Назвы зямлі беларускай

Назвы зямлі беларускай

Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 128с.
Мінск 1994
44.53 МБ
3 пісьмовых крыніц вядома, што ў далёкім мінулым на крайнім захадзе цяперашняй тэрыторыі Літвы і Латвіі жыло племя курйіы. Паасобныя прадстаўнікі яго пасяліліся і ў некаторых месцах беларускай зямлі, што, на думку В. А. Жучкевіча, пацвярджаецца захаваннем у нас такіх назваў вёсак, як Курчэўцы Воранаўскага, Курчы Талочынскага, Куршынавічы Ляхавіцкага раёнаў. Згодна з іншымі поглядамі ў першых двух тапонімах адсутнічае сувязь з назвай племені куршы.
У назвах этнанімічнага паходжання захавана памяць аб заходнебалцкіх плямёнак яцвягах, удзел якіх у фарміраванні беларускай народнасці не выклікае сумненняў у большасці даследчыкаў. 3 XVI ст. гэта племя ўжо не ўпамінаецца ў дакументальных крыніцах, гістарычнай літаратуры, таму назвы населеных пунктаў Беларусі з асновай яцвягі набываюць асаблівую каштоўнасць. Сустракаюцца яны ў такой перадачы на пісьме: Ятвезь (Баранавіцкі, Гродзенскі, Карэліцкі і іншыя раёны), Ятвеск ці Ятвязь (Свіслацкі). Ва ўсходняй частцы Беларусі такіх назваў-этнонімаў не засведчана, што зусім добра стасуецца з археалагічнымі данымі аб тэрыторыі рассялення яцвягаў. Есць меркаванні, у прыватнасці ў В. А. Жучкевіча, што і назва вёскі Судабаўка Смалявіцкага раёна з’яўляецца этнонімам ад імя балцкага племені судзіны (яцвягі).
У тапаніміі Беларусі можна адшукаць назвы-этнонімы, якія падкрэсліваюць, што некалі на яе зямлю па самых розных прычынах траплялі і сяліліся германскія плямёны, у іх ліку і швабы. На гэта слова ў нас ёсць такія назвы вёсак: Швабы (Ашмянскі раён), Швабаўка, Чырвоная Швабаўка (Лагойскі), дзве апошнія з якіх маюць прыналежны характар. Нямецкага паходжання прынята лічыць2 назвы вёсак Гершоны (Брэ-
1 Чырв. змена. 1989 25 лют
2 Жучкевнч В. А. Краткнй топоннмнческнй словарь Белорусснн. Мн„ 1974. С. 70.
сцкі раён), Маёраўцы (Браслаўскі), Маёраўшчына (Міёрскі, Шклоўскі), Мейры (Лідскі), райцэнтр Віцебскай вобласці Міёры, Шапуры, Ш апурова (Віцебскі), утвораныя ад прозвішчаў.
Прадстаўнікі гэтага этнасу, пасяляючыся на беларускай зямлі, прыносілі сюды свае навыкі вытворчапрафесійнай дзейнасці, што добра засведчана ў нашай тапаніміі. Здаўна немцы праяўлялі інтарэс да беларускага лесу, вялі яго высечку, апрацоўку, сплаў па рэках. У іх мове ёсць слова Rumpf, што ў перакладзе на беларускую азначае касцяк, каркас, ійтабель. У беларускай мове дзеля лёгкасці вымаўлення ад гэтага слова адпалі два апошнія зычныя гукі, і яно ўжываецца як рум, ці памяншальна-ласкальнае румок, і датычыць месца ля ракі, прызначанае для складвання ў штабелі бярвенняў. Такім відам дзейнасці беларусам многа дзе даводзілася займацца раней, адсюль і назвы вёсак: Рум (Валожынскі і Расонскі раёны), Румок (Уздзенскі), Румішча (Міёрскі).
Вытворча-прафесійны від дзейнасці чалавека закладзены ў такія назвы беларускіх вёсак нямецкага паходжання, як Цагельня (Рагачоўскі, Браслаўскі, Гомельскі і іншыя раёны) і, магчыма, Шапарня (Жлобінскі), якое ў нямецкай мове азначае кантору, касу, дзе лесарубам, плытагонам выдавалася заработная плата.
Непасрэдна з нямецкай ці ад яе праз польскую мову прыйшло да нас слова гута, якім, як ужо гаварылася, называюць прадпрыемства металургічнай ці шкляной вытворчасці. Паколькі такім відам дзейнасці ў мінулым даводзілася займацца даволі шырока, яна заняла прыстойнае сабе месца і ў тапаніміі нашага краю.
Зразумела, калі нашы далёкія продкі паклапаціліся ўшанаваць у назвах населеных пунктаў народы, што жылі на тэрыторыі Беларусі да з’яўлення сюды славян ці пасяліліся ў больш позні час, яны не маглі не зрабіць такога ж ушанавання ў дачыненні да асноўных плямёнаў, якія ўдзельнічалі ў фарміраванні беларускай народнасці. Так, раённы цэнтр Брэсцкай вобласці Драгічын захоўвае ў сабе памяць аб адным з самых буйных усходнеславянскіх плямёнаў дрыгавічоў (у некаторых апанентаў існуе думка аб яго патранімічным паходжанні); вёскі Дулебня Клічаўскага і Дулебы Бярэзінскага раёнаў сведчаць пра колішняе пражыванне на нашай зямлі славянскага пле м с н і ch/лсбау.
Практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі сустракаецца назва-этнонім крывічы, што сведчыць пра шырокае рассяленне тут у далёкім мінулым гэтага ўсходнеславянскага племені. Мяркуецца, што першым ужыў тэрмін крывія ў дачыненні да славянскай часткі Літвы ў канцы XVIII ст. англійскі гісторык Ватсан. 3 пачатку наступнага стагоддзя такія паняцці, як крывічанскія, ці крывіцкія, славяне, сталі распаўсюджваць на жыхароў Беларусі і польскія гісторыкі. Трохі пазней і на старонках твораў рускіх гісторыкаў можна было сустрэць выразы крывічанскія песні, крывічанскае племя, крывічанская гаворка. Паколькі такія паняцці маглі станоўча паўплываць на нацыянальную самасвядомасць карэннага насельніцтва Беларусі, афіцыйныя колы Расійскай імперыі забаранялі ўжываць слова крывічы. Але з такой забаронай пагадзіліся далёка не ўсе. Крывічы як этнонім працягваў жыць у народзе. У некаторых публікацыях дарэвалюцыйнага перыяду і больш позняга часу тэрмін крывічы распаўсюджваўся на ўвесь беларускі народ. Вядома, да прыкладу, што польскі і беларускі паэт Уладзіслаў Сыракомля ў асяроддзі сваіх знаёмых не раз заяўляў, што мясцовая гаворка, на якой ён размаўляе, гэта — крывіцкая мова. У рэцэнзіі на аповесць В. Дуніна-Марцінкевіча «Гапон», як сведчыць беларускі літаратуразнавец А. Мальдзіс, ён пісаў: «Цудоўнае гэта адгалінаванне славянскай мовы — крывіцкі дыялект»1.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі шмат пастараўся для прапаганды сярод народных мас тэрміна крывічы Вацлаў Ластоўскі, якога да апошняга часу ў пас адносілі да ліку аднаго з ідэолагаў беларускага нацыяналізму. На яго думку, сэрцам зямлі крывіцкай з’яўляўся Смаленск. Жывучы ў Літве, ён на працягу 1923— 1927 гг. выдаваў часопіс пад назвай «Крывіч» (г. Коўна). В. Ластоўскі выступаў за тое, каб этнонімам крывічы цалкам замяніць слова беларусы. Ен заяўляў, што «толькі пад іменем крывічы мы можам ісці па шляху адраджэння», што толькі гэта слова з’яўляецца нашым уласным імем, дадзеным самім народам, які пад ім разумеў родных сабе па крыві людзей, сваякоў. Што датычыць іншых назваў нашага народа — літвіны і русь,— дык Ластоўскі, як і некаторыя іншыя даследчыкі, лічыў, што гэтыя імёны прыйшлі да нас ад іншых
1 Мальдзіс A / Падарожжа ў XIX стагоддзе Мн., 1969 С. 44.
народаў. Такое перабольшанне значэння тэрміна крывічы ў гісторыі беларускага народа не можа быць апраўданым, інакш мы зусім адкідваем ролю астатніх славянскіх плямёнаў у фарміраванні беларускай народнасці, і ў першую чаргу дрыгавічоў і радзімічаў.
Нягледзячы на вялікую колькасць і старажытнасць назваў населеных пунктаў беларускай зямлі з асновай крывічы, такія паселішчы адносна сціплыя паводле сваіх памераў. Толькі ў Мядзельскім раёне населены пункт з назвай Крывічы мае статус гарадскога пасёлка. Есць дастаткова падстаў з тапонімам Крывічы звязваць назвы вёсак Крэва Смаргонскага і Крайванцы Ашмянскага раёнаў, паколькі ў мінулым жыхары Латвіі і часткі Літвы крэвамі, крыевамі і крыевенямі называлі славянскае племя крывічоў.
Этнанімічны характар у дачыненні да беларускага народа маюць назвы вёсак Валатава Гомельскага, Валаты Слуцкага і Валатынь Берастовіцкага раёнаў. Яны ўтвораны ад слова волат, якім раней часта называлі людзей, што жылі ў нашым краі да сфарміравання тут беларускай народнасці. Асабліва любіў карыстацца гэтым тэрмінам этнограф, мовазнавец і літаратуразнавец Мікалай Каспяровіч (1900—1945), які лічыў волатаў продкамі сучасных беларусаў. Ен нават адважыўся дакладна вызначыць тэрыторыю рассялення волатаў, размясціўшы іх паміж Нёманам, Заходняй Дзвіной, Дняпром і Прыпяццю. Вядома таксама, што ў нас курганы як месца пахавання людзей часта называлі валатоўкамі. Таму зусім не дзіўна, што гэта слова ўвайшло і ў тапанімію Беларусі.
Амаль зусім не выяўляецца ў найменнях этнанімічнага паходжання сучасная назва беларускага народа. Есць толькі чыгуначная станцыя Беларусь на ўчастку Мінск — Маладзечна. Адсутнасць такіх назваў можна тлумачыць тым, што, па-першае, этнонім беларус даволі позна забытаваў у самім народзе, афіцыйным справаводстве, навуковай літаратуры, па-другое,— вельмі рэдкай з’явай ужываць самімі народамі сваю назву для наймення населеных пунктаў. Затое сярод апошніх ёсць такія, што датычаць імя беларусаў, але толькі паходзяць з мовы суседняга ім літоўскага народа.
Здзіўляцца з гэтага няма важкіх падстаў. У сусветнай практыцы сустракаецца шмат выпадкаў, калі народы называюць адзін і той жа этнас зусім не тым іменем,
якое ўжывае ён сам. Прычым такое адступленне робяць нават самыя блізкія, сумежныя з ім народы. Вось і ў літоўцаў некалі было вельмі пашыраным называць беларусаў словам gutas. Адсюль некаторымі даследчыкамі, у прыватнасці і В. А. Жучкевічам, прынята лічыць, што большасць тапонімаў з асновай на гуд этнанімічна па паходжанні, паколькі ў літоўскай мове гэтым словам абазначаюць беларусаў. I такіх тапонімаў, уключаючы і з патранімічнай асновай, у нас досыць багата: Гуды — вёскі Валожынскага і Лідскага раёнаў і чыгуначная станцыя на лініі Ліда — Вільнюс, Гудзевічы (Мастоўскі раён), Гудовічы (Чэрвеньскі), Гудава (Верхнядзвінскі, Дубровенскі), Гудзелі (Воранаўскі), Гудзелішкі (Пастаўскі), Гудзяняты (АшмянскР Гудзішкі (Іўеўскі), Гудагай (Астравецкі) і такой жа назвы чыгуначная станцыя на лініі Маладзечна Вільнюс. Харэктэрна, што ўсе зазначаныя назвы-этнонімы і тапонімы патранімічнага паходжання блізка прылягаюць да тэрыторыі сучаснай Літвы.
На беларускай зямлі сустракаюцца назвы этнанімічнага паходжання, якія, на добры лад, не маюць на гэта ніякага законнага права, бо размова ідзе пра народы, што неслі ў наш край войны і звязаныя з імі разбурэнні і пажарышчы. Сярод найбольш старажытных з такіх народаў назавём печанегаў, якіх залічваюць да цюркскіх плямёнаў. Гісторыя адвяла для іх і не такі ўжо вялікі час існавання: VIII — XI стст., але і за гэты перыяд яны паспелі зрабіць нямала апусташальных набегаў са стэпаў Паўночнага Прычарнамор’я на венграў, балгар і Кіеўскую Русь. Гэты качавы народ увасоблены магчыма знешне, чыста фанетычна — толькі адзін раз у беларускай тапаніміі назвай вёскі Печанеж Касцюковіцкага раёна.
Значна большы след у гісторыі Кіеўскай Русі, у тым ліку і яе заходніх зямель, пакінуў і яшчэ адзін народ цюркскай групы полаўцы, якія трапілі ў рускія лета пісы ў сувязі з падзеямі другой паловы XI ст. Вядомы не толькі выпадкі іх ваенных набегаў на Русь, але і ўдзелы на баку таго ці іншага рускага князя ў іх міжусобнай барацьбе. Мяркуюць, што ад палавецкай народнасці ці ад прозвішчаў з аналагічнай асновай слова паходзяць назвы вёсак Палаўкі Ельскага, Палаўковічы Клецкага, Полава Гарадоцкага, Пастаўскага і Шумілінскага ра ёнаў