і страты ідэалаў героямі, да бязмежна трагічнага ўспрымання падзей. Гэта плынь прадстаўлена ў першую чаргу раманамі «Агонь» і «Яснасць», аповесцямі і апавяданнямі А. Барбюса.
Да якой з гэтых плыней увогуле і да якіх канкрэтна творцаў бліжэй Гарэцкі, адназначна адказаць даволі складана. У гэтым сэнсе зусім справядлівае меркаванне наконт адметнасці кнігі Гарэцкага на фоне заходнееўрапейскай антываеннай прозы выказаў Б. Сачанка: «Я чытаў гэтую аповесць пасля знаёмства, і даволі грунтоўнага, з такімі сусветна вядомымі творамі пра імперыялістычную бойню, як «На Заходнім фронце без перамен» Э. М. Рэмарка, «Агонь» А. Барбюса, «Дабердоб» П. Воранца, «Жыццё пакутнікаў» Ж. Дзюамеля. М. Гарэцкі не толькі нідзе не паўтараецца, наадварот, адкрывае ўсё новае і новае, чаго ніхто да яго не ведаў і не бачыў, a калі і ведаў бачыў, то не паказваў» (7, 163-164).
Кніга «На імперыялістычнай вайне» шмат у чым істотным пераклікаецца і з літаратурай «страчанага пакалення». Вось толькі два прыклады. У Гарэцкага чытаем: «Што было ўчора? Я жыў, але ранейшага мяне навекі няма» (2, 33). Рэмарк, пачынаючы раман «На Заходнім фронце без перамен», папярэджвае чытача, што яго кніга — «гэта толькі спроба расказаць пра пакаленне, якое загубіла вайна, пра тых, хто стаў яе ахвярай, нават калі ўратаваўся ад снарадаў» (6, 6). У Олдынгтана:
«...страта дваццатага стагоддзя велізарная: само Юнацтва» (5, 9). Гэта з «Пралога» да «джазавага рамана» «Смерць героя». Той жа матыў гучыць у «Эпілогу»:
Я зірнуў на запалыя шчокі,
На вочы, што глядзелі стамлёна, і сівыя скроні Старых, якія мяне акружалі, Ім было каля сарака...(5, 307).
Дарэчы, гэтыя радкі дзіўным чынам нагадваюць месца з кнігі Гарэцкага, дзе ён з горкай іроніяй цытуе (адвольна) англійскага паэта Т. Мура: «Н сколько, сколько пх в борьбе за край родной, удалых, молодых...» (2, 77).
I ўсё ж найбольш плённым уяўляецца аналіз кнігі «На імперыялістычнай вайне» ў супастаўленні з «Агнём» Барбюса (1873—1935). Падабенства твораў не можа не ўражваць. У абодвух расповед вядзецца ад першай асобы, гэта своеасаблівыя споведзі. «Агонь» мае форму дзённіка, Барбюс дэкларуе гэта ў падзагалоўку «Дзённік узвода». Гарэцкі дае сваёй кнізе падзагаловак «Запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы», але большая частка «Запісак...» вызначана аўтарам таксама як «Дзённік». Паказальна, што першапачаткова Барбюс меў намер даць свайму раману менавіта падзагаловак «Нататкі франтавіка».
Вялікае значэнне мае і час напісання твораў: ён амаль адзін і той жа. Праўда, Гарэцкі надрукаваў сваю кнігу асобным выданнем на дзесяцігоддзе пазней за Барбюса, але працаваў над ёю, пачынаючы з 1914 г.