Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Нарысы па беларускай літаратуры XX ст

Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 438с.
Мінск 2010
122.89 МБ
Праблемы сучаснага драматургічнага і тэатральнага працэсаў у варунках глабалізацыі, рынку, масавай культуры досыць сур’ёзныя, але яны не ствараюць фатальна-безвыходнай сітуацыі. Есць з’явы, якія абнадзейваюць і дазваляюць спадзявацца на паспяховае развіццё нацыянальнай драматургіі.
Добры знак — перапоўненыя глядзельныя залы на лепшых спектаклях па творах беларускіх аўтараў. Сучаснікаў і класікаў.
Жанравы рух сучаснай драматургіі ў многім актывізаваны попытам, камерцыйным складнікам тэатральнага працэсу, але нават тады, калі драматург выконвае сацыяльны заказ, ён мусіць памятаць пра традыцыю, пра класічную спадчыну. Пра тое, што новае жыццё п’есы магчыма ва ўмовах спалучэння эксперымента і традыцыі. Пра дасціпнасць, жыццялюбства, цікаўнасць — тое, што лучыць разнастайныя творы беларускай драматургіі і што сведчыць пра яе нацыянальную адметнасць. Талент і майстэрства драматурга — якасці, без якіх такі сінтэз не можа адбыцца.
Кантэкст
Ева Лявонава
Беларуская літаратура XX ст. і еўрапейскі літаратурны досвед*
«Ад сугучча да сугучча...»
Сімвалізм у літаратурна-крытычнай рэцэпцыі Максіма Багдановіча
Агульнавядома, якое вялікае значэнне надаваў Максім Багдановіч (1891—1917) засваенню беларускай літаратурай усясветнага філасофска-эстэтычнага досведу, яе мастацкаму руху ў агульналюдскім кірунку. «Намагаючыся зрабіць нашу паэзію не толькі мовай, але і духам і складам твораў шчыра беларускай, мы зрабілі б цяжкую памылку, калі б кінулі тую вывучку, што нам давала светавая (найчасцей еўрапейская) паэзія. Гэта апошняя праца павінна ісці поўным ходам. Было б горш, чым нядбальствам, нічога не ўзяць з таго, што соткі народаў праз тысячы гадоў сабіралі ў скарбніцу светавай
Паводле кн.: Лявонава, Е. А. Агульнае і адметнае : Творы бел. пісьменнікаў XX ст. у кантэксце сусвет. літ. : дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі / Е. А. Лявонава,— Мінск : Маст. літ., 2003. С. 53—174.
культуры» (1; 2, 291),— падкрэсліваў паэт. Паводле М. Багдановіча, «буйное значэнне», напрыклад, у эпоху Адраджэння мела эканамічнае збліжэнне Беларусі з Заходняй Еўропай і адпаведна ўдзел «у выпрацоўцы беларускай культуры» не толькі вёскі, але і еўрапейскага горада, што і забяспечыла, поруч з іншымі чыннікамі, тагачаснай Беларусі «адно з першых месцаў сярод культурнага славянства... далёка паперадзе Маскоўшчыны» (1; 2, 262). У заслугу многім паэтам М. Багдановіч ставіў не толькі іх уласную творчасць, але і пераклады, папулярызацыю мастацкіх дасягненняў Сафокла і Дантэ, Гётэ і Гейнэ, Шылера і Беранжэ, Мальера і Гюго, Байрана і Шэлі...
Творы самога М. Багдановіча насычаны шматлікімі цытатамі, рэмінісцэнцыямі, алюзіямі на сюжэты, вобразы, матывы з літаратур іншанацыянальных. Ен уважліва сачыў не толькі за мастацкай практыкай замежных пісьменнікаў, але і за іх тэарэтычнымі росіпукамі (Сент-Бёва, Леконт дэ Ліля і інш.), за новымі літаратурнымі школамі і кірункамі (найперш французскімі), нарэшце — за з’явамі глабальнымі, макрапрацэсамі ў сусветнай літаратуры — яе дачыненнямі з сацыяльна-палітычным развіццём, раз’яднаннем роднасных культур і літаратур і фарміраваннем суверэнных «нацыянальна-культурных адзінак» (1; 2, 258), у якія ён залічвае, апроч скандынаўскіх, славацкай, кашубскай і іншых, і беларускую, заўважаючы, што «перад намі ў абліччы гэтай апошняй з’яўляецца не монстр, не рарытэт, не унікум, а глыбока жыццёвая з’ява, якая палягае ў рэчышчы агульнаеўрапейскага прагрэсу» (1; 2, 259).
Аднак добра вядома і іншае: найвышэй М. Багдановіч цаніў у літаратуры «нацыянальнае самапачуццё» (1; 2, 183), «вольны ход духоўнай творчасці беларускай нацыянальнай душы» (1; 2, 207). «Не трэба цяпер канечна ісці ў чужыя людзі, шукаючы глыбокіх і трывожных дум, чулага і хвалюючага пачуцця, душу радуючай красы. He трэба, бо і ў саміх ёсць. Мала таго, самі яны могуць да нас звярнуцца, бо іншы раз таго, што маем мы, не знойдзецца ў іх. I гэта не толькі таму, што ў нас ёсць пісьменнікі зусім асобнага духу...
I не толькі таму, што яны апісываюць беларускае, мала дзе вядомае жыццё. He, і апрыч гэтага знойдзецца шмат чаго, вось хаця б і нацыянальнае пачуццё; не звінелі, ды і не могуць зазвінець у расійцаў, напрыклад, яго струны так, як у нашай пісьменнасці. I ясным робіцца праз гэта, што не толькі нашаму народу, але і ўсясветнай культуры (вылучана М. Багдановічам.— Е. Л.) нясе яна свой дар» (1; 2, 229). Зноў і зноў даводзіць М. Багдановіч, што не можа развівацца нацыянальная літаратура, «заносячы толькі чужое» (1; 2, 297), не даючы культурнаму свету нічога ўзамен, не ўкладваючы «што-небудзь сваё ў скарбніцу светавай культуры» (1; 2, 288) — «сваю нацыянальную дуіпу», «свой асаблівы склад (стыль) творчасці, найбольш прыдатны да гэтай душы» (1; 2, 288).
Відавочна, канцэпты нацыянальнага і іншанацыянальнага М. Багдановічам ніколі не ўзаемавыключаліся і не супрацьпастаўляліся, а ўяўляліся роўна неабходнымі канстантамі літаратурнай парадыгмы. У здольнасці адбіць «шляхі» і «сцежкі», пройдзеныя еўрапейскай літаратурай за стагоддзе і болей,— сентыменталізм і рамантызм, рэалізм і натуралізм, мадэрнісцкія кірункі — паэт бачыў «вялікую ўнутраную рухавасць» беларускага прыгожага пісьменства, цалкам, аднак, усведамляючы пры гэтым, што задаволіцца «кароткім паўтарыцельным курсам» (1; 2, 287) яно не можа і не павінна; толькі арганічна лучачы сваё з «чужым словам» (М. Бахцін), можна пераадолець «аднакалёрны слой» (1; 2, 185) беларускай пісьменнасці, паглыбіць увасобленую ў ёй філасофію чалавека і свету, згарманізаваць паэтычную мову, надаць ёй артыстызм, асабістыя інтанацыі і фарбы.
Асаблівую цікавасць уяўляюць дачыненні М. Багдановіча са шматлікімі нерэалістычнымі кірункамі і школамі — імпрэсіянізмам і эстэтызмам, натуралізмам і імажынізмам, рамантызмам і неарамантызмам. Больш таго, ён нібы прадбачыць некаторыя кірункі далейшага развіцця сусветнага мастацтва слова. Феномен снення, як вядома, асэнсоўваўся самымі рознымі філасофскімі і эстэтычнымі сістэмамі, але менавіта культывацыі сну будуць абавязаны ў XX ст. сваёй паэтыкай сюррэалісты. Яшчэ далёка наперадзе гэта значная
мастацкая з’ява, яшчэ наперадзе само паняцце «сюррэалізм» (што ўвойдзе ў літаратурны абыходак у 1917 г. з лёгкай рукі французскага паэта беларускага паходжання Г. Апалінэра — Вільгельма Апалінарыя Кастравіцкага), a М. Багдановіч ужо ў 1913 г., маючы на ўвазе адзін з твораў Ф. Аляхновіча, як быццам вызначае зыходны сюррэалісцкі прынцып: «...напісан ён даволі заблытана, але гэта якраз дарэчы пры апісанні сну» (1; 2, 228).
Адной з самых складаных праблем творчасці М. Багдановіча застаюцца, на нашу думку, яго дачыненні з сімвалізмам. Многа слушнага напісана на гэтую тэму, а спрэчных момантаў пакуль не становіцца меней. Сапраўды, меў рацыю Р. Бярозкін, калі заўважыў: «Ні адзін беларускі паэт не прынёс крытыцы столькі клопату, колькі Максім Багдановіч» (2, 37).
Найперш звернем увагу на тое, што М. Багдановіч пакінуў шмат разгорнутых характарыстык сімвалісцкай эстэтыкі, праўда, ці не часцей — ускосных, нават без выкарыстання самога тэрміна «сімвалізм», што, як правіла, не перашкаджае распазнаваць у разважаннях паэта менавіта гэтую літаратурна-мастацкую з’яву.
Агульнавядома, напрыклад, што сімвалісты надавалі вялікае значэнне рытму. Рытм з усіх складнікаў сімвалісцкай паэтыкі вылучае ў сваім знакамітым маніфесце літаратурнага сімвалізму французскі паэт Жан Марэас (5, 430). Але ж менавіта рытмічны бок лічыў М. Багдановіч найбольш развітым і дасканалым у творчасці Чупрынкі, «бо толькі рытмічнасцю яго вершы і жывуць, толькі ёю і дыхаюць» (1; 2, 317). Рытм у творчасці ўкраінскага паэта валодае вершастваральнай моцай, у сукупнасці сваіх праяў ён уяўляе сабой «поўную шкалу тэмпаў», з якіх у Чупрынкі пераважаюць незвычайна імклівыя: «Яны нястрымна нясуцца, падпарадкоўваючы сабе і падаўляючы мозг, затапляючы сабою яго, амаль аглушаючы, ашаламляючы, гіпнатызуючы, не даючы спыніцца, апамятацца, удумацца. Тут усё ў рытме, усё для рытму. I ён гнуткі, рухавы, зменлівы, адліваецца ў новыя і новыя формы, робіцца разнастайным пры дапамозе цэзур, разрывае нітку метра, рассыпае нанізаныя на ёй словы, і тады кож-
нае слова — верш, кожнае слова — рыфма, а ва ўсім гэтым і хвалюецца, і гуляе, і ўсё ажыўляе новаствораны, яшчэ нябачаны рытм, такі імклівы, што падмывае і зносіць за сабою» (1; 2, 317-318). У гэтым апісанні няцяжка ўгледзець якраз сімвалісцкі рытмічны малюнак. Месцамі ж М. Багдановіч прама дае ўяўленне аб сімвалісцкай паэтыцы з такімі яе неад’емнымі атрыбутамі, як прынцып «адпаведнасцей» (так, у М. Багдановіча чытаем: «гэты рытм шукае гукавое адзенне, такое ж вольнае і бесперашкоднае, як і сам... патрабуе чытання не аднымі вачыма, а ўслых...» — 1; 2, 38) і сугестыя, сугестыўнасць. Праўда, апошняе паняцце Багдановіч, здаецца, не ўжывае, затое раз-пораз сустракаецца паняцце аднаго з сугестыўнасцю рада — гіпнозу: імклівыя тэмпы ў Чупрынкі «нясуцца... гіпнатызуючы» (1; 2, 317); усё — звонкія рыфмы, анафара, алітэрацыя і іншыя сродкі — падпарадкавана стварэнню рытму, які «яшчэ болып гіпнатызуе», узмацненню «гіпнатычнасці рытму» (1; 2, 317). Сугестыя ў сімвалістаў, як вядома, не мела на мэце аналізу, дакладнасці, а толькі давала адчуць, унушала, навявала; тую ж функцыю, па сутнасці, выконваюць шматлікія мастацкія сродкі ў Чупрынкі — паводле характарыстыкі М. Багдановіча (і, зразумела, паводле паэтычных рэалій): паўтарэнні, інтанацыйныя варыяцыі аднаго і таго ж слова: «Скажа, і паўторыць, і зноў паўторыць, амаль аднадумна, адназначна, аднастайна, або прама выгукне слова, і яшчэ, і яшчэ раз яго ж, і гэтыя словы ўпарта грукаюць у душу чытача... убіваюць... укараняюць сваё, падтрыманае гіпнозам рытму, падтрымліваючы гіпноз рытму» (1; 2, 319). У рэшце рэшт гэта прыводзіць да такога стану рэчаў, калі «не пісьменнік валодае талентам, а талент пісьменнікам» (1; 2, 321), за што, мякка кажучы, М. Багдановіч украінскага паэта не ўхваляе: «перад намі талент аголены, талент хоць і цэльны, завершаны, але надта аднабаковы», для якога «існуе толькі... рытм і гук...», без магіі якіх «верш — труп» (1; 2, 321-322).