Назвы зямлі беларускай
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 128с.
Мінск 1994
Маючы такія даведнікі, як падрыхтаваны па Мінскай вобласці, мы пазбегнем частых фактаў, калі не проста ў прыватнай размове ці на пісьме, а ў афіцыйным справаводстве, пры складанні геаграфічных карт
шырока ужываюцца тапонімы ў памылковай, скажонай форме, чым толькі падкрэсліваецца наша непісьменнасць, непавага да нацыянальнай гісторыі і культуры.
У сродках масавай інфармацыі шмат пісалася і гаварылася, што не толькі ў беларускім, але і ў рускім вымаўленні назвы горада Стоўбцы націск павінен ставіцца на першы склад і, значыцца, на пісьме па-беларуску яна павінна падавацца, як у маім тэксце. А вось у суседнім Стаўбцоўскаму раёну Уздзенскім асобы, якія ў адказе за славеснае афармленне мясцовых дарог, ніяк не хочуць пагадзіцца з гэтым, у чым можна пераканацца, калі едзеш з Узды ў напрамку да Магільнага. Праз некалькі сот метраў, як мінеш вёску Літва, справа стаіць дарожны паказальнік, на якім свежымі фарбамі і досыць вялікімі літарамі напісана «Стаўбцы». Здзіўляе, колькі на працягу нават аднаго дня тут праедзе пісьменных людзей і ні ў кога не з’явіцца жадання штосьці канкрэтнае зрабіць, каб выправіць граматычную памылку! На гэтым жа напрамку дарогі, толькі ўжо бліжэй да раённага цэнтра, дзесяцігоддзямі вісіць шыльда з такім рускамоўным напісаннем назвы мясцовага калгаса: «Новое жнтье». Памылку лёгка растлумачыць: па-беларуску калгас і сапраўды называецца «Новае жыццё», а вось у тых, хто вырашыў даць яго найменне ў рускім варыянце, не хапіла ведаў для перакладу беларускага слова жыццё ў рускае жйзнь.
У сувязі з эканамічнымі цяжкасцямі вялікі аб’ём работ па вывучэнні тапаніміі, асабліва на першапачатковым этапе, ёсць сэнс перанесці на месцы. I, трэба думаць, гэта можа даць пэўныя плюсы, бо ў прыцягнутых да вырашэння данай справы мясцовых настаўнікаў-філолагаў агульнаадукацыйных школ, выкладчыкаў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў з’явіцца магчымасць практычна ва ўсіх выпадках пачуць натуральнае вымаўленне людзьмі назваў сваіх вёсак, якое затым неабходна будзе супаставіць з беларускімі старапісьмовымі ці іншымі крыніцамі і на гэтай аснове, напэўна, удасца беспамылкова вызначыць яго правільнае напісанне.
Значна больш можна было б чакаць па выхаванні ў людзей тапанімічнай культуры ад раённых і абласных газет. Колькі яшчэ і пасёння застаецца да канца не высветленага з паходжаннем назваў населеных пунктаў? Колькі па кожнай з іх існуе легенд? Вось бы змясціць кожную з іх у газеце, і няхай бы людзі ведалі пра
вусную творчасць сваіх старэйшых пакаленняў. Раённыя і гарадскія газеты маглі б аказаць вельмі істотную дапамогу жыхарам таго ці іншага населенага пункта і ў распрацоўцы аптымальнага варыянта яго мікратапаніміі. Практычна ва ўсіх нашых гарадах і гарадскіх пасёлках яна амаль зусім не адказвае патрабаванням часу і чакае карэннай рэарганізацыі. На поўным сур’ёзе мы не бяромся за яе толькі з-за нашых эканамічных цяжкасцей. Але рыхтавацца да такой рэарганізацыі ўжо час, бо не бясконца ж цягнуцца хаосу ў нашым вытворчым жыцці.
Неадпаведнасць мікратапаніміі працэсам сучаснага нацыянальнага Адраджэння асабліва кідаецца ў вочы ў нашых гарадах з багатым гістарычным мінулым. На добры розум, у такіх выпадках на назвы з увасабленнем самых адметных старонак гісторыі горада павінна была б даводзіцца асноўная частка мікратапаніміі, а атрымліваецца наадварот: скрозь адчуваюцца ў ёй зусім нядаўнія па часе саветызацыя і ідэалагізацыя. Асабліва нельга марудзіць з узмацненнем гістарычнага аспекту ў мікратапаніміі такіх гарадоў, як Полацк, Віцебск, Мінск, Гародня, Магілёў. ГІраўда, не з такімі тэмпамі, як некалі ўмелі разбураць унутраную тапанімічную сістэму гарадоў: у Віцебску, напрыклад, за першыя пятнаццаць гадоў савецкай улады ўправіліся перайменаваць больш за 200 вуліц і іншых аб’ектаў. Марудзіць нельга, але не трэба рабіць і неабдуманыя крокі, ведаючы, колькі на гэта ідзе фінансавых сродкаў.
Няўтульнасць жыцця ў заідэалагізаванай мікратапаніміі вельмі добра адчуваюць гарадзенцы. Разумеюць гэта і гарадскія ўлады. I як вынік, цяпер ужо ў старажытным беларускім горадзе Гародні не знойдзеш вуліц 8 Сакавіка, Энгельса, М. Цэткін, Крупскай, старой часткі плошчы імя Леніна, на змену якім прыйшлі былыя назвы: Малая Троіцкая, Гараднічанская, Дамініканская, Стэфанія Баторыя, імя Антонія Тызенгаўзена. He так даўно з назвамі вуліц Энгельса і Лумумбы, плошчы імя Горкага развіталіся жыхары горада Слоніма. Цяпер яны носяць адпаведна такія найменні: Оперная, Ружанская, Л. Сапегі. Шкада толькі, што разумная ініцыятыва гараджан не знаходзіць належнай падтрымкі ў вяскоўцаў гэтай вобласці. Па-ранейшаму ім даводзіцца жыць у вёсках з безаблічнымі, надуманымі назвамі (даю ў рускім напісанні, як зафіксавана ў дакуменце Гарадзенскай абласной тапанімічнай камісіі);
Роднйкй, Дружная, Мйловйдная, Славная, Вйшневец, Ягодная, Октябрьская, Снежная, Звездная, Зеленая Роіца, Чйрвоное Село, Далйновка, Новый Свет, Луговая, Садовая, Плодовая, Грушевка, Урожайная, 17обеда, Роьцйца, Черемушкй, Дружба, Буденовка, Юбйлейная, Мйрная, Красноозерская, Весенняя, Березовая Роіца, Коммунарка, Ореховка, Малйновая, Светйловйчй, Светоч, Трудовая, Ясная Поляна, Сосновый Бор і г. д. Такога букета надуманых, бесталковых тапонімаў не знойдзеш ні ў адной мясцовасці планеты Зямля, акрамя як толькі якіх-небудзь абласцей Садружнасці Незалежных Дзяржаў і, вядома ж, найперш у Рэспубліцы Беларусь.
Можна ў нейкай ступені зразумець мясцовыя ўлады, калі па розных прычынах іх рукі не даходзяць да практычнага ўнармавання тапаніміі. Затое зусім не разумею тых, якія не бачаць у гэтым аніякай жыццёвай неабходнасці. Прыклад па Брэстчыне. У красавіку 1994 г. у адрас Тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь прыйшоў заказаны ёю дакумент за подпісам намесніка старшыні Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў Л. Лемяшэўскага. Вось вытрымка з яго: «Паведамляем, што ў кастрычніку 1993 г. абласная тапанімічная камісія атрымала адказы гар(рай)выканкамаў на запыт аб вызначэнні населеных пунктаў, якім неабходна вярнуць былыя назвы. Канкрэтных прапаноў аб вяртанні былых назваў населеных пунктаў вобласці не паступіла...» He верыцца, што выканкам Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў і яго тапанімічная камісія мелі сур’ёзную гаворку з мясцовымі органамі ўлады, сельскімі актывістамі аб тым, як прывесці назвы вёсак у адпаведнасць з нашымі нацыянальнымі традыцыямі. Відаць, з боку ўсіх структур улады была праяўлена поўная абыякавасць да вырашэння данай праблемы, нягледзячы на яе зусім нерадавое месца ў справе нацыянальнага Адраджэння. Бо каб абласныя і раённыя выканкамы народных дэпутатаў пажадалі зрушыць з месца гэтую справу, яны ўбачылі б усю недарэчнасць далейшага захавання ў тапаніміі Брэстчыны такіх штучных назваў, як Грушаўка, Ягадная, Першамайская, Падгорная, Вішнёўка, Светач, Знаменка, Зорычы, Звёздная, Дружба і інш., што з’явіліся на карце вобласці дзякуючы словатворчасці далёкіх ад разумення нацыянальнай тапаніміі людзей.
Адсутнасць усялякіх пазітыўных зрухаў у аднаў-ленні страчаных тапонімаў на Брэстчыне можна тлумачыць толькі нежаданнем раённых і абласных Саветаў народных дэпутатаў узяцца за практычнае вырашэнне данай праблемы. Спасылка на пасіўнасць людзей не можа быць прынята пад увагу. Трэба вельмі многа часу, каб народ цалкам забыўся на старую назву і не меў жадання вярнуць яе. Напрыклад, у Слуцкім раёне, калі зусім нядаўна ўзнікла рэальнасць аднавіць праўду, жыхары вёскі Калініна звярнуліся да мясцовых улад з просьбай даць ёй былую назву Панічы, якую скасавалі ажно ў 1939 г. Абаронцамі нацыянальнай традыцыі, як бачым, сталі не толькі дзеці, але і ўнукі тых, каго 55 гадоў таму пазбавілі спрадвечнага імя. Просьба людзей улічана ў красавіку сёлетняга года.
Удумліва вядуць працу па ўдасканальванні мікратапаніміі ў сталіцы Рэспублікі Беларусь г. Мінску, які, бадай што, меў найбольш спалітызаваныя, заідэалагізаваныя назвы вуліц, сквераў і паркаў Аб гэтым дзесяткі гадоў стараліся не толькі гарадскія, але і рэспубліканскія партыйныя і дзяржаўныя структуры. Мінчане і госці горада з прыхільнасцю і разуменнем паставіліся, што колішні Ленінскі праспект цяпер носіць імя Ф. Скарыны, плошча У. Леніна перайменавана ў плошчу Незалежнасці, на вуліцу М. Горкага прыйшло імя М. Багдановіча, Астроўскага стала Ракаўскай, Апанскага — Кальварыйскай, Урыцкага і прылеглая да яе частка Рэспубліканскай (ад Інтэрнацыянальнай да Нямігі) — Гарадскім Валам, другая частка Рэспубліканскай (ад Нямігі да Сухой) — Раманаўскай Слабадой, Уручча — Старыноўскай'. Але усё гэта толькі пачатак той работы, што трэба здзейсніць у мікратапанімічнай гаспадарцы беларускай сталіцы.
Ужо неаднаразова ў сродках масавай інфармацыі ўздымалася (і справядліва) пытанне аб вяртанні з нябыту такога тыпу рассялення людзей, як мястэчка (ад славянскага места ’горад’. На Беларусі яно вядома ажно з XIV ст.). У пачатку нашага стагоддзя іх налічвалася каля 300. Неўзабаве пасля другой сусветнай вайны гэты тэрмін па волі нашых улад выйшаў з абыходку. На змену яму прыйшлі ці традыцыйныя назвы паселішчаў сяло, вёска, ці не зусім удалая навацыя
1 У памяць аб колішнім знаходжанні на гэтым месцы вёскі Ста р ы н a
савецкага часу — гарадскі пасёлак. Я асабіста ўпэўнены ў мэтазгоднасці вяртання да мястэчак, якія такі доўгі час былі неад’емнай, арганічнай часткай нашай нацыянальнай гісторыі. Нельга мо толькі вярнуць гэты тэрмін населеным пунктам, якія шпарка развіваліся апошнім часам і набылі статус сапраўднага сучаснага горада.
Яшчэ ў болыпай ступені з такіх пазіцый трэба зыходзіць, калі справа датычыць маладога пасёлка гарадскога тыпу, бо час яго ўзнікнення нічога агульнага не мае з існаваннем беларускіх мястэчак. А вось тым населеным пунк.там, якія мелі, а затым не па сваёй волі страцілі статус мястэчка, яго аднаўленне вельмі лагічна. Прычым нават і тады, калі сёння яно не адносіцца. да ліку буйных ці сярэдніх у сельскай мясцовасці. Значыцца, такі лёс яго, ад якога нельга было ўсцерагчыся. Заўважу, што і ў перыяд самага росквіту мястэчак не ўсе яны ў абавязковым парадку павінны былі вызначацца вялікай колькасцю жыхароў ці займаемай плошчай. Былі і такія, дзе іх налічвалася парадку ста чалавек. Думаю, што сёння наўрад ці знойдзеш былое мястэчка з такой мізэрнай колькасцю людзей, таму чалавечы фактар не можа з’яўляцца перашкодай да аднаўлення данай гістарычнай катэгорыі населеных пунктаў.