Назвы зямлі беларускай
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 128с.
Мінск 1994
Даволі шырокі пласт у беларускай тапаніміі ўтва раюць назвы з коранем русРусакі, Русаковічы, Русакова, Русацін, Руанавічы, Русіны, Русава. Усе яны датычаць назваў патранімічнага характару, але ж у аснове іх ляжаць этнонімы рускі, русін. Як вядома, такімі словамі ў сярэднявеччы і пазней называлі такса ма і беларусаў, таму пералічаныя назвы вёсак зусім не сведчаць, што яны небеларускага паходжання, што гэтыя пасяленні былі заснаваны выхадцамі з Рускай дзяржавы. Сказанае пацвярджае яшчэ такі факт, што шмат з пералічаных вёсак размешчаны параўнальна далёка на захад ад карэннай рускай зямлі’ у Капыль скім, Пухавіцкім, Слонімскім, Уздзенскім, Карэліцкім, Мінскім, Ляхавіцкім, Мастоўскім, Баранавіцкім, Па стаўскім, Клецкім раёнах
Усіх, хто не мае глыбокіх уяўленняў пра гісторыю беларускага народа, напэўна, здзівіць, чаму на яго зямлі так багата этнанімічных назваў, звязаных са словам татарын, паколькі іх гістарычная тэрыторыя знаходзіцца ўдалечыні ад Беларусі і да таго ж паміж гэтымі этнасамі існуюць вельмі выразныя этнічныя і ан трапалагічныя адрозненні.
Усё сказанае — так, але ў далёкія ад нас сярэднія вякі ў гэтых народаў было шмат сталых і часовых кантактаў, што не магло не адбіцца і на нашай тапаніміі. Магчыма, большасць этнанімічных назваў, што паходзяць ад імя гэтага ўсходняга народа, «прывязана» да колішняга канкрэтнага месца пасялення яго груп на тэрыторыі Беларусі: Татарынавічы (Драгічынскі раён), рабочы пасёлак Татарка Асіповіцкага раёна і вёскі аналагічнай назвы ў Воранаўскім, Любанскім і іншых раёнах, а таксама чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Гомель, Татарская (Валожынскі), Татары (Браслаўскі, Аршанскі, Шумілінскі і інш.), Татаршчына (Дзяржынскі, Маладзечанскі і інш.), чыгуначная станцыя на ўчастку Мінск — Маладзечна, Татар’я (Драгічынскі). Як вынікае, гэтая этнанімічная назва даволі шырока распаўсюджана ў нас. Да яе прымыкаюць тапонімы Арда і Турэц Клецкага і Карэліцкага раёнаў, г. зн. тых мясцін, дзе з даўняе пары засведчана пражыванне татар. Першы з прыведзеных тэрмінаў паходзіць ад асновы цюркскага слова арда, якое перакладаецца на беларускую мову як саюз, калектыў, аб'яднанне. Тапонім жа Турэц хаця марфалагічна з этнонімам татарын нічога агульнага не мае, але ўлічваючы два фактары, што ў мінулым многія ўсходнія качавыя народы называліся нашымі продкамі цюркамі ці туркамі, што ва ўказаным населеным пункту Беларусі спрадвеку жылі татары, даная назва найцяснейшым чынам звязана з гэтым этнонімам. Праўда, ёсць меркаванні аб паходжанні яе ад гідроніма Тур'я ці ў далёкім мінулым прамысловай жывёлы тура.
Беларускія татары ніколі не жылі на новай для сябе радзіме як прыгнечаны народ. Яны займаліся самымі рознымі відамі прафесійнай дзейнасці, часта паводле ўзроўню свайго маёмаснага стану не ўступалі мясцоваму насельніцтву. Таму не дзіўна, што сярод іх былі і заможныя станы, якія пры нагодзе не супраць былі ўвекавечыць сваё імя і ў назве населенага пункта. Некаторыя з паселішчаў татараў былі названы і па роду іх вытворчай дзейнасці ці па якой-небудзь канкрэтнай прафесіі. 3 назваў населеных пунктаў Беларусі, так ці інакш звязаных з жыццём татараў, іх прозвішчамі, можна прывесці такія: Бабаевічы (у цюркскіх мовах слова баба перакладаецца як стары}, Баева (ад бай — гаспадар, багач), Балашы (перакладаецца як лазурыт), Баторын (герой, багатыр), Баштан (агарод бах-
чавік), Галімцы (ад цюркскага прозвішча), Койданава (ад імя хана Койдана ці Кайдансг, з 1932 г. горад перайменаваны ў Дзяржынск), Карацк, Карачына, Карачуны (цюркскія прозвішчы ад кара — злосны, чорны, кат), Курманава (ад цюркскага прозвішча), Мамаі або Мамай (ад асабовага імя цюркскага паходжання), Мамойкі, Мамоны і Мамонькі (ад цюркскага прозвішча), Мурзы (ад цюркскага дваранскага тытула), Тадуліна (ад цюркскага прозвішча), Туганы (перакладаецца як сокал), Чавусы і Чабусы (ніжэйшы военачальнік, дробнапамесны дваранін), Чыгіры і Чыгірынка (ад цюркскага прозвішча), Шайтарава (ад цюркскага прозвішча).
Есць у нас і пяць вёсак, у назвах якіх увасоблены яшчэ адзін народ— цыганы, што даволі даўно, не пазней канца XV ст., пранік на тэрыторыю Беларускага краю. Вось яны: Цыганы (Гарадокскі і Ляхавіцкі раёны), Цыганкі (Сенненскі і Шаркоўшчынскі) і Цыганоука (Зэльвенскі). Праўда, выказваюцца думкі, што такія тапонімы могуць паходзіць і ад прозвішчаў ці мянушак. Праблемай рассялення на Беларусі цыганоў і адлюстраваннем гэтай з’явы ў яе тапаніміі займаўся ў даваенны час гісторык Д. I. Даўгяла. У адной са сваіх публікацый ён пісаў: «...на тэрыторыі Беларусі знойдзем досыць значную колькасць назваў урочышч, рэк і вёсак з коранем „цыган“... Цыганкова ніва, Цыганоўская рэчка, Цыганоўскі ручай... Гэты „язык“ зямлі сведчыць аб даўняй сувязі цыганоў з Беларуссю і служыць, са свайго боку, гістарычнай крыніцай»1.
А вось яўрэі, якія яшчэ ў ранні перыяд Вялікага Княства Літоўскага сталі сяліцца на яго тэрыторыі, не маюць у тапаніміі Беларусі ніводнай назвы этнанімічнага паходжання. Гэта можна вытлумачыцьтым, што для свайго размяшчэння яны выбіралі не пустэльныя месцы, дзе трэба было ўласнымі рукамі будаваць паселішчы і атрымаць права даваць яму імя самога прышлага народа, а адразу па прыбыцці ў чужы край імкнуліся займець жытло ва ўжо сфарміраваных мястэчках і гарадах. У іх мікратапаніміі яўрэйскі элемент ужо прысутнічае і гэта зусім лагічна, бо ў многіх пасяленнях такога тыпу на людзей данай нацыі даводзілася больш за палову агульнай колькасці насельніцтва.
Хочацца звярнуць увагу на такі факт. Да 1968 г. у
Наш край 1926. № 12. С. 34
Жлобінскім раёне захоўвалася назва населенага пункта, утворанага ад яўрэйскага слова Эрштэрмай, што значыць Першы Май. Але паколькі з прычыны правядзення ў гады Вялікай Айчыннай вайны палітыкі фашысцкага генацыду ў дачыненні да яўрэйскага насельніцтва ў памянёнай вёсцы пасля выгнання акупантаў яўрэі больш не пражывалі, мясцовыя ўлады пайшлі на яе перайменаванне. Новая назва не зусім удалая — Адраджэнне, бо ў гэтай вёсцы так і не ўдалося адрадзіць усё тое адметнае, што адрознівала б яе ад суседніх населеных пунктаў.
Ужо вялася гаворка пра назвы этнанімічнага паходжання, якія мелі дычыненне да суседніх з Беларуссю народаў альбо да тых, што ў даволі значных памерах пасяліліся ў далёкія часы на яе тэрыторыі. Акрамя такіх кантактаў, былі ў яе і намнога меншыя па маштабах, лакальныя. Аднак у беларускай тапаніміі пэўны адбітак знайшлі і падобнага роду міжэтнічныя сувязі.
Для доказу можна спаслацца на адносіны беларусаў з чэхамі. Кантакты, якія мелі месца ў сярэднявеччы, паслужылі падставай для таго, каб і з гэтага слова на беларускай зямлі ўзніклі назвы-этнонімы: Чэхі (Астравецкі, Хойніцкі і іншыя раёны), Чэхаўцы (Іўеўскі, Лідскі), Чахаўшчы (Валожынскі, Гродзенскі), Чаійаўляны (Гродзенскі), хаця дапускаецца, што некаторыя з іх утвораны ад устарэлага нецаркоўнага імя Чох ці асновы слова чох, што значыць—чхаць'.
А вось другі блізкі нам славянскі народ балгары толькі раз упамінаецца ў беларускай тапаніміі. Такі гонар надалі ім пінчункі, назваўшы адну з вёсак свайго раёна Балгары, але дакладныя звесткі аб колішнім пражыванні тут прадстаўнікоў гэтага этнасу адсутнічаюць.
Зусім заканамерна, што ў народнай тапаніміі Беларусі ёсць назвы, якія датычаць славянскай супольнасці людзей у цэлым ці паасобных яе плямёнаў з такім коранем. Ніводзін цывілізаваны народ не забываецца на сваіх старажытных продкаў. Памятаюць пра іх і беларусы, што пацвярджаецца і тапаніміяй: Славенец (Буда-Кашалёўскі раён), Славені (Ушацкі, Шклоўскі і інш.), Слаўчаняты (Смаргонскі), Славацічы (Зэльвенскі), Славечна (Ельскі).
1 Федасюк Ю. Русскне фамнлнн // Наука н жнзнь. 1971. № 12. С. 128.
Калі ўсе пералічаныя тапонімы з’явіліся на беларускай зямлі яшчэ ў далёкія часы і паходзяць пераважна ад славянскага племені славене, дык вёска пад назвай Славянка Бялынічскага раёна параўнальна нядаўна — у 1964 г Раней яна называлася Аглобля. He выключана, што пэўнае дачыненне да гэтай вялікай па колькасці славянскай супольнасці людзей маюць назвы вёскі і чыгуначнай станцыі Пухавіцкага раёна Вендзеж, вёскі Магілёўскага раёна і чыгуначнай станцыі Вендрыж на ўчастку Асіповічы — Магілёў, паколькі зазначаныя тапонімы могуць паходзіць і ад слова венды (венты), якім гісторыкі старажытнасці Пліній, Тацыт, Іардан і іншыя іменавалі заходніх славян. Існуюць меркаванні, што гэтыя тапонімы могуць быць і гідранімічнага паходжання.
Паважлівымі былі нашы продкі да этнанімічных назваў, у якіх захоўвалася штосьці ад тых людзей, што жылі тут яшчэ да з’яўлення славянскіх плямёнаў. Наяўнасць такіх назваў у беларускай тапаніміі дапамагае высвятленню многіх самых складаных і заблытаных пытанняў сівой мінуўшчыны нашай Бацькаўшчыны, адчуць у назвах, што напісаны на дарожных указальніках, подых гісторыі, сувязь паміж учарашнім днём і сённяшнім.
Гістарычныя крыніцы засведчылі, што даўным-даўно на тэрыторыі сучаснай Беларусі жылі ў адрыве ад свайго этнасу лівы. Ад гэтага слова — знаёмыя ўсім нам са школьных гадоў паняцці Лівонія, Лівонская вайна, а вось што ў Дзяржынскім раёне ёсць верагодна таго ж паходжання вёска Ліўе, вядома хутчэй за ўсё толькі яе жыхарам ды людзям з суседніх вёсак.
Трохі больш пашанцавала качавым плямёнам обрам, ці інакш — аварам, хаця згодна з гістарычнымі крыніцамі яны жылі невялікімі групамі ў больш раннія часы, чым лівы, і таксама павінны былі з прычыны барацьбы альбо, наадварот, кантактаў з іншымі народамі загінуць ці растварыцца сярод іх, канчаткова згубіўшы сваё імя. У назвах вёсак Беларусі яно, як можна меркаваць па вымаўленні, сустракаецца тры разы: Аброва і Абраўцы ў Іванаўскім і Обрына ў Карэліцкім раёнах. Есць меркаванні (пра гэта пісаў і В. А. Жучкевіч), што з іменем старажытнага народа обры нібыта звязана і назва горада Кобрын, хаця выказваюцца і даволі пераканаўчыя супрацьлеглыя думкі наконт такой версіі. Відавочна, што апошняе
слова тут яшчэ не сказана. Цікавай здаецца наступная думка тапаніміста А. Рогалева, што «ў X — XI стст., a магчыма, і раней, з тэрыторыі Валыні на поўнач уздоўж Заходняга Буга ў Панямонне рухаліся перасяленцыславяне. Гэта былі валыняне — патомкі тых дулебаў, якіх у свой ча" «прымучылі» обры-авары. Менавіта патомкі дулебаў і маглі прынесці з сабой у Палессе памяць аб нашэсці обраў»1