Назвы зямлі беларускай

Назвы зямлі беларускай

Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 128с.
Мінск 1994
44.53 МБ
Рэдка знойдзеш на Беларусі і гарады меншых, чым вышэй разгледжаныя, памераў, каб народ не захоўваў у памяці легенды і пра іх паходжанне. Прычым высвятляецца такая заканамернасць: чым цяжэй падаецца пераклад назвы на сучасную мову, тым больш заблытаная і адначасова больш займальная і па-мастацку аформленая легенда пра паходжанне назвы населенага пункта. Са сказанага хочацца зрабіць выснову аб недапушчальнасці, з прычыны нявысветленасці паходжання, нават думкі пра замену такой назвы, каб не пазбавіць дасціпны розум чалавека магчымасці працягваць шукаць разгадку, пакінутую далёкімі прашчурамі, каб не перапыніць складання новых фальклорных сюжэтаў на гэту цікавую тэму. He ведаю, як каго, а мяне, напрыклад, радуе, што і па сённяшні дзень яшчэ далёка не ўсе назвы населеных пунктаў канчаткова вытлумачаны. Няхай хвалююць яны думку людзей, будзяць да роздуму, падштурхоўваюць да вывучэння гістарычнай, края-
знаўчай літаратуры ў мэтах пошукаў адказу на гэта пытанне.
Сярод гарадоў, назвы якіх усё яшчэ патрабуюць расшыфроўкі, можна прыгадаць раённыя' цэнтры Мінскай вобласці Узда і Нясвіж. Як у першым, так і ў другім выпадку існуюць навуковыя і простанародныя тлумачэнні іх паходжання, прычым вельмі не падобныя адно да аднаго. Лічу, каб тлумачэнне вучоных было добра абгрунтаваным, даўно трапіла і надзейна замацавалася ў літаратуры, народныя паданні наўрад ці захаваліся б па сённяшні дзень з прычыны сваёй таксама яўна недастатковай верагоднасці. Чым жа не задавальняе жыхароў растлумачэнне паходжання назваў апошніх? Вядома, перш за ўсё неканкрэтнасцю, вялікай мерай умоўнасці. Сказаць чытачу, што назва Узда паходзіць ад імя рэчкі такога ж наймення (а больш раннія назвы ракі Усда, Уса), значыць нічога слушнага не сказаць, бо сам гідронім Уса да канца не высветлены ў навуцы.
Мала суцяшальнага і пераканаўчага для дапытлівага чалавека даюць вучоныя аб паходжанні тапоніма Нясвіж, прапануючы шукаць для яго паралелі ў назвах ракі Ствігі, возера Свідна, Свідавецкага перавала ў Карпатах. Віна вучоных, якія спецыялізуюцца ў галіне тапанімікі, што яны пераканаўча не даказалі адпаведным арганізацыям, якія заняты складаннем геаграфічных карт, розных даведнікаў па адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле былой Беларускай ССР, што ва ўсіх выпадках, незалежна ад ужывання беларускай ці рускай моў, назва горада Нясвіж павінна пісацца праз я і мець націск на апошнім складзе. Дваякага падыходу тут не можа быць, падобна таму як і з найменнямі гарадоў Бярэзіна, а не Беразіно, Капыль, а не Копыль, Мазыр, а не Мозыр, Стоўбцы, а не Стаўбцы, рэк Бярэзіна (Бяроза), а не Берэзіна, Нёман, а не Неман. Менавіта так спрадвеку вымаўляліся гэтыя словы мясцовым насельніцтвам, што за аснову павінна быць прынята і цяпер у навуковай і спецыяльнай літаратуры, службовым справаводстве.
Небеларускія варыянты вымаўлення гэтых тэрмінаў, бясспрэчна — памылкі, выкліканыя няведаннем нашай мовы аўтарамі, што складалі карты Беларусі. Пра беларускі населены пункт Бярэзіна, а ў цяперашнім вымаўленні (пад уплывам рускай мовы) — Беразіно, так і хочацца сказаць, што ён утвораны па тыпу праслаўленага ў вайне з Напалеонам рускага сяла Барадзіно. Дзіўна,
што адступленні ў рускай мове ад правільнага напісання і вымаўлення паасобных беларускіх нацыянальных тапонімаў дапушчаны нават параўнальна зусім нядаўна, калі нашай лінгвістычнай навуцы ўдалося сёетое зрабіць па іх унармаванні. Датычыцца, да прыкладу, гэта і Мазыра, які ўсяго некалькі дзесяткаў гадоў таму назад і ў рускім вымаўленні нічым не адрозніваўся ад беларускага, маючы націск на апошнім складзе.
Калі вышэй гаворка ішла пра гарады, назвы значнага ліку якіх не вытлумачыш лінгвістычным матэрыялам сучаснай беларускай мовы, дык цяпер хацелася б звярнуць увагу чытача на рэчы зусім адваротнага парадку, бо і ў даным выпадку таксама не заўсёды ўдаецца вельмі лёгка разабрацца з рэальнымі прычынамі, якія абумовілі з’яўленне на беларускай зямлі такога тапоніма. Возьмем, да прыкладу, усім нам добра вядомы горад на Гродзеншчыне Ваўкавыск. Любы чалавек без адпаведнай тапанімічнай падрыхтоўкі раскладзе яго на два словы воўк. і выс. У простанароддзі, між іншым, і сапраўды жыла і працягвае жыць такая думка. А вось у вучоных наконт гэтага не існуе адзінага меркавання. Няма рознагалоссяў паміж імі толькі адносна першай часткі назвы горада — воўк як драпежная жывёліна. Што ж датычыць другой часткі тапоніма, дык многія перакладаюць яе, як выя, што на старажытнарускай мове азначае шея альбо высь (вышыня). Гэта, на думку добрага знаўцы беларускай тапанімікі В. А. Жучкевіча, ёсць пераробка з выйск. Пэўныя падставы выводзіць другую частку слова разглядаемага тапоніма з высі (вышыня) маюцца, бо і сапраўды паблізу Ваўкавыска знаходзяцца ўзвышшы. Аднак больш прыхільнікаў такой версіі, што яго назва ўзнікла тады, калі ў горадзе вялікі князь прымаў служылых людзей, у абавязкі якіх уваходзіла ў час палявання выць па-воўчаму, каб прывабіць звера.
Прывядзём і яшчэ даволі цікавую і незвычайную легенду пра паходжанне Ваўкавыска. У старажытнасці, як засведчана ў паданні, тут жылі продкі славян неўры, якія раз у год пераўтвараліся ў ваўкоў. Відавочна, па гэтай прычыне і пазней некаторыя народы прыпісвалі і беларусам пры патрэбе ўмець пераўвасабляцца ў ваўкоў. Згодна з легендай падзеі разгортваліся такім чынам: «Калі ворагі выклікалі на бой мясцовае войска, насустрач ім з туману выбегла зграя ваўкоў. Ворагі, спалоханыя чуткамі пра здольнасць тутэйшых людзей
раз у год станавіцца ваўкамі і ў такім выглядзе перагрызаць горла праціўнікам, у страху разбегліся. Воіны мясцовага князя, прыйшоўшы на поле бою, не адшукалі тых, хто іх выклікаў, аднак, убачыўшы звяроў, усё зразумелі»1. Цяпер наўрад ці знойдзецца хоць адзін чалавек, які б палічыў гэтае паданне за праўду. А раней жа верылі калі не ўсе, дык многія, таму не выпадкова выявай на гербе гэтага горада стаў «Выючы воўк».
На першы погляд нічога няма больш простага, як вытлумачыць этымалогію назвы горада Клецк. Мінскай вобласці, у якой бачыцца нешта зусім блізкае з шырока распаўсюджаным на Беларусі традыцыйным сялянскім будынкам клець для захавання рознай маёмасці. Аднак не варта адразу ж згаджацца, бо і тут нас таксама чакаюць розныя версіі. Найбольш праўдападобную выказвае правадзейны член Геаграфічнага таварыства СССР А. Рогалеў. Ен не пагадзіўся звязваць назву гэтага горада ні з клеццю, ні з рускім дыялектным словам клечь ’бярозавыя парасткі’, ні з беларускім клечанне ’зеляніна, якой упрыгожваюць хату на Сёмуху’, а лічыць з прычыны наяўнасці ў тапоніме суфікса -ск, што ён паходзіць ад назвы ракі, якая, праўда, не захавалася да нашых дзён, але магла ўпадаць у раку Лань, на якой стаіць Клецк.
Схільных да фантазіі былых і цяперашніх жыхароў горада Бярозы (да 1939 г. Бяроза-Картузск.ая) Брэсцкай вобласці зусім не задавальняў і не задавальняе просценькі варыянт вытлумачэння яе назвы ад адной з самых распаўсюджаных на Беларусі парод ліставых дрэў бярозы. Населеных жа пунктаў з такім іменем у нас дзесяткі. Мо каб не быць падобнымі да іх, людзі і захоўваюць у памяці арыгінальную легенду аб паходжанні свайго горада? Яе так запісаў рэдактар Бярозаўскай раённай газеты «Маяк камунізму» Я. Сяленя. «...Блукаў па свеце сляпы стары з хлопчыкам-павадыром. Каб пазбавіцца сваёй слепаты, шукаў стары дапамогі ў розных краінах; якіх толькі знахароў не наведваў, якія толькі зеллі не спрабаваў! Але ўсё дарэмна: збавенне ад хваробы не наступала. I вось даведаўся сляпы, што ёсць на зямлі такое месца, дзе ўсялякія хваробы вылечваюць... крыніцы жывой вады. Доўга цягнуліся іх пошукі. I аднойчы хлопчык прывёў старога ў бярозавы гай, наскрозь пранізаны сонечным святлом.
1 Літ і мастацтва. 1990. 30 сак.
У ім струменіў крыштальна чысты ручай і білі свежыя крынічкі. Стомленыя вандроўнікі паспрабавалі крынічнай вады, а потым хворы акрапіў ёю свае вочы... I адбыўся цуд— перад старым адкрыўся ва ўсім харастве навакольны свет.
У падзяку за сваё вылячэнне ён, чалавек багаты, вырашыў пабудаваць у бярозавым гаі кляштар, з якога і пачаўся цяперашні горад»1.
Цікава складзена, нічога не скажаш. Галоўнае тут не верагоднасць, а імкненне людзей авеяць паходжанне назвы сваёй малой радзімы нейкай таямнічасцю і прывабнасцю, каб парадзіць у новых пакаленняў любоў і павагу да сваёй бацькаўшчыны. I трэба сказаць, што такімі высакароднымі пачуццямі надзелены душы жыхароў Бярозы. Шануючы памяць пра мінулае, яны і пасёння не пагаджаюцца, што ад назвы іх горада па невядомых прычынах адкінута яго другое слова Картузская, бо яно ж зусім невыпадковае, звязанае з іменем каталіцкага манаскага ордэна картазіянцаў (картузаў), які тут заклаў у 1648 г. будаўніцтва кляштара. Пад назвай Бяроза-Картузская гэты населены пункт упамінаўся ў час перагавораў Пятра I з польскім каралём Аўгустам II у мэтах арганізацыі сумеснай барацьбы са шведамі ў гады Паўночнай вайны; меў дачыненні да службы тут у 30-х гадах XIX ст. вядомага рускага дробнабуржуазнага рэвалюцыянера Міхаіла Бакуніна, да дзейнасці паўстанцкіх атрадаў Кастуся Каліноўскага. 30-я гады XX ст. адзначаны жорсткімі катаваннямі ў Бяроза-Картузскім канцэнтрацыйным лагеры змагароў за нацыянальную незалежнасць Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны і Літвы ад буржуазна-памешчыцкай Польшчы. Ужо гэтага далёка не поўнага пераліку гістарычных фактаў дастаткова, каб гораду вярнуць яго поўную назву Бяроза-Картузская. Рэабілітацыя старога імя прадыктавана яшчэ і чыста практычнымі меркаваннямі: аблегчыць работу органаў сувязі па размеркаванні да адсылкі карэспандэнцыі ў гэты горад, паколькі падобныя да яго назвы не рэдкасць на тэрыторыі нашай рэспублікі.
3 зайздроснай упартасцю, ад самога моманту заснавання ў 1954 г. Лепельскага краязнаўчага музея, б’ецца яго калектыў над разгадкай гэтай, здавалася б,
1 Літ. і мастацтва. 1989. 10 сак.
зусім просценькай па сваім вымаўленні назвы раённага цэнтра. Але не ўсё так лёгка, калі глыбока ўнікнуць у сутнасць справы. He задавальняючыся беларускімі версіямі аб паходжанні роднага горада, яны звярнуліся да сваіх калег з суседніх рэспублік, бо шматвяковая гісторыя Лепеля мае шмат агульнага з іншымі народамі. Аўтары адказаў не паўтараюць адзін аднаго.