Назвы зямлі беларускай

Назвы зямлі беларускай

Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 128с.
Мінск 1994
44.53 МБ
Умовы жыцця кожнага народа і ў далёкім мінулым вымушалі многа займацца будаўніцтвам рознага роду вытворчых аб’ектаў, жылля. Без такой дзейнасці нельга было існаваць чалавеку і раней, і цяпер. А калі ўлічыць, што беларусаў да гэтага яшчэ абавязвалі і частыя разбурэнні іх тэрыторыі ў выніку ваенных дзеянняў, дык без будаўніцтва практычна не магло пражыць ніводнае пакаленне людзей. Адсюль зусім заканамернае
для нашага народа вельмі пашыранае ўжыванне ўтвораных ад асновы слова буда (невялікае збудаванне, часовае жыллё, леснічоўка) назваў сваіх паселішчаў. Да таго ж словамі буда і будка называлі і называюць прадпрыемствы для смалакурэння, гонкі дзёгцю, выпальвання драўнянага вугалю, вытворчасці паташу, лясныя пасёлкі для будаўнікоў, службова-жылое памяшканне чыгуначнага стрэлачніка. Сярод разглядаемай катэгорыі назваў ёсць аднаслоўныя тыпу Буда, Будзішча, Будка, Будча і іншыя, але найчасцей сустракаюцца двухслоўныя ўтварэнні з азначальным кампанентам: Баравая Буда (Кармянскі раён), Галаўчыцкая Буда (Нараўлянскі), Журбінская Буда (Касцюкевіцкі), Клсялёва Буда (Клімавіцкі), Пясочная Буда (Гомельскі), Усохская Буда (Добрушскі). Магчыма, калі б на Беларусі не было так багата падобных назваў, мы сёння дакладна ведалі б месца нараджэння свайго слыннага земляка, мысліцеля і філосафа, аднаго з самых адукаваных людзей сярэднявечча Сымона Буднага. Вядома ж нам, што ён нарадзіўся ў Будах, а іх на нашай геаграфічнай карце — дзесяткі. Вось і разбярыся тут! Есць такія назвы населеных пунктаў і ў суседняй Польшчы, да прыкладу, у Мазовіі, якую некаторыя даследчыкі не супраць назваць радзімай беларускага асветніка.
Здаўна людзі, што жылі ў нашым краі, займаліся металургіяй, вырабам шкла, што знаходзіць пацвярджэнне ў шырокім распаўсюджанні тапонімаў Гута, Гутка і вытвараных ад іх назваў. Большасць вучоных выводзіць гэты тэрмін ад нямецкага слова Hiitte, якое
мае два значэнні: металургічны завод і шкларобны завод. У апошнім значэнні гэта слова ўжываецца і ў польскай мове. Усяго на Беларусі налічваецца да сарака населеных пунктаў з такой назвай. 3 мэтай характарыстыкі месцазнаходжання, прызначэння і прыналежнасці гуты часта выкарыстоўваюцца азначэнні: Гута Замошская (Быхаўскі раён), Гута Ляійчынская (Краснапольскі), Старая Гута (Капыльскі), Студзёная Гута (Гомельскі).
Самай жа распаўсюджанай у нас назвай вытворчага паходжання з’яўляюцца Руда і Рудня, што гаворыць і пра старажытнасць, і пра папулярнасць гэтага віду прафесійнай дзейнасці беларускага народа. Бадай, лягчэй было б назваць адміністрацыйны раён рэспублікі, дзе адсутнічае гэты тапонім, чым пералічыць усе, дзе ён
ёсць. Калі першы згаданы тэрмін Руда азначае пэўны від прыроднай мінеральнай сыравіны альбо паказвае на характэрны ёй колер, дык другі — Рудня — звязваюць з назвай невялікага прадпрыемства, дзе прымітыўным спосабам выплаўляюць жалеза з руды. Каго зацікавяць даныя тапонімы, трэба ведаць, што сувязь з гэтымі асновамі маюць таксама назвы гарадскога пасёлка Пухавіцкага раёна Рудзенск, вёсак Рудзішкі (Ашмянскага раёна), Рудаўляны (Бераставіцкага), Рудавец (Брэсцкага), Рудаўка (Браслаўскага, Нясвіжскага і інш.), Рудашаны (Мядзельскага), Рудзец (Кобрынскага і Рэчыцкага). Зусім верагодна, што Рудзенск. можа паходзіць ад нейкай рачной назвы (Руда ці Рудая), а Рудзішкі, Рудаўляны і Рудашаны з’яўляцца поўнымі або гібрыднымі (са славянскай асновай) літуанізмамі.
Радавым людзям працы хацелася ў назвах населеных пунктаў ушанаваць і якую-небудзь канкрэтную — найбольш распаўсюджаную і прэстыжную сярод іх — прафесію. Такія назвы таксама маюць вялікую нацыянальную каштоўнасць, бо дазваляюць беспамылкова вызначыць, дзе якой працай займаліся нашы продкі, як яна была пашырана ў народзе. Сярод такой катэгорыі назваў зазначым: Агароднікі, Бондары (майстры драўлянага посуду), Бортнікі (зборшчыкі мёду), Ганчары (майстры па вырабу глінянага посуду), Дзягцяр, Дзегцяроўка, Дзегцяры (гоншчыкі дзёгцю), Дайлідкі, Дайліды (будаўнікі, цесляры, столяры), Жалезнік.1 (майстры, саматужнікі, якія займаліся апрацоўкай жалеза), Кадыійы (бондары, кадушачнікі), Кавалі (усяго іх у Беларусі з такой асновай каля чатырох дзесяткаў), Кдўійары ці Каўшары (майстры па вырабу каўшоў), Данюхі (даглядчыкі коней), Леснікі (лясны вартаўнік, работнік лясніцтва), Міснікі (майстры па вырабу місак), Муляры, Пекары, Перавознікі, Чырвоны Пільшчык. Беларускі народ належную ўвагу аддаў праз назвы вёсак і такім працоўным прафесіям, як рыбакі, сальнікі (выраблялі свяцільнікі, свечкі), самалі (слова, мяркуецца, балцкага паходжання, якое азначае размол, памол), сядзельнікі, суднікі (займаліся вырабам драўлянага посуду), чабаны, чашнікі, чабатары. Лік такіх назваў пры патрэбе можна было б яшчэ значна павялічыць, але і прыведзеных, думаецца, дастаткова, каб бачыць, як гэты важны сацыяльна-прафесійны аспект у гісторыі беларускага народа ўвасоблены ў яго тапаніміі.
Але не толькі такімі тапонімамі, паходжанне якіх звязана з канкрэтнай прафесійпай дзейнасцю радавых людзей фізічнай працы, абазначаліся беларускія вёскі. Сустракаюцца і назвы, якія характарызуюць людзей больш заможнага стану. Гэта, да прыкладу, Бірча Бабруйскага і Бірчукі Пухавіцкага раёнаў, у якіх бірчы ці бірыч абазначае зборшчыка подаці, Біскупка (Бялыніцкага раёна) і Біскупцы (Ваўкавыскага і Лідскага), у аснове якой назва духоўнай асобы — біскупа.
Канкрэтныя сацыяльныя групы людзей увасоблены ў досыць распаўсюджаных на беларускай зямлі назвах Баяры (баяры ўваходзілі ў сацыяльны склад насельніцтва ў XIII—XVIII стст.), Ваяводкі (ад военачальніка ці камандзіра княжацкай дружыны), Вайцяшын, Войцін, Вайткевічы і г. д. (у аснове войт, што значыць старшыня мяшчанскага суда, начальнік гміны, начальнік гарадскога пасялення), Дворнікі (у мінулым жыхары двара, дварышча, не блытаць з сучаснымі дворнікамі), Дзесятнікі (старшы ў арцелі, старшы на дзесяцідворку), Дзякавічы, Дзякаўцы (ад служыўцы рэлігійнага культу), Казакі, Дазакоўцы, Дазакова, Казакоўшчына (да XVIII ст. казакамі называлі прыгонных сялян, што ўцякалі і сяліліся на ўскраінах Рускай дзяржавы, а пазней — пэўную катэгорыю вайскоўцаў), Дапланаўка, Капланаўцы, Капланцы, Капланы ад прозвішчаў з асновай слова капелан, які ў каталіцкай царкве выконваў функцыі дамавога свяшчэнніка ці памочніка прыходскага свяшчэнніка), Днягініна, Княжаборье, Дняжаводцы, Дняжыца і г. д. (ад асновы княгіня, князь), Уладыкі і Уладычына (уладыка — адзін з рангаў духоўнай службы; магчыма паходжанне і ад прозвішча Уладыка).
Ніхто, відаць, не здзівіцца, калі сярод назваў населеных пунктаў беларускай зямлі знойдзе і такія, у аснове якіх слова халоп. Падобнай катэгорыі залежных ад багацеяў людзей у нас было многа на працягу доўгага часу ад IX да XVII ст. Цэлымі паселішчамі жылі такія людзі. Цяжка сказаць, самі яны ці хтосьці за іх назваў такія паселішчы гэтым ганебным словам. Да сённяшняга дня ў рэспубліцы як напамінак аб цяжкім мінулым беларускага народа такая назва захавалася толькі ў чатырох населеных пунктах, прычым адна нават у даволі буйным — гарадскім пасёлку Халопенічы Крупскага раёна.
Затое непараўнальна больш назваў населеных пунк-
таў, у якіх зафіксавана вольнае становішча беларусаў, што можа разглядацца як іх заканамернае і пастаяннае змагаіше за волю, за выхад з пад’ярэмнай залежнасці. I такую вольнасць, часткова ці ў поўным аб’ёме, яны заваёўвалі для сябе яшчэ ў далёкія часы, калі ўсё было пабудавана на сацыяльнай несправядлівасці, эксплуатацыі чалавека чалавекам. Падцвярджаюць гэта даволі распаўсюджаныя ў нас тапонімы Вулька (польская форма ад беларускіх слоў воля, волька), якія з’явіліся, напэўна, у час, калі нашыя землі на федэратыўнай аснове ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Тады ж і пазней паселішчы, у якіх жылі вызваленыя часткова ці поўнасцю ад розных павіннасцей людзі, найменавалі і чыста беларускімі словамі: воля і волька, часта дадаючы да іх яшчэ і азначэнні добрая, вялікая, светлая.
На Беларусі.як і ў Расіі ў XI—XVIII стст., стан незалежнасці паселішчаў абазяачалі яшчэ і словамі: слабада, слабодка. Невыпадкова амаль усе яны знаходзяцца ва ўсходняй ці цэнтральнай частках Беларусі. Паколькі такіх тапонімаў велізарная колькасць, яны вельмі рэдка бываюць аднаслоўнымі. Пры іх ужываюцца азначэнні, якія звычайна сведчаць аб месцы знаходжання ці прыналежнасці населенага пункта. Да прыкладу: Ганцаўская Слабада (Лагойскі раён), Заводская Слабада (Магілёўскі), Загальская Слабада (Хойніцкі), Пацава Слабада (Кіраўскі), Якімаўская Слабада (Клічаўскі). Больш самастойныя ў сваім ужыванні без усялякіх азначэнняў назвы, у аснове якіх слова слабодка, што дасягаецца за кошт яго зменлівасці: Слабодка (Бабруйскі, Браслаўскі, Воранаўскі і іншыя раёны), Слабодкі (Дзяржынскі раён).
У першыя гады пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў беларускую тапаніміку з рускай мовы трапілі назвы тыпу свабода, свабоднае, ужываннем якіх падкрэслівалася дасягненне, як лічылася тады, буйных сацыяльных і дэмакратычных перамен у жыцці ўсіх народаў былой царскай Расіі. На Беларусі такія тапонімы сустракаюцца ў Асіповіцкім, Круглянскім і Сенненскім раёнах.
У беларусаў, як і ў іншых народаў, велізарны пласт тапаніміі так ці інакш звязаны з рэлігійнай тэматыкай. I тут няма нічога дзіўнага, бо пакуль беларусы прыйшлі
да матэрыялістычнага разумення свету, у іх свядомасці многія прыродныя і сацыяльныя з’явы паўставалі ў розных містычных, незямных формах.
Тэрыторыя сучаснага рассялення беларусаў зазнала на сваім вяку шмат размаітых рэлігійных плыняў, і прыхільнікі кожнай з іх, калі не свядома, дык падсвядома, не маглі не пакінуць у назвах сваіх паселішчаў сляды веравызнання. Самыя старажытныя з іх вядуць нас у далёкія часы язычніцтва, якое яшчэ доўга існавала і пасля таго, як у 988 г. на Русі было прынята хрысціянства. Апошняе часта ўводзілася пад прымусам, шляхам падману і розных абяцанак. Нягледзячы на ўсе захады, распаўсюджвальнікам хрысціянства на заходнерускіх землях не так проста ўдавалася выкараняць з жыцця і побыту іх насельніцтва спрадвечныя звычаі. Многія з іх працягвалі існаваць і ва ўмовах панавання прынесенай сюды з далёкай Візантыі хрысціянскай рэлігіі. Гэтым можна растлумачыць, што апошняя не палічыла патрэбным, ці мо не адважылася, пайсці на поўнае вынішчэнне назваў, якія мелі прамое дачыненне да культу язычнікаў, характэрных для таго перыяду з’яў грамадскага і прыватнага жыцця. Дзякуючы такому збегу акалічнасцяў у беларускую тапанімію трапіла шмат такіх назваў населеных пунктаў ад тых далёкіх часоў, як Багі, Грамніцы (Бог веснавых навальніц і дажджоў), Дыя (Бог неба і агню, магчыма, і ад назвы ракі), Заломнае, Знахары, Колпды. Сляды сівой мінуўшчыны добра захаваліся ў тапонімах Курган, Курганне, Пагост, Пагосцік, Пагосцішча, Чартоўшчына, Явішчы (здань).