Назвы зямлі беларускай

Назвы зямлі беларускай

Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 128с.
Мінск 1994
44.53 МБ
Вялікую цікавасць у тых, хто прафесійна ці як ама
тар займаецца вывучэннем тапаніміі, выклікала і выклікае этымалогія назвы Мардзвіны, што ў Петрыкаўскім раёне. У іншых месцах нашага краю яна не сустракаецца. Па блізкасці ў вымаўленні многія яе звязваюць з імем паволжскага народа мардва і лічаць этнонімам. Параўнальна нядаўна зусім новую, і, мне падаецца, даволі незвычайную версію паходжання гэтай назовы даў А. Рогалеў. Справядліва сумняваючыся ў магчымасці пранікнення гэтага далёкага па адлегласці ад нас народа ў глыбіню Палесся, вучоны стаў шукаць растлумачэнне загадкі ў скарбах старажытнай беларускай мовы. I знайшоў у ёй слова мардва, якім абазначалі шумнае зборышча, неспакойных і надакучлівых людзей, свавольных і крыклівых дзяцей. Катэгарычна не настойваючы на сваім пункце гледжання, Рогалеў дапускае думку, што «жыхары вёскі Мардзвін (Мардзвіны) былі суседзямі неспакойнымі, надакучлівымі людзьмі» . Як бачым, кропка над «і» канчаткова не пастаўлена, тапонім патрабуе далейшых пошукаў свайго сапраўднага паходжання.
Прыведзеныя вышэй прыклады сведчаць, як добра ўвасоблены ў тапаніміі Беларусі этнічныя працэсы, што на працягу многіх стагоддзяў адбываліся на яе тэрыторыі. Правільнае прачытанне такіх тапонімаў дапамагае лепш пазнаць наша мінулае, убачыць, у якіх кантактах знаходзіліся беларусы са сваімі суседзямі і больш аддаленымі па месцы пражывання народамі. He будзь беларусы народам інтэрнацыяналістычным па сваёй прыродзе, яны ніколі не садзейнічалі б стварэнню ў іх краі спрыяльных умоў для пражывання прадстаўнікоў іншых этнасаў. Менавіта па гэтай прычыне і ў больш позні час беларусы не пайшлі на скасаванне са сваёй геаграфічнай карты назваў, у якіх засведчаны факты засялення нашай тэрыторыі людзьмі з ліку яе некарэннага насельніцтва. А фактаў жа варожых адносін асноўнай нацыі да тапонімаў, якія належаць іншым этнасам, сусветная практыка ведае вельмі многа. Беларускі народ свята шанаваў і шануе не толькі назвы-этнонімы, але і назвы населеных пунктаў, дзе хоць што-небудзь увасоблена з жыцця прадстаўнікоў іншых плямёнаў, народнасцей і нацый, якія па самых розных прычынах трапілі да нас. Таму не дзіва, што сёння сярод беларускіх тапонімаў так шмат назваў з літоўскай, поль-
1 Сел. газ. 1988. 31 нюля.
скай, татарскай, нямецкай і іншых моў. Добрая захаванасць такой катэгорыі тапонімаў дазваляе заўсёды глядзець на далёкае мінулае беларускай зямлі нібы праз адчыненыя дзверы. Шкада, што з зусім іншых пазіцый зыходзіла мясцовая адміністрацыя, калі справа датычыла ўласна беларускай народнай тапаніміі.
Р а з д з е л IV
СТРАТЫ I ШЛЯХ! АДРАДЖЭННЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ТАПАНІМІІ
Разбурэнне тапанімічнага ландшафту рэспублікі, які сфарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў, вядзе да страты гістарычнай памяці, дэфармацыі ў духоўнай і маральнай сферы народа, адчужэнню чалавека ад яго звычайнага асяроддзя пражывання.
Г. А. Цыхун
Культура кожнага народа ўвогуле найлепш за ўсё вызначаецца тым, як ён ставіцца да сваёй гісторыі, духоўных традыцый папярэдніх пакаленняў. Паважаючы сваё, трэба шанаваць і створанае іншымі народамі, бо чым больш культурных каштоўнасцей знаходзіцца ў іх распараджэнні, тым багацей духоўны патэнцыял сусветнай цывілізацыі. У літаратуры вельмі агіднымі словамі называюць разбуралыіікаў культуры іншых народаў: вандалы, варвары. Шкада, што няма трапнага вызначэння для тых, хто зніштажае ўласную культуру, бо такіх выпадкаў у гістарычнай практыцы вядома нямала. I, відаць, першае месца тут належыць грэку з г. Эфес (Малая Азія) Герастрату. He маючы ніякіх заслуг перад народам, але моцна прагнучы жаданнем абяссмерціць сваё імя, ён у 356 г. да н. э. спаліў адно з «сямі цудаў свету», найпрыгажэйшы ў сваім родзе храм Артэміды Эфескай. Атрымалася так, як таго жадаў Герастрат. Хоць пасля пакарання смерцю Герастрата яго імя было забаронена ўпамінаць, яно ўсё ж не трапіла ў нябыт. I с€ння ўсякія дзеянні па разбурэнні духоўных каштоўнасцей прынята называць герастратаўскімі.
На беларускай зямлі не было раней засведчана і цяпер няма ніводнага з «сямі цудаў свету». Аднак
мелася нямала іншых духоўных і гістарычных каштоўнасцей, да якіх мы ставіліся — ды не так ужо і даўно — па-герастратаўску. Маецца на ўвазе народная тапанімія, якую часта называюць мовай зямлі.
Чыя толькі рука не паласавала назвы беларускай зямлі! Спачатку за гэтую ганебную справу ўзяліся афіцыйныя ўлады Рэчы Паспалітай, калі паставілі перад сабой мэту паступовага пазбаўлення беларусаў іх гістарычных каранёў і апалячвання. У адных выпадках геаграфічная назва цалкам замянялася, у іншых — перакручвалася на польскі лад. Такія пераробкі і пасёння захаваліся, адчувагоць сябе па-гаспадарску на нашай карце, нясуцца ў эфір па беларускім радыё. Такі ж лёс некалі спасцігнуў і цяперашнюю сталіцу Беларусі Мінск, які першапачаткова называўся Менеск., Менск.
He шанавала нашу народную тапанімію і адміністрацыя Расійскай імперыі, да якой у канцы XVIII ст. былі далучаны беларускія землі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай. Заносячы на геаграфічныя карты, у розныя службовыя даведнікі назвы населеных пунктаў Беларусі, іх наўмысна стараліся не толькі максімальна наблізіць да рускай тэрміналогіі, але часта і зусім замяніць блізкім па сэнсу рускім словам. Часам даходзіла да кур’ёзаў: каб як-небудзь прынізіць, зганьбіць годнасць беларускага народа, асобныя назвы населеных пунктаў перараблялі да такой ступені, што яны станавіліся немілагучнымі ці набывалі зневажальны для іх жыхароў характар. Менавіта не без удзелу чужынцаў Прапошаск сталі пісаць Прапойск (цяпер Слаўгарад), з’явіліся Дурневічы (цяпер Лугавая, Баранавіцкі раён).
Але ўсё тое, што зроблена з назвамі беларускай зямлі адміністрацыяй Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, не ідзе ні ў якое параўнанне з учыненым дамарослымі, уласнай гадоўлі герастратамі. Першыя замахі былі зроблены адразу ж пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Трэба сказаць, што ўвогуле адносіны да гістарычнай, духоўнай спадчыны ў той час не вызначаліся асаблівай гуманнасцю і ўзважанасцю. Пакуль як след разабраліся, што да чаго, было зруйнавана і на Беларусі нямала помнікаў гісторыі, культуры, каштоўных твораў літаратуры і мастацтва. Перабудоўшчыкаў старога свету шмат у чым незадавальнялі і назвы зямлі.
Вядома, штосьці і сапраўды не «стыкавалася» з новай эпохай, але адмаўляцца ад яго трэба было з усёй
абачлівасцю. На жаль, яе часта неставала, што асабліва добра ўсведамляецца з пазіцый сённяшняга дня, калі нам так хочацца вярнуць усё каштоўнае, што належала пакаленням роднай Бацькаўшчыны. Цяпер бы ў нас не выклікала аніякіх пярэчанняў існаванне такіх назваў, што зніклі за даваенны час, як Аўгустава, Бузава, Вароны, Голае, Дзягцянка, Загаліха, Ігумен, Карпілаўк.а, Дабыльнікі, Дойданава, Маёнтак, Пагосцішча, Рэутполе, Святое, Убібачкі, Царэўсн, Чапяліна, Шчацінка і інш. Наадварот, яны куды лепш успрымаюцца на слых, нясуць значна большую сэнсавую нагрузку за словы, што прыйшлі ім на замену, да прыкладу: Звязда, Першамайская, Свабода, Вішнёўка, Чырвоны Заранак, Новае Жыццё, Чырвоны Пасёлак, Далінаўка. Гэта ж зусім выпадковыя словы, якія ні цяпер, ці пазней не дадуць аніякага матэрыялу для разумення нашай гісторыі, больш таго, будуць зводзіць у зман сваёй напышлівасцю і пампезнасцю наступныя пакаленні. Ці ж гэта не парадокс, калі ў краіне, у тым ліку і на Беларусі, ад рук сталінскіх катаў ільецца кроў ні ў чым не вінаватых людзей, а мясцовыя бюракраты змардаваную катаваннямі зямлю ўпрыгожваюць такімі мілагучнымі, светлымі слоўцамі?!
Першымі паплаціліся гістарычнай спадчынай у 1918 г. жыхары вёскі Раманава, што знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Горацкага раёна. Прычына скасавання не патрабуе растлумачэння: назва атаясамлівалася з дынастыяй звергнутай Лютаўскай рэвалюцыяй 1917 г. царскай сям’і. Доўга не думаючы, вёску назвалі Леніна, нібы паміж старым і новым словамі была нейкая лагічная сувязь. У 1921 г. аналагічны лёс напаткаў і вёску Раманава Слуцкага павета. I ўсё гэта дарэмна, бо ў абодвух выпадках скасавалі назву Раманава, якая існавала задоўга да таго, як на троне Расійскай дзяржавы з’явілася дынастыя Раманавых.
У ліку першых нешчасліўцаў апынулася і вёска Алеская цяперашняга Ельскага раёна. Назва як назва, але ж камусьці ў галаву прыйшла думка перайменаваць яе ў 1919 г. у Роза Люксембург у гонар па-зверску забітай дзеячкі міжнароднага рабочага руху. Толькі вось дзіўна, чаму на беларускай зямлі не палічылі патрэбным такім жа чынам ушанаваць памяць і другога дзеяча міжнароднага рабочага руху Карла Лібкнехта, які быў забіты ў адзін дзень з Розай Люксембург? Думаецца, што зусім невялікі гонар для памяці Розы
Люксембург надаць яе імя сярэдняй паводле сваіх памераў беларускай вёсачцы, а вось пракол у тапанімічнай тканіне нашай зямлі зрабілі. Дый сама новая назва, будучы зусім чужым для беларускай мовы словам, вельмі цяжка падпарадкоўваецца яе граматычным правілам. 3 такой назвы даволі складана зрабіць прыметнік, а яшчэ цяжэй вымавіць яго.
Словам, па часе перакройкі тапаніміі Беларусь аніяк не адставала ад іншых нацыянальных раёнаў, а можа, нават ішла наперадзе іх. Мы прыстўпілі да гэтай заганнай справы да таго, як горад Гатчына перайменавалі ў Троцк (у гонар Троцкага), Екацярынбург у Свярдлоўск, Сімбірск ва Ульянаўск, Царыцын у Сгалінград і г. д.
Больш спакойным дзесяцігоддзем у гісторыі нашай геаграфічнай тапаніміі былі 20-я гады. I гэта не выпадкова. Курс на культурнае адраджэнне беларусаў вымусіў больш уважліва паставіцца да сваіх духоўных традыцый, выклікаў у гушчах народу вялікую зацікаўленасць да сівой мінуўшчыны. Усяму гэтаму вельмі садзейнічала палітыка беларусізацыі, якую актыўна падтрымаў працоўны люд. Усяго за 20-я гады разам з вёскай Раманава Слуцкага павета былі заменены назвы толькі чатырох населеных пунктаў. Самым неабдуманым лічу замену Рудабельскай воласці Бабруйскага павета на Акуябрскую. Яе жыхары ўпісалі яскравую старонку ў барацьбу за Савецкую ўладу. Нават у той час, як Бабруйскі павет быў акупаваны войскамі кайзераўскай Германіі і буржуазнай Польшчы, жыхарам Рудабелкі ўдалося адстаяць Савецкую ўладу ў сваёй воласці, якую з гонарам называлі тады Рудабельскай рэспублікай. Быў час, што ў яе ўваходзілі і суседнія воласці Бабруйскага, Мазырскага і Рэчыцкага паветаў. Гераізм рудабельцаў у барацьбе за ўладу Саветаў паслужыў матэрыялам беларускаму пісьменніку С. Грахоўскаму для напісання цікавай дакументальнай аповесці «Рудабельская рэспубліка», паводле матываў якой быў пастаўлены спектакль, зняты кінафільм. Прачытаць пра гераізм рудабельцаў можна і ў шмат якіх гістарычных працах. Дзякуючы гэтаму практычна кожны культурны чалавек ведае, што для беларускага народа значыць Рудабельская рэспубліка. Дык ці ж можна ў такім становішчы мірыцца з тым, што з карты нашай зямлі начыста выкаранена назва Рудабелка? Вядома, не.