Назвы зямлі беларускай

Назвы зямлі беларускай

Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 128с.
Мінск 1994
44.53 МБ
Калі прафесар Адэскага універсітэта А. Качубінскі выводзіць слова лепель з латышскага ліепа ’ліпа’, дык работнікі Рыжскага музея гісторыі, літаратуры і мастацтва імя Я. Райніса лічаць, што яно паходзіць ад латышскага лепе ці літоўскага лепеле і як у першым, так і ў другім выпадку абазначае ’жоўтыя гарлачыкі’ (німфеі).
Здаецца, на гэтым можна было б паставіць кропку, але нядаўна ў спрэчку ўмяшалася тапаніміст з Міншчыны Р. Аўчыннікава і з усёй катэгарычнасцю заявіла, што слова лепель прыйшло да нас з фіна-угорскіх моў (леп) і перакладаецца альховы. Спрачацца з ёй няма сур’ёзных падстаў, бо і сапраўды ў гэтым раёне ўказаная парода дрэў з’яўляецца адной з самых распаўсюджаных.
Аднак, нягледзячы на ўсе вышэй сказанае пра этымалогію тапоніма Лепель, навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея I. Януш так заявіў у сваім артыкуле: «I па сённяшні дзень мы не можам з упэўненасцю і канчаткова сказаць, адкуль прыйшла гэта назва»1. Пагодзімся і мы з такой думкай. Няхай спецыялісты і аматары ў галіне беларускай тапанімікі працягваюць весці пошукі, працаваць над гэтай загадкай, папаўняючы нашы веды пра народныя назвы гарадоў і вёсак.
Цікавыя легенды аб сваім паходжанні маюць не толькі буйныя, сярэднія і дробныя гарады Беларусі. Дапытлівы розум, багатая фантазія і жыхароў многіх вёсак, асабліва з назвамі сапраўды народнымі, гістарычнымі, а не напрыдуманымі пазбаўленымі ўсялякай творчасці і разважлівасці функцыянерамі, данеслі цяперашнім пакаленням шмат захапляючых версій пра паходжанне такіх тапонімаў, а сям-там працягваюць складацца пра іх легенды і па сённяшні дзень, узбагачаючы наш вусны беларускі фальклор.
Чым жа, скажам, не цікава апавядаецца ў народзе пра факт узнікнення вёскі Люцінка, у якой колькі гадоў
1 Звязда. 1990. 7 кастр.
САНДТ0РН6-
Г^НОЙ

свайго творчага жыцця правёў пачынальнік беларускай літаратуры В. I. Дунін-Марцінкевіч? Як няцяжка здагадацца, назва паходзіць ад жаночага імя Люціна. Але ж чаму менавіта Люціна, а не якое-небудзь іншае імя жанчыны? Паданне дае пераканаўчы адказ на гэта пытанне. Люцінка была дачкою пана-прыгонніка тых мясцін, які ў вольны час любіў займацца верхавой яздой. Аматарам яе стала і дачка пана. Аднойчы яна выбралася на прагулку на дрэнна аб’езджаным маладым жарэбчыку. I трэба ж такому здарыцца, што пад пярэднімі нагамі каня выпадкова апынулася птушка. Успуджаны конь перастаў слухацца свайго ездака і галопам кінуўся да рэчкі. Цяжка сказаць, чым бы ўсё гэта закончылася, не апыніся на шчасце Люцінкі каля рэчкі сын аканома. Ен спыніў каня і выратаваў дзяўчыну з бяды. Абрадаваны пан іменем сваёй дачкі і назваў тую вёску.
Легенда прыгожая, са шчаслівым канцом. Але куды больш у нашага народа трагічных версій пра паходжанне вёсак, бо ў іх сапраўдным жыцці было больш гаротнага, чым радаснага. Для захавання ў нашай памяці падзей сівой мінуўшчыны ў аднолькавай ступені важна ведаць, перадаваць ад пакалення да пакалення і радасныя, і самотныя легенды, звязаныя з імёнамі населеных пунктаў. I якая вялікая карысць была б, каб у нашага народа, асабліва моладзі, знайшліся апантаныя клопатамі аб яго лёсе людзі, якія маглі б максімальна поўна сабраць, літаратурна апрацаваць і выдаць такія легенды! Гэта ж наш бескаштоўны гістарычны і духоўны скарб. I яго як мага хутчэй трэба адшукваць і запісваць у першую чаргу па тых населеных пунктах, якія пакідаюць людзі, ратуючыся ад чарнобыльскай бяды.
Дарослыя добра памятаюць шмат чаго пра свае пакінутыя мясціны і ахвотна раскажуць пра іх даследчыку і любому, хто нераўнадушны да беларускай тапаніміі. А вось у дзяцей наўрад ці што застанецца ў памяці пасля пераезду на новае месца жыхарства. Адзначалася, што старыя людзі ведаюць каля ста назваў сваіх мясцін, сярэдняга ўзросту — 30—40, а маладыя — усяго толькі 5—61. Тут відавочна недапрацоўка і сям’і, і школы. Як адны, так і другія робяць вельмі вялікую памылку, калі не знаёмяць дзяцей з мясцовымі геагра-
1 Звязда. 1990. 18 крас.
фічнымі назвамі, што бытуюць у роднай і суседніх вёсках. На добры лад ва ўсіх агульнаадукацыйных школах, нават пачатковых, павінна быць складзена і запісана на кожны населены пункт паданне, і прычым не адно, а столькі, колькі іх існуе ў народзе. Калі б у сем’ях і школах вялася такая работа з дзецьмі, яны ніколі не дапусцілі б, дасягнуўшы сталага ўзросту, каб чыя-небудзь рука замахнулася на назву іх малой радзімы.
Р а з д з е л II
ТАПАНІМІЯ ЯК УВАСАБЛЕННЕ ЖЫЦЦЯ I БЫТУ НАРОДД
Тапаграфічнае імя амаль ніколі не бывае выпадковым і пазбаўлёным значэння. У ім па большай частцы выяўляюцца ці якая-небудзь прыкмета ўрочышча, ці характарыстычная рыса мясцовасці, ці намёк на паходжанне прадмета, ці нарэшце якая-небудзь акалічнасць, болылменш цікавая для розуму альбо фантазіі.
Акадэмік Я. Грот
Каштоўным пластом нашай народнай тапаніміі, апроч гістарычных найменняў, з’яўляюцца назвы населеных пунктаў, у якіх увасоблены геаграфічныя і прыродна-кліматычныя своеасаблівасці роднага краю, характар вытворча-прафесійнай дзейнасці людзей, спосабы і формы задавальнення імі сваіх матэрыяльных і духоўных патрэб. Як ужо паказана ў папярэднім раздзеле, многія гістарычныя тапонімы таксама найцяснейшым чынам звязаны з геаграфічнымі і прыроднакліматычнымі фактарамі, бо яны ўзнікалі па берагах рэк і азёр, г. зн. у месцах, дзе найлепш за ўсё можна было ладзіць жыццё чалавеку.
Нашы продкі ахвотна выкарыстоўвалі асаблівасці мясцовага ландшафту ў назвах населеных пунктаў. I гэта надзвычай важна для рэтраспектыўнага вывучэння геаграфічных і прыродна-кліматычных умоў роднай зямлі, бо пад уплывам часу і асабліва пад уздзеяннем вытворча-гаспадарчай дзейнасці чалавека акаляючае яго асяроддзе вельмі істотна змяняецца, а назва вёскі ці горада, у якой адлюстраваны тыя ці іншыя
рысы гэтага асяроддзя, працягвае жыць, дапамагае лепш зразумець далёкае мінулае.
У беларускім алфавіце, бадай, няма ніводнай літары, з якой не пачыналася б назва населенага пункта, у якой угадваецца штосьці з мясцовага ландшафту. Таму было б нерэальным у невялікай па памерах кнізе разглядзець усе ці амаль усе тапонімы такога паходжання. Спынімся на толькі найбольш характэрных.
Ад часу ўзнікнення многіх назваў беларускай зямлі і па сённяшні дзень прайшло не адно стагоддзе. Таму не будзем здзіўляцца, што паасобныя назвы населеных пунктаў, сэнс якіх некалі ўгадваўся нават маладасведчанымі людзьмі, цяпер з вельмі вялікай цяжкасцю паддаюцца вытлумачэнню, бо такога роду словы могуць проста адсутнічаць у слоўнікавым складзе сучаснай беларускай мовы. Датычыць гэта і катэгорыі тапонімаў, якую разгледзім больш падрабязна.
Мала хто, апынуўшыся ў вёсках Уюн Быхаўскага ці Уюнішчы Глускага, Светлагорскага і іншых раёнаў, скажа сабе, што гэта назва звязана з наяўнасцю тут дробнага пяску, супеску, суглінку, насычаных вадой. He скажа таму, што ў такім сэнсе слова ўюн цяпер вельмі рэдка ўжываецца, а калі і ўжываецца, дык толькі для абазначэння прэснаводнай, дужа рухавай рыбы з падоўжаным чэрвепадобным целам. Гэта слова мае і пераноснае значэнне: ім называюць вельмі рухавага і жвавага, пранырлівага, спрытнага чалавека.
Без дапамогі тлумачальнага слоўніка беларускай мовы мала хто знойдзе правільную разгадку назвы вёсак Блонь Барысаўскага і Пухавіцкага раёнаў. He сумняваюся, што і многія жыхары гэтых населеных пунктаў толькі рукамі развядуць пры просьбе даць адказ на пытанне аб назве іх малой радзімы. I ўсё гэта толькі таму, што ўжо шмат гадоў назад перасталі называць заліўныя лугі, нізкія часткі поймы балонню. 3 гэтым словам людзі, і асабліва жыхары гарадоў, калі што і звязваюць, дык толькі плашчавую тканіну, якая была моднай у 60—70-я гады.
I ўжо зусім мала хто правільна вытлумачыць этымалогію тапоніма, у аснове якога ляжаць геаграфічныя і прыродна-кліматычныя асаблівасці роднага краю, калі ён, г. зн. тапонім, неславянскага, небеларускага паходжання. Дарэчы, такіх назваў у нас мноства, бо, як вынікае з даследаванняў шэрагу гісторыкаў, у фарміраванні беларускага этнасу бралі ўдзел многія плямёны,
і асабліва балцкія. Нямала ёсць слоў у нашай тапаніміцы і з фіна-угорскіх моў.
Славянскія плямёны, што пасяліліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі, не маглі не лічыцца з тымі геаграфічнымі назвамі, якія ўжо бытавалі тут да іх прыходу. Да таго ж, працэс славянскай асіміляцыі балцкіх плямён адбываўся павольна, на працягу доўгага часу, і таму паасобныя словы з іх лексікі маглі ўваходзіць і ў тапанімію, якая фарміравалася ўжо са з’яўленнем сюды дрыгавічоў, крывічоў і радзімічаў.
Трэба мець на ўвазе, што ў гэты час і значна пазней наша зямля ніколі не была закрытай для пранікнення і пасялення на ёй і прадстаўнікоў многіх іншых народаў, якія не маглі не пакінуць свайго следу ў тапаніміі. Са сказанага вынікае, што правільнае вытлумачэнне такім тапонімам могуць даць толькі асобы з высокай лінгвістычнай падрыхтоўкай. Але ж часта, не задумваючыся над паходжаннем той ці іншай назвы, людзі ўспрымаюць ці хочуць успрымаць яе, як штосьці блізкае і даўно знаёмае, не гарантуючы сябе ад памылак. Для характарыстыкі тапонімаў гэтых дзвюх катэгорый зразумеласці прывяду некалькі прыкладаў.
На тэрыторыі нашай рэспублікі існуе цяпер нямала населеных пунктаў пад назвай Дайнава (Валожынскі, Воранаўскі, Лідскі і іншыя раёны) і Дайнаўка (Валожынскі і Ашмянскі раёны). Толькі людзі, якія ведаюць літоўскую мову і гісторыю, без ваганняў скажуць, і не памыляцца, што ў аснове гэтай назвы ляжыць этнонім дайнова, які абазначае адну з этнічных груп балтыйскага паходжання. Блізкім да гэтага слова тэрмінам дайна называюць літоўскія народныя песні. Акрамя назваў населеных пунктаў, гэты этнонім паслужыў базай для ўтварэння прозвішчаў Дайнека, Дайнаў, Дайняк, распаўсюджаных як на Беларусі, так і ў Літве.
Таму, хто мае пэўныя веды ў фіна-угорскіх мовах, шмат што можа падказаць назва вёскі Ігналіна Верхнядзвінскага раёна. Такі ж тапонім сустракаецца і на ўсходзе Літвы. Есць ён і ў далёкай ад нас Башкірыі, толькі там пры вымаўленні яго націск падае на апошні склад (і замест а вымаўляецца о), у той час як у нас, у літоўскай і фінскай мовах — на перадапошні. Такая прасторавая раскіданасць тэрміна Ігналіна (Ігналіно) не павінна здзіўляць, бо ў далёкім мінулым арэал распаўсюджання фіна-угорскіх моў быў вельмі шырокім. Спецыялісты ў галіне тапаніміі даволі адна-