Назвы зямлі беларускай

Назвы зямлі беларускай

Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 128с.
Мінск 1994
44.53 МБ
Непараўнальна больш, чым ад часоў язычніцтва, дайшло да нас назваў, звязаных з хрысціянскай рэлігіяй увогуле і праваслаўнай у прыватнасці. У беларускай тапаніміі яна ўвасоблена даволі багата, мо найлепей, чым якая-небудзь іншая сфера жыцця народа. У назвах такога парадку можна знайсці прозвішчы, што лічацца святымі ў хрысціянскай рэлігіі, як Аўгустава, Аўраамаўская. He паскупіліся нашы продкі і на назвы, у якіх зафіксаваны пасады людзей праваслаўнага культу: Дзякі, Ігумен., Папкі, Папова Лука, Папоўка, Папоўцы, Папоўшчына, Рэут (званар), Рэўтполе, Старцы (манах, духоўны настаўнік веруючых). Часта населеныя пункты атрымоўвалі назвы ў залежнасці ад тыпу размешчанага паблізу ад іх культавага збудавання, месца захавання людзей: Капліца, Манастыр,
Манастыры, Манастырок, Скіток (жыллё манахаўпустыльнікаў), Царковішча, Царкоўе, Царкоўшчына. 3 праваслаўнай царквой прама ці ўскосна звязаны такія тапонімы, як Багі, Званец (магчыма, ад ракі Звонка або расліны аналагічнай назвы: Званец), Званіца, Іконкі, Крыжы, Крыжоўка, Крыжовы Лог, Ксты, Рызы, Свяціца, Святое, Святазер'е, Святоцк, Святы Дух, Хрост (варыянт транскрыпцыі ад слова хрэст), Храсты, Царкоўнікі.
Здаўна і па сённяшні дзень пэўная частка беларусаў выспаведвае каталіцкую рэлігію, таму невыпадкова, што знайшлося і ёй месца ў нашай тапаніміі. 3 такой яе катэгорыі назавём наступныя: Баля-Касцельня, Біскупка (ад біскуп — вышэйшае духоўнае званне ў католікаў), Дальварыя (каталіцкае свяцілішча на месцы старажытных пахаванняў), Дляшторнае (кляштар — каталіцкі манастыр), Дсянзоўшчына, Плебанішкі (ад літ. клебонас — ксёндз), Плябанаўцы, Плябанцы, Падкасцельцы.
Шкада толькі, што пра большасць пералічаных тапонімаў, якія пакінулі нам язычніцтва і хрысціянства, даводзіцца гаварыць у мінулым часе, бо ў выніку заганнай практыкі перайменаванняў яны панеслі самыя вялікія страты. Думалася, што такім шляхам, а не праз карэннае паляпшэнне матэрыяльнага становішча, уздым культурнага ўзроўню людзей, можна ўсіх іх зрабіць атэістамі. Далёка не ўсё з таго атрымалася. Апошнім часам з прычыны нечаканых эканамічных цяжкасцяў, страты ўпэўненасці ў стварэнні забяспечанага жыцця на зямлі, стала расці колькасць людзей, што вераць у існаванне Бога. Усё гэта яшчэ больш выкрывае недарэчнасць колішняй планамернай барацьбы з рэлігійнай тапаніміяй.
Што ж датычыць тапонімаў, звязаных з іудзействам і ісламам, прадстаўнікі якіх здаўна пасяліліся на беларускай зямлі, дык яны ў назвах нашых населеных пунктаў не засведчаны. I гэта не ад таго, што ў яўрэяў і татараў мо няма звычкі такімі словамі называць свае паселішчы. На карэнных тэрыторыях гэтых нацый даволі часта практыкуецца такое. Калі ж на Беларусі адсутнічаюць тапонімы іудзейскага і ісламскага паходжання, дык толькі таму, што тут гэтыя віды рэлігій не маглі дасягнуць такога пашырэння, каб займець сабе права на ўвасабленне ў назвах населеных пунктаў, дзе было сканцэнтравана яўрэйскае ці татарскае насельніцтва.
Р а з д зел III
МІЖЭТЖЧНЫЯ ПРАЦЭСЫ Ў ЛЮСТЭРКУ ТАПАНШН
Кожная геаграфічная назва ўзнікла ў пэўных гістарычных умовах і адлюстроўвае ці гістарычныя падзеі, ці сацыяльна-геаграфічныя ўмовы мінулага.
В. А. Жучкевіч
У мэтах найлепшага, больш глыбокага ўсведамлення, чым багатая і арыгінальная наша гістарычная і духоўная спадчына, варта спыніцца і яшчэ на адным вельмі важным пласце беларускай нацыянальнай тапаніміі, якгдазваляе лепш зразумець, хто, дзе і калі з розных плямёнаў і народнасцей, нацый, этнічных груп жыў у нашым краі. Тут мы маем на ўвазе назвы этнанімічнага паходжання. Як вядома, тэрмін этнонім паходзіць ад грэцкага слова і ўжываецца для абазначэння назвы племя, народнасці, нацыі, народа і іншых этнічных супольнасцяў.
Беларусы, як народнасць, сфарміраваліся на той тэрыторыі, дзе яны жывуць і сёння. Шматвяковы працэс складвання беларускай народнасці праходзіў ва ўмовах самых цесных кантактаў з іншымі плямёнамі, асабліва балцкага паходжання, якія таксама жылі на гэтай тэрыторыі. He спыніліся міжэтнічныя кантакты нашых продкаў з іншымі народамі і пасля таго, як была сфарміравана беларуская народнасць. Вядомы выпадкі перасялення на яе землі людзей з суседніх Рускай дзяржавы, Украіны, Польшчы, сучаснай тэрыторыі Літвы і Латвіі, добраахвотнага запрашэння на вайсковую службу ці захопу ў палон татараў. I трэба сказаць, што ўсе гэтыя дэмаграфічныя працэсы, якія мелі месца ў далёкім мінулым, добра адбіліся ў беларускай тапаніміі.
Па зразумелых прычынах сярод назваў — этнонімаў — аднымі з самых распаўсюджаных у нас павінны быць тыя, якія ўтвораны з асновы літва. Пералічым такія: Літва, Ліцвінка, Літвіца, Ліцвяны, Літоўка, Літоўск., Літоўшчына, Літоўцы. На мой погляд, В. А. Жучкевіч памыляецца, калі піша, што ўсе гэтыя вёскі былі калісьці заснаваны ці заселены літоўскім насельніцтвам. Справа ў тым, што і ў многіх кутках
1 Л. М. Лыч
33
самога нашага краю людзі доўгі час называлі сваю радзіму Літвой, а саміх сябе літвінамі, як этнанімічны напамінак, што яны некалі жылі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Асабліва часта карысталіся гэтай назвай інтэлігентныя людзі, якія добра ведалі сваю гісторыю.
Бясспрэчна, са сказанага не вынікае, што на нашай зямлі няма населеных пунктаў, якія ў мінулым былі заснаваны выхадцамі з цяперашняй Літвы. Такія населеныя пункты ёсць, і многія з іх трывала замацавалі гэты гістарычны факт у сваіх назвах. Тут можна нагадаць назвы вёсак: Дайнава (Валожынскага, Воранаўскага, Лідскага і іншых раёнаў), Дайнаўка (Ашмянскі і Лідскі), утвораныя ад назвы адной з этнічных груп балцкага (літоўскага) насельніцтва; Жмойдзякі (Івацэвіцкі), Жамойск (Докшыцкі), Жамойцішкі (Воранаўскі) — ад імя выхадцаў з этнічнай вобласці Літвы Жэмайція, Жамойск.
Шкада, што нашы суседзі не прытрымліваюцца такога прынцыпу ў адносінах да назваў населеных пунктаў беларускага паходжання. Адначасова з выстаўленнем прэтэнзій на значную частку тэрыторыі, якая сёння знаходзіцца ў складзе сучаснай Беларускай дзяржавы, яны разгарнулі кампанію па перакручванні на свой лад назваў беларускіх вёсак, што раскіданы ў шэрагу раёнаў Літвы. Так, спрадвечнае імя беларускай вёскі Ліпаўка цяпер стала перадавацца ў літоўскім варыянце Лепкальніс, адпаведна Антокаль — Антакальніс, Кавальчукі—Дальвеляй і г. д. Такім перайначваннем назваў вёсак ставіцца мэтай выбіць з людской памяці, што іх колішнія і цяперашнія жыхары былі ці ёсць беларусы. Новыя найменні ўжо не будуць помнікамі гісторыі, не дапамогуць вучоным зразумець, якія міжэтнічныя працэсы ў мінулым адбываліся на гэтай тэрыторыі Літвы.
На геаграфічнай карце Беларусі няма недахопу ў назвах этнанімічнага паходжання, якія маюць дачыненне да Латвіі, што вынікае з суседства двух народаў, цесных этнічных кантактаў паміж імі ў мінулым. У якасці доказу могуць служыць назвы гарадскога пасёлка Браслаўскага раёна Відзы, вёсак Відзішкі, Відзы Лаўчынскія (той жа самы), Відзеўшчына (Маладзечанскі раён), Відзейкі (Свіслацкі), Відзенічы (Талачынскі). Іх найменні некаторыя нашы вучоныя не без падстаў выводзяць ад назвы жыхароў гістарычнай вобласці Лат-
віі — Відземе. У паўночна-заходняй частцы Беларусі досыць часта трапляюцца назвы Латыгава, Латыголава, Латыголічы і Латыгаль. Усе яны этнанімічнага паходжання і маюць непасрэднае дачыненне, калі не да ўсёй, дык да ўсходняй Латвіі, якую ў XVI — XVII стст. называлі Латыголлю, а яе карэннае насельніцтва — латыголамі, летгаламі.
У час фарміравання беларускай народнасці, а пазней ужо ў перыяд Рэчы Паспалітай, нашы продкі мелі цесныя кантакты са сваімі суседзямі на захадзе — палякамі. Праўда, якога-небудзь масавага перасялення апошніх на нашу тэрыторыю не назіралася. Каралеўскай ўладай пасылаліся сюды пераважна прывілеяваныя людзі, каб завалодаць зямельнымі багаццямі, эксплуатаваць мясцовых сялян, заняцца гвалтоўным насаджэннем каталіцтва сярод тутэйшага праваслаўнага насельніцтва. I калі на карэннай беларускай зямлі з цягам часу ўтварылася досыць буйная па колькасці польская група, дык гэта не вынік міграцыйных працэсаў з захаду, а «плённыя здабыткі» праваднікоў прымусовай каталізацыі і паланізацыі этнічных беларусаў, што чыніліся на працягу некалькіх стагоддзяў. Ад гэтай цяжкай спадчыны і па сённяшні дзень усё яшчэ не могуць вызваліцца асобы беларускага паходжання, якія жывуць канонамі каталіцкай царквы і таму лічаць сябе палякамі, што не адпавядае іх сапраўднай этнічнай прыналежнасці.
Трэба прызнаць, што з велізарнай актыўнасцю і з належнай эфектыўнасцю па размыванні этнічнай самасвядомасці беларусаў-католікаў дзейнічалі і дзейнічаюць многія ксяндзы. Іх «поспех» забяспечваецца тым, што з такімі беларусамі-католікамі зусім не наладжана растлумачальная работа адваротнага парадку, таму і перамагае ў сваіх стараннях той, хто бестурботна не сядзіць, склаўшы свае рукі на каленях, а ўвесь час вядзе работу па пашырэнні ўплыву на масы.
Наша народная тапанімія мае такія найбольш тыповыя масавыя назвы польскага этнанімічнага (але магчыма і патранімічнага) паходжання: Кашубінцы (Гродзенскі раён) — ад імя заходнеславянскай народнасці паўночнай часткі Полыпчы кашубаў; Ляхі (Мінскі, Пружанскі, Ушацкі і інш.), Ляхаўцы (Маларыцкі), горад Ляхавічы Брэсцкай вобласці, Ляхаўка (Барысаўскі, Дубровенскі і Любанскі), Ляхава (Сенненскі, Ушацкі і інш.), Ляхаўшчына (Мінскі, Пастаўскі), Лях-
чыцы (Кобрынскі) — ад даволі распаўсюджанай у мінулым назвы палякаў ляхі і ўтвораных ад гэтай асновы прозвішчаў (як у апошніх двух тапонімаў); Мазурына (Браслаўскі, Верхнядзвінскі і інш. ), Мазуркі (Ляхавіцкі), Мазуршчына (Салігорскі), Мазуры (Ельскі, Кобрынскі, Шумілінскі і інш.) — ад адной з самых шматлікіх этнічных груп палякаў мазураў і прозвішчаў на гэтую аснову.
Значна менш на беларускай зямлі назваў рускага і ўкраінскага этнанімічнага паходжання і, трэба думаць, гэта тлумачыцца ў асноўным тым, што ў перыяд сярэднявечча ўсходнеславянскія народы, перамешваючыся паміж сабой, яшчэ не вельмі выразна ўяўлялі свой этнічны статус і не імкнуліся замацаваць яго ў тапаніміі. Звернем увагу толькі на наступныя найменні: Маскалі (Мастоўскі і Рэчыцкі раёны), Маскаляняты (Гарадокскі), утвораныя ад слова маскаль, якім у Вялікім Княстве Літоўскім называлі падданых Маскоўскай дзяржавы. 3 гэтай жа асновай сустракаюцца ў нас і назвы патранімічнага паходжання, г. зн. утвораныя ад імёнаў ці прозвішчаў: Маскалёўка (Нараўлянскі раён), Маскалёўшчына (Полацкі), Маскаленкі (Бешанковіцкі і Верхнядзвінскі)